• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АКАНТОДЫ (Acanthodii), клас вымерлых рыб. Вядомы з адкладаў позняга сілуру — ранняй пермі. 4 атрады. Мелі невялікае верацёнападобнае цела з луской ганоіднага тыпу, з дробнымі пласцінкамі на галаве, з шьшамі перад плаўнікамі, акрамя хваставога. Жылі пераважна ў прэсных вадаёмах, далі пачатак праменяпёрым рыбам. На Беларусі рэшткі А. (луска, шыпы) выяўлены ў адкладах ніжняга і сярэдняга дэвону. Многія віды А. маюць стратыграфічнае значэнне.
    АКАРА БЛАКІТНАВАТА-ПЛЯМІСТАЯ (Aequidens latifrons), рыба сям. цыхлід атр. акунепадобных. Насяляе стаячыя або з павольным цячэннем вадаёмы Панамы і Калумбіі. У Расію завезена ў пач. 20 ст. Вядома як акварыумная рыба.
    Даўж. 6—8 см (у прыродных умовах да 15 см). Цела ўкрыта буйной бліскучай залаціста-зялёнай луской з вертыкаль-
    ным карычняватым штрыхом і залаціста-зялёнай крапінкай. Пасярод цела 1—2 цёмныя плямы, на галаве і жаберных накрыўках блакітнаватыя яркія палосы 1 крогікі. Спінны плаўнік цёмна-блакітнаваты з радамі залаціста-зялёных плям, у самцоў зверху з ружовай, у самак з белай каймой. У маладых рыбак на целе чаргуюцца залацістыя 1 цёмна-шэрыя палосы, пасярод цела 2 цёмныя плямы 1 рады дробных залацістых плямак. Гадуюць А. б.-п. разам з інш. рыбамі. Да ўмоў утрымання адносна непатрабавальная.
    АКАРАІДОЗЫ. інвазійныя хваробы скуры жывёл і чалавека, якія выклікаюцца кароставымі кляшчамі. Да А. успрыімлівыя свойскія і дзікія жывёлы. Заражэнне адбываецца пры кантакце здаровых з хворымі на А., праз прадметы догляду. Пашыраюцца А. пераважна ў асенне-зімовы і веснавы перыяды. Выяўляюцца ў запаленні скуры, моцным свербе, выпадзенні поўсці. Хворыя жывёлы неспакойныя, знясіленыя; у цяжкіх выпадках гінуць. На Беларусі А. с.-г. жывёл як эпізаотыі ліквідаваны, найчасцей трапляюцца дэмадакоз, кнемідакаптоз, харыяптоз, кароста.
    Акантасфера Захарыяса.
    Акантода: 1 — від збоку (рэканструкцыя); 2—3 — луска акантод.
    АКАРАЛОГІЯ (ад грэч. akari клешч + ... логія), навука пра кляшчоў; галіна арахналогіі.
    Вывучае марфалогію, сістэматыку, экалогію 1 біялогію кляшчоў, іх ролю ў пашырэнні ўзбуджальнікаў хвароб чалавека, жывёл і раслін, метады 1 сродкі барацьбы з шкоднымі відамі. Прыкладнйя раздзелы — мед., вет., с.-г. А. У даследаваннях выкарыстоўваюць марфал., гісталагічныя, фізіял., генетычныя, экалагічныя і інш. метады. Першыя звесткі пра кляшчоў ідуць з часоў стараж. Грэцыі. Навук. А. сфарміравалася ў 18 ст. (К. Ліней), у Расіі фарміраванне пачалося ў 19 ст. (Ю. I. Вагнер).
    Даследаванні на Беларусі вядуцца з 1920-х г. Вывучаліся пераважна відавы склад, геагр. пашырэнне іксодавых кляшчоў і іх удзел у перадачы ўзбуджальнікаў хвароб чалавека і свойскай жывёлы (М. М. Судзілоўскі, I. В. Шчарбіпін, В. Л. Якімаў, К. Ф. Расцягаева, A. В. Беліцэр і інш.). У пасляваенны час даследаваны экалогія, гаспадары, цыклы развіцця, біятопнае і геагр. пашырэнне іксодавых кляшчоў, іх роля ў пашырэнні кляшчовага энцэфаліту, тулярэміі і гемаспарыдыёзаў (В. Ф. Гусеў, I. Ц. Арзамасаў, Б. П. Савіцкі, В. I. Вацякоў, I. М. Воінаў і інш.). 3 1950-х г. вывучаюцца іпш. групы кляшчоў. Цэнтры навук. даследаванняў па А.— Ін-т заалогіі АН БССР, бел. н.-д. ін-ты эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, эксперым. ветэрынарыі, аховы раслін, земляробства, лясной гаспадаркі, Віцебскі вет. ін-т, БСГА. Гал. кірунак даследаванняў — вывучэнне біялогіі кляшчоў і іх ролі ў фарміраванні эпідэміял. і эпізаоталагічных сітуацый. Апрача іксодавых даследуюцца гамазавыя, чырванацельцавыя, панцырныя і акароідныя кляшчы — паразіты дробных млекакормячых, птушак і насельпікі іх гнёздаў (Арзамасаў, Н. П. Мішаева, I. В. Чыкілеўская, A. С. Гелбіцкі і інш.). Сабраны звесткі аб панцырных кляшчах глебы (A. А. Маскачова, 3. I. Рубцова), пер’евых, валасяных, кароставых кляшчах. Вывучаюцца раслінаедпыя кляшчы (Л. Ц. Крушаў, Н. П. Манько, В. I. Сідлярэвіч, Л. I. Трапашка і інш.). Па выніках даследаванняў дадзены характарыстыкі кляшчовай сітуацыі ў ачагах энцэфаліту і тулярэміі, якасных і колькасных змен акарафауны пад уплывам меліярацыі балот, распрацаваны доўгатэрміновыя прагнозы дынамікі колькасці кляшчоў у залежнасці ад гаспадароў і фактараў вонкавага асяроддзя. Апісаны кляшчы насякомаедных, рукакрылых, грызуноў, птушак, буйп. par.
    жывёлы. Праведзены аўтаэкалагічныя даследаванні па біялогіі найб. важных відаў кляшчоў — пераносчыкаў узбуджальнікаў хвароб жывёл і чалавека. Вывучаюцца асаблівасці змен акаракомплексаў у залежнасці ад ландшафтнага размеркавання з мэтай прагназіравання ачагоў масавага размпажэння кляшчоў у асн. лесараслінных зоыах Беларусі. Даследуецца роля кляшчоў — паразітаў птушак у пераносе арбавірусаў на далёкія адлегласці. У імупалагічным аспекце на прыкладзе цеплакроўных жывёл і іксодавых кляшчоў даследуюцца праблемы ўзаемаадносін паміж паразітамі і іх гаспадарамі.
    I.	Ц. Арзамасаў. АКАРАШДОЗ п ч о л, а к а р о з, акарыёз, кляшчовая х в ар о б а, хранічная інвазійная хвароба, якая выклікаецца паразітаваннем кляшча Acarapis Woodi. Да A. ўспрыімлівыя ўсе пароды. Здаровыя пчолы заражаюцца ад хворых. Хворыя пчолы не могуць падняцца ў паветра, крылы ў іх асіметрычныя (раскрыліца). Сем’і, хворыя на А., знішчаюцца. Меры папярэджання: вет. нагляд, каранцін, забарона продажу пчол. Мёд, воск ад хворых пчол не шкодзяць чалавеку і здаровым пчолам.	у. І. Галаўнёў.
    АКАРАСПОРА (Acarospora), род накіпных лішайнікаў сям. акараспоравых. Вядомы 300 відаў, пашыраных у горных раёнах Еўропы, у Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Азіі. У СССР болып за 120 відаў, з іх на Беларусі 3. Найчасцей трапляецца А. бураватая (A. fuscata). Расце на валунах і цэментаваных падмурках.
    Mae слаявіну лускападобную ці ў выглядзе патрэсканай корачкі карычняватага або жоўта-каштанавага колеру. Лускавінкі рознай няправільнай формы, рассеяныя або скучаныя. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, з карычнева-чорным дыскам. Сумкі булавападобныя, змяшчаюць да 100 падоўжана-эліпсападобных або цыліндрычных спораў. На кварцзмяшчальных пародах трапляецца А. маласпоравая (A. oligospora), на сілікатных — А. веронская (A. veronensis).
    Н. М. Кабзар. АКАРбІДНЫЯ КЛЯШЧЫ. т ы р а гліфоідныя кляшчы, с в і рнавыя кляшчы (Acaroidea, Туroglyphoidea), 3 сямействы (Асагіdae, Glycyphagidae, Saproglyphoidae) акарыформных кляшчоў. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне больш за 150 (у СССР каля 100) відаў. На Беларусі 27 відаў. Жывуць у харч. і фуражных прадуктах, у сене і саломе, раслінных рэштках, гнёздах птушак, норах грызуноў. Многія — шкоднікі
    с.-г. прадуктаў, паразіты жывёл і чалавека. Найб. пашыраны кляшчы: мучны (Acarus siro), падоўжаны (Tyroglyphus putrescentia), сырны (Tyrolichus casei), малочны (Carpoglyphus lactis), вінны (Histiogaster bacchus), цыбульны (Rhizoglyphus echinopus).
    Цела (даўж. 0,2—0,7 мм) белае або светла-жоўтае, укрытае рэдкімі шчацінкамі, ногі пяцічленікавыя. Цыкл развіцця са складаным ператварэннем (5 стадый), бывае фаза гіпопуса (рассяляльная і епакою), устойлівая да неспрыяльных умоў. Меры барацьбы: знішчэнне кляшчоў фіз.-хім. метадамі, захоўванне ачышчанага ад прымесей і абеззаражанага збожжа ў сухіх, светлых сховішчах з вентыляцыяй. I. В. Чыкілеўская. АКАРЫДЫІ, а к а р ы д ы е в ы я к л я ш ч ы (Acaridiae), група кляшчоў падатр, саркаптыформных. Пашыраны ва ўсім свеце. У сусв. фауне каля 200, у СССР болып за 100 відаў, з іх у БССР больш за 30. Сярод А. сапрафагі, шкоднікі збожжа, с.-г. прадуктаў, раслін (гл. ў арт. Акароідныя кляшчы, Раслінаедныя кляшчы), паразіты жывёл і чалавека (гл. ў арт. Валасяныя кляшчы, Пер’евыя кляшчы, Кароставыя кляшчы).
    Даўж. цела 0,3—0,5 мм. Тулава авальнае, белаватае, не намакае з-за выдзяленняў тлушчавых залоз, Ногі і ротавыя органы болып цёмныя. У полаваспелай і німфальнай стадыях маларухомыя. Для рассялення некаторыя А. выкарыстоўваюць спец. гіпапальную стадыю.
    АКАРЫФОРМНЫЯ КЛЯШЧЫ (Асаriformes), група членістаногіх кл. павукападобных. У сусв. фауне болып за 6000 відаў з 200 сям. У фауне СССР болып за 3000 відаў. На Беларусі спецыяльна не вывучаліся; найб. пашыраны А. к. з 2 падатр.: саркаптыформных (панцырныя кляшчы, акароідныя кляшчы, пер’евыя кляшчы, валасяныя кляшчы, кароставыя кляшчы) і трамбідыформных (павуцінныя кляшчы, вадзяныя кляшчы, галаўтваральныя кляшчы, чыреанацельцавыя кляшчы). Вельмі шматлікая група (уключае болып за 2/3 усіх членістаногіх). Жывуць на глебе, у глебе, у вадзе. Сапрафагі і фітафагі. Многія — шкоднікі раслін і
    Да арт. Акарыформныя кляшчы. Мучны клешч; 1~ лічынка; 2 і 2а — рассяляльны гіпопус; 3 — дарослы клешч.
    с.-г. прадуктаў, паразіты жывёл і чалавека.
    Даўж. цела 0,2—0,8 мм. Цела падзелена на галаву і тулава. Тулава складаецца з сегментаў. Органы пачуцця — адчувальныя шчацінкі. Ротавы апарат утвораны 2 парамі пярэдніх ног. Большасць мае галаўны шкілет (у найб. прымітыўных яго няма; у панцырных ён хіцінавы), 4 пары ног, кожная з 5—6 членікаў. У развіцці праходзяць фазы лічынкі, 3 німфальных (апроч таго, фазу гіпопуса ў акароідных кляшчоў') і дарослай асобіны. Усе ніжэйшыя А. к. кладуць яйцы.
    Літ.: Определнтель обнтаюіцнх в почве клеіцей Sarcoptiformes.— М„ 1075.
    I. В. Чыкілеўская.
    АКВАРЫУМНАЕ ры баводства, гадоўля і развядзенне акварыумных рыб. Ажыццяўляецца ў рыбаразводных зоакамбінатах, н.-д. установах, шматлікімі акварыумістамі-аматарамі. Mae на мэце задавальненне пазнавальна-эстэт. інтарэсаў аматараў, вырашэнне пэўных навук. праблем па біялогіі і экалогіі рыб, рыбаводству, селекцыі, генетыцы і інш. навуках, прапаганду і выхаванне ў людзей цікавасці і беражлівых адносін да прыроды.
    Бярэ пачатак з глыбіні вякоў ад развядзення залатых рыбак у Кітаі, Карэі, Японіі (першыя звесткі датуюцца 10— 12 ст.), у Еўропе пашырана з 2-й пал. 19 ст. (залатыя рыбкі ўпершыню завезены ў 1611 у Партугалію. пашырэнне іх доўгі час абмяжоўвалася дварамі каранаваных асоб), у Расіі ў канцы 19 ст. практыкавалася ў Маскве і Пецярбургу.
    На Беларусі А. р. сярод аматараў пашырана з 1930-х г., але да 1945 практычна ні адзін з відаў акварыумных рыб не збярогся. Актывізавалася ў 1950—60-я г., калі ў СССР для гадоўлі ў акварыумах пачалі завозіць вял. колькасць новых трапічных і субтрапічных відаў рыб, наладзілі іх аматарскае і цэнтралізаванае (на зоакамбінатах) развядзенне, стварылі спец. магазіны (у Мінску і інш. гарадах магазіны «Прырода»), наладзілі прамысл. вытв-сць акварыумаў і неабходнага інвентару. Развіццю А. р. спрыяюць дзейнасць арг-цый Бел. т-ва аховы прыроды (працуюць клубы 1 гурткі акварыумістаў, праводзяцца выстаўкі), куткоў жывой прыроды ў школах і інш.