• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АРГАНАГЁННЫЯ ПАБУДОВЫ, адасобленыя масіўныя карбанатныя целы, утвораныя з рэшткаў шкілетаў марскіх арганізмаў і генетычна звязаных з імі карбанатных адкладаў. Вылучаюць простыя (біястромы, біягермы) і складаныя (біястромныя, біягермныя і рыфавыя масівы) А. п. Утвараліся на месцах пражывання каланіяльных і адзінкавых рыфастваралыіых арганізмаў, рэшткі мацаваліся карбанатам кальцыю (яго вылучэнню з марской вады спрыялі сіне-зялёныя водарасці) і ўтваралі каркас, у якім назапашваліся карбанатныя асадкі, утвораныя рэшткамі рыфалюбаў: брахіяподаў, двухстворкавых і бруханогіх малюскаў, марскіх вожыкаў, марскіх лілей, непрымацаваных фарамініфер і інш. У адкладах Беларусі трапляюцца пераважна простыя А. п., складзеныя з рэшткаў водарасцей, каралаў, страматапораў, імшанак, радзей чарвей. Вядомы ў адкладах Аршанскай упадзіны (верхні пратэразой, сярэдні дэвон), паўн. раёнаў БССР (ардовік), Брэсцкай упадзіны (сілур, ніжні дэвон), Прыпяцкага прагіну (верхні дэвон. карбон). Да верхнедэвонскіх А. п. Прыпяцкага прагіну прымеркаваны радовішчы нафты і газу.
    С. А. Кручак. АРГАНАТЭРАШЯ, выкарыстанне на лек. мэты прэпаратаў, якія атрымліваюць з залоз унутр. сакрэцыі, a таксама з інш. органаў і тканак жывёл. Гл. ў арт. Тканкавая тэрапія. АРГАНІЧНЫЯ ЎГНАЁННІ, маюць элементы жыўлення раслін у форме арган. злучэнняў расліннага або жывёльнага паходжання. Да іх належаць гной, кампосты, зялёнае ўгнаенне, торф, сапрапелі, птушыны памёт, адходы гарадской камунальнай гаспадаркі і інш. Паляпшаюць фіз. і хім. ўласцівасці, водны і паветраны рэжымы глебы, актывізуюць жыцця-
    дзейнасць каштоўных мікраарганізмаў. Абагачаюць глебу гумусам і даступнымі раслінам мінер. злучэннямі, якія ўтвараюцца пры распадзе А. у. Павялічваюць эфектыўнасць унесеных мінеральных угнаенняў.
    У глебава-кліматычных умовах БССР А. ў. маюць гал. значэнне для атрымання ўстойлівых ураджаяў высокай якасці. Асабліва неабходныя малаўрадлівым дзярнова-падзолістым глебам. Найб. шырока выкарыстоўваюцца гной на саломістым і тарфяным подсціле, тарфагноевыя кампосты, бясподсцілачны вадкі гной, птушыны памёт. У калгасах і саўгасах, размешчаных паблізу гарадоў, выкарыстоўваюць сцёкавыя воды і адходы гарадской гаспадаркі, перспектыўныя як угнаенні сапрапелі. Штогод уносяць 75—78 млн. т А. у. Угнойвальнае дзеянне іх на пясчаных і супясчаных глебах 2—3, на сугліністых 4—5 гадоў. 3 А. у. у глебу паступае каля 58 % азоту, 38 % фосфару і 36% калію ад агульнай колькасці элементаў, якія ўносяцца. Прыбаўкі ўраджаю пры ўнясенні 1 т А. у.: азімых збожжавых культур 10—18 кг/га, яравых — 7— 12, бульбы 100—120, цукр. буракоў 120—150, зялёнай масы кукурузы 250—260 кг/га. Каля 77 % А. у. выкарыстоўваецца пад прапашныя культуры. Спосабы ўнясення А. у. арыентаваны не толькі на максімальную іх эфектыўнасць, але і на выкананне патрабаванняў аховы навакольнага асяроддзя, напр., парушэнне правіл і норм выкарыстання ўгнаенняў вядзе да біятычнага забруджвання глеб, вадаёмаў.
    Лгт.: Проблемы накоплення н нспользовання органнческнх удобреннй.— Мн., 1976; Почвы БССР н путн повышення нх плодородня.— Мн., 1977; Кулаковс к а я Т. Н. Почвенно-агрохнмнческне основы получення высокнх урожаев,— Мн,. 1978.	В. I. Мацвеева.
    АРГІЛІТ (грэч. argillos гліна+Пthos камень), пашыраная каменепадобная горная парода, якая ўтварылася з гліны або гліністага асадку
    Да арт. Арашэнне. Паліўка пасеваў на асушаных землях (Пружанскі раён).
    ў выніку ўшчыльнення. дэгідратацыі і частковай перакрышталізацыі гліністых мінералаў пры дыягенезе і эпігенезе стараж. адкладаў платформ або пры пачатковай стадыі метамарфізму ў складкавых абласцях. На Беларусі вядомы ў адкладах верхняга пратэразою, дэвону і інш.
    Падобны да глін хім. і мінёр. саставам, адрозніваецца ад іх большай цвёрдасцю. няздольнасцю размакаць у вадзе. Цемнаколерная (да чорнага) шчыльная парода ў асн. гідраслюдзістага ці мяшанага (паліміктавага) саставу. Утварае масіўныя пласты, мікраслаістыя (плітчастыя) разнавіднасці.
    Ю. Р. Копысаў. АРДЗЯЖАНКА, рака, левы прыток Сухадроўкі (бас, Лучосы), у Лёзненскім р-не. Даўж. 16 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %0. Вадазбор (81 км2) нізінны. пад лесам 41 %.
    АРДОВІКСКАЯ СІСТЭМА, а р д ов і к (ад назвы стараж. племя ардовікаў, якія жылі на тэр. Уэльса), 2-я знізу сістэма палеазойскай групы, стратыграфічнай шкалы фанеразою. Да 21-й сесіі Міжнар. геал. кангрэса (1960) уключалася ў ніжні аддзел сілурыйскай сістэмы. Падзяляецца на 3 аддзелы і 6 ярусаў (гл. табл.). Першыя дакладныя звесткі пра ардовікскія адклады на тэр. Беларусі належаць да 2-й пал. 1950-х г. Да 1970-х г. ардовікскія адклады ў межах рэспублікі ўскрыты вял. колькасцю (болып за 50) свідравін. Яны пашыраны ў 2 ізаляваных раёнах — на Пн і ПнЗ (Віцебская, Гродзенская і Мінская вобл.) і ПдЗ (Брэсцкая вобл.) Беларусі.
    Складзены пераважна з карбанатных, (вапнякі, даламіты. мергелі, карбанатныя гліны) парод, якія намножыліся ва ўмовах марскога мелкаводнага басейна. Латорпскі і волхаўскі гарызонты складзены з глаўканітазмяшчальных парод, кундаскі гарызонт — чырванаколерных ажалезненых вапнякоў 1 даламітаў, усе астатнія, якія ляжаць вышэй,— з зеленавата-шэрых 1 шэрых вапнякоў і мергеляў з вял. колькасцю рэшткаў выкапнёвай бентаснай фауны. Магутнасць ардовікскіх адкладаў на крайняй Пн 150 м на ПдЗ, у Брэсцкай упадзіне 40 м. Глыбіня залягання 70—500 м на ПнЗ і 500—
    Падзел ардовікскай сістэмы
    Аддзел
    Ярус (век)	Гарызонт
    Берхні
    ашгільскі
    паркунскі піргускі вармсіскі
    набаласкі раквярэскі аандускі кейласкі йыхвіскі ідавярэскі
    Сярэдні
    карад окскі
    
    
    ландэйльскі
    кукрузескі ухакускі
    
    ланвірнскі
    ласнамягіскі азярыскі кундаскі
    волхаўскі латорпскі
    Ніжні
    
    
    
    арэнігскі
    
    
    трэмадокск і
    паксрорцкі
    1000 м на ПдЗ. 3 адкладамі ардовіку звязаны запасы мінер. і пітной вады.
    Літ.: Геологня СССР. Т. 3. Белорусская ССР: Геологнческое опнсанне.— М., 1971; Мянннль Р. М. Нсторня развнтня Балтнйского бассейна в ордовнке.— Таллнн, 1966; Стратнграфнческне н палеонтологнческне нсследованпя в Белорусснн.— Мн., 1978. В. I. Пушкін. АРДОВІКСКІ ПЕРБІЯД, а р д о в і к, 2-і знізу перыяд палеазойскай эры геал. развіцця Зямлі. Пачаўся 500
    ®РЭЛЬЕФ ПАВЕРХНІ АРДОВІКСКІХ АДКЛАДАЎ
    Межы пашырэння
    адкладаў
    Ізагіпсы паверхні
    аднладаў
    Постседыментацыйныя
    *** разломы
    • Свідравіны
    © мінск
    ©МАГУТНАСЦЬ АРДОВІКСКІХ АДКЛАДАЎ
    Мяжа пашырэння адкладаў Ізапахіты (сячэннв праз 20 м)
    Свідравіны
    
    Віцебск х о ч
    ^еГродна
    MIHCK©
    I ©Гродна
    о Магілёў Z
    Гомель a
    
    млн. гадоў назад, цягнуўся каля 60 млн. гадоў (гл. Геалагічнае летазлічэнне). У гэты перыяд намножыліся асадкі ардовікскай сістэмы. На працягу А. п. на зямным шары існавалі вобласці, якія моцна прагіналіся (геасінкліналі), і адносна ўстойлівыя ўчасткі зямной кары (платформы). Тэр. Беларусі ў А. п. належала да Усх.-Еўрапейскай платформы, якая пераважна падымалася. Пад морам была адносна невял. яе частка. У трэмадокскі (2-я пал.) і арэнігскі вякі мелкаводны эпікантынентальны басейн займаў Пн і 3 Беларусі (мяркуюць, да лініі Віцебск — Мінск — Пінск). Астатняя тэр. была сушаю. На працягу ланвірнскага, ландэйльскага і болыпай ч. карадокскага вякоў у межах Беларусі існавалі 2 ізаляваныя марскія залівы на ПнЗ і ПдЗ, раздзеленыя падняццем Беларускай антэклізы.
    Мора, якое існавала на Пн і ПнЗ, адкрывалася ў вял. марскі вадаём, размешчаны на тэр. Прыбалтыкі і Скандынавіі, а басейн, які заліваў ПдЗ (Брэсцкая ўпадзіна), злучаўся з адносна глыбакаводным морам, што займала тэр. сучаснай Польшчы. Чэхаславакіі і б. ч. Зах. Еўропы. У 2-й пал. карадокскага і на працягу ашгільскага вякоў мора адступіла з ПдЗ, а на ПнЗ у гэты час быў мелкаводны марскі басейн. у якім намнажаліся пераважна карбанатныя ілы. У канцы ашгільскага веку мора поўнасцю адступіла з тэр. Беларусі. Арганічны свет А. п. багаты і разнастайны. У мелкаводных марскіх басейнах з нармальнай салёнасцю і дастаткова высокай т-рай вады пышна развіваліся разнастайныя беспазваночныя, асабліва
    прымацаваны бентас: ігласкурыя, брахіяподы, імшанкі, каралы. Быў шырока развіты рухомы оентас — трылабіты, астракоды, бруханогія і пласціністашчэлепныя малюскі. У тоўшчы вады жылі галаваногія малюскі, прымітыўныя бясшчэлепныя і рыбы, канадонтаі скалеканадонтаносьбіты. У асобныя моманты ландэйльскага, карадокскага і ашгільскага вякоў каланіяльныя арганізмы (імшанкі і каралы) утваралі невял. біягермы і бгястромы, паблізу якіх у масавай колькасці сяліліся ігласкурыя, брахіяподы і інш. рыфалюбныя арганізмы.
    В. I. Пушкін. АРДЫШ9ВА, возера ў Сенненскім р-не, у бас. р. Лучоса. Пл. 0,52 км2. Даўж. 1,22 км, найб. шыр. 0,74 км, найб. глыб. 2,4 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады 0,86 млн. м3. Вадазбор (6 км2) плоскахвалісты, на Пн нізінны, увесь пад лесам.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 3 м, спадзістыя, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,2 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя, пойма шыр. да 30 м. забалочаная. Дно выслана высокаарган. сапрапелем, на асобных участках каля паўн., паўд. і ўсх. берагоў вузкія пясчаііыя палосы. Мінералізацыя вады да 80 мг/л, празрыстасць да 0.8 м. Дыстрафіруючае, слабапраточнае, упадае ручай, выцякаюць р. Зелянуха 1 Ардышэўка, ручай у воз. Дзевінскае. Слаба зарастае да глыб. 1 м, шыр. палосы расліннасці да 100 м. Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, плотка. На паўд. беразе паляўнічая база. М. М. Курловіч. АРДЫІПЭУКА, рака, левы прыток Лучосы (бас. Зах. Дзвіны), на мяжы Сенненскага і Лёзненскага р-наў. Даўж. 16 км. Пачынаецца з воз. Ардышэва (Сенненскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о. Вадазбор (93 км2) нізінпы, пад лесам 90%.
    АРЖАНІЦА, рака, левы прыток Бярозаўкі (бас. Дзісны), у Глыбоцкім р-не. Даўж. 35 км. Пачынаецца з забалочанага масіву на ПнУ ад в. Крулеўшчына (на мяжы Докшыцкага і Глыбоцкага р-наў), цячэ праз воз. Чачалёўскае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %0.
    Вадазбор (130 км!) выцягнуты з ПдУ на ПнЗ, узгорысты, пад лесам 17 % (участкі ў верхнім і сярэднім цячэнні), азёрнасць 1 %, пад ворывам 50 %. Даліна трапецападобная, шыр. ад вытоку да воз. Чачалёўскае 0,4—1 км, ніжэй 2— 2,5 км. Пойма пераважна адкрытая. Рэчышча на вялікім працягу каналізаванае, шыр. 12—16 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 0,8 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае больш за 55 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаўся ў 1953—57, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Бацілоўшчына. А. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.	Ф. I. Сяцко.