Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
У тэктанічных адносінах А.-М. р. прымеркавана да Аршанскай упадзіны. Крышт. фундамент перакрыты асадкавай тоўшчай верхняга пратэразою, дэвону і антрапагену, на Пд, акрамя таго, адкладамі юры, мелу, палеагену і неагену. Тоўшча парод верхняга пратэразою — тэрыгенныя адклады рыфею і венду (магутнасць каля 1 км), дэвону — тэрыгенныя і тэрыгенна-карбанатныя адклады жывецкага і франскага ярусаў (магутнасць да 300 м). Верхнедэвонскія і верхнемелавыя карбанатныя пароды месцамі перакрыты толькі чацвярцічнымі адкладамі, у далінах рэк выходзяць на паверхню. Антрапагенавая тоўшча складзена з асадкаў беларускага, бярэзінскага, дняпроўскага і сожскага зледзяненняў, налібоцкага, александрыйскага, шклоўскага і муравінскага міжледавікоўяў. Найб. значная па магутнасці (10—30 м) марэна сожскага зледзянення. У паазерскае зледзяненне ў межах А.-М. р. фарміраваліся лёсападобныя адклады, а таксама алювій рачных далін. Лёсападобныя суглінкі 1 супескі залягаюць амаль суцэльным покрывам на паверхні. У даантрапагенавы перыяд на месцы А.-М. р. эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі сфарміравалася Усх.Беларуская водападзельная раўніна з глыбока ўрэзанымі лагчынамі і катлавінамі. У выніку зледзяненняў яна ператварылася ў ледавікова-акумуляцыйную раўніну. У перыяд паазерскага зледзянення марознае выветрыванне, саліфлюкцыя, плоскасны змыў, намнажэнне лёсападобных адкладаў значна садзейнічалі выраўноўванню рэльефу. У галацэне адначасова з працэсамі дэнудацыі развіваліся працэсы эрозіі, утвараліся шматлікія яры.
Паверхня сучаснай А.-М. р. платопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам на Пд. Паблізу Магілёва і Чавусаў, у вытоках Іпуці, з-пад лёсападобных парод выступаюць моцна змытыя марэнныя ўзгоркі (выш. 10—15 м), якія ўтвараюць перарывістыя грады. Каля далін буйных рэк, урэзаных на глыб. да 30—50 м, у выніку эразійнага рас-
чляпення паверхня раўніны пакатаўвалістая. Нешырокія ўвалы (даўж. 3—6 км) стромка абрываюцца да далін Дняпра, Басі, Проні і Сажа. Уздоўж далін, гал. чынам па левабярэжжы Дняпра, Проні і Сажа пясчаныя зандравыя раўніны, слабахвалістая паверхня якіх месцамі ўскладнена дзюнамі і камамі. У будове рачных даліп вылучаюцца поймавая і 2 падпоймавыя тэрасы, асабліва выразныя ў даліне Дняпра. Другая надпоймавая тэраса выш. 20—25 м эразійна-акумуляцыйнага паходжання (марэна, перакрытая рачнымі, часткова лёсападобнымі адкладалі), першая (выш. 12—16 м) — акумуляцыйная, складзеная пераважна з алювіяльных пяскоў магутнасцю 8—20 м. Паверхня тэрас слабахвалістая, часам узгорыстая за кошт дзюн. Пойма (выш. 4—7 м) пясчанасупясчаная, спадзістахвалістая, месцамі плоская. Тыповымі формамі рэльефу з’яўляюцца суфазійныя западзіны, якія ўзніклі ў выніку вышчалочвання грунтоў дажджавымі і расталымі водамі. На ўчастках блізкага залягання да паверхні мергельна-мелавых парод, гал. чынам на ПдУ, трапляюцца карставыя варонкі дыяметрам да 10 м, глыб. 3—8 м. Карысныя выкапні: цэментныя мел і мергель, гліны легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, сілікатны пясок, фасфарыты, торф. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічныя і клімат. паказчыкі гл. ў арт. пра Крычаўскую, Слаўгарадскую, Чэрыкаўскую і Магілёўскую метэаралагічныя станцыі.
Рачная сетка належыць да бас. Дняпра, Найб. рэкі, якія пераразаюць раўніну,— Дняпро (ад Оршы да Магілёва), Проня з Басяй і Растой, Сож з Волчасам, Лабжанкай і Сянной. На Пд цякуць правыя прытокі Беседзі — Жадунька з Крупняй, Дзяражня. Глебы на Пн, у міжрэччах Дняпра, Басі і Проні дзярновапалева-падзолістыя сярэднеападзоленыя ў спалучэнні з дзярнова-палева-падзолістымі слабаі сярэднеэрадзіраванымі, а таксама намытымі на лёсападобных суглінках. Яны ўрадлівыя і амаль усе пад ворывам. На Пд пашыраны менш урадлівыя дзярнова-падзолістыя слабаі сярэднеападзоленыя глебы на водна-ледавіковых і марэнных супесках, месцамі водна-ледавіковых безвалунных суглінках, якія падсцілаюцца марэнным сугліпкам. Трапляюцца дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Да рачных тэрас і зандравых раўніп прыстасаваны дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя супясчаныя і пясчаныя глебы, перважна пад лесам. Па катлавінах невял. ўчасткі тарфя-
на-балотных глеб, у поймах рэк алювіяльныя дзярновыя забалочаныя глебы. А.-М. р. размешчана ў межах Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Прыродная расліннасць моцна разрэджана. Лясістасць на Пн да 18 %, захаваліся невял. ўчасткі яловых і шыракаліста-яловых лясоў кіслічнага і кусцікава-зеленамошнага тыпаў. На ПдУ, у міжрэччах Проні, Сажа і Беседзі лясістасць павялічваецца да 25—26 %. Агульная лясістасць А.-М. р. 25 %. Хваёвыя кусцікава-зеленамошныя, а таксама вытворныя асінавыя і бярозавыя лясы спалучаюцца з сухадольнымі лугамі. Мясцінамі трапляюцца дубровы. На сухадольных лугах пераважаюць злакі, разнатраўныя, бабовыя, на нізінных — метлюжковыя, вільгацеразнатраўныя, вострыцавыя, дробнаасаковыя асацыяцыі. У поймах рэк пашыраны злакавыя лугі з тонкай мятліцы, цімафееўкі, лісахвосту, чаротніцы. Мэтазгодны проціэразійная арганізацыя тэрыторыі, асабліва ў месцах пашырэння дзярнова-палевападзолістых глеб, меліярацыя суфазійных западзін, павелічэнне лясістасці; на ПдУ — меліярацыя, хімізацыя, паляпшэнне лугоў. У межах раўніны Чэрыкаўскі паляўнічы заказнік. Іл. гл. на ўкл.
Н. К. Кліцунова.
АРШАНСКА-МСЦІСЛАЎСКІ TAPФЯНБІ РАЁН, вылучаны на тэр. Аршанскага, Дубровенскага (акрамя паўн. ч.), Горацкага, Мсціслаўскага і Шклоўскага р-наў, пераважна ў межах Горацка-Мсціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнін, част-
кова на Аршанскім узв. Бедны торфам: агульная затарфаванасць 3,1 %. Вярховыя тарфянікі складаюць 10,3 % тарфянога фонду, нізінныя — 87,7 %. Вялікая колькасць высакапопельных тарфоў (13,3%), асабліва ў Мсціслаўскім (32,8 %) і Аршанскім (14,8 %) р-нах. Усяго ў раёне больш за 270 тарфянікаў, толькі 8 з іх маюць пл. больш як па 300 га; найб. масіў — Рэпішча ў Шклоўскім р-не. Агульныя запасы торфу каля 36,9 млн. т (пры 40 % вільготнасці). Падсцілачнага торфу каля 4 млн. м3, найб. у Горацкім р-не. Тарфянікі размешчаны пераважна на водападзелах і ў поймах невялікіх рэчак, каля палавіны плошчы іх асушана. Выкарыстоўваюцца ў асн. пад пасевы траў. У невял. колькасці торф здабываюць на ўгнаенне.
АРШАНСКА ПРЫДНЯПРОЎСКІ ГЕАБАТАНІЧНЫ РАЁН, гл. ў арт. Аршанска-Магілёўская геабатанічная акруга.
АРПІАНСКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС О р ш а, на паўд.ўсх. ускраіне г. Орша. Засн. ў 1924. Працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. ў радыусе 25—35 км вакол станцыі (найважн. сярэднемесячныя і сярэднегадавыя метэаралаг. паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднесут. т-рамі вышэй за 0 °C — 227 сут, вегет. перыяд 184 сут, безмарозны — 152 сут. Апошні замаразак у паветры 3 мая, першы — 3 кастрычніка. Сярэднемесячяая т-ра паветра ў
студз. ад —0,9 (1925) да —15,7 °C (1940), у ліп. ад 14,7 (1962) да 22,1 °C (1936). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за —36 °C і абс. максімум больш за 34 °C назіраецца не часцей як раз у 20 гадоў. Сярэдняя т-ра паверхні глебы зімой да —8 °C; раз у 20—30 гадоў апускаецца да —43 °C. Раз у 7 гадоў выпадае 750 мм ападкаў. У асобныя засушлівыя гады выпадае не больш за 450 мм ападкаў. Сярэдняя макс. выш. снегавога покрыва за зіму 29 см, у асобныя гады да 66 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю ^80%) за год 136, сухіх (з адноснай вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30 %)—6. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 23, макс.— 43, з туманам адпаведна 60 і 100, з навальніцай 26 і 41, з градам 2 і 6. За год у сярэднім ObiBae 35 сўт з галалёдна-шэраневымі з’явамі. 3. X. Тауціева.
АРШАНСКАЯ МІНЕРАЛЬНАЯ КРЫШЦА. радовішча мінер. водаў у даліне Дняпра ў Оршы. Упершыню мінер. вада ўскрыта апорнай свідравінай у 1950 у верхнепратэразойскіх пясчаніках, пясках. алеўралітах і гравелітах на глыб. 608—1094 м. Вада халодная, мінералізацыя на глыб. 660 м 78,7 г/л; паводле хім. саставу — хларыдна-натрыевая, мела бром, стронцый, жалеза. бор і ў невял. колькасці ёд. П’езаметрычны (напорны) узровень на глыб. 47,9 м ад зямной паверхні. Міпер. воды па-
Метэаралагічпыя паказчыкі за перыяд
назірання па Аршанскай метэаралагічнай
станцыі
1
11
111
IV
V
VI
VII
V111
IX
X
XI
XII
Год
Тэмпература паветра, °C сярэднесутачная
-7,8
-7,4
—2,9
4,9
12,6
16,1
18,0
16,4
11,4
5,2
-0,4
—5,2
5,1
абсалютны мінімум
-39
—36
—35
-16
-6
—1
6
0
—5
-19
-28
-35
-39
абсалютны максімум
5
7
18
27
31
33
35
36
30
24
13
10
36
Тэмпература паверхні глебы, °C сярэднесутачпая
-8
-8
—3
5
14
19
21
18
12
5
0
-5
6
абсалютны мінімум
-43
-39
—34
—20
-8
—3
4
—1
—6
-19
-31
— 41
-43
Сярэдняя тэмпоратура глебы, °C на глыбіні
0,05 м
12,9
17,4
19,5
17,4
12,0
5,5
0,10 м
12,4
17,0
19,1
17,3
12,3
5,8
0,15 м
12,1
16,3
18,7
17,1
12,5
6,1
0,20 м
11,4
15,8
18,3
16,9
12,6
6,2
Сярэдняя скорасць ветру, м/с
3,9
3,9
3,8
3,4
3,2
3,3
2,9
2,8
3,1
3,7
4,2
4,0
3,5
Сярэдняя адносная вільготнасць паветра, %
86
86
80
75
68
68
73
76
80
85
88
89
80
Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
Сярэдняя колькасць дзён
34
29
33
40
58
70
94
80
60
48
43
38
627
ясных
1,8
1,7
3,4
3,7
3,6
3,2
2,8
3,6
2,9
1,9
1.0
1,1
31
пахмурных
20,3
16,9
14,4
н,з
8,6
8,3
8,3
8,6
10,3
15,6
20,4
22 2
165
добнага тыпу ўскрыты таксама свідравінамі ў ваколіцах Оршы, раёнах Багушэўска (Сенненскі р-н), Лёзна. Па апорнай свідравіне Орша-2 мінер. воды хларыдна-натрыевага саставу на глыб. 470—1370 м. 3 глыбінёй павялічваюцца іх мінералізацыя (ад 77 да 163 г/л) і колькасць брому (ад 103 да 295 мг/л), ёду (ад 0,8 да 1,8 мг/л), стронцыю; т-ра мяняецца ад 14,2 да 19 °C, п’езаметрычныя ўзроўні на глыб. 27—48 м ад зямной паверхні. Воды маюць лекавыя ўласцівасці, В. П. Васільеў.
АРШАНСКАЯ СВІТА, мясцовае стратыграфічнае падраздзяленне верхняга пратэразою (верхняга дакембрыю) Беларусі. Утварае болыпую верхнюю частку разрэзу беларускай серыі рыфейскага комплексу. Вылучана ўпершыню ў 1956. Залягае на пінскай свіце беларускай серыі, перакрываецца адкладамі вендскага комплексу, месцамі — лапіцкай світай рыфею. Пашырана ва ўсх., паўн.-ўсх. і цэнтр. раёнах. а таксама на сумежнай тэр. РСФСР. Уяўляе сабою магутную, да 620 м, тоўшчу цагляначырвоных, аранжаваабо ружовабурых кварцавых пясчанікаў з адзінкавымі тонкімі праслойкамі ажалезненых гліністых алеўралітаў.