• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Кампактныя або разгалінаваныя кусты. Лісце перыста-рассечанае. Кветкі жоўтыя, жоўта-аранжавыя або карычнева-чорныя, у кошыках, з моцным пахам. Плод — сямянва. Цвітуць у ліп.— кастрычніку. Усе віды А. культывуюць як адналетнікі, размнажаюць насеннем (сеюць у парнікі ў 2-й пал. крас., у грунт у сярэдзіне мая). Святлаі цеплалюбныя расліны.	I. А. Карэўка.
    AKCAM1THIK, а м а р а н т (Атаrantlius), род пераважна аднагадовых травяністых раслін сям. аксамітнікавых. Вядома каля 80 відаў, пашырапых у цёплых і ўмерапых абласцях зямнога шара. У СССР 16 відаў, з іх на Беларусі 8 заносных і 1 інтрадукаваны від. Большасць відаў А.— пустазелле. А. хвастаты і А. мяцёлчаты вырошчваюцца як дэкар. расліны, маюць многа разнавіднасцей і сартоў. Маладое сакаўное лісце А. сіняватага можа спажывацца ў ежу. Інтрадукаваныя віды выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве; у афармленні перыферыйных "ч. лісцевых груп, для бардзюраў, зімовых букетаў, на рабатках, клумбах.
    Расліны з сакаўнымі буйнымі сцябламі, чаргаваным ярка афарбаваным лісцем 1 дробнымі, без пялёсткаў кветкамі ў прамых ці паніклых суквеццях. Плод арэшкападобны, 1-насенны. Насенне дробнае. бліскучае.
    А. сіняваты (A. lividus, нар. назвы зяльбор, зяльборнік) пашыраны пераважпа ў паўд. і паўд.-зах. ч. Беларусі. Расце ў агародах, па засмечаных мясцінах. Цвіце ў ліп.— жніўні. Расліна выш. 10—80 см, цёмна-зялёная, іншы раз сіняватая, сцябло бліскучае. Лісце эліпсоіднае або яйцападобпа-рамбічнае, па краі хвалістае. Кветкі ў клубочках, сабраных у зялёныя коласападобныя суквецці. А. мяцёлчаты (A. cru­entus) зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў агародах, садах, засмечаных мясцінах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Выш. 20—120 см. Сцябло мясістае, баразнаватае, чырванаватае, зрэдку зялёнае. Лісце з завостранай вяршыняй, суцэльна-
    крайняе, на канцы з кароткім шыпікам. Кветкавыя клубочкі пурпурова-чырвоныя, радзей зялёныя, сабраны ў мяцёлчатыя суквецці ў пазухах лісця. A. а д к і н у т ы (A. ret­roflexus, лар. назва падбурачнік) пашыраны па ўсёй тэр. рэспублікі. Расце ў агародах, на ўскрайках палёў і ў садах. Цвіце ў ліп.— жніўні. Выш, 20—100 см. Сцябло круглаватае ці рабрыстае, укрытае кароткімі кучаравістымі валаскамі. Лісце яйцападобна-рамбічнае, з невял. шыпікамі на канцы. Кветкі ў клубочках, утвараюць зялёнае шчылыіае мяцёлчатае суквецце на канцы сцябла. А. б е л ы (A. albus) трапляецца зрэдку па ўсёй тэр. рэспублікі. Расце па палях, уздоўж дарог, на чыгунцы, у засмечаных мясцінах. Цвіце ў ліп.— верасні. Выш. 20—70 см. Сцябло растапырана-галінастае з белаватымі ад кароткіх рассеяных лусачак галінкамі. Лісце дробнае, з шыпікам, звужваецца ў кароткі чаранок. Кветкі ў пазушных клубочках. А. ж м і нд a п а д о б н ы (A. blitoides) расце ўздоўж чыгунак, шашэйных дарог і на засмечаных мясцінах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Выш. 20—70 см. Сцябло жалабатае. Лісце шырокае, з невял. шыпікам, па краі зубчастае. Кветкі ў пазушных клубочках. А. г і б р ы д п ы (A. hybridus) трапляецца па ўсёй тэрыторыі, але рэдка. Расце ў садах, агародах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Выш. 20—120 см. Сцябло чырванаватае. Лісце суцэльнакрайняе, зверху зялёнае з чырванаватым адценнем, знізу светла-зялёнае. Кветкавыя пучкі пурпуровачырвоныя, радзей зялёныя, у пазушных мяцёлчатых суквеццях. А. х в ас т а т ы, або лісіны хвост (A. cauda­tus, нар. пазва шчыр) пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Расце ўздоўж дарог, на палях, у садах, часта кулыывуецца. Цвіце ў ліп.— жніўпі. Выш. да 2 м. Сцябло простае ці галіпастае, пурпурова-чырвонае. Лісце на доўгіх чаранках, рамбічна-яйцападобнае, ярка-зялёнае. Кветкавыя клубочкі сабрапы ў паніклыя пурпуровачырвоныя ці жаўтавата-зялёныя коласападобныя мяцёлкі. А. б е л а н ас е н ii ы (A. hupochondriacus) трапляецца ў Брэсцкай і Гомельскай абл. Належыць да стараж. зерневых культур горных абласцей. Вырошчваецца ў бат. садах, асабліва форма з цёмна-чырвоным лісцем і прамастойнымі пазушнымі пурпуровымі суквеццямі. Выш. да 1,5 м. Сцябло тоўстае, галінастае. Лісце круглавата-авальнае, пераходзіць у доўгі чаранок. Кветкі ў шарападобных клубочках, сабраны ў зялёнае мяцёлчатае з доўгімі павіслымі коласападобнымі галінкамі суквецце.
    Аксамітнік адкінуты: 1 — галінка з лісцем і кветкамі; 2 — тычынкавая кветка; 3 — песцікавая кветка; 4 — плод; 5 —семя ў разрэзе.
    Да арт. Аксамітніцы. Матыль мяцёлчаты (матыль і вусень).
    Аксіопес разнавокі.
    Аксіпор таполевы.
    Інтрадукаваны від — А. т р о хкаляровы (A. tricolor, радзіма — трапічная Азія), у якога лісце чырвонае з металічным бляскам (асабліва прыгожая яго форма з цёмна-чырвоным і жоўтым лісцем),— цвіце з чэрв. да восені, сонцалюбны, добра расце на рыхлай, угноенай глебе, размнажаецца насеннем, якое высяваюць папярэдне V крас. ў парнікі ці цяпліцы або ў маі ў грунт. I. П. Мазан, I. А. Карэўка. АКСАМІТШЦЫ, с а т ы р ы (Satyridae), сямейства пасякомых атр. матылёў. Касмапаліты. У сусв. фауне каля 2 тыс. відаў, у СССР на Д. Усходзе зарэгістравапа каля 140. У БССР 21 від. Пашыраны найб. на лясных лугах. Пераважаюць віды з родаў Coenonympha (напр., сенніца — С. tullia), Hipparchia (малы лясны сатыр — Н. alcyone), Lasiommata (матыль мяцёлчаты — L. maera).
    Сярэдніх памераў і буйныя (размах крылаў да 10 см) дзённыя матылі з недаразвітымі пярэднімі нагамі. Крылы шырокія, круглаватыя, цёмныя, з вокападобнымі плямамі. Каля асновы пярэдніх крылаў характэрныя ўздутыя 1—3 жылкі. Вусені ўкрыты кароткімі валаскамі або голыя, верацёнападобныя, развіваюцца на травяністых раслінах, пераважна на дзікарослых злаках. Кукалкі на раслінах або на глебе.
    A. М. Літвгнава.
    АКСІЛАФІТЫ (ад грэч. oxys кіслы + ilys глей, ціна + ...фіт), расліны сфагнавых балот, прыстасаваныя да жыцця ў кіслым асяроддзі. Асаблівасці А.: васковы налёт, густое апушэнне, згорнутасць лісця. 3 А. на Беларусі пашыраны сфагнум, журавіны, падвеіі похвенны, балотны верас звычайны, імшарліца шматлістая, багун, расіца і інш.
    АКСІОПЕС (Oxyopes), род павукоў сям. Oxyopidae. Пашыраны ў паўн. і сярэдняй ч. Еўропы. У сярэдняй паласе СССР, у т. л. на Беларусі, трапляюцца А. галінасты (О. ramosus) і А. разнавокі (О. heterophthalmus). Жывуць у траве, на кустах і дрэвах у лесе. Даўж. цела А. 7—11 мм. Афарбоўка карычневая, на задняй ч. брушка 2 падоўжаныя белыя лініі. АКСШОР (Oxyporus), род губавых базідыялыіых грыбоў сям. паліпоравых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я і Аўстраліі. У СССР 7 відаў, з іх на Беларусі 5. Паразіты і сапратрофы. Растуць на дрэвах і мёртвай драўніне лісцевых і хвойных парод. Выклікаюць белую гніль драўніны.
    Пладовыя целы распасцёртыя, распасцёрта-адагнутыя або сядзячыя, часта чарапіцава размешчаныя, скурыстыя, коркавыя. дравяністыя. Паверхня іх лямцава-аксамітная або лямцава-шчаціністая, белага ці светлага колеру. Тканка белая, жаўтаватая, рыжаватая ці светла-бураватая. Гімснафор трубчасты. Трубачкі слаістыя, правільныя, поры дроб_
    ныя, круглаватыя ці вуглаватыя. Гіменій з цыстыдамі. Споры шарападобныя і эліпсападобныя.
    У БССР найб. вядомы 2 віды. Пладовыя целы А. к a р а в о г a (0. согticola) шырокараспасцёртыя, спачатку мяккія або скурыста-мясістыя, пазней скурыстыя, звычайна тонкія, белыя, бледна-жаўтаватыя, з павуцініста-махрыстым, валакніста-апушаным ці плеўкавым краем. Трубачкі даўж. 0,5—3 мм. Поры круглаватыя ці вуглаватыя. А. т а п о л е в ы (0. populinus) трапляецца пераважна ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абл. Пладовыя целы сядзячыя, ад мясіста-коркавых да коркава-дравяністых, з вострым краем, белыя або колеру драўніны дрэва. Паверхня іх пакрыта мохам ці водарасцямі. Трубачкі даўж. 1—4 мм. Поры большменш круглаватыя, 5—6 на 1 мм.
    Б. М. Прусакова. АКСШТЫЛЯ (Oxyptila), род павукоў сям. бакаходаў. У Зах. Сібіры, лясной зоне Еўрап. ч. СССР трапляецца А. лугавая (A. praticola). Жыве пад полагам лесу на паверхні глебы.
    Даўж. 3—4,5 мм. Галавагрудзі карычневыя з цёмным мармуровым малюнкам, брушка карычнявата-шэрае з карычневымі перацяжкамі. Цела ўкрыта дробнымі светлымі лускавінкамі.
    АКСІРЫС (Axyris), род аднагадовых травяністых раслін сям. лебядовых. Вядомы 7 відаў, пашыраных у Еўразіі. У СССР 5 відаў. 3 іх найб. вядомы A. а к с а м і т н і к а в ы (А. amaranthoides) — пустазелле яравых і азімых пасеваў у лесастэпавай і паўд. ч. лясной зоны ад Ціхага ак. да Урала. Прымаюцца каранцінныя меры супраць пашырэння яго ў Еўрап. ч. СССР. На Беларусі заносная расліна, адзначаны каля чыг. ст. Азярышча і Сцяпянка. Расце на чыг. насыпах. Цвіце ў ліп.— жніўні.
    Аднадомная расліна выш. 15—80 см, апушана зоркавымі валаскамі. Сцябло адзіночнае, галінастае, прамастойнае або з ляжачай асновай. Лісце ланцэтнае ці эліпсоіднае, вострае, суцэльнакрайняе, на кароткіх чаранках. Кветкх дробныя, непрыглядныя, аднаполыя: тычынкавыя — у клубочках на канцы сцябла і галінак, песцікавыя — у пазухах лісця пад тычынкавымі; суквецце — мяцёлка. Плады — арэшкі двух тыпаў: адны наверсе з двухлопасцевым, крылападобным прыдаткам, другія без яго.
    Дз. I. Траццякоў. АКСІЎРОЗ, глісная хвароба коней, якая выклікаецца паразітаваннем у тоўстым кішэчніку нематоды вастрыцы конскай (Oxyuris equi). Крыніца іпвазіі — хворыя на А. жывёлы. Найб. успрыімлівы да А. маладняк коней да 1 году, але хварэюць і дарослыя жывёлы. На тэр. Беларусі
    А. адзначаецца ўсюды, найчасцей у стойлавы перыяд (зіма — пач. вясны).
    Коні заражаюцца А. пры паяданні кармоў, у якія трапілі яйцы конскіх вастрыц. Пры значнай інвазіі ў жывёл назіраюцца расстройства стрававання, сверб (зачосы хваста), інтаксікацыя, знясіленне. Лечаць антгельмінтыкамі. Прафілактыка: дэгільмінтызацыя ўсіх коней 3—4 разы на год, абеззаражванне памяшканняў, прадметаў догляду, інвентару.	М. В. Якубоўскі.
    АКСФОРДСКІ ЙРУС, а к с ф о р д (ад назвы г. Оксфард у Вялікабрытаніі), 2-і знізу ярус верхняга аддзела юрскай сістэмы. Выяўлены ў Прыпяцкім прагіне, Брэсцкай упадзіне і на зах. схіле Бел. антэклізы. Магутнасць ад 29 м да 116 м. Складзены з мергеляў, вапнякоў, пясчаных вапнякоў, пераважна шэрага колеру з рэшткамі аманітаў, імшанак, каралаў, брахіяпод, пелецыпод, белемнітаў, фарамініфер.
    Паводле палеанталагічных даных А. я. падзяляецца на ніжні і верхні пад’ярусы. Ніжнеаксфордскія адклады трапляюцца ў Прыпяцкім прагіне, Брэсцкай упадзіне і на зах. схіле Бел. антэклізы. У Брэсцкай упадзіне і на зах. схіле Бел. антэклізы А.я. складзены з вапнякоў шэрых дэтрытавых або даламітызаваных з праслоямі даламітаў, якія нярэдка пераходзяць па распасціранню ў пясчаныя вапнякі. кавернозныя, на асобных участках рыхлыя. Магутнасць ад 29 да 100 м. Трапляюцца арган. рэшткі аманітаў, пелецыпод, брахіяпод, белем-