• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Ніжняя ч. (40—75 м) складзена з пясчанікаў рознаі буйназярністых, кварцавых, з нязначным дамешкам палявых шпатаў, са жвірам і галькай. У падэшве світы (7—10 м) пясчанікі пераходзяць у кангламераты. У сярэдняй ч. А. с. пясчанікі пераважна дробназярністыя, слаба сцэментаваныя, нярэдка пераходзяць у пясок. у верхняй (150—250 м) — дробна1 сярэднезярністыя. вельмі моцныя ад акварцавання. Найб. магутныя (400—600 м) і добра вывучаныя разрэзы А. с. ўскрыты свідравінамі каля Лёзна. Оршы. Магілёва. Адклады А. с. намнажаліся ў вял. мелкаводным апрэсненым моры кантынентальнага тыпу. якое доўгі час існавала на месцы пашырэння світы. У структурна-тэктанічных адносінах яно былс прымеркавана да рыфейскай Аршанскай упадзіны. У адкладах А. с. вял, запасы мшеральных еодаў. М. В. Вераценнікаў. АРШАНСКАЯ УПАДЗІНА. адмоуная тэктанічная структура Усх.-Еўрап. платформы на ІІнУ Беларусі і на сумежнай тэр. РСФСР. Распасціраецца на Пн — ПнУ і падзяляе Беларускую і Варонежскую антэклізы. Невял. адгалінаванне А. у. цягнепца на ПдЗ да г. Чэрвень і ўтварае Чярвеньскі структурны заліў. На У мяжуе з Ярцаўскім пахаваным выступам, на Пн праз слаба выражаную Веліжскую седлавіну зліваецца з Таропецка-Вяземскім прагінам, на 3 сучляняецца з Латвійскай седлавінай, Вілейскім пахаваным еыступам Беларускай антэклізы, на ПдУ — з Сучажскім пахаваным выступам Варо-
    нежскай аптэклізы, на Пд — са Жлобінскай седлавінай, на ПдЗ — з Бабруйскім пахаваным выступам Бел. антэклізы. Даўж. А. у. каля 250 км, шыр. ад 120 да 210 км.
    Крышт. фундамент у межах упадзіны апускаецца ад адзнак —0,8 да —1,7 км. Запоўнена рыфейскімі і вендскімі адкладамі магутнасцю ад 1 км 1 болып. Рыфейскія і ніжневендскія ўтварэнні складаюць ніжнебайкальскі структурны комплекс. Вышэй рэзка нязгодна залягаюць сярэдне(на ўсёй плошчы ўпадзіны) і верхнедэвонскія (на У) адклады, якія ўтвараюць герцынскі структурны компл'екс. На Пд пашыраны таксама верхнеюрскія, мелавыя, месцамі палеагенавыя 1 неагенавыя 1 на ўсёй тэр. ўпадзіны антрапагенавыя адклады. Як структурныя элементы 2-га парадку па паверхні фундамента 1 рыфейскіх адкладах у межах А. у. вылучаюцца Віцебская мульда 1 Магілёўская мульда, падзеленыя Цэнтральнааршанскгм горстам. Па паверхнях крышт. фундамента, верхнепратэразойскіх 1 дэвонскіх адкладаў выдзяляецца шэраг лакальных структур. Большасць з іх слаба вывучаны. Фарміраванне А. у. пачалося 1 закончылася ў познім пратэразоі, найб. інтэнсіўна яё развіццё выявілася ў рыфеі. Па паверхні дэвонскіх адкладаў 1 адкладаў, якія залягаюць вышэй, А. ў. не вылучаецца. Дэвонскія ўтварэнні монаклінальна апускаюцца на У і складаюць зах. борт Маскоўскай сінеклізы. Юрскія, мелавыя, палеагенавыя і неагенавыя адклады апускаюцца на Пд 1 ўтвараюць паўн. борт Прыпяцкай сінеклізы. 3. А. Гарэлік. АРШАНСКІ АГРАКЛІМАТЬ'ІЧНЫ РАЁН, уваходзіць у Паўн. ўмерана цёплую вільготную аграклімат. вобласць. Займае пераважна Аршанскае ўзв., паміж Лучоскай ніз. і Аршанска-Магілёўскай раўнінай. (Межы раёна гл. на карце да арт. Агракліматычнае раянаванне.) Слабахвалістая паверхня з абс. вышынямі да 255 м пераразаецца невялікімі, але глыбокімі (да 15—20 м) далінамі і ярамі, дзе здараюцца інверсіі т-ры паветра. Ад суседніх аграклімат. раёнаў адрозніваецца болыпай кантынентальнасцю, сярэдняя т-ра паветра ў студз. —8°, у ліп. каля 18 °C, Макс. т-ра паветра 36 °C, мінім.—40 °C, сяпэдні са шматгадовых мінімумаў — 27 °,	—28 °C. Вегет.
    перыяд 184 сут (з 15—16 крас. да 16—18 кастр.). Працягласць перыяду з т-рай паветра вышэй за 0 °C — 227 сут, вышэй за 10 °C —140— 145 сут, вышэй за 15 °C — каля 87 сут. Сума т-р вышэй за 10 °C складае 2150° — 2200°. Апошнія замаразкі звычайна канчаюцца 3—5 мая, здараюцца да пачатку чэрв., першыя замаразкі ў пачатку кастр., зрэдку — у сярэдзіне верасня. Працягласць безмарознага перыяду 152 сут. Ападкаў за год каля 630 мм, у т. л. за цёплы перыяд каля 450 мм. Раз у 10 гадоў выпадае ападкаў за цёплы перыяд болып 475 мм, за год — 800 мм. Каэфіцыент увільгатнення Іванова за цёплы перыяд 1,05—1,1. але ў маі і часткова ў чэрв. ападкі
    не могуць кампенсаваць выпарэпня (дэфіцыт 5—25 мм). Устойлівае снегавое покрыва з 4—7 снежня да канца сак., 113—114 сут. На 3 раёна 2—3 % зім бываюць без устойлівага снегавога покрыва. Сярэдняя з найб. дэкадных вышынь снегавога покрыва дасягае 25—30 см, запас вады ў снезе каля 85 мм. Сярэдняя з найб. глыбінь прамярзання супясчанай і лёгкасугліністай глебы 55—60 см. Палявыя работы пачынаюцца 23— 25 крас. Лепшыя тэрміны сяўбы pannix яравых 4—6 мая, бульбы 8— 10 мая, жніва азімых 1—3 жн., сяўбы азімых 23 жніўня. Васковая спеласць у ранніх яравых наступае 6—8 жн., бульбоўнік завядае 4—6 верасня, Метэаралагічныя звесткі гл. таксама ў арт. Аршанская метэарагічная станцыя.
    АРШАНСКІ ВОДАНАПбРНЫ БАСЕЙН, зах. частка Маскоўскага воданапорнага басейна, на ПнУ Беларусі. Прымеркаваны да Аршанскай упадзіны і схілаў прылеглых дадатных структур. Працягласць з Пн на Пд каля 320 км, з 3 на У да 300 км. Ваданосныя гарызонты басейна, якія злучаны паміж сабой у комплексы, прымеркаваны да крышт. парод фундамента і карбанатна-тэрыгенных адкладаў верхняга пратэразою, сярэдняга і верхняга дэвону, Падпарадкаванае значэнне маюць ваданосныя комплексы мелавых, юрскіх і антрапагенавых адкладаў. Магутнасць зоны актыўнага водаабмену 200— 300 м. Воды напорныя, у першых гарызонтах антрапагенавай тоўшчы безнапорньія. Рэсурсы складаюць 20 млн. м3/сут, модуль падземнага сцёку да 2,6 л/с з 1 км2. П’езаметрычныя (напорныя) узроўні на глыб. 4—30 м ад паверхні, часам воды самавыліваюцца. Дэбіт свідравін 0,5— 19,4 л/с пры паніжэнні п’езаметрычнага ўзроўню на 0,5—20 м, у асобных выпадках дасягае 33,3—55,5 л/с пры паніжэнні п’езаметрычнага ўзроўню на 2—20 м. Воды прэсныя, гідракарбанатнага складу, мінералізацыя 0,1—0,5 г/л.
    Пярнуска-нараўскі ваданосны комплекс сярэдняга дэвону знаходзіцца ў so­ne запаволенага водаабмену. Воды саланаватыя 1 салёныя, сульфатнага, сульфатна-хларыднага і хларыднага складу, мінералізацыя 2,7—26 г/л. Глыбей у верхнепратэразойскіх адкладах і крышт. пародах фундамента воды расольныя, хларыдна-натрыевага окладу з колькасцю брому да 295 мг/л; мінералізацыя 100—163 г/л. П’езаметрычныя ўзроўні на глыб. 3,5—119,5 м ад паверхні. Дэбіт свідравін 0,2—10,8 л/о пры паніжэнні п’езаметрычнага ўзроўню на 0,5—39,9 м. Прэсныя воды басейна выкарыстоўваюцца для гасп. водазабеспячэння, саланаватыя, салёныя і расольныя — у бальнеалагічных мэтах у санаторыях «Лётцы» 1 «Прыдняпроўскі».
    Лгт.: Медведева М. Г. Гндрогеологнческое районлрованне северо-восточной частн Белорусснн.— У кн.: Режпм, баланс н регііоннка подземных вод. Мн., 1969; яе ж. Оршанскнй артезнанскнй бассейя.— У кн.: Гндрогеологня глубннных зон артезнанскнх баесейнов Белорусснн. Мн., 1975. М. Р. Мядзведзева. АРШАНСКІ ЛЯСГАС, арганізаваны ў 1936 на тэр. Аршанскага і Дубровенскага р-наў. 8 лясніцтваў. Пл. 52,3 тыс. га, у т. л. пад лесам 46,2 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (19,5 тыс. га) і 2-й (32,8 тыс. га) груп. Яловыя займаюць 40,9, бярозавыя 23,7, хваёвыя 18,8, асінавыя 9,2, чорнаальховыя 3,9, дубовыя 1, іншыя 2,5 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 55,2, сярэднеўзроставых 32.7, прыспяваючых 8,1, спелых лясоў 4 %. Агульны запас дрэвастою 6,29 млн. м3 (у т. л. спелага 0,39 млн. м3), гадавы прырост драўніны 0,21 млн. м3. Сярэднія ўзрост лесу 30 гадоў, банітэт 1,0, паўната 0,68. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 50 тыс. м3, высечак догляду 39 тыс. м3, лесааднаўлення 260 га.
    В. М. Кгслякоў.
    1.	Платопадобнае марэннае ўзвышша з суфазійнымі западзінамі, ярамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя эрадзіраваныя сугліністыя. Ворныя землі, яловыя лясы.
    2.	Буйнаўзгорыстаградавае марэннае ўзвышша з лагчынамі. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя эрадзіраваныя сугліністыя. Ворныя землі, пазапоймавыя лугі.
    3.	Плоскахвалістая водна ледавіковая раўніна з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, лагчынамі. Глебы дзярновападзолістыя забалочаныя супясчанапясчаныя. Пазапоймавыя лугі, бярозавыя, хвойныя лясы, ворныя землі.
    4.	Слабахвалістая марэнная раўніна, парэзаная лагчынамі з азёрамі. Глебы дзярновападзолістыя сугліністыя, тарфяна-ба-
    ЛАНДШАФТЫ АРШАНСКАГА РАЁНА
    лотныя. Бярозавыя лясы, вярховыя балоты, ворныя землі.
    5.	Дробнаўзгорыстае марэннае ўзвышша з лагчынным расчляненнем. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя эрадзіраваныя, дзярновападзолістыя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых лясоў.
    6.	Спадзістахвалістая водна-ледавіковая раўніна з суфазійнымі западзінамі. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя эрадзіраваныя, дзярнова-падзолістыя сугліністыя. Ворныя землі,
    АРШАНСКІ РАЁН, на ПдУ Віцебскай вобл. Пл. 1,7 тыс. км2. Горад абл. падпарадкавання Орша— цэнтр раёна, г. Барань (падпарадкоўваецца Аршанскаму гарсавету), гар. пасёлкі Арэхаўск і Копысь, 269 сельскіх нас. пунктаў, 18 сельсаветаў.
    Паверхня пераважна ўзгорыстая платопадобная. Паўд. частка ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, цэнтральная — Аршанскага ўзвышша, паўн.— Лучоскай нізіны. 82 % тэр. на выш. 180—220 м, у т. л. 57 % на выш. 200—220 м. Найвышэйшы пункт 237,5 м (на ПнЗ ад в. Стайкі), найб. пізкая адзнака 146 м (у даліне Дняпра каля Копысі).
    Геалагічная будова і к арысныя выкапні. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзгны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 20—160 м. На тэр. раёна праходзіць мяжа марэнных адкладаў апошняга, паазерскага зледзянення. Пад антрапагенавымі адкладамі залягаюць дэвонскія магутнасцю 310—490 м, верхнепратэразойскія (460—950 м). Агульная магутнасць платформавага чахла 870—1450 м. Пад ім на глыб. 1100—1500 м ніжэй узр.
    участкі шыракаліста-яловых лясоў.
    7.	Даліна з поймай, лакальнымі тэрасамі, прыдаліннымі зандрамі, ярыста-лагчынным расчляненнем. Глебы поймавыя дзярновыя забалочаныя, дзярнова-падзол істыя сугліністыя. Лугі, участкі ворных зямель.
    8.	Хвалістая марэнная раўніна з суфазійнымі западзінамі, ярамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя забалочаныя, дзярнова-палева-падзолістыя эрадзіраваныя сугліністыя. Ворныя землі, шыракал іста-яловыя лясы.
    м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 62 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 5,5 млн. т; 2 радовішчы даламіту з запасамі 13 млн. т (Гразівецкае, Кабяляцкае), 3 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 4,6 млн. м3 (Александрыйскае, Берасценаўскае, Селішчанскае), 2 радовішчы буд. пяскоў з запасамі 11,5 млн. м3 (Адроўскае, Ляўкоўскае 2-е), 3 радовішчы легкаплаўкіх глін з запасамі 1,6 млн. м3 (Высокаўскае, Сіўцоўскае 2-е, Смятанкаўскае), Аршанская 'мінеральная крыніца. Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул.