• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АЗІЯЦКІЯ ШЧУПАЧКІ (Aplocheilus), род рыб атр. карпазубых. Водзяцца ў горных ручаях і арашальпых канавах у Паўд.-Усх. Азіі. У СССР як акварыумныя рыбы вядомы лінеатус і панхакс.
    АЗШЕУ Юрый Мікалаевіч (н. 29.9. 1919. г. Маздок Паўн.-Асеціпскай АССР), беларускі сав. вучоны ў ra­
    nine лесаводства. Д-р с.-г. н. (1974), праф. (1976). Скончыў Бранскі лесагасп. ін-т (1946). 3 1947 у Бел. тэхнал. ін-це. Працы па пытаннях семянашэння і фармавой разнастайнасці хвоі звычайнай, азелянення, павышэння прадукцыйнасці лесу. Устанавіў заканамернасці семянашэння хвоі на Беларусі ў залежнасці ад тыпаў, узросту, будовы і прадукцыйнасці лесу. Выявіў уплыў шматгадовага лубіну на павышэнне прадукцыйнасці і энергіі семянашэння хваёвых дрэвастояў. Распрацаваў рэкамендацыі па перасадцы дарослых дрэў і стымуляванню семянашэння хвоі. Сааўтар рэкамендацый па стварэнню лясных культур хвоі і елкі з лубінам. Адзін з арганізатараў бат. саду Бел. тэхнал. ін-та.
    Тв.: О влняннн условнй местопронзрастання на формовое разнообразне сосны обыкновенной.— Лесоведенне н лесное хозяйство. 1976. в. 11; Повышенне продуктнвностн лесов методом бнологнческой мелнораціш.— Ботаннка: (нсследованпя), 1980. в. 22.
    АЗОЛА КАРАЛІНСКАЯ (Azolla сагоliniana), папараць сям. азолавых. Пашырапа ў стаячых або слаба праточных вадаёмах Паўн. і Паўд. Амерыкі, утварае месцамі вял. зараснікі. На Беларусі выкарыстоўваецца як акварыумная расліна.
    Плавае на паверхні вады. Карэнішча даўж. да 25 см. Дробнае лісце парамі, накшталт чарапіцы ўкрывае галінастае сцябло. Верхні сегмент ліста зялёны, выступае над вадой, ніжні ў вадзе, на ім развіваюцца сорусы. Зверху расліна блакітна-зялёная, знізу ружовая. Культывуюць пры яркім верхнім асвятленні, пры т-ры 10—25 °C. На зіму А. к. адмірае, каб зберагчы, яе змяшчаюць у вільготную вату ці марлю ў закрыты посуд.
    АЗОРСКІ АНТЫЦЫКЛОН, А з о рс к і м а к с і м у м, Паўночнаа т л а н т ыч н ы а н тыцык л он, Паўночнаатлантычны м а кс і м у м, вобласць павышанага ціску над субтрапічнай ч. Атлантьічнага акіяна з цэнтрам каля Азорскіх астравоў, пастаянны цэнтр дзеяння атмасферы.
    Ціск у цэнтры па шматгадовых звестках у студз. больш за 1022 гПа (767 мм рт. сл.), у ліп. болып за 1025 гПа (769 мм рт. сл.). Утварэнне і існаванне А. а. звязана з агульнай дыркуляцыяй атмасферы (рэзкая перавага антыцыклонаў
    над цыкланамі) над гэтай ч. акіяна на працягу ўсяго года. А. а. з’яўляецца крыніцай марскога трапічнага паветра, якое пры ўзаемадзеянні з масамі палярнага паветра на атлантычным палярным фронце прыводзіць да інтэнсіўнай цыкланічнай дзейнасці над акіянам, моцна ўплывае на надвор’е 1 клімат Еўропы.
    На надвор'е ў Беларусі ўплываюць паўн.-ўсх. перыферыя або абасобленыя «ядры» высокага ціску, якія дасягаюць Усх. Еўропы. Сярэднегадавая паўтаральнасць надвор'я, абумоўленага А. а.—12—14 % часу, летам —да 18 %, вясною — да 7—9%. Пры ўплыве на Беларусь паветраных мас А. а. ўстанаўліваецца сухое і сонечпае надвор’е з высокімі для гэтага сезона т-рамі паветра. Зімою т-ра павышаецца да 0,4 °C, часам да 8 °C, што прыводзіць да адліг. На Пд БССР у пачатку і ў канцы зімы т-ры паветра зрэдку павышаюцца да 15—16 °C. Летам макс. т-ры паветра могуць дасягаць 25—30 °C і вышэй. Празрыстасць паветра звычайна паніжаная ў выніку значнага забруджвання атмасферы часцінкамі пылу з Зах. Еўропы, часам і з Сахары.
    Б. С. Краснабаеў. АЗОТ (лац. Nitrogenium ад грэч. azoos змярцвелы), N, хім. элемент. Адзін з галоўных біягенных элементаў, уваходзіць у склад тканак раслін і жывёл, кампанент жыццёва важпых рэчываў: амінакіслот, хларафілу, вітамінаў, нуклеінавых кіслот. Ў бялку жывёл і чалавека сярэдняя колькасць яго 16—17 %. А. утварае добра растваральныя мінер. злучэнні: нітраты, нітрыты. солі амонію. У свабодным стане ў выглядзе малекулярнага N2 пераважае ў атмасферы (75,6 % па масе). У літасферы ў сярэднім 1,9 ■ 10~3 % па масе. Болып А. ў асадкавых пародах (у глінах 0,06 %, у пясчаніках 0,01 %)• Найболып А. ў арган. выкапнёвых рэчывах. Нафта Палесся мае ў сабе 0,1— 0,4 %, азёрныя ілы 0,2—1,1 %, сапрапелі 2,1—3,5 % А. У глебе знаходзіцца пераважна ў складзе гумусу. У засваяльную для раслін форму (нітраты і аміячны А.) пераходзіць у выніку мінералізацыі арган. рэчыва глебы. Колькасць А. ад 0,1 % у дзярнова-падзолістых супясчаных глебах да 2—4 % у нізінных тарфяніках. Запасы А. папаўняюцца ўнясеннем мінер. азотных угнаенняў, гною і інш. арган. угнаенняў, засваеннем свабоднага А. атмасферы азотфіксавальнымі бактэрыямі. У натуральнай расліннасці А. 1,3—2,3 % да сухога рэчыва, у культурнай — ад 0,28—0,6 % (салома збожжавых) да 2,67—2,95 % (канюшына). У вадзеА. знаходзіцца ў выглядзе газу N2, іонаў амонію, іонаў неарган. кіслот NOSi NO3і ў складзе шматлікіх арган. злучэнняў.
    У прыродзе ажыццяўляецца кругаварот А., галоўная роля ў якім належыць мікраарганізмам — нітра-, азотфіксавальным, дэнітрыфіцыруючым і інш. бактэрыям. Спальваючы паліва, вырабляючы азотныя ўгнаенні і ўносячы іх у глебу, чалавек істотна ўплывае на кругаварот А. Пры недахопе ў глебе засваяльнага А. ў раслін мяняецца афарбоўка лісця да светла-зялёнага, жоўтага колеру, лісце, сцябло, плод дрэнна развітыя. Лішак А. пры адносна слабым жыўленні раслін інш. элементамі прыводзіць да нераўнамернага выспявання пладоў, палягання злакаў, пагаршае якасць прадуктаў харчавання. Парушэнне правіл выкарыстання азотных угнаенняў, утрымання буйных жывёлагадоўчых ферм, тэхналогіі ачысткі гарадскіх сцёкаў і інш. могуць прывесці да лакальнага забруджвання прыроднага асяроддзя, асабліва паверхневых 1 грунтавых водаў, злучэннямі А. да таксічнага ўзроўню (гранічна дапушчальная канцэнтрацыя аміяку ў пітной вадзе 2 мг/л, нітратаў 10 мг/л, нітрытаў 1 мг/л паА.).
    М. П. Аношка. АЗОТАБАКТЭР (Azotobacter), род азотфіксавальных бактэрый сям. азотабактэравых. Аэробы палачкападобнай або сферычнай формы памерам 3x6 мкм; з узростам ператвараюцца ў нерухомыя, укрытыя слізістай капсулай сферычныя клеткі, больш устойлівыя да неспрыяльнага асяроддзя. У родзе 3 віды: A. с h г о оcoccum (выкарыстоўваецца для атрымання азотабактэрыну), A. v іn e 1 a n d i і (трапляецца ў глебах), A. agile (развіваецца ў водным асяроддзі).
    АЗОТАБАКТЭРЫН, а з о т а г е н, бактэрыялыіы прэпарат для ўзбагачэння глебы звязаным азотам. Вырабляецца на аснове аднаго з відаў азотабактэру. Бывае агаравы (на сінт. мінер. асяроддзі), глебавы (на перагнойнай глебе), тарфяны (на нейтралізаваным торфе, які разлажыўся). Выкарыстоўваюць пад агароднінныя і прапашныя культуры. На глебах Беларусі з высокай кіслотнасцю і малой колькасцю спажыўных рэчываў А. малаэфектыўны. АЗОТНЫЯ УГНАЁННІ, мінер. і арган. рэчывы, якія выкарыстоўваюц-
    Схема кругавароту азоту на сушы.
    ца як крыніца азотнага жыўлення раслін. У БССР з А. у. найб. ужываюцца аміячная салетра, мачавіна, аміячная вада. Вырабляюцца на гродзенскім вытв. аб’яднанні «Азот» і полацкім вытв. аб’яднанні «Палімір». Для вытворчасці А. у. выкарыстоўваюць аміяк і азотную к-ту, якія сінтэзуюць пераважна з атмасфернага азоту.
    Аміячная с а л е т р а ўжываецца пад усе с.-г. культуры пры асноўным, прыпасяўным унясенні і ў падкормках, у т. л. ў паверхневых (азімых культур, лугоў і пашы). Слаба падкісляе глебу. М а ч а в і н a (карбамід) — самае канцэнтраванае А. ў.— у глебе пад дзеяннем мікраарганізмаў лёгка пераходзіць у карбанат амонію, які непасрэдна засвой' ваецца раслінамі. Спачатку падшчалочвае, потым слаба падкісляе глебу. Выкарыстоўваецца пры асн. унясенні пад яравыя і азімыя, прапашныя культуры, па дзеянню амаль раўназначная аміячнай салетры. Менш эфектыўная пры паверхневай падкормцы азімых, лугоў і пашы. Аміячная вада (водны аміяк) — вадкае А. ў., азот якога моцна звязваецца з часцінкамі глебы, але засвойваецца раслінамі лепш, чым аміячны азот цвёрдых угнаенняў. Спачатку падшчалочвае, потым падкісляе глебу. Ужываецца пад усе с.-г. культуры пры асн. унясенні і ў падкормках.
    Дозы А. у. на дзярнова-падзолістых глебах рэспублікі ад 30 да 150 кг на 1 га (залежна ад культур). Сістэматычнае нарміраванае ўнясенне А. у. у спалучэнні з інш. спосабамі акуяьтуреання глебы станоўча ўплывае на накіраванасць глебаўтваральных працэсаў, павышае ўраджай збожжавых на 10—15 кг, бульбы, цукр. буракоў, агародніны на 70—150 кг у разліку на 1 кг унесенага азоту, паляпшае якасць прадукцыі: у зерні павялічваецца колькасць бялку і клейкавіны, у кармах — сырога пратэіну і караціну. Лішак A. у. і парушэнне правіл іх выкарыстання вядуць да зніжэння ўраджаю і пагаршэння яго яка-
    сці, на лёгкіх глебах таксама да вымывання нітратаў у грунтавыя воды, на звязных — да змывання А. у. у вадаёмы, што пагаршае ўмовы існавання рыб і інш. водных жывёл. Некат. А. ў. (аміячная салетра, сернакіслы амоній) выкарыстоўваюць для ўгнойвання сажалак, яны спрыяюць развіццю водарасцей, зоапланктону і бентасу. Эфектыўныя на глебах нечарназёмнай зоны (у т. л. Беларусі) арган. А. ў. — гпой, зялёнае ўгнаенне, кампосты.
    Лгт.: Кореньков Д. А. Агрохнмня азотных удобреннй.— М., 1976; Р ом а н е н к о в a М. М., Л у б я к о В. С. Некоторые результаты нсследованнй по формам мннеральных удобренпй в Белорусснп.— Почвоведенпе н агрохнмпя. 1973, в. 10.
    М. М. Семяненка. АЗОТФІКСАВАЛЬНЫЯ БАКТЭРЫІ, азотфіксатары, мікрааргапізмы, здольныя засвойваць атмасферны малекулярны азот. Падзяляюць на сімбіятычныя — жывуць у сімбіёзе з бабовымі або інш. (гл. Актынаміцэты) раслінамі — і несімбіятычныя (жывуць свабодна) — азотабактэр, кластрыдыі, некат. віды цыянабактэрый, фотатрофных бактэрый. Найб. актыўныя засваяльнікі азоту — сімбіятычныя мікраарганізмы. А. б. адыгрываюць вял. ролю ў кругавароце азоту ў прыродзе і забеспячэнні даступнымі яго формамі раслін, няздольных засвойваць азот з паветра.
    АЗЯМЛІНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад пазвы в. Воземля ў Акцябрскім р-пе), тэктапічная структура ў Акцябрскім р-не, у цэнтр. ч. Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. на яе монаклінальным схіле. Выяўлена сейсмічнымі даследаваннямі па паверхні верхнефаменскіх саляпосных адкладаў у 1968, па міжсалявых і падсалявых дэвонскіх адкладах v 1972.
    Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах мае форму монаклінальнага блока, абмежаванага на 3, Пд і У лакальнымі разрыўнымі парушэннямі. Амплітуда іх мяняецца ад дзесяткаў да першых соцень метраў. Малаамплітуднымі разрыўнымі парушэннямі паўнўсх. распасцірання А. п. падзелена" на зах. і ўсх. часткі. Паверхня фундамента і падсалявых адкладаў монаклінальна, ,Д?Яае на п« аД адзнак адпаведна -4400 I -3700 м да -5000 і -4300 м. Разрыўныя парушэнні ў міжсалявых адкладах не выдзяляюцца, за выключэннем разрыву ў зах. ч. падняцця. Па міжсалявых адкладах А. п.— малаамплітудная антыкліналь памерам 4,3X1,7 км з мінім. адзнакай у скляпенні -3100 м. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы А. п,— брахіантыкліналь з мінім. адзнакай у скляпенні -500 м, амплітудай каля 50 м і памерамі 2Х XI,5 км. Па паверхні галітавай падтоўшчы амплітуда саляной структуры дасягае 600 м. Сфарміравалася А. п. ў познім дэвоне. У межах А. п. ў падсалявых сямілуцкіх і варонежскіх адкладах адкрыты радовішчы нафты.