• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    К л і м а т. Болыпая частка раёна размешчана ў Аршанскім агракліматычным раёне. Сярэдняя т-ра студз. -7,8 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 627 мм за год. Вегет. перыяд 184 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Аршанская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да Верхнедняпроўскага гідралагічнага раёна (падраёны A і Б). Па тэр. раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Зах. Дзвіной і Дняпром. Найб. р. Дняпро з прытокамі Аршыца і Адроў (справа), Крапівенка і Лешча (злева). Густата рачной сеткі 0,43 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 6,5 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 31 км, магістральных і падвадных каналаў каля 260 км, рэгуляцыйных каля 180 км. Найб. азёры: Вял. Арэхаўскае, Дзевінскае, Перавалачна, Кузьміно, Карэсіна. Г л е б ы. Паўн. частка А. р. належыць да Сенненска-РасонскаГарадоцкага аграглебавага раёна, цэнтральная — да Аршанска-Горацка-Мсціслаўскага аграглебавага раёна, паўд.— да Шклоўска-Чавускага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 67,9, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 23,3, дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя 3,3, поймавыя (алювіяльныя) 2,5, тарфянабалотныя 3; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 84.9, супясчаныя 1І,4, пясчаныя 0,7, тарфяныя 3. Плоскасная эрозія на 15,6 % пл. ворных зямель, у т. л. на 11,5 % слабая, 2.8 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны с в е т. Расліннасць належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі. Луті невял. ўчасткамі, агульная пл. 24 тыс. га. Сухадолы займаюць 51 %, нізінныя 37,5 %, заліўныя 11,5 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 23 % тэр. раёна; пераважаюць невял. масівы па 200— 300 га, найб. Арловае Гняздо, Чукуева. Склад лясоў (у %): хваёвыя
    52,1, яловыя 14,6, дубовыя 0,4, ясянёвыя 0,6, асінавыя 6,3, шэраальховыя 5,7, чорнаальховыя 4.8, кляновыя 0,1, бярозавыя 15,4. 24,5 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 62 балоты (належаць да Гарадоцка-Чашніцкага тарфянога раёна і Аршанска-Мсціслаўскага тарфянога раёна) пл. 4,2 тыс. га, з іх 3813 нізінныя, 364 вярховыя, 28 га пераходныя. Найб. балотныя масівы: Вусце, Панізоўе, Балбасава, Дзевінскі Мох. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, заяц-бяляк і заяц-русак, янотападобны сабака, ліс, чорны тхор, вавёрка, лясная куніца, воўк, рысь, выдра, андатра, крот.
    Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 62,9 % тэр. (47,2 % ворных зямель, 14,1 % сенажацей і пашы). Асн. землекарыстальнікі — 28 калгасаў (69,2 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 21 дзяржгас (30,8 тыс. га с.-г. угоддзяў). На канец 1981 асушана 13,7 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 42, найвышэйшы 52, найніжэйшы 30. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых кулыур і бульбы. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў, металаапрацоўкі, здабычы торфу, харч. прам-сці. У pa­ene Аршанскі лясгас (Аршанскае, Балбасаўскае, Дняпроўскае, Копыскае, Клюкаўскае лясніцтвы), Багушэўскі доследны лясгас (Сафіёўскае лясніцтва). Помнікі прыроды мясцовага значэння — Высокаўскі парк і Межаўскі парк. 3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляецца буры мядзведзь, барсук, звычайны зімародак, з раслін •— баранец звычайны, павойнік прамы, каменяломнік зярністы, зубніца клубняносная, гладыш шыракалісты, купальнік чорны, шпажнік чарапіцавы. На 1.1.1982 у раёне 137 калектыўных і 19,7 тыс. індывідуальных членаў т-ва аховы прыроДЫ. Ф. Ф. Бурак, Г. П. Рудава, A. А. Костка, М. Ф. Янюк.
    АРШАНСКІ СТАДЫЯЛ (ад назвы г. Орша), максімальны стадыял апошняга паазерскага зледзянення. Адбыўся ў інтэрвале 17,7—17 тыс. гадоў назад. Ледавіковыя покрывы апошняга зледзянення ў гэты час былі ўсюды максімальнымі, а пахаладанне планетарным. Сфарміраваліся аршанскія стадыяльныя слаі, складзеныя з марэнных, канцова-
    марэнных, водна-ледавіковых, лёсападобных, алювіяльных і інш. тыпаў адкладаў. Канцавыя марэны (пераважна пясчана-жвіровыя) цягнуцца ад Оршы да воз. Сялява, на 3 ад воз. Лепельскае да воз. Нарач і далей у напрамку Вільнюса і Гродна. Алювіяльныя адклады складаюць 2-я надпоймавыя тэрасы рэк бас. Дняпра. Лёсападобныя адклады шырока развіты ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, Навагрудскага ўзв., Мазырскай грады.
    Б. М. Гурскг, Р. I. Лявіцкая. АРШЫЦА, рака, правы прыток Дняпра, у Аршанскім р-не. Даўж. 33 км. Пачынаецца з воз. Вял. Арэхаўскае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Вадазбор (519 км2) у межах Аршанскага ўзв., пад лесам 27 %. Даліна ў верхнім цячэнпі трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. Сярэднегадавы расход вады
    Сузор’е Арыён.
    ў вусці 3,3 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае 70 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаўся ў 1931—36, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Андрэеўшчына. Пры ўпадзенні А. ў Дняпро — г. Орша.
    АРЫБАТЫДЫ, група сямействаў кляшчоў; тое, што панйырныя кляшчы.
    АРЫЁН (лац. Orion), экватарыяльнае сузор’е. Найярчэйшыя зоркі 0,1 (Рыгель; |3); 03—1,2 (Бетэльгейзе; «); 1,6 (Белатрыкс; у); 1,7; 1,8; 2,0 і 2,2 візуальнай зорнай велічыні. Злева (3 Арыёна размешчана бачная простым вокам Вялікая газавая туманнасць А. У А. 120 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 тэр. БССР відаць увосень і зімою.
    АРЫЖНЯ, рака, правы прыток Пцічы, у Старадарожскім р-не і на мяжы Старадарожскага і Глускага р-наў. Даўж. 24 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Дубное. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (176 км2) раўнінны, пад лесам 38 %.
    АРЫЗІЯС (Oryzias lafipes), рыба атр. карпазубых. Водзіцца ў неглыбокіх вадаёмах Японіі. У СССР завезены ў 1960-я г.; разводзіцца як акварыумная рыба.
    Даўж. 4—5 см. Цела выцягнутае, галава і пярэдняя ч. спіны сплюшчаныя. Асн. колер у афарбоўцы шэры з жаўтаватым адценнем. У самцоў плаўнікі брушныя цёмныя, спінны завостраны і выцягнуты, асобныя прамяні анальнага падоўжаныя; у самак спінны плаўнік круглаваты. Гадуюць А. ў адносна невял. шырокіх акварыумах.
    АРЫКТАЦЭНОЗ (грэч. oryktos выкапнёвы+koinos агульны), комплекс акамянелых рэшткаў выкапнёвых арганізмаў у дадзеным месцазнаходжанні. Уключае аўтахтонныя і алахтонныя арганізмы. У А. захоўваецца толькі невялікая ч. былых біяцэнозаў. На тэр. Беларусі вывучаюцца А. ардовікскіх, сілурыйскіх, дэвонскіх і антрапагенавых адкладаў. Даследуе А. палеаэкалогія.
    АРБІНЧЫН Мікалай Іванавіч (н. 28.2.1914, с. Зямлянск Варонежскай вобл.), беларускі сав. фізіёлаг. Чл,кар. АН БССР (1966), д-р біял. н. (1955), праф. (1960). Чл. КПСС з 1945. Скончыў Белацаркоўскі с.-г. ін-т (1937). У 1948—50 на кафедры фізіялогіі Варонежскага мед. ін-та, у 1950—59 у Ін-це эксперым. медыцыны АМН СССР у Ленінградзе. У 1959—66 заг. кафедры нармальнай фізіялогіі Гродзенскага мед. ін-та. У 1966—69 і з 1975 заг. лабараторыі кровазвароту Ін-та фізіялогіі АН БССР. У 1969—71 нам., у 1972—75 заг. Сектара геранталогіі АН БССР. Працы ў галіне фізіялогіі і патало-
    гіі кровазвароту, параўнальнай і эвалюцыйнай геранталогіі.
    Тв.: Фазы п перноды сердечного цнкла.—■ Мн., 1970 (разам з Ф. М. Сянько); Пернфернческііе «сердца» человека.— Мн„ 1980.
    АРЫЯ, ручай, левы прыток р. Варонінка (бас. Дняпра), у Быхаўскім р-не. Даўж. 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 На ўсім працягу каналізаваны. Вадазоор (38,5 км2) на паўд.-зах. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 51 %.
    АРЭАЛ (ад лац. area плошча, прастора), прыродная вобласць пашырэння віду (роду, сямейства) жывёл ці раслін. Адрозніваюць А. суцэльныя (віды пастаянна трапляюцца ў адпаведных ім біятопах, папр., А. пекаторых марскіх і таежных відаў) і перарывістыя (асобныя папуляцыі віду займаюць адасобленыя ўчасткі і не маюць кантактаў паміж сабой, напр., зубры ў Белавежскай пушчы і на Каўказе). Часам А. бывае суцэльным, але паблізу яго ўскраіны від засяляе адасобленыя ўчасткі («астраўныя месцазнаходжанні», або эксклавы). Эндэмічны А. займае невял. вобласць, касмапалітычпы — значную ч. тэр. Зямлі. А. можа скарачацца або пашырацца ад змены прыродных умоў, прыстасаванасці віду і дзейнасці чалавека. Па тэр. Беларусі праходзяць граніцы А. звыш 300 відаў раслін (дубу скальнага, вольхі шэрай, грабу звычайнага, бярозы карлікавай, арнікі горнай, марошкі і інш.), некаторых птушак (белай курапаткі, белавокага нырца) і млекакормячых (сусліка рабога, хамяка звычайнага). Антрапагеннае ўздзеянне на прыроду вядзе да скарачэння А. многіх відаў раслін (за апошнія 100—120 гадоў адзначана амаль у 50 відаў, напр. у ламаноса прамога, званка лілеялістага і інш.) і жывёл (буры мядзведзь, палятуха звычайная, лятучыя мышы, буйныя дзёяныя і начныя драпежныя птушкі і інш.), адначасова ў выніку акліматызацыі пашыраюцца А. іншых відаў. Даныя пра А. выкарыстоўваюцца пры вызначэнні жывёльных і раслінных рэсурсаў і мер іх аховы, у барацьбе са шкоднікамі.
    Лгт.: Козловская Н. В., Парф е н о в В. II. Хорологня флоры Белорусснн.— Мн., 1972; Козловская Н. В. Флора Белорусснн, закономерностн ее формнровання, научные основы нспользовання н охраны.— Мн., 1978; Толмачев A. II. Основы учення об ареалах.—Л., 1962. Я. I. Марозаў. АРЭАЛбГІЯ (ад грэч. Ares Марс+ + ...логія), навука пра геаграфічнае размяшчэнне відаў або родаў жывёл і раслін; тое, што харалогія.
    АРЭНАВІРУСЫ (лац. arena пясок+ +virus яд), група РНК-змяшчальных вірусаў жывёл і чалавека, якія маюць тонкія гранулы, падобныя да пясчынак, і агулыіы групаспецыфічны аптыгеп. Выклікаюць арэнавірусныя хваробы. А. выдзелены ад дзікіх мышападобных грызуноў, якія пераносяць інфекцыю бессімптомна. Чалавек заражаецца паветранапылавым і аліментарным шляхамі ад інфікаваных грызуноў і людзей. АРЭНАЛІХЁНЬІ (ад лац. arena пясок+грэч. leichen лішай, лішайнік), лішайнікі, якія пасяляюцца пераважна на беднай пясчанай глебе. На Беларусі дамінуюць у наглебавым покрыве лішайпікавых хвойнікаў. Прадстаўлены родамі: карнікулярыя, кладзіна, кладонія, стэрэакаўлан, цэтрарыя.
    АРЭШГСКІ ЯРУС (ад назвы гары Арэніг ва Уэльсе), 2-і знізу ярус ніжнеардовікскага аддзела ардовікскай сістэмы. У БССР выяўлепы ў 2 ізаляваных раёнах — на ПдЗ (Брэсцкая вобл.) і на ПнЗ (Віцебская, Гродзенская і Мінская вобл.). Прадстаўлены адкладамі латорпскага і волхаўскага гарызонтаў, якія трансгрэсіўна залягаюць на пародах кембрыю або трэмадокскага яруса ардовіку.