Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Лгт.: ІІнтродукцня н акклнматнзацпя растенвй в Белорусснн.— Мн., 1979; Н ек р а с о в В. Н. Актуальные вопросы развнтня теорнп акклнматнзацнн растеннй.— М., 1980. A. С. Анохін,
В. С. Анохіна. АКМЯНІЦА, рака, упадае ў воз. Струста (бас. Друйкі), у Браслаўскім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца з возера без назвы на тэр. Латвіі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0. Вадазбор (38 км2) буйнаўзгорысты, азёры (13) займаюць 4 % тэр., пад лесам 58 %.
АКНО, пашыраная на Беларусі nassa рэшткаў вадаёмаў на багністых балотах і апарын.
АКОЛАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ЖА.1ЕЗНЫХ РУД, А к о л а ў с к a е р адовішча жалезістых к в а рц ы т а ў, паблізу вёсак Аколава і ІІІашкі Стаўбцоўскага р-на. Выяўлепа ў 1970 сярод дакембрыйскіх утварэнняў крышт. фундамента, у тоўшчы піраксепавых і піраксен-амфіболавых гнейсаў (аколаўская серыя). Складаецца з жалезістых кварцытаў. Глыб. залягання 216—300 м. Сярэдняя колькасць жалеза 26,2 %. Рудпая зона магутнасцю да 140 м цягпецца да 10 км. Ускрыіпныя пароды па радовішчы складзены з адкладаў верхнепратэразойскага, мезазойскага і антрапагенавага ўзросту — пясчанікамі, мелам, глінамі, пяскамі і супескамі магутнасцю да 300 м. Рудныя гарызонты (4—35 м) чаргуюцца з праслоямі пустых парод той жа магутнасці. Запасы да глыб. 0,7 км — 533 млн. т, прагнозныя — 1 млрд. т. Выяўленыя жал. руды пакуль што не маюць прамысл. значэння з-за вял. глыбіні залягання і нізкай якасці.
АКОЛАУСКАЯ ГРАБЕН-СШКЛІНАЛЬ (ад йазвы в. Аколава ў Стаўбцоўскім р-не), унутраная тэктанічная структура фундамента 2-га парадку ў межах Зах.-Бел. складкавай сістэмы ў Стаўбцоўскім р-не. Выцягнута ў паўн.^аўн.-ўсх. напрамку. Даўж. 200 км, шыр. 15—20 км. Характарызуецца перавагай адмоўнага магнітнага і крыху павышанага гравітацыйнага палёў. Есць асобныя лакальныя інтэнсіўныя магнітныя апамаліі, абумоўленыя скопішчам магнетытавай руды (гл. Аколаўскае радовішча жалезных руд).
А. г.-с. складзена з метамарфічных парод асадкава-вулканагеннай фармацыі, вылучаных у аколаўскую серыю. Ніжняя частка серыі складзена з амфібалітаў, біятыт-рогавападманкавых, рогавападманкавых, біятыт-кумінгтанітавых, гранат-кумінгтанітавых гнейсаў, сярэдняя—■ з чаргаваных жалезістых кварцытаў і метабазітаў, верхняя —• з кіслых рознасцей ячанскай тоўшчы, біятытавых, амфібол-біятытавых. гранат-біятытавых тонказярністых гнейсаў і сланцаў. Узрост А. г.-с. верхнеархейска-раннепратэразойСКІ. 1. Н. Бардон.
АКОЛАУСКАЯ СЕРЫЯ. гл. ў арт. Архей.
АКОЛІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ I ЖВІРЫСТЫХ ПЯСКОУ, за 10 км на ПнЗ ад г. п. Камянец Брэсцкай вобл. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Прагнозныя запасы 5,85 млн. м3. Жвіру памерам болып за 5 мм 10—27 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—16,3 м, ускрышы 0,4—7 м. Жвір і пясок прыдатныя для буд. работ. He распрацоўваецца. АКОРУС, расліна сям. ароннікавых. Гл. ў арт. Аер.
АКОУКА, рака, гл. Іванаўка.
АКРАКЛІНІУМ, геліптэрум (Acroclinium), род аднагадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Радзіма — Аўстралія і Паўд. Афрыка. Каля 48 відаў. У СССР 4 віды, інтрадукаваныя як дэкаратыўныя і на Беларусі. Выкарыстоўваюцца для зімовых букетаў. А. р у ж ов ы (A. roseum) — расліна з супраціўным сядзячым лісцем. Суквецці дыяметрам да 4 см. Абгортка кветак з белых або ружовых плеўкавых лісткоў. Цвіце ў ліп.— жніўні. А. Менглса (A. manglesii) мае чаргаванае лісце, якое абгортвае сцябло. Суквецці дыяметрам да 2 см. Кветкі абгорнуты серабрыста-белымі пялёсткападобнымі лісткамі. Цвіце ў ліп.— верасні. А. шчыткакветны (А. corymbiflorum) i А. Гумбальта (A. humboltianum) пашыраны менш.
Расліны выш. каля 40 см з прамымі сцябламі. Кветкі дробныя, абгорнутыя, суквецці — кошыкі. Плод — сямянка. Размнажаюць насеннем (сеюць у грунт у пач. мая). Святлаі сухалюбныя расліны.
I. А. Карэўка.
АКРАКОРДЫЯ (Acrocordia), род накіпных лішайнікаў сям. стрыгулавых. Віды А. вядомы ў Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, горных раёнах Еўропы і Новай Зеландыі. У СССР 7 відаў. На Беларусі ў падзоне шыракаліста-хваёвых лясоў трапляюцца А. б е л а я (A. alba) і А. шарападобная (A. sphaeroides). Растуць на кары лісцевых дрэў. Індыкатарныя расліны забруджанасці навакольнага асяроддзя некаторымі шкоднымі рэчывамі.
Слаявіна суцэльная гладкая або з трэшчынамі, белаватая ці шараватая. Развіваецца на паверхні або ўнутры субстрату. Пладовыя целы (перытэцыі) чорныя, матавыя, з кропкападобнай вывадной адтулінай, рассеяныя або скучаныя. Сумкі цыліндрычныя, з 8 спорамі, размешчанымі ў 1 рад. Споры шырокаавальныя, двухклетачныя з тоўстымі сценкамі.
Н. М. Кабзар. АКРАМОНІЙ (Acremonium). род педасканалых грыбоў сям. дэмацыевых. Вядома каля 10 відаў, пашыра-
Акракордыя белая: 1 — вертыкальны разрэз пладовага цела; 2 — сумка са спорамі.
Акрамоній кілійскі: 1 — канідыяносцы;
2 — канідыі ў несапраўднай галоўцы;
3 — асобныя канідыі.
Акрэманіела чорная: 1 — канідыяносцы;
2 — канідыі.
АКРЭ 59
ных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, 5 відаў. Сапратрофы і паразіты. Жывуць на раслінных, цэлюлозазмяшчальных субстратах, у глебе, на сене, гнілых яблыках, пашкоджаных клубнях бульбы, жывых раслінах і скуры чалавека і жывёл. Патагенныя віды А. выклікаюць міцэтомы, паверхневыя (трыхафітоідныя) і глыбокія (гумозныя) паражэпні скуры, слізістых абалонак, іншы раз — унутраных органаў.
Міцэлій добра развіты, з перагародкамі, бясколерны. Йанідыяносцы простыя, шылападобныя, накшталт бакавых адгалінаванняў гіфаў, зрэдку з 1—2 галінкамі. Канідыі бясколерныя або афарбаваныя, у ланцужках ці склееныя сліззю ў несапраўдныя галоўкі.
У БССР найб. вядомы 3 віды. А. п а п я р о в ы (A. charticola) мае паветраны міцэлій. Канідыі эліпсоідныя, кароткацыліндрычныя, бясколерныя, гладкія, у моцна аслізнепых галоўках. На пажыўным асяроддзі грыб дае спачатку мокрыя, потым парошыстыя, часткова касматыя падушкападобныя белыя калоніі. У А. к і л і й с к a г a (А. кіііепзе) міцэлій мяккі, са шматлікімі кроплямі алею. Канідыі ад эліпсоідных да цыліндрычных з круглаватымі канцамі, у слізістых галоўках. Хламідаспоры з тоўстай абалонкай, шарападобныя, у кароткіх ланцужках. Грыб утварае брудна-аранжавыя або вохравыя, злёгку мокрыя, прыціснутакасматыя калоніі. А. н а с ц е нн ы (A. murorum) адрозніваецца цвёрдым міцэліем. Канідыі амаль шара-, яйцападобныя або цыліндрычпыя, цёмна-аліўкавыя, у масе чорныя, у ланцужках або галоўках. Калоніі сухія, гладкія, пасярэдзіне касматыя, аліўкава-карычневыя да чорных. М. А. Лемяза.
АКРЫТАРХА (Acritarcha), група выкапнёвых аднаклетачных марскіх водарасцей або іх цыстаў незразумелага паходжання акруглай, эліпса-, дыскападобнай, падоўжанай, шматвугольнай формы з гладкай або зярпістай кропкавай паверхняй, часам з вырастамі. На Беларусі А. пашыраны ў дэвонскіх, сілурыйскіх, ардовікскіх, кембрыйскіх і верхнепратэразойскіх адкладах. Маюць стратыграфічнае значэнне. Сярод А. вылучаюць акантамарфіты, сферамарфіты, палігонамарфіты, нетэрамарфіты і інш.
АКРЭМАШЁЛА (Acremoniella), род недасканалых грыбоў сям. дэмацыевых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядомы 2
віды. А. ч о р н а я (A. atra) характарызуецца канідыяносцамі 2 тыпаў (частыя, гладкія, з 1—3 перагародкамі і рэдкія, адзіночныя, з перагародкамі і шарападобным уздуццем) і яйцападобна-эліпсоіднымі цёмнаафарбаванымі шараватымі канідыямі. А. бародаўчатая (А. verrucosa) адрозніваецца бародаўчатымі шарападобнымі канідыямі. Сапратрофы. Развіваюцца на розных раслінных субстратах, у глебе, на с.-г. культурах (гарох, бульба, пшаніца і інш.).
Міцэлій грыбоў паверхневы і ўнутраны. Гіфы простыя або разгалінаваныя, шматклетачныя, сцелюцца ді ўздымаюцца. Канідыяносцы накшталт кароткіх бакавых негалінастых парасткаў, бясколерныя, гладкія, з перагародкамі. Канідыі аднаклетачныя, гладкія ці бародаўчатыя, бурыя, адзіночныя.
«АКСАКАУШЧЫНА», клімата-бальнеалагічны санаторый каля в. Аксакаўшчыпа Мінскага р-на. За 30 км ад Мінска. Пабудаваны ў мяшаным лесе, паблізу р. Іслач і Чарнаруч. Адкрыты ў 1972. Працуе ўвесь год. Як тэрапеўтычныя сродкі выкарыстоўваюцца мясц. прыродпыя фактары: спрыяльны клімат, міпер. вада, блізкая па ўласцівасцях да лек. мінер. водаў курорта Ждановічы, тарфяная (Дукорскага масіву Пухавіцкага р-на) гразь, маляўнічая мясцовасць. а. К. Касач.
AKCAM1T (Phellodendron), род дрэў сям. рутавых. У родзе 10 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі. У СССР 2 віды. На Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст. інтрадукаваны A. а м у р с к і, або амурска е коркавае д р эва (Р. amurense). Радзіма — Д. Усход, Усх. Азія. Вырошчваюць у садах і парках, трапляецца ў маладых пасадках, з 1939 уводзіцца ў лясныя культуры. Дэкар. расліна, прыдатная для адзінкавых і групавых пасадак, стварэння прысад. У насаджэннях добра расце з дубам, клёнам татарскім, ліпай драбналістай, рабінай звычайпай. Меданос. Выкарыстоўваецца на прамысл. мэты (корак, драўніна, фарба, таніды). Прыдатны для культуры па ўсёй тэр. Беларусі, акрамя паўн. раёнаў інтрадукцыі. Цвіце ў пач. чэрвеня, пладаносіць у 15—20-гадовым узросце.
Выш. да 25 м. Ствол укрыты слоем корку таўшчынёй да 7 см. Лісце складаецца з 5-—13 лісткоў, няпарнаперыстае, чаранковае. Кветкі жоўта-зялёныя, дыям. да 1 см. Плады — чорныя мясістыя ягадападобныя касцянкі з непрыемным пахам, выспяваюць у канцы вер.— пач. кастрычніка. Размнажаецца насеннем. Сеянцы пашкоджваюцца марозам. Адносна дымаі газаўстойлівы.
В. Р. Анцгпаў.
АКСАМІТКІ, т a г е т э с (Tagetes), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Каля 30 відаў, пашыраных у субтропіках Амерыкі. У СССР 1 дзікарослы від, на Беларусі інтрадукаваны 3 віды. Выкарыстоўваюцца для бардзюраў, клумбаў, рабатак, групавых пасадак і на зразанне. A. пр а м ас т о й н ы я (Т. erectus) выш. да
Аксаміт амурскі.
Аксаміткі адхіленыя.
100 см. Суквецці дьіяметрам 6—8 см, махрыстыя або простыя, гваздзікападобныя (сарты Цытроненпрынц, Швефельблюце, Аранжпрынц, Юлізонпе, Хонейкомб) і хрызаптэмападобныя (сарты Гельбер Штайн, Гольдшміт, Хрызанта Зонен-Шайн. Хрызанта Купідо). А. адхіленыя (Т. patula) выш. да 50 см. Суквецці дыяметрам 4—6 см, гваздзікападобпыя, _хрызантэмападобныя або прамежкавыя. Сарты: Пеціт Гельб, Пеціт Гольд, Пеціт Арандж, Спунгольд, Гельбер Кніпс, Аранжаф-ламме, Руфлед Рэд, Брауэнбэр, Марыэтта, Тангерын, Русці Рэд. А. танкалістыя (А. пасечаныя, Т. tenuifolia) выш. да 30 см. Суквецці дыяметрам 2—3 см. Пашыраны сарты нізкарослай формы (Т. t. pumila) Гном, Папрыка.