• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Двухдомны шарападобны жоўта-зялёны куст дыям. 20—120 см. Галінкі дзеравяністыя, членістыя, голыя, лёгка ламаюцца ў вузлах, зялёныя або карычнявата-зялёныя. Лісце супраціўнае, размешчана папарна на канцах галінак, тоўстаскурастае, бледна-зялёнае. Кветкі дробныя, непрыглядныя, жаўтавата-зялёныя, сабраны пучкамі па 3—6 у развілінах сцябла і на канцах галінак. Плады — белыя бліскучыя ягады з ліпкай мякаццю; маюць вісцын, які садзейнічае прыліпанню насення да кары дрэў. Размнажаецца насеннем, якое разносяць птушкі. А. белая мае 3 падвіды: 1 паразітуе на лісцевых, 2— на хвойных пародах. Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя раслгпы.
    3. А. Калініна.
    АМЁЛЬКАЎШЧЫНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Амелькаўшчына ў Хойніцкім р-не), тэктанічпая структура ў Хойніцкім р-не, ва ўсх. ч. Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1961—62 сейсмаразведачнымі работамі. Па падсалявых дэвонскіх адкладах А. п. — монаклінальны блок, які апускаецца на Пн ад адзнакі —2000 да —4000 м і болып і абмежаваны на Пд скідам паўд.-ўсх. распасцірання амплітудай 600—1200 м.
    Па міжсалявых заДонска-ялецкіх адкладах А. п. мае выгляд нахіленага на Пн монаклінальнага блока. Па паверхні верхнесаляноснай тоўшчы над падсалявым падняццем размешчана ўсх. ч. Велікаборскага салянога падняцця, якое выражана ва ўсім комплексе надсалявых утварэнняў і затухае ўверх па разрэзе. Па падсалявых і міжсалявых адкладах А. п. сфарміравалася ў познафранскі і фаменскі час, саляное падняцце сфарміравалася ў карбоне 1 развівалася ў пермі, мезазоі і кайназоі.
    В.	С. Катшчаў.
    АМЁЛЬКАЎШЧЫНСКАЯ ЗОНА ПАДНЯЦЦЯЎ, тэктанічная структура ў Хойніцкім і Лоеўскім р-нах, на ПдУ Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні фундамента і падсалявых адкладах. На Пд прылягае да аднайменнага разлому. Распасціранне субшыротнае. Даўж.
    40 км, шыр. 5—15 км. Паверхня фундамента ў межах А. з. п. залягае на адзнаках ад —2000 да —4000 м і апускаецца на Пн.
    Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах у межах А. з. п. вылучаюцца Маканавіцкі блок, Амелькаўшчынскае і Майскае паўскляпенні. Міжсалявыя адклады ў найб. прыўзнятай ч. зоны размытыя. У разрэзе платформавага чахла А. з. п. вылучаюцца сярэднеі верхнедэвонскія, кам.-вуг., пермскія, мезазойскія і кайназойскія адклады. Структура падсалявых адкладаў падобная да структуры паверхні фундамента. Па верхнесаляносных адкладах выяўлена Амелькаўшчынская брахіантыкліналь памерам 20X6 нм. Фарміравалася А. з. п. пераважна ў познім дэвоне, карбоне і пермі. I. Д. Кудравец. АМЕРЫКАНСКІ ГШЛЁЦ п ч о л, злаякасны гнілец, інфекцыйная хвароба лічынак пчол, якая выклікаецца спораўтваральным мікробам Bacillus lazvae. На Беларусі адзначаецца ўсюды. Да А. г. ўспрыімлівыя лічынкі ўсіх парод.
    Узбуджальнікі перадаюцца здаровымі пчоламі і некаторымі насякомымі — іх шкоднікамі. Хворыя лічынкі гінуць, ператвараюцца ў цягучую цёмна-карычневую масу с пахам сталярнага клею, накрыўкі ячэй цямнеюць і ўцягваюцца. Прадукцыйнасць хворых сем’яў зніжа-
    Амёба зменлівая.
    Амсла белая: 1 — галінка з пладамі; 2 — песцікавыя кветкі; з — тычынкавыя кветкі; 4— маладая расліна; 5— схематычны разрэз праз прысоскі расліны на дрэве (а — першая прысоска; б — гаўсторыі, на іх другасныя прысоскі; в — зачатак новага парастка).
    ецца на 20—80 %. Пры А. г. ўводзяць каранцін (здымаюць праз год пасля ліквідацыі хваробы), дэзінфіцыруюць вуллі. Хворыя сем’і перасаджваюць на штучныя вашчыны. Мёд і воск ад хворых пчол чалавеку не шкодзяць.
    У. I. Галаўнёў. АМЁБЫ (Amoebina), атрад прасцейшых класа саркодавых. Велічыня цела да 3 мм. Пастаяннай формы не маюць. Перамяшчаюцца з дапамогай часовых вырастаў — псеўдаподыяў. Хуткасць руху 0,5—3 мкм і больш за мін. Укрыты тонкай эластычнай абалонкай — цытаплазматычнай мембранай. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі. Жывяцца бактэрыямі, дробнымі водарасцямі, прасцейшымі. Размнажаюцца пераважна простым дзяленнем. У неспрыяльных умовах акругляюцца, укрываюцца 2-слаёвай шчыльнай абалонкай (інцыстуюцца). Болыпасць жыве ў стаячых вадаёмах (паказчык ступені іх забруджвання), у глебе; паразітычныя формы — у кішэчніку жывёл і чалавека (напр., дызентэрыйная амёба). АМІДАСТАМОЗ, глісная хваробагусей (пераважна маладняку да 4 мес), радзей качак, якая выклікаецца нематодамі амідастомамі, што паразітуюць у падслізістай абалонцы страўніка. Да А. ўспрыімлівыя таксама галубы, кураняты. На тэр. Беларусі А. адзначаецца ўсюды, найб. у сярэдзіне лета. Птушкі заражаюцца праз корм, абнасенены яйцамі гельмінтаў.
    Выяўляецца А. запаленнем слізістай абалонкі страўніка, расстройствам стрававання, знясіленнем, анеміяй. Хворыя птушкі адстаюць у росце і развіцці. Пашырэнне папярэджваюць ізаляванай гадоўляй птушак, дэгельмінтызацыяй.
    М. В. Якубоўскі. АМОБІУМ (Ammobium), род травяністых шматгадовых раслін сям. складанакветных. У родзе 1 від — А. к р ы л а т ы (A. alatum). Радзіма — Аўстралія. На Беларусі інтрадукаваны ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР, дэкар. расліна. Вырошчваецца як адналетнік, выкарыстоўваецца для зімовых букетаў. Цвіце з чэрв,— ліп. да замаразкаў.
    Прамы, галінасты ў верхняй ч., апушаны куст выш. да 60—80 см. Суквецці — кошыкі дыям. да 2 см, складаюцца з дробных жоўтых трубчастых кветак, абкружаных абгорткамі з буйных плеўкавых сухіх белых або жоўтых лісткоў. Плады — сямянкі. Размнажаюць насеннем (сеюць у адкрыты грунт у маі). АМОНАІДЭІ (Ammonoidea), надатрад вымерлых галаваногіх малюскаў. Вядомыя з адкладаў (у т. л. на тэр. БССР) ранняга дэвону — позняга мелу. Найб. росквіту дасягнулі ў мезазоі. Марскія драпежныя жывёлы з пераважна плоскаспіральнай
    ракавінай (дыям. да 2 м), падзеленай па даўж. спіралі пласцінападобнымі перагародкамі (септамі) на камеры. У сярэдзіне ракавіны сіфонтрубка, якая праходзіць праз камеры. Па х.<;актару перагародак вылучаюць 4 групы А., з якіх у адкладах Беларусі трапляюцца ганіятыты і аманіты.
    АМОРФА (Amorpha), род куставых раслін сям. бабовых. Каля 15 відаў, пашыраных у Паўн. Амерыцы. У СССР 9 відаў. На Беларусі выпрабавана 7 відаў, для зялёнага буд-ва рэкамендавана А. к у с т а в а я (А. fruticosa), інтрадукаваная ў 1940-яг. Меданос. Дэкаратыўная расліна, выкарыстоўваецца для пасадак групамі і жывых агароджаў. Цвіце ў чэрв., плоданасіць пачынае ў 3-гадовым узросце ў вер.— кастрычніку.
    Выш. да 3 м. Лісце даўж. да 30 см, няпарнаперыстае, складанае, на кароткіх чаранках; зверху ярка-зялёнае, знізу светлае. Кветкі дробныя, у коласападобных гронках або мяцёлках даўж. да 15 см; колер ад белага да цёмна-фіялетавага. Плод — падоўжаны струк з кароткімі, аднанасеннымі бабамі. Размнажаецца насеннем, чаранкамі, каранёвымі атожылкамі. Абмярзае, але добра аднаўляецца. Прыдатная для культуры ў паўднёвым, пауднёва-цэнтральным 1 заходнім раёнах інтрадукцыі.
    В. Р. Анціпаў. АМОРФАНОСТАК, род сіне-зялёных водарасцей; тое, што ностак. АМОСЕНСКАЯ, рака, правы прыток Дрысы (бас. Зах. Дзвіны), у Расонскім р-не. Даўж. 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,3 %0. Вадазбор (41 км2) у межах Нешчардаўскага ўзв., пад лесам 49 %.
    АМПЕЛЬНЫЯ РАСЛІНЫ (ад ням. Ampel вісячая ваза для кветак), дэкаратыўныя расліны са звіслымі парасткамі, павойнымі сцябламі і прыгожым лісцем. Іх вырошчваюць у падвесных вазах (амплях), гаршках і скрынках. Выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання памяшканняў, балконаў і інш. На Беларусі з А. р. разводзяць аспарагусы (медэя і лапатападобны), бягоніі (лісцевую, фуксіяпадобную і шызалістую), званочак раўналісты, традэсканцыі (белакветпую, рачную і стракаталістую), зябрыну звіслую, фікус драбналісты, плюшч звычайны, пеларгонію шчытападобную, сеткрэазею пурпуровую, настурку, петунію і інш. Штогод А. р. перасаджваюць у свежую глебу, летам падкормліваюць.
    Літ.: Левданская П. Й., М е рл о A. С. Комнатные цветочные растення.— 2 нзд.— Мн., 1978.
    АМУР БЁЛЫ (Ctenopharyngodon idella), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашырана ва Усх. Азіі ад р. Амур да Паўд. Кітая.
    У СССР гадуюць на Пд Украіны, у Краснадарскім краі, Сярэдняй Азіі, дэльце Волгі. На Беларусь завезены ў 1963, гадуюць у сажалкавых гаспадарках.
    Даўж. цела да 120 см, маса да 32 кг. Спіна зеленаватаабо жаўтавата-шэрая, бакі цёмна-залацістыя, па краі лускі цёмны вобад. Бруха светла-залацістае. Спінны 1 хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія болып светлыя. Полавая спеласць у 7—8 гадоў, пры даўж. 65—70 см. У вадаёмах прыроднага арэала нераст пры т-ры вады 26—30 °C у чэрв.— ліп., ікру адкладвае порцыямі на быстрыні ў перыяд падняцця вады ў рацэ; плоднасць 350—500 тыс. ікрынак. Моладзь корміцца зоапланктонам 1 водарасцямі, дарослыя — воднымі і затопленымі наземнымі раслінамі. У БССР пачалі прамысл. вырошчванне А. б. ў рыбагадоўчых сажалках разам з карпам. Добра расце, у 2-гадовым узрооце маса 0,4— 0,45 кг. 3 1971 праводзяцца доследы па
    Аморфа куставая.
    Да арт. Ампельныя расліны. Плюшч звычайны.
    зарыбленню А. б. прыродных вадаёмаў — азёр Белае (вадаём-ахаладжальнік Бярозаўскай ДРЭС) 1 Бабровіцкае (Івацэвіцкі р-н); за 1,5 года сярэдняе прыбаўленне масы на рыбіну склала каля 2 кг. Ва ўмовах Беларусі не нерастуе. Лічынкі і вытворнікі завозяцца пераважна з Малд. ССР і Краснадарскага краю. Распрацаваны метады атрымання патомства ў рыбгасах БССР. Перспектыўны для зарыблення каналаў меліярац. сістэм, водапрыёмнікаў і інш. вадаёмаў, якія хутка зарастаюць. Ю. А. Собалеў. АМУР ЧОРНЫ (Mylopharyngodon piceus), кітайская плотка, рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ва Усх. Азіі ад р. Амур да Паўд. Кітая. Добра расце ў сажалках. У СССР гадуюць у паўд. вадаёмах з 1950-х г. На Беларусі работы па гадоўлі пачаты ў 1977 у Белаазерскай садковай рыбнай гаспадарцы і рыбгасе «Вілейка».
    Даўж. да 120 см, маса да 30 кг. Цела падоўжанае, спінны і анальны плаўнікі кароткія. Луска буйная. Спіна амаль чорная, бруха крыху святлейшае. Полавая спеласць на 7—9-м годзе жыцця, пры даўж. каля 70 см. Нераст у чэрв,— ліпені. Ікра пелагічная. А. ч. расце хутка, у 1-гадовым узросце даўж. да 10 см. Корміцца пераважна малюскамі. Перспектыўны для зарыблення азёр і сажалак і для прафілактыкі паразітарных хвароб, прамежкавыя гаспадары якіх — малюскі.	П. I. Жукаў.
    АМУРСКАЕ КОРКАВАЕ ДРЭВА, гл. ў арт. Аксаміт.