Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Гісторыя. Беларусь — краіна з багатай і слаўнай гісторыяй. Чалавек тут паявіўся ў сярэднім палеаліце (100—40 тыс. г. назад), аб чым сведчаць знаходкі тагачасных прылад працы (адшчэпы, скрэблы) каля вёсак Свяцілавічы Веткаўскага, Клеявічы Касцюковіцкага і Аб’ідавічы Быхаўскага р-наў. Выяўленыя першыя паселішчы чалавека (каля в. Юравічы Калінкавіцкага р-на) адносяцца да часоў позняга палеаліту 1 датуюцца 24—22-м тысячагоддзямі да н. э. Уся
тэр. Беларусі заселена чалавекам у асноўным у мезаліце (8—5 тыс. г. да н. э.). Выяўлена болып за 100 паселішчаў Taro часу ў Верхнім Падняпроўі, Панямонні, на Прыпяці, у Падзвінні. У неаліце (5—2-е тысячагоддзі да н. э.) клімат на Беларусі быў больш цёплы за сучасны, што спрыяла росту лясоў, асабліва шыракалістых. Неабсяжныя лясы, лугі, вялізныя балоты былі прытулкам для розных відаў птушак 1 жывёл, большасць з якіх жывуць на гэтай тэрыторыі і цяпер. Шматлікія рэкі 1 азёры былі царствам вадаплаўнай птушкі і рыбы. Невялікія пагоркі, раскіданыя на поймах рэк і каля азёр, старыц, мысы Kana вусцяў невялікіх рэчак былі зручнымі для пасяленняў. Насельніцтва жыло ў наземных або паўзямлянкавых жытлах, згрупаваных у невялікія паселішчы, займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Буйныя паўнаводныя рэкі з’яўляліся натуральнымі шляхамі перамяшчэння плямён і наладжвання міжплямённых сувязей. У гэты час вынайдзены гліняны посуд, што дало магчымасць палепшыць спосабы прыгатавання ежы, пашыраліся прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. паявіліся прадзенне 1 ткацтва. Прылады працы рабілі з крэменю, косці, рогу 1 дрэва. у канцы 3 — пач. 2-га тыс. да н. э. паявіліся медныя 1 бронзавыя вырабы. У 7—6 ст. да н. э. плямёны, што жылі на тэр. Беларусі, навучыліся здабываць і апрацоўваць жалеза. Жалеза выплаўлялі з балотнай жалезнай руды ў невялікіх печах-домніцах. Адкрыццё жалеза азначала пачатак вялікага тэхн. перавароту ў гісторыі чалавецтва. У 6—9 ст. н. э. ў славян, якія насялялі тэр. Беларусі, адбываўся пераход ад першабытнаабшчыннага ладу да феадалізму. Пачала развівацца папарная сістэма земляробства (2і 3-полле). Хатнія промыслы паступова ўтварылі асобную галіну рамеснай вытворчасці, наладжваліоя знешнія сувязі плямён. Развіццё сацыяльных адносін, зараджэнне класавага грамадства ва ўсходне-славянскіх плямён, у т. л. ў племянных аб’яднаннях дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў, якія насялялі у 6— 9 ст. тэрыторыю Беларусі, выклікалі ўтварэнне ў 9—10 ст. раннефеадальнай дзяржавы — Кіеўскай Русі, у межах якой пачала складвацца адзіная старажытнаруская народнасць. У час феадальнай раздробленасці Русі на тэр. Беларусі існавалі самастойныя Полацкае і Тураўскае княствы, якія на працягу 12 ст. ’распаліся на ўдзелы — Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Лагожскае, Ізяслаўскае, Пінскае і інш. княствы; землі і гарады Пасожжа ўваходзілі ў Смаленскае 1 Чарнігаўскае княствы. Пасля нашэсця мангола-татараў 1 захопу імі ўсх. і паўд. зямель былой Кіеўскай Русі (1236—41) зах. землі Русі на працягу 13—14 ст. увайшлі ў Вялікае княства Літоўскае 1 знаходзіліся ў яго складзе да канца 18 ст. У 1569 паводле Люблінскай уніі Вял. княства Літоўскае і Польшча аб’ядналіся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. У працэсе развіцця феад. грамадства ў 14—16 ст. на Беларусі ўтварылася бел. народнасць. На працягу стагоддзяў бел. народ вёў барацьбу за сац. і нац. вызваленне.
У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772, 1793, 1795 Беларусь уз’яднана з Расіяй, што ўключыла яе ў агульнарасійскую гасп. сістэму, станоўча ўплывала на развіццё яе эканомікі, садзейнічала аб’яднанню рэваліоцыйных сіл братніх рус., укр, і бел. народаў у барацьбе супраць агульных класавых ворагаў. 3 развіццём капіталізму фарміравалася бел. бурж. нацыя, нараджаўся 1 набываў сталасць рабочы клас.
Працоўныя Беларусі разам з працоўнымі ўсёй Расіі пад кіраўніцт-
вам ленінскай партыі бальшавікоў актыўна ўдзельнічалі ў Рэвалюцыі 1905—07, Лютаўскай бурж.-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917, Вялікай Кастрычніцкай сацыяліст. рэвалюцыі. У выніку перамогі Вялікага Кастрычніка бел. народ упершыню ў гісторыі атрымаў сваю дзяржаўнасць. У ходзе сацыяліст. будаўніцтва склалася бел. сацыялістычная нацыя. Беларусь ператварылася ў сацыяліст. рэспубліку з высокаразвітымі прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, перадавой навукай і культурай. Бел. народ разам з усімі братнімі народамі СССР пад кіраўніцтвам Камуніст. партыі паспяхова будуе камуністычнае грамадства.
За вялікія поспехі ў гасп. і культурным будаўніцтве рэспубліка двойчы (у 1935 і 1958) узнагароджана ордэнам Леніна; за вялікія заслугі працоўных у рэв. руху, у Вял. Кастр, сацыяліст. рэвалюцыі, у стварэнні і ўмацаванні першай у свеце сацыяліст. многанац, дзяржавы, за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з ворагамі нашай Радзімы, і поспехі ў камуністычным будаўніцтве — ордэнам Кастр. Рэвалюцыі (1968); за вялікія заслугі працоўных ва ўтварэнні і ўмацаванні Саюза ССР, ва ўмацаванні дружбы і брацкага супрацоўніцтва сацыяліст. нацый і народнасцей, за вялікі ўклад у эканам., сац.-паліт. і культурнае развіццё Сав. дзяржавы і ў азнаменаванне 50-годдзя Саюза ССР — ордэнам Дружбы народаў (1972).
Насельніцтва. Беларусь — густанаселеная частка Сав. Саюза. На 1.1. 1982 у БССР жыло 9744 тыс. чалавек (3,6 % насельніцтва СССР). Па колькасці насельніцтва БССР займае 5-е месца сярод саюзных рэспублік (пасля РСФСР, УССР, Узб. ССР, Каз. ССР), па шчыльнасці (47 чал. на 1 км2, па СССР 12 чал. на 1 км2) — 7-е (пасля Малд. ССР, Арм. ССР, УССР, Груз. ССР, Азерб. ССР, Літ. ССР).
Размяшчэнне насельніцтва на тэр. Беларусі ў розныя часы змянялася. У 1-м — пач. 2-га тыс. н. а. шчыльнасць насельніцтва была невысокая, паселішчы ў асноўным размяшчаліся ўздоўж суднаходных рэк і гандлёвых шляхоў. Пераход да 2і 3-польнай сістэмы земляробства садзейнічаў павышэнню шчыльнасці насельніцтва, асваенню сугліністых глеб. У час войнаў найб. спусташаліся тэрыторыі ўздоўж транспартных шляхоў. 3 развіццём капіталізму стала значна расці насельніцтва гарадоў. Паводле перапісу на 9.2.1897 насельніцтва Беларусі (у цяперашніх межах) складала 6380 тыс. чал. У час 1-й сусв. і Грамадзянскай 1918—20 войнаў колькасць насельніцтва значна зменшылася.
За гады Сав. улады ў размяшчэнні насельніцтва адбыліся вял. змены. Індустрыялізацыя выклікала перамяшчэнне насельніцтва ў раёны новабудоўляў. Мільёны людзей перасяліліся з вёсак у гарады. У 1980 шчыльнасць засялення Беларусі ў параўнанні з 1897 павялічылася прыкладна ў 1,5 раза. Яна складвалася пад уплывам пераважна эканам. 1 сац. фактараў, асноўны з іх — размяшчэнне вытв-сці. Спецыфіка вытворчасці, яе ўзровень, інтэнсіфікацыя 1 спецыялізацыя, блізкасць прамысл, цэнтраў, стан дарожнай сеткі, своеасаблівасць прыродных рэсурсаў абумовілі 1 розніцу ў шчыльнасці насельніцтва. Найменшая шчыльнасць у Расонскім 1 Верхнядзвінскім р-нах (каля 10 чал. на 1 км2), невялікая на Пд рэспублікі. найболыпая ў некаторых раёнах Мінскай вобл. (болып за 50 чал. на 1 км2). Найбольшая шчыльнасць сельскага насельніцтва ў паўн,зах. раёнах на 3 ад лініі Глыбокае — Мінск — Слуцк, вакол буйных гарадоў. Самая вялікая шчыльнасць насельніцтва ў трохвугольніку Мінск — Баранавічы — Слуцк і на ПдУ Гомельскай вобл.— да 60 чал. на 1 км2. Буйныя гарады размешчаны на старых шляхах з цэнтра Рускай дзяржавы ў Польшчу (Орша, Барысаў, Мінск, Баранавічы, Брэст) 1 на Дняпроўска-Дзвінскім шляху (Полацк, Віцебск. Орша, Магілёў, Гомель). Невялікія гарады на тэр. БССР размешчаны адносна раўнамерна. Многім з гарадоў БССР ужо больш як па 9—10 стагоддзяў. Сельскія нас. пункты звычайна размешчаны ўздоўж прасёлачных, шашэйных 1 інш. дарог, каля старых шляхоў. У розныя гіст. перыяды на Беларусі склалася некалькі тыпаў планіроўкі вёсак: лінейная, або радковая (вызначалася абрысамі берагоў рэк 1 азёр); скучаная, або гнездавая; аднавулічная і шматвулічная 1 інш.
На Палессі вёскі звычайна вялікія (да 100 двароў), размешчаны яны на сухіх узвышшах, на большай адлегласці адна ад адной, чым у іншых раёнах; у цэнтральнай частцы — пераважна каля рэк, яны меншыя па памерах, але трапляюцца часцей; у паўн.-заходніх і ўзгорыстых азёрных раёнах поўначы вёскі размяшчаюцца звычайна каля крыніц і вадаёмаў у паніжэннях паміж узгоркамі. Пасля Вял. Айч. вайны (ням.-фаш. захопнікі знішчылі на Беларусі 9200 вёсак, многія з 1х не адноўлены) у вёсках на аснове суцэльнай электрыфікацыі створана новая мат.-тэхнічная база, планіроўка 1 забудова паселішчаў набылі дзяржаўнае значэнне, Паводле перспектыўнага плана культ.-бытавога оудаўніцтва вёскі ўзбуйняюцца, у іх планутоцца жылыя, вытворчыя і культурна-бытавыя зоны. Перад дамамі звычайна размешчаны кветнікі і прысады з кустоў бэзу, вішняку, клёну, ліп 1 інш. дрэвавых парод, агароды і сады — за дамамі.
Эканоміка. Раўнінныя ландшафты Беларусі добра стасуюцца з карцінай мірнай гасп. дзейнасці народапрацаўніка.
Да Кастр. рэвалюцыі пра Беларусь існавала ўяўленне як пра край балот 1 лясоў, заселены бедным 1 забітым народам. У канцы 19 ст. ў Расіі гэты эканамічна адсталы край быў адным з найважнейшых раёнаў земляробчага капіталізму. У прамысловасці Беларусі пераважалі галіны, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны: вінакурная, лесапільная 1 дрэваапрацоўчая, харчовая. Адносна развітымі былі тэкстыльная (ільноапрацоўка) прамысловасць 1 вытв-сць буд. матэрыялаў. Карысныя выкапні аставаліся практычна некранутым скарбам (акрамя торфу), геалогія 1х — недаследаванай.
За гады Савецкай улады Беларусь вырасла ў магутную індустрыяльнааграрную рэспубліку, стала раёнам высокакваліфікаванага машынабудаванпя, хім., дрэваапрацоўчай, буд. матэрыялаў, лёгкай і харч. прам-сці, вытворчасці лёну, бульбы, збожжа, прадуктаў жывёлагадоўлі. Народнагасп. комплекс БССР вылучаны ў асобны эканам. раён СССР. Паводле Канстытуцыі БССР, эканоміка Сав. Беларусі з’яўляецца састаўной часткай адзінага нар.-гасп. комплексу, які ахоплівае ўсе звенні грамадскай вытв-сці, размеркавання і абмену на тэр. СССР. Па ўзроўню эканам. развіцця Беларусь апярэдзіла многія капіталіст. краіны. Эканамічныя магчымасці БССР дазволілі паспяхова планаваць і ажыццяўляць у рэспубліцы мерапрыемствы па паляпшэнню матэрыяльнай забяспечанасці працоўных, умоў іх працы і адпачынку, стварыць развітую сістэму санаторна-курортнага лячэння і рэкрэацыйнага выкарыстання багаццяў бел. прыроды, стварыць на новай аснове сістэму аховы здароўя, фіз. развіцця насельніцтва, далучыць яго да духоўнай і культурнай спадчыны сусв. культуры. У якасці адной з важнейшых умоў паляпшэння нар. дабрабыту разглядаецца ахова навакольнага асяроддзя. Канстытуцыі СССР і БССР падкрэсліваюць, што меры па ахове прыроды, навукова абгрунтаванаму і рацыянальнаму выкарыстаншо яе, паляпшэнню асяроддзя жыцця чалавека ажыццяўляюцца не толькі ў інтарэсах цяперашняга, a і будучых пакаленняў. Геалогія і карысныя выкапні. Магутнасць зямной кары на тэр. Беларусі 34—40 км. Найбольш даследаваныя ў геалагічных адносінах першыя кіламетры. У тэктанічнай будове вылучаюцца 2 структурныя паверхі: крышталічны фундамент архейска-сярэднепратэразойскага ўзросту 1 платформавы чахол, які ўключае адклады ад верхняга пратэразою да антрапагену. На ПдУ Беларусі вылучаецца буйная адмоўная тэктанічная структура — Прыпяцкі прагін, дзе крышталічны фундамент апушчаны на глыб. да 4—6 тыс. м. На Пд ён мяжуе з Украінскім шчытом — дадатнай тэктанічнай структурай, дзе фундамент выходзіць на дзённую паверхню (в. Глупікавічы Лельчыцкага р-на). Паўн.-зах. і цэнтр. частку Беларусі займае Беларуская антэкліза, у межах якой фундамент прыўзняты да нулявых адзнак 1 нават больш за 100 м. На ПдЗ ад яе — Брэсцкая ўпадзіна, на Пд — Палеская седлавіна. ПнУ Беларусі займае адмоўная тэктанічная структура Аршанская ўпадзіна, на Пн — Латвійская седлавіна.