Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АЛЕРГІЧНЫЯ ХВАРОБЫ п р ыроднага паходжання, а л е рг о з ы, група хвароб чалавека і жывёл, якія ўзнікаюць ад змененай імуналагічнай адчувальнасці ці рэактыўнасці арганізма да ўздзеяння
Да арт. Алень высакародны.
Схема пляцоўкі для падкормкі аленяў: 1 — кармушка; 2 — кармушка-сховішча кармоў; 3— укрыццё-сховішча кармоў; 4 — рознага тыпу саланцы.
(найчасцей паўторнага) некаторых прыродных рэчываў з групы т. зв. алергенаў, На Беларусі з А. х. ж bibo л найболып вядома крапіўніца. Хварэюць коні, буйн. par. жывёла, свінні, радзей сабакі. На сянную ліхаманку хварэюць пераважна дэкаратыўныя сабакі. У чалавеказ А. х. вядомы палінозы (сянная ліхаманка), якія бываюць у людзей з павышанай адчувальнасцю да расліннага пылку і абвастраюцца ў час цвіцення дрэў, лугавых траў — цімафееўкі, аўсяніцы, метлюжка, пустазелля, палыну; харчовыя А. х. [выклікаюцца алергенамі прадуктаў жывёльнага (яйцы, малако, мяса, рыба, крабы), расліннага (злакі, спецыі, прыправы, грыбы, дрожджы, ягады, садавіна, агародніпа, алкагольныя напіткі і інш.) паходжання]; А. х. дыхальных шляхоў (бранхіяльная астма) і скуры (экзема), анафілактычны шок (алергены —■ перхаць, шэрсць, пух, пер’е, яд насякомых, пыл, бактэрыі, грыбы і інш.). А. х. праяўляюцца запаленнем і абмежаваным ацёкам тканак, свербам, пухірамі на скуры і слізістых абалонках. Меры барацьбы: гіпасенсібілізоўная тэрапія адпаведнымі алергенамі, лячэнне неспецыфічнымі сродкамі. Прафілактыка: ахова жывёл і чалавека ад паўторнага пранікнення ў арганізя алергенаў. Вывучае А. х. алергалогія.
Г. Г. Захараў, Т. М. Сукаватых. АЛЕУРАЛІТ (грэч. aleuron мука+ +lithos камень), асадкавая горная парода, складзеная болып чым на 50 % з абломкаў алеўрытавай размернасці (0,01—0,1 мм), сцэментаваных гліністымі, карбанатнымі, жалезістымі, крэмністымі і інш. мінераламі. Паводле мінер. саставу бываюць монамінеральныя (складзены на 90—100 % з абломкаў аднаго мінералу, напр. кварцавы А.), алігамінеральныя (пераважаюць абломкі 2 мінералаў, напр. палевашпатавакварцавы A.) і полімінеральныя (сумесь абломкаў розных міяералаў, напр. слюдзіста-глаўканіта-палевашпатава-кварцавы А.). У залежнасці ад памераў абломкаў А., як і алеўрыт, падзяляецца на буйна(0,05— 0,1) і дробназярністы (0,01—0,05 мм). А.— адзін з асн. тыпаў парод асадкавай тоўшчы. і. і. ур’еў.
АЛЕЎРБІТ (ад грэч. aleuron мука), рыхлая, пылаватая асадкавая горная парода, складзеная з мінер. зерняў памерам пераважна 0,01—0,1 мм. Выдзяляюць буйныя (0,1—0,05 мм) і дробныя (0,05—0,01 мм) рознасці. Паводле мінер. саставу А., як і алеўраліт, бывае мона-, алігаі полімінеральны. Утвараецца пераважна на дне азёрных і марскіх басейнаў у
зоне слабарухомых водаў паміж абласцямі намнажэння пясчаных і гліністых асадкаў, у рачных далінах і дэльтах. У ледавіковыя эпохі ў перыгляцыяльнай зоне з умераным кліматам утварыліся своеасаблівыя пароды — лёсы і лёсападобныя супескі.
I. I. Ур’еў. АЛЕЎРЫЯ (Aleuria), род сумчатых грыбоў сям. пецыцавых. Вядомы 10 відаў, пашыраных у Зах. Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Амерыцы. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі — A. а р а нж а в а я (A. aurantia). Найчасцей трапляецца ў Магілёўскай і Гомельскай абл. Сапратроф. Расце групамі на глебе сярод травы ў дубровах і інш. лясах, у вільготных мясцінах, часта на месцы вогнішчаў. Пладаносіць у чэрв.— кастрычніку. Малавядомы ядомы грыб. Спажываецца свежая (пасля папярэдняга адварвання).
Пладовае цела (апатэцый) дыям. 3— 8 см, сподкаабо чашападобнае, сядзячае, аранжава-чырвонае, звонку святлейшае, з белавата-мучністым налётам, іншы раз з няправільна загнутым краем. Мякаць тонкая, вельмі ломкая, без асаблівага паху і смаку. Сумкі цыліндрычныя, 8-споравыя. Споры эліпсоідныя, бясколерныя, шурпатыя, з сеткавай абалонкай 1 завостранымі канцамі.
Г. I. Сяржаніна. АЛЁШНІКІ, тое, што альховыя лясы.
АЛЁШНЯ, рака, правы прыток Беседзі, у Касцюковіцкім р-не і ў Бранскай вобл. Даўж. 41 км. Пачынаецца на 3 ад в. Саматэвічы (Касцюковіцкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. У вярхоўі каналізавана. Вадазбор (276 км2) раўнінны, 14 % пад лесам.
АЛЁШНЯ, нізіннае балота ў Івацэвіцкім р-не, у вадазборы р. Грыўда і Ясельда. Прылягае да зах. берага Бабровіцкага воз. Пл. 2,7 тыс. га. Глыб. торфу да 2,8, сярэдняя 1,2 м, ступень распаду 34 %, попельнасць 13,2 %. На 1.1.1978 запасы торфу 5,1 млн. т. Балота ўкрыта лесам з елкі, хвоі, бярозы, вярбы, вольхі, болыпая ч. ўваходзіць у гідралаг. заказнік Выганашчанскае. Ускраіны часткова выкарыстоўваюцца пад сенажаць. К. М. Канапелька.
АЛЁС, а л ь с а, в а л ь с а, на Беларусі назва нізкіх заліўных лугоў, зарослых хмызняком нізін, забалочаных месцаў.
АЛЁХАЎКА, рака, левы прыток Уздзянкі, у Дзяржынскім р-не. Даўж. 16 км. Сярэдні нахіл воднай паверх-
Алеўрыя аранжавая.
ні 1,3 %0. У сярэднім цячэнні каналізавана. Вадазбор (100 км2) на паўд.-зах. схілах Мінскага ўзв., 38 % пад лесам.
АЛЁХНАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ЖВІРЫСТЫХ І1ЯСКОЎ, на паўн.-ўсх. ускраіне в. Алёхнавічы Дзятлаўскага р-на. Паклад звязаны з канцовамарэннымі ўтварэннямі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 283 тыс. м3. Пяскі буйнаі сярэднезярністыя, маюць у сярэднім жвіру буйней за 5 мм 14,2 %, гліністых часцінак, ілу і пылу 4—5%. Сярэдняя магутнасць карыснай тоўшчы 4,7 м, ускрышы 0,5 м. Пяскі прыдатыыя на выраб бетону, вапнава-пясчаных блокаў. Радовішча не эксплуатуецца. в. М. Грушэцкг.
АЛІВІН (ад лац. oliva аліва, масліна), мінерал, сілікат магнію і жалеза (Mg, Fe)2[SiO4]. Mae FeO 8—12%, радзей 20 % i MgO 45—50 %. Разнавіднасці A.: хрызаліт — каштоўны камень; гіяласідэрыт, багаты жалезам; фаяліт-гартаналіт. На Беларусі як пародаўтваральны мінерал выяўлены ў крышт. фундаменце і дэвонскіх вулканітах, як акцэсорны мінерал — у верхнепратэразойскіх адкладах.
Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, крышталі зярністыя, вострапрызматычныя. Колер аліўкава-зялёны. бутэлечна-зялёны. Бляск шкляны. Цв. 6,5—7, шчыльн. 3000—4200 кг/м3. Важны пародаўтваральны мінерал асноўных і ультраасноўных парод магматычнага паходжання. А.— звычайны мінерал метэарытаў, выяўлены ў месяцавым грунце, аднак рэдка трапляецца ў асадкавых пародах. Я. I. Аношка.
АЛІГА... (ад грэч. oligos нешматлікі, нязначны), першая частка складаных слоў, якая паказвае на малую колькасць, нешматлікасць чаго-небудзь, на адхіленне ад нормы ў бок памяпшэння.
АЛІГАКАНТАРЫНХІДЫ (Oligacanthorhynchidae), сямейства гельмінтаў кл. скрэбняў. Вядомы 36 відаў з 7 родаў. Пашыраны ўсюды. Кішачныя паразіты птушак і млекакормячых (асн. гаспадары). На Беларусі найб. вядомы скрэбень-гігант (Масracanthorhynchus hirudinaceus), які паразітуе ў тонкім кішэчніку свойскіх і дзікіх свіней.
Цела А. даўж. 7—65 см. пляскатае з бакоў, мае папярочныя барозны. Хабаток яйцападобны, зрэдку цыліндрычны, са спіральнымі радамі кручкоў. Раздзельнаполыя. Семяннікі падоўжаныя (у сярэдняй ч. цела), размешчаны ўздоўж або побач 8 цэментных залоз. Яйцы авальныя з кампактнай зярністай вонкавай абалонкай. Развіваюцца з удзелам прамежкавых гаспадароў — бронзаўкі залацістай, хрушча чэрвеньскага.
А. У. Зянькоў.
АЛІГАКЛАЗ (ад аліга... + грэч. klasis ломка, расколванне, пераламленне), мінерал з групы плагіяклазаў.
АЛІГАСАПРбБНЫЯ АРГАНІЗМЫ (ад аліга...+грэч. sapros гнілы+ + bios жыццё), арганізмы, якія жывуць у чыстых або слаба забруджаных арган. рэчывамі водах. Лішак растворанага кіслароду ў такіх водах садзейнічае хуткаму распаду арган. рэшткаў. Да А. а. на Беларусі належаць, напр., некат. кветкавыя расліны (гарлачык белы), водарасці (зялёныя і дыятомавыя), беспазваночныя (калаўроткі, лічынкі стракоз і аўсянікаў, дафніі) і пазваночныя (рыбы — фарэль, земнаводныя — трытоны) жывёлы. Выкарыстоўваюцца як біялагічныя індыкатары ступені забруджанасці вадаёмаў шкоднымі рэчывамі. Параўн. Мезасапробныя арганізмы і Полісапробныя арганізмы. М. С. Марозік. АЛІГАТРбФНЫЯ АЗЁРЫ (ад аліea...+грэч. trophe ежа, харчаванне), глыбокія, бедныя раслінным планктонам і пажыўнымі рэчывамі азёры з паніжанай мінералізацьіяй і высокай празрыстасцю вады. Колькасць кіслароду на працягу года высокая. Гл. ў арт. Азёры.
АЛІГАТРОФНЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, здольныя расці на глебах, бедных пажыўнымі рэчывамі (у флоры Беларусі, напр., сфагпавыя імхі, верас звычайны, сівец стаячы, цмен пясчаны, агаткі двухдомныя, падвей похвенны і інш. расліны вярховых балот, сухадолаў і пяскоў).
АЛІГАФАГІ (ад аліга... + фагі),ткывёлы, якія кормяцца нямногімі відамі ежы. У фауне Беларусі А. ёсць сярод насякомых (клубеньчыкавыя даўганосікі, каларадскі жук), інш. членістаногіх (павукі, кляшчы), чарвей, рыб, птушак (насякомаедныя — асаед звычайны, драпежнікірыбаеды — скапа, драпежнікі-арнітафагі — ястраб-перапёлачнік, ястраб-цецяроўнік), млекакормячых (траваеды, пладаеды і інш.). Параўн. Манафагі, Паліфагі.
АЛІГАХЁТЫ, клас кольчатых чарвей; тое, што малашчацінкавыя чэрві.
АЛІГАЦ9НАВАЯ ЭПОХА, а л і г ацэн (ад алігя...+грэч. kainos новы), 3-я, заключная эпоха палеагенавага перыяду геал. гісторыі Зямлі (гл. Геалагічнае летазлічэнне). Характарызуецца рэгрэсіяй палеагенавага мора, шырокім развіццём карставых працэсаў, паступовым пахаладаннем і выміраннем субтрапіч-
Я. П. Алопаў.
ных і архаічных палеагенавых форм раслін. У пачатку ранняга алігацэну паўд. ч. тэр. Беларусі апусцілася, і ў параўнанні з самым канцом позняга эацэну мора павялічылася і стала болып глыбокім. У сярэдзіне ранняга алігацэну мора пашырылася на Пн да лініі Гродна — Навагрудак — Бабруйск — Чачэрск, потым пачало мялець, памяншацца ў памерах і к сярэдзіне алігацэну поўнасцю рэгрэсіравала з тэр. Беларусі. Абмяленне суправаджалася часовымі невял. апусканнямі. Суша, якая акружала раннеалігацэнавае (харкаўскае) мора, мела від нізіннай раўніны. Пасля рэгрэсіі гэтага марскога басейна ў сярэднім і познім алігацэне паўд. ч. Беларусі стала сушаю, тут усталяваліся кантынентальныя ўмовы. Пд Беларусі ў гэты час быў нізіннай раўнінай з вял. колькасцю балот, стаячых вадаёмаў, даволі густой рачной сеткай. Паўн. ч. тэр. была некалькі прыўзнятай у параўнанні з паўд. і служыла вобласцю зносу. Алігацэнавае мора — апошняе з існаваўшых на тэр. Беларусі за геал. гісторыю.
У моры ранняга алігацэну былі вельмі пашыраны фарамініферы (дробныя нумуліты і лепідацыкліны), пласцінажаберныя (пелецыподы) і бруханогія малюскі (гастраподы), ракападобныя, рыбы. На прыбярэжных участках раслі багатыя ў відавых адносінах мяшаныя лясы, дзе пераважалі цеплалюбныя шыракалістыя лістападныя пароды дрэў з дамешкам некаторых вечназялёных форм, якія асталіся з эацэну, і прад-