Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Сцябло прамое, апушанае, выш. 25— 50 см. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, кругла-сэрцападобнае, з зубчастым краем, на доўгіх чаранках; сярэдняе трайчасталопасцевае, на кароткіх чаранках; верхняе перыстарассечанае, сядзячае. Кветкі дробныя, белыя, у складаных парасоніках. Плод — шэрая шырокая двух-
сямянка. Вегет. перыяд 110—130 сут. Цвіце ў чэрв.— ліп., плады выспяваюць у жніўні. Патрабавальны да ўрадлівасці і вільгаці глебы, да цяпла, аднак усходы не баяцца замаразкаў. Плады маюць да 6 % эфірнага і 18—20 % тлустага алею, выкарыстоўваюцца ў хлебапякарнай, кандытарскай, лікёра-гарэлачнай, парфумернай прам-сці, у медыцыне. Добры меданос. А. У. Усцгнава.
АНІСІМАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Мазырскім р-не, у межах Нараўлянскага горста Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Па верхнесаляноспых і надсалявых адкладах А. п,— перадверхняпермская крыптадыяпіравая салявая антыкліналь (уваходзіць у склад Анісімаўскага вала) субшыротнага распасцірання, выгнутая дугападобна і ўскладненая 2 скляпеннямі. Памеры антыкліналі 8X3 км, амплітуда больш за 200 м.
Па падсалявых адкладах А. п.— горст паўн.-зах. распасцірання памерам 16 X 3 км, абмежаваны з усіх бакоў разломамі, найб. прыўзняты ў зах. частцы. Міжсалявых адкладаў у яго межах няма. Фарміравалася з познафранскага да трыясавага часу ў выніку блокавых 1 галакінетычных рухаў у верхняй саляноснай ТОўшчы. В. С. Канішчаў.
АШСІМАУСКІ ВАЛ, тэктанічная структура ў Лельчыцкім, Мазырскім і Ельскім р-нах, у межах Ельскага грабена, Нараўлянскага горста і Мазырскай ступені Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца па паверхні верхняй (фаменскай) саляноснай тоўшчы, выражаны ў надсалявых адкладах. Арыентаваны на ПнУ, даўж. 30 км, шыр. 6—9 км. Паверхня верхняй саляноснай тоўшчы ў скеяпеннях падняццяў на глыб. 800 м, паніжаецца на крылах (ад —1000 да —2000 м). Амплітуда падняццяў 200—800 м, перавышэнне над сумежнымі сінкліналямі 600—1800 м.
Аб’ядноўвае Сафіеўскі дыяпіроідны 1 Анісімаўскі крыптадыяпіравы купалы, Заазерную брахіантыклгналь. Сафіеўскі дыяпіроід і Анісімаўскі крыптадыяпір прыразломныя, размешчаны ўздоўж Ельскага разлому. Выразныя ў надсалявых адкладах 1 па паверхні галітавай падтоўшчы, сфарміраваліся ў выніку блокавых пасоўванняў 1 праяўлення саляной тэктонікі ў галітавай падтоўшчы верхнефаменскай саляноснай тоўшчы пераважна ў данкава-лебядзянскі 1 кам.вуг. час, у меншай ступені ў пермі, мезазоі 1 кайназоі. Заазернае рэшткавае падняцце ўтварылася ў выніку прагінання кампенсацыйных мульд, якія аддзялялі яго ад сумежных саляных падняццяў, пераважна ў карбоне, пермі і трыясе. В. С. Канішчаў.
ЛШХІЎРІЙДЫ (Onychiuridae), сямейства насякомых атр. нагахвостак. Пашыраны на ўсіх кантынентах. У фауне Еўропы больш за 150 відаў, у СССР 28. На Беларусі на тар-
фяніках трапляюцца 3 віды. Найб. пашыраны аніхіўрысы ўзброены (Onychiuris armatus) і гноевы (О. fimetarius). Шкодзяць усходам і агароднінным раслінам.
Даўж. да 9 мм. Цела членістае; маюць кароткія грудныя ногі, 2—3-вочныя плямкі. Сіне-шэрыя або бясколерныя, сляпыя, у некат, ёсць скакальныя вілачкі. Жывуць у глебе, пад каменнем, драўніннымі рэшткамі, у вільготных раслінных рэштках, на грыбах.
С. М. Ветрава. АНКАЛІТЫ (грэч. onkos пухліна+ + lithos камень), выкапнёвыя карбанатныя сцяжэнні (жаўлакі) складанаслаістай клубкападобнай будовы дыяметрам 0,5—5 см. Утвараюцца ад нарастання вапны на клетках сіне-зялёных водарасцей, абломках парод, ракавінах пры павольным перакочванні іх хвалямі па дне вадаёма ў зоне хвалявання або цячэння ў нармальнамарскіх і лагуннакантынентальных умовах і з’яўляюцца паказчыкам мелкаводнасці басейна. На Беларусі трапляюцца ў адкладах лапіцкай світы верхняга пратэразою, саргаеўскага, сямілуцкага, варонежскага, задонскага, ялецкага, данкава-лебядзянскага і азёрска-хаванскага гарызонтаў верхняга дэвону, дзе ўтвараюць арганагенныя пабудовы тыпу біястромаў і біягермаў. У міжсалявой тоўшчы (задонскі і ялецкі гарызонты) Прыпяцкага прагіну вылучаны гарызонт з мноствам A. Girvanella, які з’яўляецца маркіровачным, у анкалітавых утварэннях гэтай тоўшчы ёсць пасткі нафты і газу. с. А. Кручак. АНКАЛОГІЯ (ад грэч. onkos маса, нарасць, пухлша+...логія), навука аб прычынах узнікнення, механізмах развіцця, клінічным выяўленні сапраўдных пухлін і метадах іх лячэння і прафілактыкі. Вывучае эпідэміялогію раку, ролю вірусаў, канцэрагенных рэчываў, эндакрынных і нерв. фактараў ва ўзнікненні яго, распрацсўвае метады лячэння пухлін. Цесна звязана з цыталогіяй, генетыкай, біяхіміяй і інш. прыродазнаўчымі і мед. навукамі. Даследаванні па А. вядуцца ў НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (I960), Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, Мінскім, Віцебскім мед. ін-тах, Ін-це генетыкі і цыталогіі АБ[ БССР. Распрацоўваюцца праблемы эксперыментальнай, тэарэт. і клінічнай А., пытанні імуналогіі злаякасных пухлін і спосабы павелічэння ахоўных
Анкістрадэсмус: 1 — найменшы; 2 — спіральны.
сіл хворага арганізма. Комплексныя даследаванні па праблемах прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння раку ў БССР вядуцца разам з НДІ анкалогіі Масквы, Ленінграда, Кіева, краін — членаў СЭУ і ЗША.
Літ.: Протнвораковая борьба в странах — членах СЭВ.— М., 1980; С а в ч е нк о Н. E., А л е к с а н д р о в Н. Н. Онкологнческая помоіць в Белорусснн до н после Велнкой Октябрьской соцналнстнческой революцнн.— Вопросы онкологнн, 1969, т. 15, М 9. М. М. Аляксандраў. АНКАРАТРЬ'ІТ-ПІКРЬ'ІТ, горная парода, пераходная ад анкаратрыту да пікрыту. Багаты алівінам, мае базальтычны аўгіт, тытан-аўгіт, хром-дыяпсід з дамешкамі рагавой падманкі, рамбічнага піраксену, плагіяклазу, біятыту, апатыту, часам анальцыму. Структура зярністая, часам пайкілітавая. На Беларусі трапляецца ў верхнедэвонскіх адкладах вулканагеннай тоўшчы Прыпяцкага прагіну.
АНКЕРЫТ (ад прозвішча аўстрыйскага мінералога М. Анкера), Minepan, складаны карбанат групы даламіту, у якога магній часткова замешчаны на жалеза, Ca(Mg, Fe)[CO3]2. Часам ускладняецца дамешкамі Мп2+, радзей Со2+, Pb і інш. На Беларусі трапляецца ў складзе цэменту валдайскай серыі дакембрыю.
Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме, крышталі ромбаэдрычнай, лінзаі седлападобнай формы. Колер белы, шэры, ружавата-буры. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 3,5, шчыльн. каля 3000 кг/м3. Ю. Р. Копысаў.
АНКІЛАСТАМІДОЗЫ, глісныя хваробы лісоў, сабак, авечак, якія выклікаюцца паразітаваннем у тонкім кішэчніку нематод анкіластом. На тэр. Беларусі адзначаюцца ўсюды. Яйцы паразіта з калам інвазаванай жывёлы трапляюць у вонкавае асяроддзе, з іх развіваюцца рухомыя лічынкі, якія праз рот ці скуру пранікаюць у кішэчнік гаспадара і ператвараюцца там ў полаваспелых анкіластом.
Выяўляюцца А. стратай апетыту, запаленнем кішэчніка з паносамі (з дамешкам крыві) або запорамі, дэрматытамі, знясіленнем; пры значнай інвазіі хворая жывёла (асабліва маладняк) гіне. Меры папярэджвання: утрыманне жывёл у зверагадоўчых гаспадарках у клетках з сеткаватай падлогай, дэзінвазія, прафілактычная дэгельмінтызацыя.
Ц. Г. Нікулін. АНКІСТРАДЭСМУС (Ankistradesmus), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. аацысціевых. Вядомы 40 відаў і разнавіднасцей, з іх у СССР каля 20. На Беларусі 19 відаў і 3 разнавіднасці. Найб. пашыраны: А. серпападобны (A. falcatus), А. псеўдацудоўны (A. pseudomirabilis), A. зграбны (A. gracilis), A. найменшы (A. minutissimus), A. спіральны (A. spiralis), A. іголкападобны (A. acicularis). Свабод-
на плаваюць або збіраюцца ў пучкі ў вадаёмах рознага тыпу. ГІавышаюць прадукцыйнасць рыбагадоўчых сажалак, інтэнсіфікуюць ачыстку сцёкавых водаў.
Клеткі А. памерам 1,4—8,0 х 10— 225 мкм, цыліндрычныя, верацёнаі іголкападобныя. Абалонка тонкая, часта з слоем слізі. за кошт якой клеткі злучаюцца ў характэрным для віду парадку. Хларапласт прысценкавы з выемкай пасярэдзіне ці без яе. з пірэноідам (I або многа) ці без яго. Размнажэнне аўтаспорамі. Некаторыя віды могуць прыліпаць да субстрату, часам з утварэннем бурай падэшвы. 1л. гл. таксама на ўкл. да арт. Зялёныя водарасці. Т. М. Міхеева. АНОПАЛЬСКІ ПАРК. Размешчаны ў в. Анопаль (Мінскі р-н). на левым беразе р. Пціч. Планіроўка рэгулярная. Кампазіцыя пабудавана з выкарыстаннем сістэмы поймавых тэрас, на якіх размяшчаліся баскеты з ліпы драбналістай. Захаваліся алейныя насаджэнні. Растуць пераважна мясцовыя пароды (елка, ясень звычайны і інш.), трапляюцца экзоты (лістоўніцы еўрапейская і сібірская, каштан конскі, вінаград дзявочы пяцілісточкавы, спірэя вербалістая і інш.). Парк захаваўся часткова, прыдатны для аднаўлення. АНОШКАУСКАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не, у бас. р. Эса. Пл. 0,24 км2. Даўж. 0,7 км, найб. шыр. 0,6 км. Вадазбор (6 км2) дробнаўзгорысты і нізінны. Катлавіна крутлаватая, схілы спадзістыя, разараныя, паўд.-зах. ўкрыты хваёвым лесам, паўн.-ўсх.— хмызняком. Востраў пл. 0,3 га. Выцякае ручай у р. Эса. Зарастае. На беразе возера в. Аношкі.
АНТАНОМУС (Anthonomus), род жукоў сям. даўганосікаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. У СССР адзначана каля 30, з іх у БССР — 8 відаў, у ліку якіх кветкаед малінавы, кветкаед яблыневы, кветкаед грушавы — шкоднікі пладовых культур. Жывуць і развіваюцца на дрэўнакуставых і травяністых раслінах. У асобныя, спрыяльныя для развіц-
У Анопальскім парку.
7 Зак. 2163
ця А, гады ступень пашкоджання бывае значная.
Даўж. цела насякомых 2—4,5 мм. Надкрылы авальныя, нярэдка з валасістымі перавязямі, вочы пукатыя. жгуцік вусікаў 7-членікавы, галаватрубка доўгая, тонкая, выгнутая, шчыток ледзь прыкметны. Жукі і лічынкі пашкоджваюць генератыўныя часткі раслін, пераважна ружавых, іншы раз пупышкі і маладыя парасткі хвойных. Лічынкі развіваюцца ў пладовых і кветкавых пупышках, суквеццях, бутонах. Іл. гл. ў т. 2 на ўкл. да арт. Даўганосікі. A. С. Шалапёнак. АНТАЦЭРАС (Anthoceros), род імхоў сям. антацэротавых. Вядома каля 150 відаў, большасць з іх пашыраны ў тропіках і сярэдніх шыротах. У СССІ?, у т. л. на Беларусі,
Антацэрас кропкавы.
трапляецца А. к р о п к а в ы (А. punctatus). Расце на аблогах, каля дарог, канаў, па берагах рэк.
Слаявіна цёмна-зялёная, разеткападобная, дыям. 2—5 см, шчыльна прылягае да субстрату, з рассечанымі лопасцямі. уверсе з пласціністымі лопасцепадобнымі вырастамі, унізе з слізевымі поласцямі, якія пазней запаўняюцца калоніямі водарасцей ностак; прымацоўваецца да субстрату аднаклетачнымі рызоідамі. Спарагон з калонкай у цэнтры і стэрыльнымі ніткамі (элатэрамі) для разрыхлення спораў, прамастойны (даўж. 1—10 см), зялёны, потым бурэе і раскрываецца на 2 створкі. Споры тэтраэдрычныя, цёмныя, з шыпападобнымі вырастамі. Спараносіць летам і ўвосень.