Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Анэлярыя паўяйцападобная: 1 — агульны выгляд; 2 — грыб у разрэзе.
Апазерыс смярдзючы: 1 ■— агульны выгляд расліны; 2— кветка.
і плодаагародніцтва. з 1977 дацэнт кафедры лясных культур Бел. тэхнал. ін-та. Асн. працы па даследаваншо газаўстойлівасці раслін, інтрадукцыі дрэвавых парод, вывучэншо старых паркаў і іх аднаўлення.
Тв.: Парші Белорусспл.— Мн., 1975; Декоратнвные кустарннкн.— Мн.. 1978 (разам з Э. Ваверавай); Устойчнвость древесных растеннй к промышленным газам.— Мн., 1979.
АНЦЫЛІДЫ, ч а ш а ч к i (Апсуііdae), сям. прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх. Пашыраны ў Еўразіі, у СССР 5 відаў. На Беларусі 2 віды. Чашачка р а чн а я (Ancylus fluviatilis) — рэдкая, трапляецца ў прыбярэжнай зоне рэк і некаторых азёр (Нарач, Дрывяты) сярод зарасніку водных раслін. Цела ўкрыта шапачкападобнай, з невысокай вяршыняй, ракавінай даўж. да 5 мм. Чашачка азёрная (Асroloxus lacustris) самая буйная з А. Водзіцца пераважна ў стаячых вадаёмах. Трьшаецца на сцяблах і лісці падводных і водных раслін (не падымаецца вышэй узроўню вады) або на адмерлым чароце, трыснягу, аеры. Ракавіна шчыткападобная, з моцна ссунутай назад вяршыняй, даўж. да 7—8 мм.
Мантыйная поласць А. рэдукаваная, ніжні край мантыі мае лопасцепадобны выраст, які функцыяніруе як жабры. Вочы каля асновы шчупальцаў. А. кормяцца водарасцямі, зялёнымі часткамі раслін. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. С. I. Гаўрылаў.
АНЭЛЯРЫЯ (Anellaria), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. гнаевіковых. Родавая назва ад лац. anellus—кольца. Вядомы 2 віды, пашыраныя па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, часцей трапляецца А. паўяйцападобная (A. semiovata). Сапратроф. Расце на перагноі і конскім гноі ў садах, на палях і лугах з вясны да восені. Ядомая.
Шапка дыям. 3—7 см, яйцападобназваночкавая, мясістая. клейкая, гліністабелавата-жаўтаватая. пазней бурэе. Мякаць тонкая, белаватая, з прыемным грыбным пахам. Пласцінкі слабапрырослыя. ланцэтападобныя. шырокія, белыя, потым становяцца чорнымі з белым краем. Ножка цэнтральная, цыліндрычная, даўж. да 20 см. пустая, шчыльная, над кольцам мучністая, пад кольцам гладкая, бліскучая. Кольца белае, накіравана ўверх, потым павісае. Споры авальныя, чорныя, гладкія.
АПА... (грэч. арб з, ад), частка складанага слова, якая паказвае на адмоўнасць, страту, адсутнасць чаго-н., паходжанне з чаго-н., выдаленне. АПАБІЯСФЁРА (ад апа... + біясфера), высокія слаі атмасферы (вышэй за 60—80 км), да якіх не падымаюцца жывыя арганізмы, а біягенныя
рэчывы трапляюць у А. ў нязначнай колькасці.
АПАЗЁРЫС (Aposeris), род шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядомы 1 горны еўрапейскі від А. смярдзючы (A. foetida) , пашыраны на ПдУ Зах. Еўропы. У СССР трапляецца на крайніх паўд,зах. участках Верхнедняпроўскага р-на і ў Верхнеднястроўскім р-не. На Беларусі, магчыма, зніклы від, указваецца толькі 1 месцазнаходжанне — ваколіцы Мазыра, дзе ў 1893 ён быў сабраны ў гербарый Ю. К. Пачоскім. Расце ў зрэджаных лясах, сярод хмызняку, на лугах. Цвіце ў маі — чэрвені. Занесены ў спіс рэдкіх і знікаючых раслін БССР.
Расліна выпі. 10—30 см. Карэнішча кароткацыліндрычпае. з млечным сокам непрыемнага паху. Сцяблы стрэлкападобныя, простыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, падоўжана-клінападобнае, правілыіа перыстарассечанае, з 5—10 парамі трохвугольных бакавых лопасцей. Язычковыя кветкі жоўтыя, амаль у 2 разы даўжэйшыя за абгортку, з 5-зубчастым вяночкам на канцы. Кветкавыя кошыкі адзіночныя на канцах сцяблоў. Плод — тонкаапупіаная, сціснутая. з 5 рэбрамі сямянка. 3. А. Калініна.
АПАЛ (лац. opalus, грэч. opallios ад санскр. упала — каштоўны камень), аморфны мінерал, прыродны гідрагель — SiO2 • nH2O. Mae ў сабе 1— 34 % вады, 65—92% SiO2. Звычайныя дамешкі: гідравокіслы Fe, Al, Mn, радзей MgO, СаО і інш. Разнавіднасці: каштоўны А., паўапал, гейзерыт, гідрафан, гіяліт, трэпел, апока. На Беларусі трапляецца ў выглядзе цэменту, шкарлупін дыятамей, у мелавых адкладах (сцяжэнні), у вулканагенных пародах верхняга дакембрыю, звычайны ў дэвонскіх, каменнавугальных, пермскіх, трыясавых, кайназойскіх адкладах.
Характэрны нацечныя агрэгаты — коркі, ныркападобныя масы, ааліты. У залежнасці ад дамешак белы, жоўты, буры.чырвоны, зялёны, часам бясколерны. Бляск шкляны, тусклы ці масляністы. Цв. 5—6,5. шчыльн. 1900—2300 кг/м3 (залежыць ад колькасці вады). Для паўпразрыстых рознасцей характэрны вясёлкавы адліў. Вядомы як другасны мінерал, утвораны гідратэрмальным. біягенным. экзагенным шляхамі пры раскладанні сілікатаў вывергнутых і метамарфічных парод; паступова абязводжваецца і ператвараецца ў халцэдон ці •ксарц. Я. I. Аношка.
АПАЛбН ЧбРНЫ, гл. Чорны апалон. АПАЛОНІК, лічынка бясхвостых земнаводных. Жывуць А. ў вадзе, у адрозненне ад дарослых асобін маюць прыкметы, уласцівыя рыбам (жабры, двухкамернае сэрца, доўгі хвост для перамяшчэння, органы прыліпання і бакавой лініі). Гэтыя прыкметы знікаюць пры метамарфозе. Корм пераважна раслінны. Пажыва для рыб, птушак.
АПАНАГЁТАН (Aponogeton), род раслін сям. апанагетанакветных. 50 відаў (па інш. крыніцах 30) у вадаёмах Афрыкі, Паўд.-Усх. Азіі і Аўстраліі. На Беларусі як акварыумную расліну часцей культывуюць А. к у ч а р а в ы (A. crispus).
Карэнішча падоўжана-клубнепадобнае, цёмна-карычневае. Лісце даўж. 50 см, шыр. 4 см, на чаранках, падоўжана-ланцэтнае, каля асновы і на канцы завужанае, бледнаці ярка-зялёнае, з гафрыраванымі краямі. Кветкі белыя ў аднакаласковых суквеццях. Размнажаецца клубеньчыкамі. Патрабавальны да ўмоў вырошчвання (аптымальная т-ра вады летам 26, зімою 18 °C). У акварыумах культывуюць таксама А. цвердалісты (A. rigidifollus), А. каласаносны (A. stachyosporus), A. падоўжаны (A. elongatus) 1 ІНШ.
АПАНТАЛЕС ГРУПАВБІ (Apanteles glomeratus), насякомае сям. наезнікаў-браканідаў атр. перапончатакрылых. Пашыраны ў Палеарктыцы (у т. л. на Беларусі) Выкарыстоўваецца ў біял. барацьбе са шкоднымі насякомымі.
Даўж. 5 мм. Ёсць 2 пары перапончатых крылаў з негустой сеткай ячэек.
Апанагетан кучаравы.
Апенька восеньская; 1 — агульны выгляд; 2 — гніль у ствале бярозы на месцы развіцця міцэлію грыба (папярочны распіл).
Пярэднія крылы без другой зваротнай жылкі. 2-е і 3-е брушныя кольцы зрасліся. У самак кароткі яйцаклад. Дарослыя насякомыя жывяцца нектарам кветак. Лічынкі — паразіты насякомых, у т. л. шкоднікаў раслін — вусеняў бялянак капуснай, рэпавай і бадрышніцы. За год даюць 2—3 пакаленні. Зімуюць лічынкі ў коканах на парканах, сценах пабудоў, ствалах дрэў, унутры памяшканняў, у вусенях баярышніцы.
Т. С. Маісеева.
АПАРЫНА, пашыраная на Беларусі назва месцаў у балоце, дрыгве, якія не зараслі мохам і напоўнены вадою. АПАТВІТ (ад грэч. apate падман, А. часта прымаўся за іпшыя мінералы), мінерал, фасфат кальцыю ЗСа3(РО4)2 • Ca(F,Cl,OH)2. Змяшчае СаО 54— 55,5 %, Р2О5 41—42 %. Часам мае ў сабе да 10 % вокіслаў марганцу, стронцыю, рэдказямельных элементаў і інш. Вылучаюцца разнавіднасці: фтор-, хлор-, гідраксіл-, карбапат, аксіапатыты, манганапатыт, стронцыйапатыт, рэдказямельны А. (белавіт). На Беларусі як акцэсорны мінерал выяўлены ва ўеіх адкладах ад крышт. фундамента да антрапагенавых, як пародаўтваральны Minepan — у адкладах мелу, утварае радовішчы фасфарыту (Мсціслаўскае радовішча фасфарыту, Лабковіцкае радовішча фасфарыту). Новаўтвораны А. (фторапатыт, вітлакіт) выяўлены ў ніжнекембрыйскіх адкладах Брэсцкай упадзіны і рыфейскіх (шаровіцкай серыі) адкладах Аршанскай упадзіны. Фасфарыты, фторі хлорапатыты — асн. матэрыял для вырабу мінер. угнаенняў.
Крышталізуецца ў гексаганальнай сістэме; крышталі акруглыя, прадаўгаватыя, авальныя, радзей у выглядзе вуглаватых абломкаў і прызматычных зерняў правільнай формы. Колер блакітны, зялёны, фіялетавы, буравата-чырвоны; часам мінерал бясколерны. Бляск шкляны на гранях і тлусты на паверхні злому. Цв. 5,5—6, шчыльн. каля 3200 кг/м3.
Я. I. Аношка.
АПАФІТЫ (ад ana... + ...фіт), сінантропныя расліны, якія паходзяць з мясц. прыродных раслінных згуртаванняў (лясных, лугавых, балотных і інш.). На створаных чалавекам месцах пражывання разам з антрапафітамі ўтвараюць своеасаблівыя сінантропныя раслінныя згуртаванні, якія не маюць аналагаў у прыродзе. На Беларусі да А. належаць снітка звычайная, купкоўка зборная, чальчак вербалісты, крапіва двухдомная, блюшчык плюшчападобны і інш. Растуць вакол жылля, на палях, месцах здабычы карысных выкапняў, будоўлях і інш.
АПЕГРАФА (Opegrapha), род накіпных лішайнікаў сям. апеграфавых. Вядома каля 280 відаў, пашыраных у розных раслінна-кліматычных sonax. У СССР каля 26, у т. л. па Беларусі 7 відаў. Растуць на ствалах і
галінках клёна, граба, асіны, ясеня, дуба. Іпдыкатары забруджвання навакольнага асяроддзя.
Слаявіна А.— шараватая матавая корачка, прымацаваная да субстрату гіфамі. Пладовыя целы (апатэцыі) авальныя ці падоўжаныя, маюць добра выяўлены край. Сумкі 8-споравыя, булавападобныя, танкасценныя. Споры падоўжаныя да іголкападобных, прамыя або выгнутыя, папярочна-чатырохклетачныя. Водарасці размешчаны хаатычна.
У БССР больш вядомы 2 віды. А. м а т а в а я (0. diaphora) мае накіпную, дробназярністую або гладкую слаявіну, светла-шэрага ці жаўтаватага колеру, 5—7-клетачныя споры. У А. ч ы р в о н а й (0. rufescens) слаявіна тонкая, шараватага ці цёмна-карычняватага колеру, споры 4-клетачныя. н. м. кабзар.
АПЁНЬКА (Armillariella), род базідыяльных шапкавых грыбоў сям. радоўкавых, Вядомы 17 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 від — А. вос е н ь с к а я, або сапраўдная (A. mellea). Трапляецца па ўсёй тэр. Паразіт (пашкоджвае да 200 відаў вышэйшых раслін) і сапратроф. Расце на ламаччы, пнях, каранях і ствалах дрэў, часта вял. групамі. Пладаноеіць у жн.— кастрычніку. Ядомая. Спажываецца свежая, марынаваная, соленая.
Шапка дыям. 3—10 см, пукатая, потым амаль пляскатая, з невял. бугарком, бураватая, са шматлікімі лусачкамі. сухая. У маладых шапак гіменафор закрыты прыватным пакрывалам (плеўка з рыхлага спляцення гіфаў). Мякаць белаватая, мяккая. з прыемным смакам і пахам. Пласцінкі прырослыя зубцом, белавата-жаўтаватыя, пазней з дробпымі бураватымі плямамі. Ножка цыліндрычная, роўная або расшыраная да асновы, з плеўкавым кольцам (рэшткі прыватнага пакрывала) у верхняй ч., уверсе светлая, знізу аліўкава-бураватая. цвёрдая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, гладкія. бясколерныя. Споравы парашок белы. Міцэлій грыба дае рызаморфы, з дапамогай якіх ён пашыраецца ад дрэва да дрэва. В. С. Гапгенка.