• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Аідыёпс флёксавы: канідыяносцы.
    Аідый маніліепадобны: 1 — дзеряавінка з канідыяносцамі (у разрэзе); 2 — пашкоджаны ліст.
    Айва звычайная: 1—галінка з кветкамі; 2 ■— плод.
    гнёздамі і лінзамі слаба перамытага ма; рэнападобнага матэрыялу. Рэдкасць і нязначныя памеры такіх дыслакацый звязаны з хуткім адступаннем ледавіка ад азёрна-ледавіковых вадаёмаў і з тым, што галоўнай сілай, якая рухала айзбергі, быў вецер, а не цячэнне. Выяўленыя на тэр. Беларусі А. д. з’яўляюцца ўнікальнымі для кантынентальных покрыўна-ледавіковых фармацый.
    Э. А. Ляўкоў.
    АЙКАНІМІЯ (грэч. oikos жыллё + + бпута імя), сукупнасць уласных назваў паселішчаў (айконімаў) пэўнай тэрыторыі. Лексічнай асновай для бел. айкопімаў паслужылі агульныя назвы (напр., Гара, Пушча), антрапонімы (уласныя імёны, прозвішчы, мянушкі, напр., Бабровічы, Ваўкі), гідронімы (уласныя назвы водных аб’ектаў, напр., Аточка, Павуссе — ад назваў рэк Аточка, Уса). Ёсць невял. колькасць састаўных і складаных айконімаў (Белая Лужа, Новая Слабада, Салігорск).
    АКАДЭМІЯ ПАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР. Адкрыта ў Мінску 1.1.1929 на базе Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) паводле пастановы ЦВК i СНК ад 13.10.1928. Да 1931 захоўвала з невялікімі зменамі структуру Інбелкулыа, мела 6 ін-таў, кафедры, Цзнтр. бюро краязнаўства, оат. сад, бібліятэку, у якіх працавала 239 чал. Пастановай СНК БССР ад 13.5.1931 АН рэарганізавапа, стала цэнтр. павук. установай рэспублікі. На яе ўскладаліся планаванне і каардынацыя работы н.-д. устаноў Беларусі, кантроль за выкананнем планаў даследаванняў і ўкараненнем у вытв-сць вынікаў навук. даследаванняў. У 1932 у сістэме АН было 14 ін-таў, у т. л. ін-ты біял. павук, аграглебавы, хіміі, геалогіі, псіханеўралогіі і інш., выдавецтва, навук. бібліятэка, Цэнтр. бторо краязнаўства і інш. падраздзяленні. У 1936 для аператыўнага кіраўніцтва дзейнасцю блізкіх па профілю н.-д. устаноў створаны 3 аддзяленні: грамадскіх, тэхн., матэм. і прыродазнаўчых навук. У Айч. вайну акупанты разбурылі карпусы АН, знішчылі абсталяванне лабараторый, разрабавалі кніжны фонд. Пасля вайны з,дапамогаю AH СССР і інш. навук. цэнтраў краіпы ўстановы АН БССР адноўлены. Створаны новыя ін-ты, у т. л. спецыялізаваныя па распрацоўцы праблем прыродазнаўства (фізіялогіі, мікрабіялогіі, фотабіялогіі, эксперым. батанікі, геахіміі і геафізікі, заалогіі і інш.). На 1.1,1982 у АН БССР 5 аддзяленняў, у т. л. Аддзяленне біялагічных навук АН БССР і Аддзяленне хімічных і геалагічных навук АН БССР, у якіх
    працуюць каля 16 тыс. чал., у т. л. каля 5,5 тыс. навук. работпікаў (58 акадэмікаў, 74 чл.-кар. АН БССР, 219 дактароў і 1,7 тыс. канд. навук). У сістэме АН выд-ва «Навука і тэхніка», друкарня імя Скарыны, Фундаментальная бібліятэка імя Я. Коласа. Установы пры Прэзідыуме АН: Савет па каардынацыі н.-д. работ навук. устаноў БССР, Рэдакцыйна-выдавецкі савет, Навуковы савет па праблемах Палесся, Навуковы савет па праблемах біясферы, навук. саветы па інш. галінах даследаванняў, камісія па навук. асновах сельскай гаспадаркі, кафедры філасофіі і замежных моў. АН выдае «Доклады Академнн наук БССР», «Весці Акадэміі навук БССР» (7 серый, у т. л. хім., біял. і с.-г. навук); 4 усесаюзныя часопісы.
    Асн. кірункі навук. даследаванняў: па біял. навуках — праблемы батанікі, фотасінтэзу, генетыкі, мікрабіялогіі. інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, фізіялогія чалавека і жывёл 1 інш.; па хімічных і геал. навуках — хімія арган. злучэнняў, арган. сінтэз, біяарган. хімія, вывучэнне і выкарыстанне адсарбентаў, нафтахімія. фізіка 1 хімія торфу, геахімія і геафізіка кары Зямлі і інш. АН каардынуе навук. даследаванні ў рэспубліцы ў галіне грамадскіх і прыродазнаўчых навук. Па шэрагу кірункаў навук. даследаванняў займае перадавыя пазіцыі ў краіне, некат. ін-ты АН — галаўныя ў СССР па асобных праблемах. Навук. працы многіх бел. вучоных узбагацілі айч. і сусв. навуку. За поспехі ў развіцці сав. навукі, эканомікі 1 культуры, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў АН БССР узнаг. ордэнам Леніна (1978) і ордэнам Дружбы народаў (1975).
    Літ.: Акадэмія навук Беларускай ССР,— Мн„ 1979.
    АКАД9МІЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР. Існавала ў 1957—61 пры Мін-ве сельскай гаспадаркі БССР як вышэйшая навук. ўстанова і кіруючы навукметадычны цэнтр у галіне с.-г. навук. У сістэме акадэміі былі 9 НДІ (земляробства; жывёлагадоўлі; пладаводства, агародніцтва і бульбы; лясной гаспадаркі; ветэрынарыі; эканомікі і арганізацыі с.-г. вытв-сці; механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі; меліярацыі і водпай гаспадаркі; глебазнаўства), эксперым, база «Курасоўшчына», лабараторыя генетыкі і селекцыі, Бел. рэсп. навук. с.-г. бібліятэка, аспірантура. Н.-д. работу каардынавалі 4 аддзяленні: земляробства і раслінаводства. жывёлагадоўлі і ветэрынарыі. меліярацыі і лясной гаспадаркі, механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У акадэміі (на 1961) 18 акад., 10 чл.-кар., у яе н.-д. установах працавала 1375 навук. і тэхп. работнікаў, сярод іх 24 д-ры і 225 канд.
    навук. Распрацоўвала тэарэт. праблемы па ўсіх галінах с.-г. навук, накіроўвала даследаванні вучоных на вырашэнне актуальных пытанняў развіцця сельскай гаспадаркі, умацавапне сувязей навукі з практыкай, абагульняла вопыт перадавікоў сельскай гаспадаркі і садзейнічала ўкараненню яго ў вытв-сць. Навук. ўстановы перададзены ў веданне Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР.
    М. I. Галенчык. АКАЛОЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОУ, за 3 км на ПнУ ад в. Мормажава Бярозаўскага р-на. Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Запасы разведаныя 22,4 млн. м3, прагнозныя 6,5 млн. м3. Пяскі шаравата-жоўтыя палевашпатава-кварцавыя (SiO2 85—95 %), дробнаі сярэднезярністыя. Гліністых часцінак 0,5—7,5 %. Сярэдпяя магутнасць карыснай тоўшчы 10,3 м, ускрышы 1,4 м. Прыдатныя на вытв-сць цэглы і пустацелага сілікатнага каменю, блокаў і цеплаізаляцыйных пліт. Радовішча не эксплуатуецца.
    В. М. Грушэцкг.
    АКАМЯНЕЛАСЦІ, фасіліі (адлац. fossilis выкапнёвы), рэшткі і сляды жыццядзейпасці арганізмаў геал. мінулага ў горных пародах.
    Падзяляюцца на рэшткі арганізмаў, адбіткі і злепкі (гл. Адбіткі раслін і
    Да арт. Акамянеласці. Адбітак ліста старажытнай папараці роду Coniopteris (юра).
    Акантапанакс сядзячакветны.
    жывёл), сляды і прадукты жыццядзейнасці (гл. Капраліты). Утвараюцца пасля пахавання арганізмаў у выніку фасілізацыі, якая ўключае працэсы акамянення, перакрышталізацыі і мінералізацыі. Найб. спрыяльныя ўмовы для захавання рэшткаў арганізмаў у водным асяроддзі. А. могуць утвараць пласты горных парод таўшчынёй да дзесяткаў метраў (вапнякі-ракушачнікі, мел). Цвёрдыя ч. органаў жывёл (ракавіны, косці і інш.) зберагаюцца ў асадкавых пародах, бурштыне (насякомыя). азакерыце. Захоўваюцца лісце, ч. галін і ствалоў, шышкі, насенне, плады раслін (гл. Выкапнёвыя плады і насенне), іх споры і пылок (гл. Выкапнёвыя споры і пылок).
    На Беларусі А. транляюцца амаль ва ўсіх адкладах фанеразою. Найб. старажытныя (верхні пратэразой — ніжні палеазой) акрытархі, фарамініферы. Ёсць астракоды, канадонты. малюскі, брахіяподы, імшанкі, трапляюцца радыялярыі, губкі, трылабіты, ракападобныя, ігласкурыя, грапталіты, сляды жыццядзейнасці ілаедаў і інш. А. рэшткаў расліп, пачынаючы з кембрыю, прадстаўлены водарасцямі, прапапарацямі, папарацепадобнымі, птэрыдаспермамі і інш. Вывучэнне А. мае значэнне для стратыграфічных даследаванняў. Утварэнне А. вывучае тафанамія. Узоры А. ўсіх груп фауны і флоры з адкладаў фанеразою Беларусі зберагаюцца ў музеі Упраўлення геалогіі CM БССР.	в. С. Акімец.
    АКАНІТ, род раслін сям. казяльцовых; тое, што боцікі.
    АКАНТАМАРФІТА (Acantomorphitae), падгрупа выкапнёвых марскіх водарасцей і іх цыстаў са сферычпай або эліпсападобнай абалонкай без грэбняў, з простым акрутлым піломам ці без яго, з простымі або разгалінаванымі, суцэлыіымі ці полымі вырастамі. Сярод А. па марфалаг. прыкметах вылучаюць балтысферы, комасферы, філісферы, гаргонасферы і інш. роды мікрафасілііі. На Беларусі многія віды А. кіравальныя для стратыграфіі кембрыйскіх, ардовікскіх, сілурыйскіх і ніжнедэвонскіх адкладаў.
    АКАНТАПАНАКС (Acanthopanax), род куставых раслін сям. араліевых. У родзе каля 20 відаў, пашыраных у Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі для зялёнага буд-ва рэкамендаваны А. сядзячакветны (A. sessiliflorum), інтрадукаваны У. У. Адамавым у 1912 у Вялікалятчанскім бат. садзе (з 1954 расце ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР). Цвіце ў ліп.— жніўні. Пладаносіць на 5-ы год у вер. — кастрычніку. Рэкамендуецца для ад.зіночных і групавых пасадак. Прыдатны для культуры па ўсёй Беларусі.
    Куст выш. да 3 м. Лісце 3—5-пальчатаскладанае. Кветкі фіялетава-бурыя, сабраныя ў шарападобныя парасончыкі. Плады — цёмна-фіялетавыя або чорныя ягады з 2 костачкамі, дыям. каля 1 см. Размнажаецца насеннем, чаранкамі і каранёвымі атожылкамі. Ценевы-
    послівы, цвіде і пладаносіць пры добрым асвятленні. Добра расце на свежых і ўрадлівых глебах.
    АКАНТАСЛМАТЫДЫ, сямейства насякомых; тое, што дрэвавыя шчытнікі.
    АКАНТАСФЁРА (Acanthosphaera), род адпаклетачных зялёных водарасцей сям. мікрактыніевых. Вядомы 2 вельмі рэдкія віды. На Беларусі ў планктоне Прыпяці і воз. Гомель (Полацкі р-н) адзначана А. 3 а х арыяса (A. zachariasii).
    Клеткі круглыя (9—15 мкм), абалонка ўкрыта тонкімі крохкімі цэлюлознымі шчацінкамі, патоўшчанымі каля асновы. Хларапласт перыферычны, невыразнасеткаваты. з голым пірэноідам. Ядро дэнтральнае. Размнажаецца зааі апланаепорамі.	Т. М. Міхеева.
    АКАНТАЦЭФАЛЁЗЫ, глісныя хваробы жывёл, якія выклікаюцца паразітычнымі чарвямі скрэбнямі (акантацэфаламі). 3 А. на Беларусі найб. небяспечныя макракантарынхоз свіней. сабак, лісоў, ваўкоў, барсукоў; палімарфоз качак, філікалёз свойскіх і дзікіх (вадаплаўных і балотных) птушак, эхінарынхоз рыб (напр., стронгі). Крыніца інвазіі — хворыя жывёлы.
    Жывёлы заражаюцца А. пры паяданні прамежкавых гаспадароў — насякомых, ракападобных, малюскаў, у якіх скрэбні жывуць у фазе лічынкі акантэлы. У кішэчніку канчатковых гаспадароў з акантэл вырастаюць дарослыя скрэбні. Хабатком з кручкамі яны прымацоўваюцца да сценак кішэчніка і выклікаюць яго запаленне. Жывёлы трацяць апетыт. худзеюць, слабеюць, нярэдка гінуць. У лячэнні выкарыстоўваюць розныя антгельмінтыкі. Каб папярэдзіць А. у зверагаспадарках, лісоў і пясцоў трымаюць у клетках з прыўзнятай падлогай, не дапускаюць паядання жывёлай прамежкавых гаспадароў. М. В. Якубоўскг. АКАНТАЦЭФАЛЫ (грэч. akantha калючка + kephale галава), паразітычныя чэрві тыпу калючагаловых; тое. што скрэбні.