• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Артадыкранум горны: 1 — верхняя частка расліны з каробачкай; 2 — ліст.
    Аронія чарнаплодная.
    APTA 121 эфіраалейпыя (аер звычайны) расліны.
    Травы, ліяны, эпіфіты. іншы раз дрэвападобныя расліны, звычайна наземныя, радзей водныя. Кветкі дробныя, двухабо аднаполыя, у катахах, прыкрытыя лістом — покрывам, зрэдку афарбаваным, з калякветнікам або без яго; іншы раз кветкі рэдукаваны да адной тычынні і пладалісціка; трапляюцца кветкі, паглыбленыя ў вось катаха. Гінецэй з зрослых пладалісцікаў (цэнакарпны). Завязь пераважна верхняя, 1 — 3-гнездавая, з адным або некалькімі семязародкамі ў кожным гняздзе. Плод — ягада. Насенне з багатым эндаспермам. Апыленне пераважна энтамафільнае.
    Лгт.: Тахтаджян А. Л. Снстема п фнлогення цветковых растеннй.— М.; Л., 1966.
    АРТАГНЁПС (ад грэч. orthos прамы + гнейс), горная парода; гл. ў арт. Парфір.
    АРТАДЫКРАНУМ (Orthodicranum), род брыевых імхоў сям. дыкранавых. Вядома 5 відаў, папіыраных у лясной зоне Галарктыкі. У СССР 5 відаў. На Беларусі па ўсёй тэр. на гніючай драўніне, каля асновы ствалоў, часам на глебе і камянях трапляюцца А. г о р н ы (О. montanum) i А. флагеланосны (0. flagellare), зрэдку на гпіючай драўніне — А. к р ы м с к і (О. tauricum). Гумусаўтваральнікі, прыстанішча для дробных жывёл.
    Двухдомныя імхі. Дзернавічкі светлаабо жоўта-зялёныя. шчыльныя, падушкападобныя. Сцябло да 5 см выш., прамастойнае, простае ці вілаватае. Лісце лінейна-ланцэтнае, паступова пераходзіць у шылаці жалабатападобную зубчастую верхавінку; жылка доўгая, простая. Каробачка падоўжана-цыліндрычная, на ножцы. Перыстом просты. Вечка з доўгай дзюбкай. Вегетатыўнае размнажэнне вывадковымі парасткамх (напр., А. флагеланосны) або верхнім ломкім лісцем (А. крымскі).
    Г. Ф. Рыкоўскі.
    АРТАКЛАЗ (грэч. orthos прамы+ + klasis ломка, расколванне, пераламленне), мінерал; гл. ў арт. Палявыя шпаты.
    АРТАПІРЭНІЯ (Arthopyrenia), род накіпных лішайнікаў сям. плеяспоравых. Вядома каля 200 відаў. На Беларусі — 3. Найб. пашырана ў падзоне дубова-цемнахвойных і грабова-дубова-цемнахвойных лясоў А. кропкападобная (A. punctiformis). Расце на кары дуба, вольхі. Mae слаявіну ў выглядзе аднароднай тонкай накіпной корачкі. Пладовыя целы (перытэцыі) шматлікія, паўшарападобныя, чорпыя. матавыя з кропкападобнай вывадной адтулінай. Сумкі ўздутыя, падоўжаныя. Споры падоўжаныя, 2-клетачныя. На кары ліпы, вішні, таполі трапляецца А. вішнёва-чырвоная (A. cerasi), на гладкай кары дрэў лісцевых парод — А. бураватая (A. analepta).
    АРТАФІР, горная парода; гл. ў арт. Трахіт.
    АРТОШЯ (Arthonia), род накіпных лішайнікаў сям. артоніевых. Вядома каля 500 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках, субтропіках і ва ўмеранай зоне зямнога шара. У СССР 33 віды. На Беларусі — 10. Растуць на кары дрэў лісцевых парод.
    Слаявіна коркавая, развіваецца ўнутры субстрату або на яго паверхні. Пладовыя целы (апатэцыі) чорныя, бурыя, карычневыя, у выглядзе плям, няправільных зорачак. Сумкі 8-споравыя, грушападобныя, з патоўшчанай абалонкай. Споры падоўжана-авальныя да верацёнападобных, двухабо шматклетачныя, бясколерныя ці карычняватыя.
    3 пашыраных на тэр. Беларусі відаў найб. вядомы 2. А. к р о п к ападобная (A. punctiformis) мае накіпную, тонкую, гладкую слаявіну ад белаватага да карычнявата-шэрага колеру. УА. прамяністай (A. radiata) слаявіна тонкая, скурастая ад белаватада цёмна-аліўкавага колеру. Споры 4-клетачныя. Радзей трапляюцца А. тонканітчастая (A. byssaceae), А. прыпудраная (A. cinereopruinosa), А. рассечаная (A. disperra), A. тонкая (A. exilis).
    H. M. Кабзар. АРТОТРЫХУМ (Orthotrichum), род брыевых імхоў сям. артотрыхавых. Вядома каля 200 відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных шыротах. У СССР больш як 30 відаў. На Беларусі больш за 10.
    ' Не трацяць жывдяздольнасці пры працяглым высыханні. Падушачкі ад цёмна-зялёных да карычневых. Сцябло 0,5—7 см даўж., прамастойнае або прыўзнятае, разгалінаванае, густа ўкрыта лісцем. Лісце яйцападобнаабо лінейпа-ланцэтнае, з простай жылкай. Каробачка часта на кароткай ножцы, з 8— 16 падоўжанымі палоскамі. радзей без іх. Вечка конусападобнае з дзюбкай. Перыстом двайны.
    Найб, часта трапляецца на Беларусі А. цудоўны (О. speciosum). Падушачкі цёмна-зялёныя, рыхлыя. Сцябло да 5 см даўж., лісце шырокаланцэтнае. Каробачка на кароткай ножцы, з 8 падоўжанымі палоскамі. Каўпачок з валаскамі. Расце на ствалах дрэў, зрэдку на камянях. Радзей адзначаны А. блізкі (О. affi­ne), А. галавусцейкавы (О. gumnostomum), А. тупалісты (О. obtusifolium), A. саламяна-жоўты (0. strami­neum) .	Г. Ф. Рыкоўскі.
    АРТРАБОТРЫС (Arthrobotrys), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома больш за 10 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядомы А. маласпоравы (А. оііgospora). Драпежны грыб. Развіваецца ў глебе, на гноі, розных арган. рэштках, утварае белыя або ружо-
    выя пушыстыя калоніі. Вывучаецца выкарыстанне грыба ў мэтах біял. метаду барацьбы з фітанематодамі і інш. патагеннымі нематодамі.
    Вегетатыўнае цела грыба — разгалінаваны міцэлій з септыраваных гіфаў таўшч. 4—10 мкм. На міцэліі развіваюцца ліпкія кольцы — пасткі для лоўлі нематод, лічынак і інш. Канідыяносцы
    Артапірэнія кропкападобная: вертыкальны разрэз пладовага цела.
    Артработрыс маласпоравы: канідыяносец з серыяй гронак з канідыямі.
    Выкапнёвая акулападобная рыба з падкласа артрадыр (рэканструкцыя).
    прамастойныя. Канідыі грушападобныя, двухклетачныя, з перацяжкай каля перагародак, верхняя клетка шарападобная, у 2 разы буйнейшая за ніжнюю, конусападобную. Пасля бластагеннага ўтварэння на верхавінцы канідыяносца першай канідыі ніжэй яе развіваецца другая, потым трэцяя і г. д. Гэты працэс паўтараецца шматразова, у выніку чаго ўтвараецца гронка з 10—20 галовак канідый на верхавінцы канідыяносца, часта патоўшчанай і бародаўчатай. У выпадку праліферацыі (прарастання) канідыяносца на ім утвараецца серыя патоўшчаных вузлоў, якія нясуць канідыі. У старых гіфах могуць фарміравацца авальныя, гладкія, дыям. каля 20 мкм хламідаспоры (супакойныя клеткі), якія размяшчаюцца ланцужкамі.
    A. I. Сцефановіч. АРТРАДБІРЫ (Arthrodira, або Соcocitei), падклас вымерлых панцырных акулападобных рыб класа пласцінаскурых. Вядомыя з адкладаў позняга сілуру — ранняга карбону. Жылі ў марскіх і прэсных вадаёмах. Мелі цела даўж. да 6 м, укрытыя касцявым панцырам галаву і пярэднюю ч. тулава, голы хвост. На Беларусі рэшткі А. выяўлены ў Аршанскай упадзіне ў лагунна-марскіх адкладах сярэдняга дэвону; асобныя віды Actinolepis sp., Coccosteus mi­nor, Kartalaspis belorussica маюць стратыграфічнае значэнне. АРТРАДЭСМУС (Arthrodesmus), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. дэсмідыевых. Вядома каля 15 відаў, з іх у СССР 10. На Беларусі адзначаны 6 відаў і 2 формы: A. subulatus, А. трохвугольны (A. triangularis), Arthrodesmus sp.— y Прыпяці; A. кувалдападобны (A. incus), A. bulnheimii, A. сыходны (A. convergens) —y caжалках Палесся, апошні трапляецца і ў воз. Асінаўскае Віцебскай вобл. Некаторыя віды — індыкатары алігасапробных водаў.
    Аднаклетачныя арганізмы з добра выяўленым сінусам. Паўклеткі сіметрычныя, квадратныя або эліпсападобныя, вуглы іх з 2—6 шыпікамі. Абалонка гладкая або з бародаўкамі, пранізаная порамі. Хларапласт восевы з 1—2 пірэноідамі ў кожнай паўклетцы. Зіготы шарападобныя, гладкія або з шышкамі. Размнажэнне вегетатыўным падзелам абедзвюх паўклетак і полавае — кан’югацыяй бязжгуцікавых апланагамет.
    Т. М. Міхеева.
    АРТШТ9ПН (ням. Ortstein), руд з я к, адна з форм новаўтварэнняў у глебах. Складаецца з крэменязёму, жалеза, марганцу і арган. рэчыва, у верхніх частках профілю звычайна больш жалеза. На Беларусі трапляецца ў дзярнова-падзолістых забалочаных, падзолістых глебах у выглядзе круглых, цвёрдых, радзей рыхлых зерняў ад чырванаватага да чорнага колеру, дыям. 1—10 мм. Утвараецца ва ўмовах лішкавага ўвільгатнення, нават часовага, пераважна ў глебах з кіслай рэакцыяй. Пагаршае фіз. ўласцівасці глеб. Фіз.
    і хім. ўласцівасці А. выкарыстоўваюцца для вызначэння ступені забалочанасці мінер. глеб, што павышае дакладнасць глебава-геагр, і глебавамеліярацыйнага карціравання.
    АРТБІЛІЯ, рамішыя (Orthilis), род вечназялёных шматгадовых травяністых раслін сям. грушанкавых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў халодных і ўмераных зонах Паўн. паўшар’я. У СССР — усе віды роду, з іх на Беларусі А. аднабокая (0. secunda). Галарктычны таежны від. Трапляецца па ўсёй тэр. рэспублікі. Расце ў хвойных і мяшаных лясах. Цвіце ў маі —чэрвені. Нар. назвы сісінец. стапоўнік бабскі. Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне.
    Расліна выш. 8—25 см. Карзнішча доўгае 1 простае. Сцябло вілавата-галінастае з зеленаватым або бураватым лусачкападобным лісцем. Сапраўднае лісце шчыльнае, скурастае, зялёнае, у ніжняй ч. сцябла. яйцападобнае або падоўжана-яйцападобнае, на чаранках, па краі дробнагародчата-пілаватае. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя або зеленавата-белыя, у шчыльнай аднабокай гронцы. Плод — каробачка. Г. У. Вынаеў. АРТІЯТ (ад грэч. orthos прамы), а л а н і т, рэдказямельны мінерал класа сілікатаў, групы эпідоту — (Са, Ce)2(Al,Fe)3O[O, OH][Si2O7][SiO4]. Mae ў пераменных колькасцях Се2О3 да 16 %, (La...)2O3 да 7 %, У2О3 да 8 %, Sc2O3ThO2, а таксама Na2O, FeO, MgO, MnO, іншы раз BeO да 3,8 %. На Беларусі як акцэсорны мінерал выяўлены ў пародах крышт. фундамента.
    Крышталізуецца ў манакліннай сістэме; крышталі таблічастыя, падоўжаныя плоскапрызматычныя. Колер буры, зеленавата-буры, чорны. Бляск шкляны, смаляны. Цв. 5,2—6,5, шчыльн. 3300— 4200 кг/м3, ломкі. Радыеактыўны ад прымесі торыю I урану. Часта бывае зменены. гідратаваны, у стане метаміктавага распаду. Трапляецца ў выглядзе зярністых агрэгатаў у пегматытах і гранітах.
    М. К. Кашавенка.
    АРТЭЗІЯНСКІ БАСЕЙН, гідрагеалагічная структура, прымеркаваная да ўпадзін (прагінаў, сінекліз і інш.). запоўненая пераважна асадкавымі слаістымі пародамі, якія маюць у сабе пластавыя артэзіянскія воды. Гл. таксама Гідрагеалагічнае раянаванне.
    АРТЭЗІЯНСКІЯ ВОДЫ [франц. artesien ад назвы франц. правінцыі Артуа (лац. Artesium), дзе гэтыяводы выкарыстоўваліся здаўна], падземныя воды сінклінальных тэктанічных структур (упадзін. прагінаў). якія змяшчаюцца ў ваданосных пародах паміж воданепранікальнымі слаямі пад гідрастатычным ціскам. Пры ўскрыцці артэзіянскімі сеідравінамі ўзровень А. в. падымаецца вышэй ускрышьт ваданоснага гарызонта, вада часам выліваецца на паверхню. На Беларусі А. в. ўскрыты