Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
віваецца на злаках. Выклікае бурую плямістасць раслін.
Міцэлій грыба ўнутраны, разгалінаваны. Канідыяльны налёт шараваты. Канідыяносцы бясколерныя, кароткія, цыліндрычныя. Канідыі эліпсоідныя, з 3 папярочнымі перагародкамі, без перацяжак.
АМАТАРСКАЕ РЫБАЛОЎСТВА, здабыча рыбы з розных вадаёмаў для асабістага спажывання, адзін з відаў рыбалоўства і рэкрэацыйнай дзейыасці. Дазволена ва ўсіх вадаёмах БССР (за выключэннем запаведнікаў, рыбагадавальнікаў, сажалкавых і інш. культурных гаспадарак) пры ўмове выканання ўстаноўленых правіл рыбалоўства. Рыбаловам-аматарам дазволены лоў рыбы вудамі (не больш 5 кручкоў на рыбалова), спінінгамі, дарожкамі і ручнымі сеткамі (павукамі) памерамі не болып як 1,5X1,5 м з ячэяй не менш 24 мм. Маса вылаўленай рыбы не павінна перавышаць 5 кг на рыбалова ў суткі, за выключэннем выпадкаў, калі маса адной злоўленай рыбы яе пераўзыходзіць. Забараняецца ўсякае рыбалоўства: у веснавы перыяд на акунёва-плоткавых азёрах БССР на працягу 30 дзён, на астатніх вадаёмах — 40 дзён; на ўчастку р. Дняпро на граніцы БССР і УССР з 1 красавіка да 20 мая. Рэгуляванне А. р. ажыццяўляе Белрыбвод. Развіццём А. р. кіруе Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (ЁТПР). У БССР усяго каля 500 тыс. рыбаловаў-аматараў, з іх 25 тыс. арганізаваных. Арганізаваныя рыбаловыаматары маюць першачарговае права карыстання рыбалоўнымі базамі (гл. Дамы рыбака) і лодкамі, а таксама права бясплатнага лову на замацаваных за БТПР вадаёмах. Штогод рыбаловы-аматары здабываюць каля 9 тыс. т. рыбы.
Лгт.: Лопатпн Н. Б. Секреты успеха: (Запнскн рыболова).— 2 нзд.— Мн., 1980; Огнев E. Н. Еслн ты рыболов.— 2 нзд.'—М., 1981; Правнла рыболовства в водоёмах Белорусской ССР.— У кн.: Сборннк законодательных документов по вопросам охраны н воспропзводства рыбных запасов. Мн., 1971. УМ. Баранецкі. АМБЛІСТЭГІЁЛА (Amblystegiella), род брыевых імхоў сям. амблістэгіевых. Вядомы 9 відаў, пашыраных ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. У СССР 5 відаў. На Беларусі 2: А. тонкая (A. subtilis), якая трапляецца па ўсёй тэрыторыі, i А. к анфервоідная (A. confervoides). Ра луць на ствалах і галінках дрэў і кустоў, радзей на камянях.
Кволыя расліны, утвараюць плоскія, зялёныя небліскучыя дзярнінкі. Сцяблы паўзучыя, ніткападобныя, няправільна разгалінаваныя, рыхла аблісцвелыя. Лісце ад падоўжана-ланцэтнага да ланцэтна-шылападобнага, суцэльнакрайняе, з кароткай жылкай або без яе. Ка-
Амблістэгіела тонкая: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — ліст.
Амблістэгіум паўзучы: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — ліст.
Да арт. Аматарскае рыбалоўства. Рыбаловы-аматары на Заслаўскім вадасховішчы.
робачка на доўгай ножцы, адваротнаяйцападобная або падоўжана-цыліндрычная. Г. Ф. Рыкоўскі.
АМБЛІСТЭГІУМ (Amblystegium), род брыевых імхоў сям. амблістэгіевых. Шэраг відаў роду А. пашыраны ва ўмераных зонах зямнога шара, найб.— у паўн. паўшар’і. У СССР 5 відаў. На тэр. БССР трапляецца А. паўзучы (A. serpens), А. зменлівы (A. varium), А. Юрацка (A. juratzkanum). Растуць на кары дрэў, камянях і вільготнай глебе. Другасныя кампаненты лясных фітацэнозаў.
Дробныя расліны, утвараюць зялёныя або жоўта-зялёныя небліскучыя ці слаба бліскучыя плоскія дзярнінкі. Сцяблы паўзучыя, няправільнаабо перыстагалінастыя, з цалкам аблісцвелымі галінкамі. Лісце дробнае ад яйцападобналанцэтнага да ланцэтнага, з простай жылкай, суцэльнакрайняе або зубчастае. Каробачка на доўгай ножцы, падоўжана-цыліндрычная. Г. Ф. Рыкоўскг. АМБРОЗІЯ (Ambrosia), род аднаі шматгадовых травяністых, радзей паўкусцікавых раслін сям. складанакветных. Вядомы 30 відаў, пашыраных у Амерыцы; некаторыя віды занесены на а-вы Ціхага і Атлантычнага ак., Пн Аўстраліі і ў Паўд. Азію, Еўропу і Афрыку. У СССР 5 заносных відаў, з іх на Беларусі 2. Шкоднае каранціннае пустазелле ўсіх с.-г. культур; утвараюць вял. наземную масу, моцна высушваюць і спусташаюць глебу, заглушаюць пасевы. Пылок А. (у масе) выклікае сянную ліхаманку, бранхіяльную астму. Меры барадьбы: выкананне патрабаванняў каранціннай службы, агратэхнічныя, выкарыстанне гербіцыдаў.
Расліны з супраціўным або чаргаваным перыстараздзельным, рэдка суцэльным . зубчастым лісцем. Кветкавыя кошыкі аднаполыя, дробныя: верхнія — тычынкавыя, шматкветныя, у гронкападобных суквеццях, ніжнія — песцікавыя, аднакветныя, звычайна ў пазухах верхняга лісця. Песцікавыя кветкі без калякветніка, у зрослалістай абгортцы, укрытай шыпікамі і шчацінкамі. Плод — сямянка без чубка. Адна расліна дае да 40 тыс. сямянак.
A. п а л ы н а л і с т а я (A. artemisiifolia) адзначана ў Мазыры, Пінску, Брэсце, Мінску, Полацку, Віцебску. Расце ўздоўж дарог, канаў, на засмечаных месцах. Цвіце ў жн.— кастрычніку. Расліна аднагадовая, выш. 20—200 см, апушана шчаціністымі валаскамі. Сцябло прамое, злёгку баразнаватае, уверсе мяцёлчата-галінастае. Верхняе лісце чаргаванае перыстараздзельнае, амаль суцэльнае, ніжняе — супраціўнае, двойчыперыстараздзельнае, кароткачаранковае. Зверху лісце
цёмна-зялёнае, знізу шараватае ад апушэння. Кошыкі з тычынкавых кветак светла-жоўтыя, у коласападобных суквеццях; абгортка песцікавых кошыкаў, у якіх сядзяць гладкія, бліскучыя, аліўкава-шэрыя сямянкі, адваротнаяйцападобная, чорная ці карычневая, з 4—6 шыпападобнымі вырастамі. А. т р о х р а здзельная (A. trifida) выяўлена ў Віцебску і в. Альшэва Мядзельскага р-на. Расце на засмечаных месцах. Цвіце ў ліп.— верасні. Расліна выш. да 50 см, адрозніваецца ад А. палыналістай больш буйным 3-, 5лопасцевым лісцем, даўжэйшымі гронкамі тычынкавых кошыкаў (да 30 см) і буйнейшымі (2—4 мм у дыям.) песцікавымі кошыкамі.
М. Г. Кудрашова.
АМБРОСАЎ Антон Лаўрэнавіч (н. 16.6.1912, в. Дрыколле Віцебскага р-на), беларускі сав. фітапатолаг. Чл.-кар. АН БССР (1970), д-р біял. н. (1967), праф. (1977). Чл. КПСС з 1945. Скончыў Ленінградскі с.-г. ін-т (1936). У 1944—51 дырэктар Ганусаўскай с.-г. доследнай станцыі. 3 1956 заг. аддзела Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, з 1971 дырэктар, з 1978 заг. лабараторыі вірусалогіі Бел. НДІ аховы раслін. Асн. працы па пытаннях павышэння ўстойлівасці бульбы да вірусных хвароб. Выявіў відавы склад шкодных для бульбы вірусаў, вывучыў іх біял. асаблівасці, форлы праяўлення вірусных хвароб на розных сартах бульбы. Прапанаваў для вытв-сці сістэму мерапрыемстваў па аздараўленню насеннага матэрыялу бульбы. Пад яго кіраўніцтвам праведзены даследаванні вірусных хвароб збожжавых, люцэрны, канюшыны, вывучаны шкодныя вірусы, якія паразітуюць на лубіне, і іх пераносчыкі-насякомыя, распрацаваны меры аховы насення лубіну ад вірусных хвароб, выяўлены відавы склад вірусаў яблыні і прапанаваны мерапрыемствы па барацьбе з віруснымі і мікаплазмавымі хваробамі яблыні. Дзярж. прэмія СССР 1974 за вывядзенне, пашырэнне і ўкараненне высокапрадукцыйных сартоў бульбы.
Тв.: Яровнзацпя картофеля в БССР.— Мн., 195G; Прнёмы повышення болезнеустойчнвостп картофеля.— Мн., 1957; Внрусные болезнн картофеля н меры борьбы с нпмн.— Мн., 1975; Как заіцнтнть сад от вреднтелей н болезней,— Мн.. 1976 (разам з В. В. Балотнікавай, В. G. Мярцалавай); Фнзнологня картофеля.—М., 1979 (у сааўт.).
АМБУЛІЯ, травяністая расліна сям. залознікавых. Гл. ў арт. Лімнофіла.
АМВРОСЬЕУ Аляксей Пятровіч (н. 23.3.1925, в. Кіў-Серт Мураты Вурнарскага р-на Чуваш. АССР), беларускі сав. марфолаг. Д-р мед. н. (1969), праф. (1970), Чл. КПСС з 1950. Скончыў Мінскі мед. ін-т (1954). 3 1972 заг. лабараторыі мар-
Амежнік вадзяны: 1 — галінка з кветкамі 1 пладамі; 2 — кветка; 3 — песцік; 4 — плод.
фалогіі аферэнтных сістэм Ін-та фізіялогіі, з 1980 лабараторыі марфалогіі Сектара геранталогіі AH БССР. Працы па даследаванню развіцця, будовы і гістахіміі нерв. сістэмы жывёл і чалавека, асаблівасцей яе рэактыўных уласцівасцей.
Тв.: Закономерностн развнтня нннервацші толстого кншечннка в эмбрногенезе человека н млекопнтаюіцнх.— Мн., 1970; Анатомня афферентных снстем пніцеварнтельного тракта.— Мн., 1972; Адренергнческая н холннергнческая нннервацня органов пніцеварнтельной снстемы.— Мн., 1977; Адаптацня органнзма к фнзнческнм нагрузкам прп стареннн.— Мн„ 1980 (у сааўт.).
АМЁЖНІК (Oenanthe), род водных, балотных і прыбярэжных шматгадовых травяністых раслін сям. парасонавых. Вядома каля 40 відаў, пашыраных ва ўмераных абласцях Еўразіі i гарах трапічнай Афрыкі, у Паўн. Амерыцы. У СССР 10 відаў, з іх на Беларусі 2.
А. в а д з я н ы (О. aquatica) трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на балотах, у рэчышчах рэк, па канавах, берагах сажалак 1 азёр. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Расліна выш. да 150 см з кароткім, тоўстым карэнішчам. Сцябло галінастае, пустацелае, знізу патоўшчанае. Лісце чаргаванае двойчыабо тройчыперыстарассечанае, з каленчата-сагнутай воссю: ніжняе — доўга-, верхняе — кароткачаранковае або сядзячае, падводнае з лінейнымі ці ніткападобнымі долькамі. Суквецці — складаныя парасонікі на кароткіх кветаносах. Кветкі белыя, краявыя — тычынкавыя, сярэднія — двухполыя. Плод — падоўжана-яйцападобны віслаплоднік, пры ападанні лёгка трымаецца на вадзе, мае ў сабе эфірны алей. Ядавітая расліна (асабліва карані), мае атрутнае рэчыва энантатаксін. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Культывуецца ў Галандыі. А. дудкаваты (О. fistulosa) адзначаны ў Магілёўскай вобл. 1 наваколлях Гродна. Расце па берагах рэк 1 канаў. Цвіце ў ліпені. Светлазялёная голая расліна выш. 30—100 см. Сцябло тонкабаразнаватае, уверсе галінастае, каля асновы з паўзучымі парасткамі. Ніжняе лісце тройчыперыстарассечанае, на доўгіх чаранках, верхняе — двойчыперыстарассечанае або перыстае. Суквецці на таўставатых кветаносах. Кветкі белыя або чырванаватыя, двух-
Амброзія: 1 — палыналістая; 2 — трохраздзельная (а — верхнія часткі раслін, б — тычынкавая кветка, e — песцікавыя кветкі, г — плады, a — праросткі).
полыя. Плод грушападобны або круглаваты. Іл. гл. таксама ў т. 5 на ўкл. да арт. Ядавгтыя раслгны. Л. Г. Сімановіч. АМЁЛА (Viscum), род паўпаразітных кустоў сям. амелавых. Вядома каля 70 відаў, пашыраных пераважна ў трапічнай і субтрапічнай зонах Амерыкі. У СССР 4 віды, з іх ў паўд.-зах. раёнах Беларусі трапляецца А. б е л а я (V. album). Паразітуе пераважна на старых лісцевых пародах — таполі, бярозе, клёне, ліпе, грушы і інш. Разгалінаванымі каранямі пранікае пад кару і ў драўніну дрэва-гаспадара, утвараючы шматлікія прысоскі. Цвіце ў сак.— красавіку, плады выспяваюць у маі •— чэрвені. Лек. расліна (маладыя сцяблы і лісце збіраюць у вер.— кастрычніку), выкарыстоўваецца для лячэння гіпертаніі і як танізоўны сродак. 3 яе гатуюць мед. прэпараты амялен, віскулен, акафіт.