• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    У. К. Дамброўскг. АЗЁРНАЯ, зона адпачынку мясцовага значэння, на тэр. Ушацкага і Полацкага раёнаў, за 23 км на Пд ад Полацка, каля азёр Янова, Гомель і інш. На ПнУ мяжуе з зонай адпачынку Туроўля. Устаноўлена ў 1981. Пл. 5,6 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 15 тыс. чал. Прызначана для размяшчэння ўстаноў і баз для доўгаі кароткатэрміновага адпачынку нас-ва Полацка. АЗЁРНАЯ ЧАІПА, азёрнае лож а, частка азёрнай катлавіны, запоўненая вадой да вышыні макс. падымання ўзроўшо. У А. ч. вылучаюць мелкаводную частку — літараль і сублітараль да глыбінь, дзе назіраецца ўплыў хваль на дно. У вадаёмах Беларусі ў сярэднім літараль да глыб. 2 м, з ухілам дна да 2 °, у глыбакаводных вадаёмах яна звычайна вузкая (да 10—20 м), у катлавінах вял. азёр шырокая (да некалькіх дзесяткаў, зрэдку соцень м), высланая пясчана-жвіровым матэрыялам. Літараль заканчваецца падводным сублітаральным адхонам (уступам) стромкасцю болып за 10 °, высланьш пяскамі, глінамі, азёрнай вапнай. Ніжняя ч. сублітаралі пераходзіць у глыбакаводную зону возера — прафундаль, укрытую іламі і сапрапелямі. Будова прафундалі залежыць ад паходжання катлавіны і інтэнсіўнасці сучасных працэсаў асадкана-
    мнажэння. Для некаторых азёр характэрна плоская з невял. ваганнямі вышынь А. ч., дзе асадкі адкладваюцца раўнамерна, хім. рэжым і ўмовы жыцця арганізмаў зменьваюцца слаба. На многіх азёрах ледавіковага паходжання глыбакаводная зона мае шмат глыбокіх упадзін, раздзеленых падняццямі і астравамі, што ўскладняе гідрахім. рэжым возера. А. ч. на працягу геал. перыяду мяняецца ў выніку намнажэння азёрных адкладаў.
    В. П. Якушка. АЗЁРНЫ МЁРГЕЛЬ, асадкавая горная парода; гл. ў арт. Прэснаводныя еапнавыя адклады.
    АЗЁРНЫЯ АДКЛАДЫ, донныя адклады азёрных вадаёмаў сучаснай і мінулых геал. эпох. На Беларусі знойдзены А. а. дэвонскага, пермскага, юрскага, неагенавага ўзростаў (пяскі, гліны, мергелі, буры вугаль). Выяўлены адклады азёр брэсцкага перадледавікоўя, налібоцкага (тоўшча азёрнага генезісу да 8 м), александрыйскага (да 20—25 м), шклоўскага (да 12—17 м), муравінскага (да 10 м) міжледавікоўяў. Залягаюць часцей у выглядзе лінзападобных цел, добра адсартаваны, маюць гарызантальную слаістасць і рэшткі азёрнай фауны і флоры. Пашыраны стужачныя гліны, што намножыліся ў прыледавіковых азёрах (гл. Лімнагляцыяльныя адклады). Сярод А. а. сучасных азёр і вадасховішчаў вылучаюць мінер. (пяскі, супескі, гліны, мергель), аргана-мінер. (сапрапелі) і арганічныя (тарфяністыя
    сапрапелі). У фарміраванні А. а. удзельнічаюць алахтонныя (прынесеныя з вадазбору) і аўтахтонныя (утвараюцца ў выніку хім. і біял. працэсаў у воднай масе) прадукты. Рэчыўны склад, размеркаванне адкладаў залежыць ад памераў возера, яго вадазбору, будовы азёрнай чашы, трофнасці і інш. фактараў. Тэрыгенныя адклады займаюць палосу ўздоўж берага, вакол астравоў і ўкрываюць мяліны. Глыбіня іх у сярэднім да 2 м (літараль), шыр. ад некалькіх (каля абразійных берагоў) да соцень м (на Пд воз. Нарач да 400 м). У пясчаных прыбярэжных адкладах трапляюцца невял. праслоі (да некалькіх см) т. зв. цяжкіх мінералаў (гранат, ільмепіт, амфіболы, стаўраліт, эпідот, турмалін, цыркоп і інш.). Магутнасць пясчана-жвіровагалечных адкладаў да некалькіх метраў. На пераходным участку (сублітараль) фарміруюцца заіленыя пяскі, апясчаненыя ілы і радзей карбанатныя сапрапелі, хемагенныя і біягенныя адклады (часцей генетычнае іх спалучэнне) — у глыбакаводнай ч. азёрнай чашы (прафундаль), дзе намнажаецца асн. маса ілаў і сапрапеляў магутнасцю да 15—20 м, у некаторых азёрах — мергелі (гл. Прэснаводныя вапнавыя адклады) магутнасцю да 5—7 м. Сярод А. а. таксама балотныя жалезныя руды і торф. Скорасць намнажэння А. а. да некалькіх мм за год. У вялікіх азёрах з дастаткова насычанай кіслародам вадой арганічныя А. а. ў большасці мінералізуюцца, пераважаюць
    АЗЁР 47
    у іх пясчаныя і гліністыя асадкі. У азёрах, дзе кіслароду не хапае для мінералізацьіі арган. адкладаў, яны намнажаюцца на дне.
    На інтэнсіўнасць азёрнага асадканамнажэння ўплывае гасп. дзейнасць чалавека — высечка лясоў, узворванне схілаў катлавіны, меліярацыя вадазбору, унясенне ўгнаенняў, штучнае змяненне ўзроўню вады. А. а. непасрэдна ўплываюць на фарміраванне газавага і тэмпературнага рэжыму вадаёма, пашырэнне водных раслін і жывёльных арганізмаў. Частковае выдаленне А. а. з азёрнай чашы паляпшае гідрахімічны рэжым вадаёма. А. а. ўжываюцца ў сельскай гаспадарцы (угнаенне і вапнаванне глебы), прам-сці буд. матэрыялаў, медыцыне (гразелячэнне).
    Лгт.: Геохнмня озёрно-болотного лптогенеза.— Мн., 1971. A. А. Хоміч. АЗЁРНЫЯ ЗАКАЗШКІ. тып гідралагічных заказнікаў для аховы каштоўных у навук. адносінах азёр і прылеглых да іх прыродных комплексаў. У БССР у Віцебскай вобл. створаны 7 А. з., якія маюць рэсп. значэнне: Белае, Вялікае Астравіта, Глыбокае-Чарбамысла, Доўгае, Крывое, Рычы, Сосна. Агульная пл. 7,8 тыс. га (1981).
    У А. з. забаронены забор вады з азёр для гасп. мэт, скідванне сцёкавых водаў і бытавых адходаў, правядзенне гідрамеліярацыйных работ, якія ўплываюць на водны рэжым азёр. He дазваляюцца прамысл. лоў рыбы, знііпчэнне прыбярэжнай і воднай расліннасці, стаянка і мыццё трансп. сродкаў, разбіўка турысцкіх лагераў і раскладанне вогнішчаў у непрызначаных месцах, аранне зямлі ў прыбярэжнай палосе шыр. 100 м.
    АЗЁРНЫЯ КАТЛАВІНЫ, паніжэнні зямной паверхпі, замкнёныя з усіх бакоў або адкрытыя ў адным ці ў двух процілеглых напрамках, калі праз іх працякае рака. У А. к. вылучаюцца надводная (схілы і берагі) і падводная часткі. Частка А. к., запоўненая вадой, наз. азёрнай чашай. Схілы паводле вышыні і формы бываюць высокія і нізкія, пукатыя і ўвагнутыя ў залежнасці ад паходжання А. к., геал. будовы прылеглых участкаў вадазбору. На іх будову ўплываюць абразія, апоўзневыя з’явы, эразійная дзейнасць паверхневых водаў (утвараюць калдобіны, яры), рэкі, што ўпадаюць і выцякаюць з возера. Часта схілы ўскладняюцца азёрнымі тэрасамі, якія адлюстроўваюць этапы развіцпя возера ў галацэне. Найб. разнаётайныя А. к. створапы ледавіком і яго расталымі водамі ў эпоху паазерскага (валдайскага) зледзянення.
    На тэр. Бел. Паазер’я вылучаюць тыпы А. к.: падпрудныя (Нарач, Асвейскае. Лукомскае, Мядзел, Дрывяты) — утварыліся ў выніку намнажэння расталай ледавіковай вады ў паніжэннях паміж марэннымі градамі або на Пн ад іх, маюць форму круглую або лопасцевую. схілы асіметрычныя, глыбіні сярэднія і невялікія; л а г ч ы н н ы я
    (Доўгае ў бас. Шошы, Capo, Сянно, Вечалле, Трошча, Балдук, Гінькава) — узніклі ў выніку ледавіковага выворвання 1 эразійнай дзейнасці расталай вады, найчасцей выцягнутыя з ПнЗ на ПдУ, вузкія, са стромкімі схіламі, глыбокія пры невял. плошчы; эварзійныя (Рудакова, Вісяты, Жэнна, Вяркудскае, Світа, Волас Паўднёвы) — узніклі ад разбуральнай дзейнасці вады’, што сцякала з ледавіка ў вертыкальныя шчыліны і ўтварала невял., але глыбокія (25—30 м) катлавіны; тэрмакарстав ы я (Лісіцкае, Усомля, Канашы, Шчоўна) — невял. і неглыбокія, утварыліся на месцы пратайвання лінзаў лёду, пахаванага ў марэнных адкладах. Найб. разнастайныя контуры берагавой лініі ў складаных катлавінах, утвораных у выніку ўзаемадзеяння эрозіі, экзарацыі, эворзіі і тэрмакарсту пры нераўнамерным раставанні ледавіка на няроўнай паверхні яго ложа (Крывое, Атолава, Неспіш, Недрава). Сучасныя А. к. аформіліся ў пач. галацэну, каля 10—9 тыс. г, назад. На месцы стараж. прыледавіковых А. к. часам трапляюцца мелкаводныя рэшткавыя к а т л ав і н ы. На Палессі катлавіны болып маладыя, пераважна рачныя (старыцы), азёры-разлівы і каротавыя. Азёрыр а з л і в ы ўтварыліся ад падняцця ўзроўню грунтавых водаў у выніку агульнага забалочвання Палесся; яны мелкаводныя, плоскія, але значныя па плошчы (Арэхаўскае, Чырвонае, Олтушскае). Карставыя А. к. (Вулькаўскае, Сомінскае, Лукаўскае, Белае) невял., але глыбокія, утварыліся на месцы стараж. карставых варонак у вапняковых пародах, укрытых маладымі чацвярцічнымі адкладамі. У такіх жа ўмовах фарміруюцца прасадачн'ыя (суфазійныя) катлавіны (Свіцязь у Навагрудскім р-не).
    Пашыраны таксама А. к., у якіх азёры зніклі ў выніку намнажэння Ў іх чашах адкладаў і спуску вады пад уплывам эразійнай дзейнасці рэк, некаторыя пад уплывам меліярацыйных работ. Найбольшыя па памерах (да некалькіх тыс. квадратных кіламетраў) А. к. існавалі на тэр. Беларусі ў час наступання і адступання ледавікоў у антрапагене, пра што сведчыць пашырэнне іх лімнагляцыяльных адкладаў і абразійных уступаў.	в. П. Якушка.
    АЗЁРНЫЯ РБІБЫ, жывуць у азёрах, у рэкі не заходзяць. У і'хтыяфаупе Беларусі з абарыгенных відаў да А. р. належаць рапушка еўрапейская, корушка азёрная, гальян азёрны, з акліматызаваных — сіг чудскі, умоўна таксама пелядзь, сомік амерыканскі. Параўн. Азёрна-рачныя рыбы, Рачныя рыбы.
    АЗЁРСКАЯ ПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1961 на тэр. Гродзенскага р-на. ІІл. 32,6 тыс. га (1981). Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На тэр. ўгоддзяў р. Стрыеўка і інш., азёры Вераўскае, Белае, Берштаўскае, Малочнае, Кань. Лясістасць 77 %, пераважае хвоя. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны сярэдняй якасці (3-і клас банітэ-
    ту). Водзяцца лось (каля 110 асобін), дзік (каля 120), казуля (каля 120), заяц-бяляк (каля 480), заяц-русак (каля 200), ліс звычайны (каля 90), андатра (каля 200), бабёр (каля 40 асобін), цецярук, рабчык і інш. Вядуцца работы па зберажэнню і ўзнаўленню паляўнічай фауны, біятэхн. мерапрыемствы ўключаюць вырошчванне кармавых раслін для дзікіх жывёл.
    АЗЁРЫ, прыродныя вадаёмы ў паглыбленнях зямной паверхні — катлавінах. У гідраграфічнай сетцы з’яўляюцца акумулятарамі вады, рэгулююць паверхневы сцёк, уплываюць на клімат і глебава-расліннае покрыва прыбярэжнай зоны, назапашваюць арган. і мінер. рэчывы. На тэр. Беларусі болып за 10 тыс. А., з іх 1072 плошчай больш за 0,1 км2, агульная іх плошча амаль 1400 км2, аб’ём воднай масы каля 6 км3. Сканцэнтраваны пераважна на Пн рэспублікі ў Беларускім Паазер’і і на Пд у Беларускім Палессі. У асобных раёнах (Ушацкім, Браслаўскім) пад А. да 10 % тэрыторыі. У бас. Зах. Дзвіны і Нёмана больш за 3,5 тыс., у бас. Дняпра 6,5 тыс. А. Найб. А. Беларусі (пл., км2): Нарач 79,6, Асвейскае 52,8, Чырвонае 43,6, Лукомскае 36,7, Дрывяты 36,1, Нешчарда 27,4, Выганаўскае 26, Снуды 22, Свір 21,7. Самыя глыбокія А. (найб глыб., м): Доўгае (Глыбоцкі р-н) 53,7, Рычы 51,9 (часткова на тэр. Латв. ССР), Гінькава 43,3, Волас Паўднёвы 40,4, Балдук 39,7, Трошча 38,2, Capo 36,3, Вечалле 35,9, Пліса 34, Какісіна —33,5, Сомінскае 33, Воўчын 32,9, Бабына 32,3, Крывое 31,5, Чорнае (Пастаўскі р-н) 31,5, Круглік 31,5, Сянно 31,5, Світа 31. Азёрныя катлавіны на Пн рэспублікі пераважна ледавіковага пахо-