Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Апрацоўка глебы дыскаваннем.
фракцыяй святла ў атмасферы. На Беларусі адзначаюцца вясёлка, гало і вянец, якія ўзнікаюць у выніку рассеяння сонечнага святла на кроплях вады або лёду. Рассеяннем святла абумоўлены ўяўная сплюшчанасць нябеснага купала і колер неба (у залежнасці ад стану атмасферы зменьваецца ад сіняга і блакітнага да шэрага і бурага). Рэфракцыя святла прыводзіць да ўтварэння міражоў, з’яўляецца прычынаю змянення бачнага месцазнаходжання нябесных свяціл (нябесныя свяцілы як бы ўздымаюцца над гарызонтам, дыскі Сонца і Месяца здаюцца пры захадзе і ўсходзе сплюшчанымі). Да аптычных з’яў адносяцца таксама ірызацыя воблакаў (утварэнне вясёлкавай афарбоўкі на іх краях), глорыі (утварэнне каляровага кола вакол ценю галавы назіральніка на воблаку або слоі тумана), сукупнасць светлавых уласцівасцей зары, змяркання і інш.
АПТЭЧНЫЯ САДЬ'І. аптэчныя a г а р о д ы, спецыялізаваныя плантацыі для вырошчвання лекавых раслін. Папярэднікі сучасных спецыялізаваных гаспадарак па вырошчванню і культывацыі каштоўных лек. раслін (гл. напр., «Вялікае Мажэйкава»). Вядомы з сярэднявечча (існавалі пры манастырах, замках, аптэках). На Беларусі з 1746 вядомы ў т. зв. Італьянскім садзе каля Мірскага замка. Лекавыя расліны вырошчваліся ў Гродзенскім бат. садзе, пры аптэцы ў Горках (1839). Калекцыя «Жывы зельнік» існавала ў Вялікалятчанскім батанічным садзе (у 1924 2 тыс. відаў раслін); у калекцыі Магілёўскай доследнай станцыі лекавых раслін у пач. 1920-х г. было болып за 70 відаў. У 1920-я г. А. с. існавалі на Бел. агранамічнай станцыі ў Банцараўшчьше (Мінскі р-н, каля 40 відаў), Віцебскім бат. садзе (каля 120 відаў).
АПУКОВА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Обаль. Пл. 0,28 км2. Даўж.
1 км, найб. шыр. 0,35 км. Вадазбор 4,25 км2. Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд, схілы спадзістыя, берагі нізкія, паўд.-ўсх. забалочаны. Дно пясчана-глеістае, у паўд. частцы 2 плёсы. На беразе возера в. Халамер’е.
АІГЎНЦЫЯ (Opuntia), род шматгадовых сукулентных раслін сям. кактусавых. Каля 300 відаў. Пашырапы ў Амерыцы. У СССР у адкрытым грунце растуць у Крыме, на Каўказе, даюць ядомыя плады. На Беларусі асобныя віды вырошчваюць у пакаёвай культуры.
Сцяблы патоўшчаныя, сакаўныя, падзелены на членікі, укрытыя калючкамі і шматлікімі дробнымі тонкімі вышчарбленымі шчацінкамі (глахідыямі). Паводле формы членікаў А. бываюць шарападобныя, цыліндрычныя і плоскія. Найб. пашыраны формы з плоскімі членікамі. Лісце невялікае сакаўное, шылападобнае, рана ападае. Кветкі адзіночныя, двухполыя. Плады ягадападобныя. Найб. дэкаратыўныя А. белавалосая (О. leucotricha) з падоўжанымі плоскімі членікамі, укрытымі белымі валаскамі, i А. дробнаваласістая (О. тісrodasys) з пучкамі жоўтых, белых і аранжавых калючак. У пакоях А. цвітуць рэдка. Размнажаюць чаранкамі, якія некалькі дзён падсушваюць і ўкараняюць у пяску. Перасаджваюць у земляную сумесь з лісцевай, дзярновай зямлі (1:1) з дабаўленнем бітай цэглы, вугалю і пяску. Н. В. Богдан. АПЦКІ ЯРУС, а п т (ад назвы г. Апт у Францыі), 5-ы знізу ярус ніжняга аддзела мелавой сістэмы. Выяўлены на ПдУ Прыпяцкага прагіпу і на паўд.-зах. схіле Варонежскай антэклізы. Глыб. залягання адкладаў А. я. адпаведна 102—272 м і 349—401 м. Макс. магутнасць 44 м.
У разрэзе яруса марскія (ніжняя частка яруса) і кантынент. (верхняя частка) адклады. Марскія складзены з тоўшчы пясчана-гліністых парод, дзе пераважаюць пяскі і алеўрыты з фарамініферамі і інш. арган. рэшткамі (спікулы губак і адзінкавыя зубы рыб). Часта трапляюцца абвугленыя раслінныя рэшткі, с.чоры 1 пылок. Верхняя частка разрэзу стракатаколерных або шэрых каалінавых глін, шэрых да чорных алеўралітаў 1 пясчанікаў. зрэдку глін некарбанатных з уключэннямі абвугленых раслінных рэшткаў і асобных кавалкаў драўніны. Багаты споравапылковы комплекс пацвярджае апцкі ўзрост кантынент. парод. В. С. Акімец. АПЫЛЁННЕ, перанос пылку з пыльнікаў на рыльца песціка ў пакрытанасенных або на семязавязь у голанасенных раслін; адзін з этапаў nonaBara працэсу размнажэння раслін. Пры перакрыжаваным А. (найб. пашырана ў прыродзе) пылок з адной кветкі пераносіцца на другую, патомства ў выніку аб’яднання розных полавых клетак больш жыццядзейнае. Самаапыленне сустракаецца ў некаторых дзікарослых (фіялкі, кісліцы, бальзаміны) і культурных (гарох, ячмень, фасоль, пшаніца, авёс і інш.) раслін, але поўнасцю самаапыляльных раслін няма. Для
Апунцыя дробпаваласістая.
Аралія маньчжурская.
асобных відаў самаапыленне болып пастаяннае, бо адбываецца ў нераскрытых кветках (у фіялак, кісліц, ячменю і інш.). У працэсе эвалюцыі расліны набылі многа асаблівасцей. звязаных з А.: раздзельнаполасць (гл. Двухдомныя расліны), неадначасовае выспяванне пыльнікаў і песцікаў (дыхагамія), неаднолькавая даўж. тычынак і песцікаў розных кветак (гетэрастылія) і інш. Перакрыжаванае А. ажыццяўляецца з дапамогай жывёл (заафілія), ветру (анемафілія), вады (гідрафілія). 80 % кветкавых раслін апыляюцца насякомымі. Кветкі заафілышх раслін вылучаюцца буйной формай і прывабнай яркай афарбоўкай, маюць моцны пах, клейкі пылок і інш. У прыродзе назіраецца А. паміж роднаснымі відамі (гібрыдызацыя). У селекцыі і раслінаводстве шырока выкарыстоўваецца штучпае А., пасля якога шляхам адбору з гібрыдаў атрымліваюць каштоўныя сарты
культурных раслін. Каб палепшыць сорт і не даць яму вырадзіцца пры самаапыленні, ужываюць унутрысартавое скрыжаванне самаапыляльных культурных раслін.
Р. Ц. Пратасевіч. АПЯРЭЗВАЛЬНЫ ЛІШАЙ, вострая інфекц. хвароба чалавека, якая выклікаецца вірусам, ідэнтычным або роднасным вірусу воспы ветраной. Вірус як сапрафіт жыве ў слізістай абалонцы глоткі і міндалінах, пры пераахаладжэнпі, траўмах, інфекцыях пранікае ў кроў. пашкоджвае нерв. сістэму і скуру.
Выяўляецца А. л. пагаршэннем агуль: нага самаадчування, моцным болем і высыпкай на скуры (ружовыя плямкі, пухіры) па ходу нервовых ствалоў, пераважна міжрэберных і галін трайнічнага нерва; характэрная прыкмета — аднабаковасць пашкоджання. Лячэнне сімптаматычнае.
АРАГАНІТ [ад назвы гіст. вобл. Арагон (Aragon) у Іспаніі], мінерал, рамбічная разнавіднасць карбанату кальцыю, СаСОз. Дамешкі: Sr, Mg, Fe, часам Zn i Pb. Разнавіднасці: канхіт (разам з хіцінам асн. ч. жэмчугу і перламутравага слоя ракавін), цынкараганіт. Асадкавага, гідратэрмальнага паходжання. На паверхні няўстойлівы, паступова пераходзіць у кальцыт. На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ў дэвонскіх і каменнавугольных карбанатных пародах. .
Крышталізуецца ў рамбічнан сістэме; крышталі прызматычныя, ігольчастыя, мласцінчатыя, тоўстатаблітчастыя. Агрэгаты: каралападобныя — жалезныя нветкі, ныркападобныя. лускаватыя, сталактыты, сталагміты і інш. Колер белы, шэры, сіні, фіялетавы да чорнага; часам без колеру. Бляск шкляны, на зломе тлусты. Цв. 3,5—4. шчыльн. каля 3000 кг/м3. Ю. Р. Копысаў.
АРАГРАФІЯ (ад грэч. oros rapa + + ... графія), апісанне па знешніх прыкметах будовы паверхні канкрэтнай тэрыторыі. Гл. Марфаграфія. АРАЛІЯ (Агаііа), род раслін сям. араліевых. Уключае 35 відаў, пашыраных у тропіках і субтропіках. У СССР 5 відаў. На Беларусі ў 1912— 13 У. У. Адамавым у Вялікалятчанскім бат. садзе ўпершыню інтрадукавана А. м а н ь чжу р с к а я, шыпдрэва, чортава дрэва (A. manshurica). Радзіма — Далёкі Усход, Карэя, Паўн.-Усх. Кітай. Расце ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР, бат. садах БДУ і Бел. тэхнал. ін-та. Цвіце ў жніўні. Меданос, лек. расліна. 3 пладоў атрымліваюць фарбу. Прыдатная для культуры ў паўд., зах. і часткова паўд.-цэнтр. эколага-геагр. раёнах.
Невялікае дрэва або куст з пальмападобнай кронай і слабагалінастым ствалом выш. да 5 м. Ствол, галіны, чаранкі лісця ўкрыты іхматлікімі дробнымі
вострымі шыпамі. Лісце адна-тройчыперыстаскладанае, даўж. 1—1,2 м, увосень пурпурова-чырвонае або жоўтае. Кветкі двухполыя і тычынкавыя, дробныя, белыя, у шырокіх ажурных мяцёлчатых суквеццях даўж. да 40 см, парасонападобна сабраных па 6—8 на верхавіне. Пладаносіць на 8—10-м годзе жыцця, у канцы верасня. Плады — невялікія сіне-чорныя ягады. Размнажаецца насеннем, чаранкамі 1 каранёвымі парасткамі. У халодныя зімы абмярзае. АРАЛІЯКВЁТНЫЯ (Araliales), парадак двухдольных раслін. Вядомы 2 сям.— араліевыя і парасонавыя, 370 родаў, каля 4 тыс. відаў, пашыраных амаль па ўсім зямным шары. У СССР 155 родаў, каля 800 відаў, з іх на Беларусі 35 родаўСамежнік, астранцыя, балігалоў, баршчэўнік, бядрынец, валадушка, гірча, гірчоўнік, гладыш, дзікая пятрушка, дуднік, жабрыца, какорыш, каляндра, клевяшчына, кмен, кроп, любіста, маркоўнік, морква, падлеснік, паручайнік, пастарйак, плюшч, прышчэпнік, пустарэбернік, рэбраплоднік, сіела, сінегаловік, снітка, сярпок, торыліс, цыкута, цьмянец, шчыталіснік), каля 50 відаў; акрамя таго болып за 20 інтрадукаваных відаў з родаў аралія, акантапанакс, жэньшэнь, элеўтэракок і інш. Сярод А. лек., харч., вострапрыпраўныя, тэхн., дэкар. расліны.
Травы, кусты, невялікія дрэвы і ліяны, часцей з чаргаваным лісцем, дробнымі прылісткамі або расшыранымі похвеннымі асновамі. Кветкі дробныя, пераважна двухполыя, правільныя, з падвойным калякветнікам, у суквеццях — простых ці складаных п’арасоніках або галоўках. Тычынак 1 круг. яны чаргуюцца з пялёсткамі. Гінецэй пераважна з 2 глыбаказрослых пладалісцікаў. Завязь ніжняя. 2-гнездавая, з адным семязародкам у кожным гняздзе, Характэрна наяўнаспь нектарнага дыска. Плод — ягада-. касцянкападобны або віслаплоднік. Насенне з багатым эндаспермам. Апыленне энтамафільнае. Строгай спецыялізацыі да пэўных насякомыхапыляльнікаў няма.
Лгт.: Порядок Аралневые (Агаііа1PS).— У кн.: Жпзнь растеннй. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растенпя. М., 1981; Тахтад ж я н А. Л. Снстема н фнлогенпя цветковых растеннй.— М.; Л., 1966.
Б. М. Прусакова.
АРАНДА, пашыраная парода залатой рыбкі. Адрозніваецца наяўнасцю своеасаблівых нарастаў на галаве, жаберных накрыўках, спалучэннем у афарбоўцы розных колераў.
АРАНЁІ, атрад павукападобных; тое, што павукі.
АРАНЖАР9І (франц. orangerie ад orange апельсін), зашклёныя памяшканні для вырошчвання і ўтрымання зімой цеплалюбных раслін, летам — для вырошчвання раслін, якім патрэбны спецыфічныя ўмовы (пэўныя т-ра і вільготнасць паветра, асвятленне).