Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Утвараюць дзярнінкі даўж. да 1 см, якія складаюцца з тоўстых, кароткіх, галінастых гіфаў з неглыбокімі перацяжкамі і несапреўднымі перагародкамі. Назіраецца змена пакаленняў — спарафіту і гаметафіту, падобных вонкава і развіццём. У месцах перагародак на таломе спарафіту ўтвараюцца зоаепарангіі з дыплоіднымі бясколернымі зааспорамі і тонкія ёмістасці з бурымі таўстасценнымі цыстамі. Зааспоры прарастаюць у спарафіты, цысты даюць гаплоідныя зааспоры, з якіх вырастаюць гаметафіты. Увесь працэс фарміравання новага грыба займае 36—48 гадзін. М. А. Лемяза.
АЛАНІТ [ад прозвішча англ. мінералога Т. Алана (Th. Allan)], рэдказямельны мінерал кл. сілікатаў; тое, што артыт.
АЛАНТЫЯЗІС, вострая інфекц.таксічная хвароба жывёл і чалавека; тое, што батулізм.
АЛАПЕКОЗА (Alopecosa), род павукоў сям. тарантулаў. У сярэдняй паласе СССР, у т. л. на Беларусі, найчасцей трапляюцца А. к л і н ападобная (A. cuneata, жыве пераважна на адкрытых сухіх месцах, лясных палянах) i А. пыльная (A. pueverulenta, лясны від, жыве таксама ў разнатраўі паблізу ўзлескаў).
Даўж. цела А. 7—10 мм. Афарбоўка карычневая. На галаве і грудзях А. клінападобнай яркія жоўтыя сярэдняя і бакавыя палосы, на брушку падоўжаная палоса з ланцзтападобнай плямай; у А. пыльнай палосы на галавагрудзях светла-карычневыя, на брушку сярэдняя светла-жоўтая, ад яе адыходзяць невыразныя палосы.
АЛАТАСПОРА (Alatospora), род водных недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядомы 1 від — А. з авостраная (A. acuminata). пашыраны ў Еўропе, Паўн. і Паўд. Амерыцы, Аўстраліі і Акіяніі (Гавайскія а-вы, Новая Гвінея). На тэр. СССР упершыню выяўлена ў вадаёмах Украіны. Шырока адзначана ў вадаёмах Беларусі. Сапратроф. Развіваецца на лісці розных дрэвавых парод у вадзе. Удзельнічае ў біял. самаачышчэнні вадаёмаў ад раслінных рэшткаў.
Міцэлій грыба бясколерны, галінасты, з перагародкамі. Канідыяносцы простыя, часам на верхавінцы слаба разгаліна-
Алатаспора завостраная: 1 — канідыяносец з канідыямі; 2 — асобныя канідыі.
Алея ў Цэнтральным батанічным садзе АН БССР.
ваныя. Канідыі тэтрарадыяльныя, без перагародак, з серпападобнай гал. воссю і 2 бакавымі адгалінаваннямі, якія разьі’ ходзяцца пад вострым вуглом.
АЛАТЫРСКІ ГАРЫЗОНТ (ад назвы г. Алатыр у Чувашскай АССР), сярэдняя частка франскага яруса верхняга дэвону; тое, што рэчыцкі гарызонт.
АЛАХТОНЫ (грэч. alios другі, іншы+chthon зямля), віды (роды, сямействы) арганізмаў, што ўзніклі не ў той мясцовасці, якую насяляюць. На новыя тэр. пранікаюць у выніку прыроднага рассялення і акліматызацыі. Выкапнёвыя А. перанесены з былых месцазнаходжанняў ветрам, плынямі і інш. і ўваходзяць у склад арыктацэнозаў. На тэр. Беларусі ў дэвонскіх адкладах выяўлепы пераадкладзеныя мікрафасіліі ардовіку і сілуру, часткі раслін карбону, у адкладах мелу — рэшткі брахіяподаў дэвону, у адкладах антрапагену — шматлікія рэшткі каралаў, імшанак і брахіяподаў ардовіку, сілуру і дэвону, занесеныя ледавіком з тэр. Прыбалтыкі. Вывучэнне А. мае значэнне ў палеагеаграфіі, нафтавай геалогіі. Параўн. Аўтахтоны.
АЛАШСКАЕ ВОЗЕРА, Алашкі, возера ў Шаркоўшчынскім р-не, у бас. р. Дзісна. Пл. 0,20 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,2 км, найб. глыб. 12 м. Пл. вадазбору 9,3 км2. Схілы катлавіны спадзістыя, берагі забалочаныя. Зарастае. Сцёк па канаве ў Дзісну. На беразе возера в. Малыя Алашкі.
АЛЕАНДР ЗВЫЧАЙНЫ (Nerium oleander), расліна сям. кутравых. Радзіма — М. Азія. У СССР вырошчваюць на Пд Крыма і ў Сярэдняй Азіі, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, на Беларусі — як пакаёвую культуру.
Вечназялёны куст выш. 2—6 м. Лісце вузкае, ланцэтнае. скурыстае. размешчанае супраціўна. Кветкі простыя або махровыя, буйныя, духмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Венчык ружовы, белы ці жоўты. Плады — шматнасенныя лістоўкі. У пакоях цвіце рэдка. Размнажаюць чаранкамі 1 насеннем у сак,— красавіку. Перасаджваюць у сумесь дзярновай, лісцевай, перагнойнай зямлі і пяску (4 : 2 : 3 : 1). Трымаюць у светлых памяшканнях, летам на адкрытым паветры. Ядавітая расліна. Сок мае сардэчныя гліказіды (алеандрын, карнерын). АЛЕІ, дарогі, абсаджаныя з абодвух бакоў дрэвамі або кустамі ў парках, лесапарках, скверах, бульварах, на вуліцах. Важны кампазіцыйны элемент паркавых ландшафтаў і зялёнага ўбрання населеных пунктаў, выконваюць ахоўныя функцыі.
Ва ўмовах Беларусі мэтазгодны разамкнутыя А. з мінім. адлегласцю паміж дрэвамі для вузкакронных парод 4 м,
шыракакронных 6, шыр. 6—30 м. Для іх выбіраецца пераважна адна парода. У шырокіх (болып 12 м) і працяглых А. выкарыстоўваюць высакарослыя 1 шыракакронныя пароды (дуб звычайны, ліпа драбналістая. клён вастралісты, лістоўніца еўрапейская, граб звычайны, вяз, елка і інш.). А. шыр. 10—12 м фарміруюць з бярозы, рабіны звычайнай, каштана конскага і інш. Для вузкіх (менш 10 м) А. выкарыстоўваюць нізкарослыя або з пірамідальнай кронай пароды (таполя пірамідальная, туя заходняя, чаромха Маака і інш.). Закрытыя А. (з падсадкай кустоў) ствараюцца далучэннем да іх кізільнікаў, барбарысаў, бэзу, бружмелю 1 інш. A. А. Чахоўскі. АЛЕЙКІЯ АЛІМЕНТАРНА-ТАКСІЧНАЯ, фузарыятаксікоз, атручэнне жывёл і чалавека злакамі, якія перазімавалі на полі, заражаным грыбамі роду фузарый. Грыбы акрамя збожжавых пашкоджваюць многія інш. расліны (гл. Фузарыёзы). У заражаных зернях проса, аўса, грэчкі, жыта, пшаніцы ўтвараюцца ядавітыя рэчывы, якія разбураюць крывятворпыя клеткі касцявога мозгу.
У ж ыв ё л пашкоджваецца цэнтр. нервовая сістэма, парушаецца дзейнасць страўнікава-кішачнага тракту, узнікае таксічнае малакроўе (алейкія). Хварэюць коні, буйн. par. жывёла, авечкі. парасяты, свойскія птушкі. У чалавека А. а.-т. выяўляецца ачаговым амярцвеннем (гангрэнай) скуры, слізістых абалонак. гангрэнозным запаленнем лёгкіх, сепсісам, рэзкім памяншэннем у крыві гранулацытаў (агранулацытоз), трамбацытаў (тромбапенія), эрытрацытаў (анемія). Каб папярэдзіць атручэнне, злакі, якія перазімавалі па полі, перапрацоўваюць на асобных таках, абеззаражваюць, ажыццяўляюць вет.-сан. нагляд. АЛЁЙНЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, якія назапашваюць у розных органах (асабліва ў насенні) запасное рэчыва — алей. У СССР А. р. найб. пашыраны ў Сібіры, на Д. Усходзе, Урале. Алтаі, Каўказе, у гарах Сярэдняй Азіі. На Беларусі шмат А. р. сярод дзікарослых відаў, многія з іх могуць уводзіцца ў культуру: ляшчына, часночніца, свірэпа, бурачнік, рыжак, дэскурэнія, стрэлкі, жаўтушнік, жарушнік, гуляўнік, торбачнік. сіняк, дурнічнік, бадзяк, мардоўнік. казлабарод, асот, змеегалоўнік Руйша, зябер, блёкат, верабейнік, сардэчнік, дзядкі, мята, мацярдушка, касталом і інш. 3 культурных вырошчваюцца лён, каноплі, сланечнік.
Большасць А.р.— сярод крыжакветных, бабовых, складанакветных, макавых, малачайных, ружавых. Некат. віды малачайных (клешчавіна, тунг) маюць алею да 70 % ад сухой масы насення, крыжакветных (катран) да 60, складанакветных (гвізоцыя) да 50, лёнавых (лён) да 40 %. У большай ступені назапашваюць алей расліны умераных шырот (на ўтварэнне алею значна ўплывае вільготнасць). Б. М. Прусакова. АЛЕЙРАДЗІДЫ, падатрад насякомых; тое, што белакрылкі.
АЛЕКСАНДРЬЛЙСКАЕ МІЖЛЕДАВІКОЎЕ (ад назвы в. Александрыя ў Шклоўскім р-не), ліхвінскае міжледавікоўе, міндэльрыскае міжледавікоўе, міжледавікоўе пач, сярэдняга антрапагену, доўжылася 140 тыс. гадоў (460—320 тыс. г. таму назад). Папярэднічала дняпроўскаму зледзяненню. Вылучаецца значнай працягласцю, вял. колькасцю вымерлых відаў у флоры, субатлантычным умерана цёплым кліматам з 2 тэрмічнымі оптымумамі, найб. падабенствам да пліяцэну па палеагеагр. умовах. Адклады А. м. ўтвараюць маркіровачны гарызонт у тоўшчы антрапагену, які дзеліць яе на 2 амаль роўныя па сярэдняй магутнасці і часе намнажэння часткі. Захаваліся ў рачных далінах, азёрных і балотных катлавінах, у ледавіковых лагчынах на пахаванай паверхні раннеантрапагенавага рэльефу. Вядома каля 300 пунктаў з адкладамі А. м., болыпасць у межах Беларускай грады. На схілах рачных далін Нёмана, Зах. Дзвіпы і Дняпра і ў глыбокіх равах адклады А. м. агаляюцца ў некалькіх мясцінах. Залягаюць на глыб. ад 5—10 м на ПдЗ і 3 рэспублікі, да 50—80 м у сярэдняй і паўн. частках. Адклады А. м.: азёрныя (супескі, суглінкі, гіціі, дыятаміты, мергелі і карбанатпыя алеўрыты, магутнасць 5—25 м); балотныя (тарфы нізінных, радзей пераходных і вярховых балот, магутнасць 0,5—1 м, зрэдку да 3—5 м); алювіяльныя (пяскі з лінзамі гіцій
Паліналагічная дыяграма адкладаў александрыйскага міжледавікоўя (разрэз Калодзежны Роў каля Гродна, аналізы Н. А. Махнач).
тарфоў, суглінкаў і супеску, да 20— 25 м), якія ўтвараюць пахаваную тэрасу рэк з 2 выразнымі світамі (ніжнеі верхнекрывіцкай).
Для высвятлення палеагеагр. абставін А. м. на Беларусі вывучана болып за 100 месцазнаходжанняў адкладаў палеапатамалагічным, мінералагічным, геахімічным, паліналагічным, палеакарпалагічным, дыятомавым 1 астракодавым метадамі. Найб. поўна даследаваны адклады А. м. з агаленняў урочышча Мацвееў Роў каля в. Александрыя Шклоўскага р-на 1 Калодзежны Роў у в. Прынёманская Гродзенскага р-на. Для пылковых дыяграм А. м. характэрна наступная паслядоўнасць кульмінацыі пылку асн. дрэвавых парод знізу ўверх па разрэзе: 1 — бярозы, 2 — хвоі, 3 — елкі, ліпы, дубу, вязу, 4 — піхты і грабу, 5 — елкі і піхты, 6 — хвоі і бярозы, 7 — хвоі, 8 — хвоі, піхты, елкі, ліпы, дубу, вязу, грабу, 9 — хвоі 1 бярозы.
Расліннасць пачатку А. м. вызначалася развіццём бярозавых лясоў з дамешкам хвоі, елкі, вольхі. Яны змяніліся пераважна яловымі лясамі з прыкметным удзелам хвоі, бярозы, вольхі і піыракалістых парод мяшанага дубовага лесу — ліпы, дубу, вязу, а таксама ляшчыны. У самы цёплы адрэзак міжледавікоўя — яго першы кліматычны оптымум — у лясах панавалі піхта і граб, значную ч. складалі ціс, елка. элементы мяшанага дубовага лесу, ляшчына, клёны, верагодна трапляліся арэх, гікоры і інш. пліяцэнавыя рэлікты. Воднабалотная расліннасць вызначалася максімальнай для А. м. цеплалюбнасцю, што адлюстравалася ў развіцці вадзяных арэхаў, каўліній, бразеніі, альдраванды, дуліхіуму, арацыспермуму і інш. экзотаў. Мікрафлоры азёр былі ўласцівы вымерлыя пазней віды дыятамей — цыклатэлы прыбраная ліхвінская і тэмперы. Развівалася своеасаблівая фауна прасцейшых рачкоў-астракод, сярод якіх пераважалі паралімнацытэры беларуская і няравайская, цытэрыса арыгінальная, кандоны александрыйская і гарэцкага, цыклацыпрысы трохкутны, падоў-