Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
С. А. Смірноў. АЛЬБІНОСЫ (ад лац. albus белы), жывыя арганізмы, пазбаўленыя нармальнай пігментацыі. У А. жывёл і чалавека адсутнічае пігментацыя скуры, валасоў, радужнай абалонкі вока, у раслін — зялёная афарбоўка (усёй расліны або яе частак). На Беларусі А. зрэдку трапляюцца сярод ваўкоў, лісоў, вавёрак, тхароў, кратоў, вераб’ёў, галак, варон і інш.
дзікіх жывёл і птушак, часцей сярод хатніх і паддоследных жывёл (трусы, лабараторныя пацукі і мышы). Пашыраная форма альбінізму ў раслін — стракаталістасць.
АЛЬБІНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Акцябрскім р-не, каля вёсак Альбінск і Дзвесніца, Наліўное. Створана ў 1976 для жыўлення Слаўкавіцкага канала ў летні перыяд і для рэгулявання водна-паветранага рэжыму меліяраваных глеб. Пл. 0,63 км2, даўж. 1,15 км, найб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 3,5 м, сярэдняя 2,25 м. Аб’ём 1,4 млн. м3.
Даўж. агараджальнай дамбы 3,5 км. Вадасховішча напаўняецца вадой помпамі з Слаўкавіцкага канала ў перыяд веснавога разводдзя. Дно выслана торфам, па краях пяскамі. Плошча мелкаводдзяў з глыб. да 2 м складае 43 %. Ваганні ўзроўню на працягу года 2 м. АЛЬБІТ (ад лац. albus белы), Minepan з групы плагіяклазаў.
АЛЬБСКІ ЯРУС, альб [ад лац. назвы р. 06 (Alba) у Францыі], апошні ярус ніжняга аддзела мелавой сістэмы. На Беларусі адклады А. я. выяўлены на У і 3, вылучаны ў самастойны страты-
У Альбярцінскім парку.
Да арт. Альгалогія. Вызначэнне водарасцей пад люмінесцэнтным мікраскопам у праблемнай лабараторыі эксперыментальнай біялогіі БДУ.
графічны гарызонт у 1971. Макс. глыб. залягання 394,7 м на паўд,зах. схіле Варонежскай антэклізы. Найб. пашыраная магутнасць да 10 м, макс.— да 73 м (паўн.-зах. схіл Беларускай антэклізы). Складзены пераважна з пяскоў дробназярністых, глаўканітава-кварцавых, некарбанатных, часам з уключэннямі фасфарытавых канкрэцый. з праслоямі пясчанікаў і алеўрытаў таго самага саставу, што і пяскі.
Пясчанікі найбольш часта з крэмністым (апалава-халцэдонавым) цэментам і зрэдку з карбанатным. У пясчаніках з карбанатным цэментам трапляюцца скопішчы ракавін пелецыпод, у пясках — у невял. колькасці крэмністыя спікулы губак і адзінкавыя рэшткі шкілетаў рыб, але ў асноўным у адкладах А. я. на Беларусі фауністычных рэштак няма. 3 адкладамі А. я. звязаны Мсціслаўскае радовішча фасфарытаў і Лабковіцкае радовгшча фасфарытаў.
Літ.: Акнмец В. С. Альбскпе отложення Белоруссші.— У кн.: Некоторые вопросы стратнграфіш н палеонтологіш палеозойскнх п мезозойскнх отложенпй Белорусснн. Мн., 1974. В. С. Акімец. АЛЬБЯРЦІНСКАЕ ВОЗЕРА, на ўсх. ускраіне г. Слонім, у бас. р. Іса. Пл. 0,45 км2. Даўж. 0,75 км, найб. глыб. 8 м, сярэдняя 4 м. Пл. вадазбору 1,15 км2. Праз возера цячэ р. Іса. АЛЬБЯРЦІНСКАЯ ЛЕСАПАЛЯУШЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1976 на тэр. Слонімскага р-на. Пл. 12,9 тыс. га (1981). Размешчана на Слопімскім узв. Рэльеф паляўнічых угоддзяў раўнінны. Рака Іса, штучныя вадаёмы. Пераважаюць хваёвыя насаджэнні, ёсць драбналістыя і яловыя лясы. Паляўнічыя ўгоддзі для ўсіх відаў прамысловай фауны пераважна сярэдняй якасці (3 і 4-ы класы банітэту). Водзяцца лось (Kana 40 асобін), дзік (каля 40), казуля (каля 60), выдра (каля 10), бабёр (каля 30), заяц-бяляк (каля 90), заяц-русак (каля 80 асобін) і інш. Вядуцца работы па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фауны і лесаўпарадкаванню.
АЛЬБЯРЦІНСКІ ПАРК, у г. Слонім (на тэр. Слонімскага кардонна-папяровага з-да). Створаны ў 2-й пал. 19 ст. на беразе штучнага вадаёма на р. Іса. Пл. 8 га. Пейзажны парк, ч. сядзібна-паркавага ансамбля. Кампазіцыя парушана. Растуць альбярцінскія ліпы. Зберагліся маляўнічыя групы і асобныя дрэвы таполі белай, дуба звычайнага, лістоўніцы еўрапейскай, хвоі, елкі і інш. А. п. перспектыўны для аднаўлення.
АЛЬБЯРЦІПСКІЯ ЛІПЫ, помнікі прыроды рэсп. значэння (з 1963) у г. Слонім. 2 дрэвы: ліпа разналістая (узрост каля 70 гадоў, выш. 7 м, дыяметр 0,18 м), ліпа каралінская (узрост каля 75 гадоў, выш. 20,5 м, дыяметр 0,40 м).
АЛЬВЕАКОК (Alveococeus), род гельмінтаў сям. цэпняў кл. стужачных чарвей. Адзін від — A. multilocularis. Пашыраны ўсюды. Полаваспелыя асобіны яго паразітуюць у тонкім кішэчніку лісоў, ваўкоў, сабак, катоў (асн. гаспадары), якія забруджваюць яйцамі і членікамі глебу, вадаёмы, жыллё. Яйцы або членікі з вадой і ежай трапляюць у арганізм грызуноў, насякомаедных, чалавека (прамежкавыя гаспадары), ператвараюцца ў лічынкі, пранікаюць у кроў і лімфу, асядаюць у печані (найч.) і інш. органах і выклікаюць альвеакакоз. Пры паяданні трупаў хворых жывёл лісамі, ваўкамі, сабакамі, катамі ў іх арганізме з лічынак развіваюцца дарослыя А.
Дарослы паразіт (даўж. 1,2—3,7 мм) мае галоўку, 3—5 членікаў (падобны да эхінакока). На галоўцы (сколекс) 2 рады дробных кручкоў 1 4 прысоскі. У гермафрадытным членіку 15—30 семяннікоў, у шарападобнай матцы 250—400 яец. Лічынкі гронкападобныя, складаюцца з паўпразрыстых пузыркоў з зародкавымі сколексамі, пакрытых агульнай абалонкай. М. К. Сляпнёў.
АЛЬГАЛОГІЯ (ад лац. alga водарасць + ...логія), фікалогія, навука пра водарасці, раздзел батанікі. Вывучае сістэматыку, фларыстыку водарасцей, іх марфалогію. біялогію, фізіялогію, экалогію, эвалюцыю, гасп. значэнне.
Цесна звязана з сістэматыкай, анатоміяй, марфалогіяй і фізіялогіяй раслін, гідрабіялогіяй, тэхн. і сан. мікрабіялогіяй і інш. Дадзеныя А. выкарыстоўваюцца пры ачыстцы бытавых, прамысл., сцёкавых водаў, у рыбнай і сельскай гаспадарцы, харч., хім. прам-сці, бальнеалогіі, пры стварэнні замкнёнага кругавароту рэчываў у штучнай экасістэме 1 інш. У даследаваннях выкарыстоўваюцца марфолага-экалагічны, цыталагічны. анатамічны, фізіял., эмбрыялагічны і біяхім. метады.
На Беларусі першыя даследаванні пачалі праводзіцца ў 1920-я г. ў БДУ. Вывучаліся некат. пытанні марфалогіі, экалогіі і сістэматыкі водарасцей (A. М. Зубковіч. С. Віславух, М. М. Гайдукоў). 3 1930-х г. праблемы А. вывучаюць у БДУ і ін-тах АН БССР — эксперым. батанікі, фотабіялогіі, геахіміі і геафізікі; у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Бел. н.-д. і праектна-канструктарскім ін-це рыбнай гаспадаркі. ва Упраўленні па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя. Вывучаны віда-
Альдравапда пухіраватая: 1—галінка з лісцем і кветкамі; 2 — ліст.
вы склад, біямаса і колькаснае развіццё фітапланктону ў штучных і прыродных вадаёмах, вадатоках і сажалках рыбгасаў (В. Дз. Акімава, Н. I. Срэценская, В. К. Гаравец, Т. А. Сакалова, Э. Л. Чарнякова, Т. М. Міхеева, Л. В. Прасянік), альгафлора асобных тыпаў глеб (Э. М. Вауліна), асаблівасці фотасінтэзу асобных водарасцей і культывавання некат. з іх (Я. П. Ляхновіч), фарміраванне першаснай прадукцыі фітапланктону ў вадаёмах, у т. л. забруджаных (Міхеева, Прасянік). У мэтах стратыграфіі і палеаграфіі даследуюцца выкапнёвыя дыятомавыя водарасці (Г. I. Гарэцкі, Г. К. Хурсевіч, Л. П. Логінава). Апісаны многія віды водарасцей, упершыню знойдзеныя на тэр. СССР у вадаёмах БССР (Срэценская, Міхеева, Хурсевіч), у т. л. некалькі новых для навукі. Т. М. Мгхеева.
АЛЬГОМЕЛЬ, нізіннае балота на ПнУ Столінскага р-на, у пойме р. Маства. Пл. 3,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,5 тыс. га. Глыб. торфу да 3 м, сярэдняя 1,1 м, ступень распаду 38,5 %, попельнасць 29 %. На 1.1.1978 запасы торфу 3 млн. т. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць. АЛЬДРАВАНДА (Aldrovanda), род шматгадовых травяністых насякомаедных водных раслін сям. расіцавых. Вядомы 1 від — А. п у х і р аватая (A. vesiculosa), рэдкі цэнтр.-ўсходнееўрап. від. Спарадычна трапляецца ў Зах. Еўропе, Афрыцы, Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. Аўстраліі. У СССР — зрэдку ў Еўрап. ч., на Каўказе, Д. Усходзе, у Сярэдняй
Азіі. На Беларусі вядомы месцазнаходжанні ў 7 вадаёмах Палесся і 4 вадаёмах Бел. Паазер’я. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Расце невял. групамі ў азёрных і рачных затоках, старыцах, зарослых суднаходных і меліярац. каналах, часта сярод паветрана-водных раслін. Цвіце рэдка ў чэрв,— ліпені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (парасткамі). Колькасць віду паменшылася з прычыны абмялення вадаёмаў у выніку асушэння зямель і інш. гасп. дзейнасці. Для зберажэння віду неабходна выяўленне новых месцаў росту і кантроль за станам папуляцый.
Расліна без каранёў, з плывучымі ніткападобнымі сцябламі даўж. 5—10 см. Лісце круглаватае, па 6—9 у кальчаках, укрытае стрававальнымі залозкамі 1 адчувальнымі валаскамі. Пры дакрананні насякомага, лічынкі, дробнага ракападобнага да ліста ён шчыльна складваецца ўдоўж, здабыча ўнутры яго ператраўліваецца. Кветкі белыя, адзіночныя, сядзяць у пазухах лісця. Плод — шарападобная каробачка. Зімуе расліна буйнымі пупышкамі (утвараюцца ўвосень на канцах галінак) на дне вадаёма. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя расліны 1 ў т. 3 на ўкл. да арт. Насякомаедныя раслгны. В. П. Мартыненка. АЛЬЖЭВА, зона адпачынку мясцовага значэння за 7—8 км на Пд ад г. Ліда, на р. Дзітва. Устаноўлена ў 1981. Пл. 1 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 5 тыс. чал. Прызначана для размяшчэння ўстаноў, баз і месц для кароткатэрміновага адпачынку нас-ва Ліды.
АЛЬЗІНІЦА, рака, левы прыток Ушачы, ва Ушацкім р-не. Даўж. 29 км. Пачынаецца з воз. Жабінак, цячэ праз воз. Селішча, у нізоўі праз Матырына, у верхнім цячэнні (да ўпадзення ў воз. Селішча) наз. Баярская, ніжэй — Альзініца. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %0. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м3/с. Вадазбор (270 км2) у межах Полацкай нізіны, азёрнасць 3 %, пад лесам 56 %.
АЛЬМ (ад ням. Alm), вапнавы азёрны туф з арган. рэчывам. Пры наяўнасці дамешак гліністага матэрыялу лаз. азёрным ці тарфяным мергелем. Пашыраны ў антрапагенавых адкладах Беларусі. Выкарыстоўваецца як мясц. ўгнаенне.
АЛЬМАНДЗІН (ад назвы г. Алабанда ў М. Азіі), найб. пашыраны мінерал з групы гранатаў. Хім. формула РезАЦЗіОДз. Акцэсорны мінерал, на Беларусі трапляецца ў кіслых інтрузіўных і эфузіўных пародах — гранітах, андэзітах, дацытах, кеарцавых парфірах крышт. фундамента, пашыраны ў антрапагенавых адкладах,
найб. у цяжкай фракцыі алювію, пясках пляжаў.
Колер А. звычайна чырвоны, чырвонабуры да чорнага, радзей ружовы і малінавы. Дробныя зерні (<0,1 мм) бясколерныя ці ружовыя. Бляск тлусты. Цвёрдасць 7—7,5, шчыльн. 3900— 4320 кг/м3. Ізатропны. Трапляецца ў выглядзе вуглаватых, радзей абгладжаных абломкаў з паўракавістым зломам, з ступеньчатай паверхняй. Выкарыстоўваецца як абразіўны матэрыял (паліравальная гранатавая папера), буйныя крышталі прыгожай афарбоўкі ідуць на ювелірныя вырабы. Я. I. Аношка.