• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ны і зямнога шара ў цэлым, пытанні прафілактыкі і нейтралізацыі шкоднага ўплыву А. з. р. складаюць значную праблему аховы прыроды.
    Забруджвальныя рэчывы назапашваюцца ў глебе, вадзе, жывых арганізмах, мігрыруюць з вадой і паветрам, уцягваюцца ў ппанетарны кругаварот рэчываў і шкодна ўплываюць нават на далёкія ад месца забруджвання раёны. Акумулююцца яны і дзейнічаюць кароткачасова (нястойкія хім. злучэнні і злучэнні, якія хутка перапрацоўваюцца біягеасферай), бесперапынна ці неакрэслена доўгі час (радыеактыўныя рэчывы, стойкія хім. злучэнні). Апошнія найб. небяспечныя. Акумулятыўныя ўласцівасці маюць многія пестыцыды, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай і лясной гаспадарках (хлор-, фосфар-, ртуцьарганічныя і інш.), і іх метабаліты. Назапашаныя раслінамі пестыцыды трапляюць да жывёл, намнога павышаюць канцэнтрацыю (напр., пры канцэнтрацыі ДДТ у вадзе 0,015 частак на млн. у планктоне яна павялічваецца да 5, планктонаедных рыбах да 40—1000, драпежных рыбах і рыбаедных птушак да 2500 ч/млн.), што бывае прычынай цяжкіх атручэнняў 1 гібелі жывёл 1 небяспечна для здароўя чалавека. Энергічна акумулююцца ў глебе, вадзе і асабліва ў арганізмах некаторыя радыеактыўныя рэчывы з доўгім перыядам распаду (каэфіцыент канцэнтрацыі радыеактыўных фосфару і стронцыю, напр., павялічваецца ад 1 у вадзе да 500 у водных насякомых, 7500 у качак і 200 000 у іх яйцах), што можа выклікаць развіццё прамянёвай хваробы арганізмаў, шкодныя парушэнні ў генетычным апараце і развіццё злаякасных пухлін. Вядомы адмоўны ўплыў нават кароткачасовай акумуляцыі мінер. угнаенняў у вадаёмах (узнікаюць непажаданыя змены ў флоры 1 фауне), таксічных рэчываў у глебе (гіне глебавая фауна, назапашваюцца адмерлыя рэшткі раслін і зніжаецца ўрадлівасць) 1 інш. У шэрагу выпадкаў здольнасць жывых арганізмаў акумуляваць многія забруджвальныя рэчывы выкарыстоўваецца для біял. індыкацыі (гл. Біялагічныя індыкатары) стану навакольнага асяроддзя (напр., ступень забруджанасці паветра выхлапнымі газамі транспартных сродкаў можа вызначацца па колькасці свінцу ў лішайніках), а ў асобных выпадках 1 як сродак барацьбы з такім забруджваннем (напр., трыснёг эфектыўна паглынае з вады і назапашвае злучэнні цяжкіх ме-
    талаў, фенолы, цыяніды, раданіды; многія бактэрыі і мікраарганізмы разбураюць неўласцівыя прыродзе забруджвальныя рэчывы прамысл. прадпрыемстваў). Вывучэнне і распрацоўка практычных мер для змяншэння забруджвання асяроддзя хім. рэчывамі — адна з задач сан.-таксікалагічнага маніторынга (гл. Мангторынг).	Я. В. Малашэвіч.
    АКУНЕПАДОБНЫЯ, калючапёрыя (Perciformes), найб. шматлікі атр. касцістых рыб. У атрадзе каля 20 падатрадаў, 150 сям., 6 тыс. марскіх і прэснаводных відаў. У водах СССР ёсць прадстаўнікі каля 40 сямействаў. На Беларусі 4 віды сям. акунёвых, па 1 — бычковых, падкаменшчыкавых. Шэраг відаў разводзяцца як акварыумныя рыбы.
    Для большасці А. характэрна наяўнасць у 1-м спінным плаўніку (звычайва іх 2) калючых пёраў. Брушныя плаўнікі пад груднымі або наперадзе іх. Луска найчасцей ктэноідная. Касцявая тканка без касцявых клетак. Плавальны пузыр з кішэчнікам не злучаецца. Выкапнёвыя А. вядомы з верхнемелавых адкладаў. Прамысл. значэнне ў БССР мае акунь, у меншай ступені — судак. АКУНЁВА, возера ў Глыбоцкім р-не, у бас. р, Мнюта. Пл. 0,49 км2. Даўж. 0,97 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 11,8 м, сярэдняя 3,4 м. Аб’ём вады 1,69 млн. м3. Вадазбор (1,4 км2) сярэднеўзгорысты, на Пн нізінны, 33% пад лесам.
    Катлавіна тэрмакарставага тыпу, круглаватая, злёгку выцягнутая з ПнЗ на Пд. Схілы спадзістыя, выш. да 4 м, на ПдУ стромкія, выш. 10—11 м. Берагавая лінія (даўж. 2,7 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, складзеныя з пяску 1 галькі, паўн.-зах. і паўн. тарфяністыя, стромкія; на Пн, ПнЗ і Пд пойма шыр.
    Акунь.
    50—250 м, забалочаная. укрытая хмызняком. Літаральная зона да глыб. 2 м выслана пяском 1 апясчаненым ілам (займае 32 % пл. возера), астатняя ч. дна — тонкадэтрытавым сапрапелем. Мінералізацыя вады да 202 мг/л, празрыстасць да 2 м. Расліннасцю занята 48 % пл. возера, палоса шыр. 25—240 м да глыб. 4 м. Эўтрофнае, сцёкавае, злучана меліярацыйным каналам з воз. Пліса. На зах. 1 паўн.-зах. схілах крыніцы грунтавых водаў. Водзяцца акунь, плотка, шчупак, карась, язь. За 300 м ад возера в. Валодзькава.	В. Р. Міронаў.
    АКУНЕВЕЦ, возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Хонка. Пл. 0,12 км2. Даўж. 0,65 км, найб. шыр. 0,35 км. Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд. Схілы выш. да 25 м, стромкія, пад лесам, на 3 выш. 3 м, спадзістыя. Берагавая лінія (даўж. 1,7 км) слабазвілістая. Берагі высокія, на У зліваюцца са схіламі. Бяссцёкавае.
    АКУНЁУКА, рака, упадае ў воз. Дрывяты (бас. Друйкі), у Браслаўскім р-не. Даўж. 13 км. Пачынаецца на 3 ад воз. Золва. Сярэдні пахіл воднай паверхні 0,7 %о. Зарэгулявана. Вадазбор (151 км2) спадзістахвалісты, азёры (8) займаюць 1 % тэр.; пад лесам 28 %.
    АКУНЬ (Perca fluviatilis), азёрнарачная рыба сям. акунёвых атр. акунепадобных. Пашырана па ўсёй Еўропе (за выключэннем Пірэнейскага п-ва), у Сібіры да Калымы, у бас. Аральскага мора. На Беларусі адна з найб. шматлікіх рыб, насяляе ўсе вадаёмы. Значных вандраванняў не робіць. Летам і вясной чародкамі жыве ў затоках, восенню і зімой пераходзіць на больш адкрытыя прыглыбінныя месцы, буйныя А. жывуць на глыбіні.
    Даўж. да 50 см, маса да 1,5 кг, часам і болей. Масы 100 г дасягае ў 4, 500 г — у 7—8 гадоў. Галава вялікая. Цела зеленавата-жоўтае, на баках 5—9 папярочных цёмных палос. Першы спінны плаўнік шэры (на ім чорная пляма. характэрная толькі для А.), другі — зелена-
    Метэаралагічныя паказчыкі за перыяд назірання па Акцябрскай метэаралагічнай станцыі
    
    1
    11
    111
    IV
    V
    VI
    VII
    V111
    IX
    X
    XI
    XII
    Год
    Тэмпература паветра, °C
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    -4,0
    6,0
    сярэднясутачная
    -6,6
    -5,9
    —1,5
    6,1
    13,2
    16,4
    17,9
    16,7
    12,1
    6,3
    0,9
    
    
    абсалютны мінімум
    —37
    -36
    —36
    -10
    — 4
    2
    3
    —0,5
    —4
    —9
    —19
    —29
    —37
    абсалютны максімум
    9
    10
    20
    26
    31
    35
    35
    35
    30
    26
    16
    12
    35
    Тэмпература паверхні глебы, ся-
    
    рэднясутачная, °C
    —7
    -7
    —2
    7
    16
    Z1
    
    
    1.5
    0
    1
    —4
    
    Сярэдняя скорасць ветру, м/о
    Сярэдняя адносная вільгот-
    4,1
    4,3
    4,2
    3,9
    3,4
    3,0
    2,8
    2,8
    3,1
    3,5
    4,4
    4,1
    3,6
    насць паветра, %
    86
    84
    80
    73
    68
    70
    73
    77
    79
    84
    89
    89
    79
    Сярэдняя колькасць ападкаў.
    Mil
    32
    31
    30
    43
    58
    66
    85
    78
    56
    46
    47
    40
    612
    Сярэдняя колькасць дзён
    
    ясных
    2,5
    2,0
    3,9
    3,7
    3,4
    4,2
    4,3
    4,4
    5,3
    2,4
    1,5
    1,7
    39
    п ахмурных
    17,0
    13,8
    12,6
    10,3
    6,8
    6,4
    6,9
    6,0
    8,1
    13,8
    19,1
    21,5
    142
    8 ападкамі
    15,7
    14,7
    13,2
    11,0
    12,2
    12,4
    12,4
    12,7
    н,о
    11,6
    16,2
    18,7
    162
    вата-жоўты. грудныя — жоўтыя. Актыўны днём. Полавая спеласць у 3—4 гады. Нераст ранняй вясной пры т-ры вады 5—8 °C, у азёрах болып позні. Ікру адкладвае на раслінах у прыбярэжнай so­ne вадаёмаў ці на залітай пойме рэк. Плоднасць — да 150 тыс. ікрынак. Моладзь жывіцца планктонам, потым — бентасам і маляўкамі рыб. Дарослы А.— драпежнік, жывіцца плоткамі, печкурамі, гальцамі, верхаводкамі 1 інш. рыбамі. лічынкамі насякомых, ракападобнымі. Вядзецца промысел: штогод у БССР здабываюць 1,5—2,3 тыс. ц. Звычайны аб’ект аматарскага 1 спарт. рыбалоўства. Непажаданы ў вадаёмах, дзе культ. рыбагадоўля, бо знішчае малявак 1 моладзь каштоўных рыб. П. I. Жукаў. АКЦЭСОРНЫЯ МІНЕРАЛЫ (позналац. accessorius дадатковы), мінералы, якія ўтвараюць колькасна малы, але часам характэрны дамешак у горных пародах (у адрозненне ад пародаўтваральных мінералаў).
    Пароды крышт. фундамента 1 платформавага чахла Беларусі характарызуюцца шырокім наборам А. м., часта спецыфічным для ўтварэнняў рознага ўзросту 1 геалагічнага паходжання. Дадзеныя аб асацыяцыях А.м. шырока выкарыстоўваюць для карэляцыі палеанталагічна нямых асадкавых тоўшчаў, рэканструкцыі кліматычных і фацыяльных умоў стараж. эпох асадканамнажэння, рэльефу 1 аддаленасці абласцей зносу, для меркаванняў пра характар другасных змен парод. А.м. даюць важныя звесткі пра генезіс і металагенічную спецыялізацыю парод крышт. фундамента Беларусі.	1. 1. Ур’еў.
    АКЦЯБРСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Светлагорскім і Калінкавіцкім р-нах, у цэнтр. ч. Маладушынска-Чырвопаслабодскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена па паверхні верхыефаменскай саляноснай тоўшчы пад назвай Міхайлаўскага электраразведкай у 1964,
    1. Хвалістая марэнназандравая раўніна з марэннымі ўзгоркамі, тэрмакарставымі западзінамі, лагчынамі і дзюнамі. Глебы дзярнова-падзол істыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчаныя і пясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя, шыракал іста-хваёвыя, чорнаальховыя лясы, участкі ворнай зямлі.
    2.	Пласкахвалістая тэраса з дзюнамі, участкамі водна-л едаві ковай і марэннай раўнін, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя, шыракалістахваёвыя, драбналістыя лясы, нізінныя балоты, участкі ворнай зямлі.
    3.	Плоская азёрна-алювіяльная нізіна з астанцамі тэрас і дзюнамі. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя пяс-
    чаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых, чорнаальховых, бярозавых лясоў, пазапоймавых лугоў.
    4.	Плоская пойма. Глебы поймавыя тарфяна-
    па падсалявьіх адкладах у 1965 сейсмічнымі даследаваннямі.
    Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах А.п.— слаба выражаны структурны нос. які прымыкае на Пд да рэгіянальнага Чырвонаслабодскага разлому амплітудай 300 м, на У — да лакальнага парушэння амплітудай 200 м. На 3 структура не замыкаецца і пераходзіць у монакліналь. Мінім. адзнакі паверхні фундамента (—2400 м) і падсалявых адкладаў (-1800 м) устаноўлены на У падняцця. Па паверхні міжсалявых адкладаў А.п.— антыкліналь, паўд. крыло якой апушчана па разломе на 600 м. Памеры яе 12 х 2,5 км. мінім. адзнака ў скляпенні —1500 м. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы А.п. адпавядаюць 2 антыкліналі памерам 2,5 X 1 км (зах.) і 10 X 1 км (усх.), з мінім. адзнакамі ў скляпеннях -400 м і амплітудай 50 м.
    Т. А. Старчык. АКЦЯБРСКАЕ РАДОВІІПЧА МЁЛУ, каля паўд.-зах. ускраіны г. Крычаў. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхпі мел). Перспектыўныя запасы 23,9 млн. т. Мел белы, светла-шэры шчыльны, зрэдку трэшчынаваты, з нязначньші ўключэннямі крэменю. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 12—19 м, ускрышы (пяскі, гліны, марэнныя суглінкі) 0,6—8,5 м. Мел прыдатны на вапнаванне кіслых глеб, на выраб вапны, як карбанатная кампанента цэментнай шыхты. Радовішча не эксплуатуецца.	м. ф. Янюк.