• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    жаны, гукея. У глебавым покрыве пераважалі падзолы і карбанатныя буразёмы, клімат вызначаўся вільготнасцю (болып за 700 мм ападкаў за год), мяккімі зімамі (сярэдняя т-ра студз. ад -1 да — 3°С) і цёплым летам (сярэдняя т-ра ліп. 18—19 °C). Першы кліматычны оптымум А. м. даволі рэзка змяніўся значным пахаладаннем, у выніку якога ў лясах зменшылася роля цемнахвойных парод, зноў сталі пераважаць хвоя і бяроза, амаль поўнасцю зніклі шыракалістыя пароды, у травяным покрыве макс. развіліся палыновыя, на балотах пасяліліся карлікавая бяроза і селегінэла. У час 2-га (позняга) кліматычнага оптымуму А. м. ў хваёва-бярозавых лясах стала больш асацыяцый з піхтай, елкай, лістоўніцай, дубам, вязам, ліпай, грабам, вольхай, ляшчынай, аставаліся рэдкія пліяцэнавыя рэлікты (арэх і інш.), зноў пашырыліся некаторыя водна-балотныя цеплалюбы (каўлініі, арацыспермум, альдраванда). Флоры позняга оптымуму ўласцівы зпачны ўдзел паўн.-еўрапейскіх, атлантычных відаў. Клімат быў не цяплейшы за сучасны. Чарговае пахаладанне абумовіла панаванне светлахвойна-драбналістых лясоў з хвоі, лістоўніцы, бярозы, вольхі. гіаступовае знікненне шыракалістых парод, збядненне лесу і ператварэнне яго ў хваёва-бярозавае рэдкалессе напярэдадні дняпроўскага зледзянення.
    У А. м. адбылося ажыўленне неатэктанічных рухаў, у канцы — узмацненне эразійнай дзейнасці, утварылася развітая рачная і азёрная сетка. Найб. рэкамі былі Пра-Дняпро, Пра-Прыпяць з Пра-Ясельдай, Пра-Нёман і Пра-Дзвіна.
    Н.	А. Махнач, Т. В. Якубоўская. АЛЕКСАНДРЬ'ІПСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, у межах рэчышча і надпоймавай тэрасы Дняпра паміж в. Ляўкі Аршапскага р-на на Пн і в. Александрыя Шклоўскага р-на на Пд. Запасы разведаныя 2,4 млн. м3 і прагнозныя 0,4 млп. м3. Пяскі алювіяльныя, палевашпатава-кварцавыя. Жвіру буйней за 5 мм 21—66 %. Пяскіадсеў буйнаі сярэднезярністыя, гліністых часцінак 0,4—5 %, у жвіры 0,5—2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—10 м, ускрышы 0,1—2 м. Жвір і пясок прыдатныя на дарожнае буд-ва, вытв-сць бетону. Радові-
    Алень велікарогі (рэканструкцыя).
    шча эксплуатуецца Верхнедняпроўскім параходствам. м. Ф. Янюк. АЛЕКТОРЫЯ (Alectoria), род кусцістых лішайнікаў сям. усніевых. Вядомы 40 відаў. Пераважна эпіфіты, растуць на розных субстратах у вільготных лясах. У СССР каля 20 відаў, некаторыя з іх у тундры ілесатундры — корм для дзікіх аленяў. Індыкатарныя расліны. Зыходны прадукт для вырабу антыбіятычнага прэпарата «Бінан». У БССР 7 відаў. Растуць на кары дрэў у хвойных і мяшаных лясах. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і летам.
    Слаявіна ніткавая, прымацаваная (пазней свабодная), субдыхатамічна разгалінаваная, 2—30 см даўж., звісае або ўзвышаецца над субстратам, белаватазялёнага, жаўтаватага ці шаравата-карычневага колеру. Восевы цыліндр адсутнічае. Пладовыя целы (апатэцыі) бакавыя, сядзячыя, без раснічак па слаявінным краі. Сумкі з 2—4—8 спорамі. Споры аднаклетачныя.
    На Беларусі найб. пашыраны Звіды. Слаявіна А. шчацінкапад о б н а й (A. setacea) попельна-шэрая, цвёрдая, да 25 см даўж., звісае.
    На кары дрэў хвойных і некаторых лісцевых парод трапляецца А. г н езданосная (A. nidulifera) з кусцістай цёмна-карычневай слаявінай даўж. да 5—10 cm. A. п е р а б л ыт а н а я (A. implexa) да 30 см даўж., звісае ў выглядзе барады, расце на кары дрэў пераважна хвойных паРОД.	Н. М. Кабзар.
    АЛЁНЕВЫ ГРЫБ, плютэй а л еневы (Pluteus cervinus), шапкавы базідыяльны грыб з роду плютэй сям. мухаморавых. Касмапаліт. У СССР пашыраны асабліва ў сярэдняй паласе Еўрап. ч., у тундры — ласунак аленяў (адсюль назва); на Беларусі трапляецца ўсюды. Расце на пнях і ламаччы розных дрэвавых парод. Пладаносіць у чэрв.— верасні. Малавядомы ядомы грыб. Спажываецца свежы, марынаваны, солены.
    Шапка дыям. 3—9 см, у маладых грыбоў званочкавая, потым распасцёртая. Скурка падоўжна-валакністая, сухая, шаравата-карычневая. бліскучая. Паліморфны від, разнавіднасці адрозніваюцца колерам шапкі — палевы, папялісташэры, светла-карычневы. Мякаць белая, мяккая, з непрыемным пахам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, частыя, белыя, потым ружаватыя ад спор. Ножка цыліндрычная або слабаўздутая каля асновы, белая з чорнымі валокнамі. Споры эліпсападобна-авальныя, гладкія, ружаватыя. Цыстыды буйныя. шматлікія, уздута-бутэлькападобныя, з 2—3 зубцамі.
    АЛЁНЕВЫ МОХ, я г е л ь, група лішайнікаў з родаў кладонія, кладзіна. АЛЁНЬ ВЕЛІКАРОГІ (Megaloceros giganteus), ірландскі алень, вымерлая млекакормячая жывёла сям. аленевых атр. парнакапытных. Быў пашыраны ў плейстацэне і раннім галацэне на вільготных лугах па берагах рэк і балот, пазбягаў лясоў, у ледавіковыя эпохі адступаў на Пд. Буйная жывёла з вялізнымі, звыш 4 м у размаху, лапатападобнымі рагамі. Нагадваў лань. На Беларусі рэшткі А. в. знойдзены каля Смаргоні і в. Вейна (Магілёўскі р-н), маюць палеагеагр. значэпне (паказчык адкрытых прастораў з умеранымі кліматычнымі ўмовамі).
    АЛЁНЬ ВЫСАКАРОДНЫ (Cervus elaphus), млекакормячая жывёла сям. аленевых атр. парнакапытных. Пашыраны ў Зах. Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы і Афрыцы, у СССР (Прыбалтыка, Крым, Каўказ, Закаўказзе, Усх. Сібір, Далёкі Усход). Здаўна вадзіўся па ўсёй тэр. Беларусі, у 18 ст. трапляўся ўжо толькі на Пд. У пач. 19 ст. поўнасцю вынішчаны. Завезены з Сілезіі ў 1865, Багеміі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі ў 1892—1900 (болып за 500 аленяў) у Белавежскую пушчу.
    Хутка рэакліматызаваўся і размножыўся: у 1902 каля 2,5 тыс., у 1914 каля 6,8 тыс. Пасля 1-й сусв. вайны (1921) у пушчы асталося 6—8 А. в. У 1945 улічана каля 380, у 1955— каля 760, у 1978 — больш як 2,8 тыс. асобін (падвіду А. в. сярэднееўрапейскі). У 1929—65 аленяў выпускалі таксама ў Валожынскім р-не, Бярэзінскім запаведніку, Лёзненскім, Лагойскім р-нах. У 1968—76 яшчэ каля 600 А. в. расселены ў Асіповіцкім, Чэрыкаўскім, Дзятлаўскім і Валожынскім лясгасах. Агульная колькасць на Беларусі каля 4,4 тыс. (1981). Асноўны рэзерват А. в.— Белавежская пушча. Адсюль племянныя асобіны вывозяцца ў інш. раёны і за межы БССР (у 1967—76 адпраўлены 6 А. в. у ГДР, каля 50 у Латв. ССР, болып як 100 на Украіну). 3 1961 назіраецца прыроднае рассяленне А. в. на Беларусі. Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах з добра развітым падлескам, прагалінамі, паблізу вадаёмаў і лугоў. У Белавежскай пушчы трапляецца пераважна ў хваёва-дубовых участках лесу, у алешніках і на грудах, у Налібоцкай — заходзіць у поймавыя зараснікі Іслачы. У паляўнічых гаспадарках хутка павялічваецца колькасць А. в. ў выніку ажыццяўлення комплексу біятэхн. мерапрыемстваў, асн. з якіх — ахова і падкормка. Перыяд падкормкі ў БССР з 1 снежня да 1 красавіка. Выкарыстоўваюць сена (сутачная норма на 1 асобіну 1,5—2 кг), авёс, сілас, жалуды, караняплоды (да 1 кг), галінкавы корм (2 кг), MiHep. падкормку (соль), у моцныя марозы — канцэнтраваныя кармы. Кармушкі (стацыянарныя, разборныя, перасоўныя) робяць на сухіх узвышаных месцах. На кармавых палянах вядзецца адлоў аленяў для рассялення.
    Даўж. цела 180—230 см, выш. 120— 150 см, маса самак 96—160, самцоў 132—234 кг. Валасяное покрыва шэрае або рыжавата-бурае, у маладых плямістае. Рогі толькі ў самцоў, разгалінаваныя, штогод у сак.— крас. спадаюць, да ліп. адрастаюць зноў. Корміцца лісцем 1 парасткамі хвоі, ясеня, каліны, рабіны, дуба, ажыны, крушыны, брызгліны, чарніц, вясной таксама травяністай расліннасцю, зімой — карой, пупышкамі 1 парасткамі дрэў і кустоў. Полавая спеласць у 2 гады. Шлюбны перыяд у вер.—кастр. (увечары 1 ранкам чутны роў самцоў). Цяжарнасць 8,5 мес. Ацёл у чэрв.—ліп. наступнага года, нараджае 1, зрэдку 2 цялят. Ахоўваецца, перспектыўны для рэакліматызацыі ва ўсіх зонах Беларусі, але пры высокай шчыльнасці засялення шкодзіць лесааднаўленню. Н. В. Малашэвіч. АЛЁНЬ ПАЎНОЧНЫ (Rangiber tarandus), млекакормячая жывёла
    сям. аленевых атр. парнакапытных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы, мае вялікае прамысл. значэнне, прыручаны. У плейстацэне і галацэне быў пашыраны на Беларусі. Косці ў выкапнёвым стане знойдзены ў некалькіх пунктах (Смаргонь, Орша, в. Пашына Аршанскага, в. Шапурова Віцебскага р-наў і інш.). У познім плейстацэне ўваходзіў у склад верхнепалеалітычнага фауністычнага комплексу. Рэшткі А. п. маюць стратыграфічнае і палеагеагр. значэнне.
    АЛЕРГАЛОГІЯ (ад грэч. alios другі, іншы + ergon дзеянне + ...логія), навука аб прычынах узнікнення, механізмах развіцця, выяўленні, дыягностыцы і лячэнні алергічных рэакцый і алергічных хвароб. Цесна звязана з усімі мед. навукамі. Пры вывучэнні пытанняў А. выкарыстоўваюцца спец. алергалагічныя, імуналагічныя, патафізіял., біяхім., эксперым. метады даследаванняў. Першыя працы па А. (у т. л. ў Расіі) паявіліся ў пач. 20 ст. На Беларусі даследаванні па А. вядуцца ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, мед. ін-тах і НДІ мед. профілю. Асобныя пытанні А. вывучаюцца з 1920-х г. У 20—60-я г. высвятляліся сувязі алергічных хвароб скуры з прафес. шкоднасцямі і з парушэннем аўтаімунных працэсаў у арга-
    Алень паупочны.
    
    нізме (А. Я. Пракапчук, I. I. Багдановіч, А. П. Комаў). Вызначаліся алергічныя змены пры рэўматызме, гельмінтозах (Я. X. Кацман, A. С. Левін), асаблівасці алергічных рэакцый у дзяцей (Г. А. Калюжын). Распрацаваны некаторыя пытанні прафілактыкі і лячэння сываратачнай хваробы і анафілактычнага шоку, анафілаксіі і дэсенсібілізацыі (В. В. Касмачэўскі), алергічныя дыягнастычныя рэакцыі для вызначэння цыстыцэркозу галаўнога мозгу (I. П. Антонаў). У 70—80-я г. вывучаюцца праблемы алергозаў прыроднага паходжання (асабліва палінозаў, харчовых і расліннага паходжання), бранхіяльнай астмы (Т. М. Сукаватых), медыкаментознай алергіі (Л. П. Фірсава, Ю. Ф. Каралёў), поствакцынальных алергічных энцэфалітаў і полірадыкуланеўрытаў (Д. А. Маркаў, А. Л. Леановіч), прафес. алергозаў хім. этыялогіі (асабліва звязаных з вытворчасцю шкловалакна, ільновалакна і калійных угнаенняў), пашкоджанняў скуры ад сіне-зялёнай водарасці, якая расце на балотах Палесся, распрацоўваюцца метады алергадыягностыкі і экспертызы алергеннай актыўнасці гаптэнаў. г. Г. Захараў. АЛЕРГЁНЫ (грэч. alios другі, іншы+ergon дзеянне+genos нараджэнне, паходжанне), рэчывы, якія выклікаюць алергію і алергічныя хваробы. Адрозніваюць экзаалергены, што трапляюць у арганізм з вонкавага асяроддзя (мікробы, раслінны пылок, воўна, харч. прадукты, лякарствы, хім. рэчывы, прамысл. выкіды і інш.), і аўтаалергены, што ўтвараюцца ў тканках арганізма пры траўмах, апёках, інфекцыйных працэсах і інш.