Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
амаль па ўсёй тэр. на глыб. ад некалькіх дзесяткаў м да некалькіх км у розных па ўзросту і літалогіі пародах. Некаторыя даследчыкі падземныя напорныя воды глыбокіх гарызонтаў, у т. л. ў дэвонскіх адкладах Прыпяцкага прагіну, не адносяць да артэзіянскіх у сувязі з негідрастатычнай прыродай напораў.
А. в. надзейна ахаваны ад забруджвання. Да глыб. 150—400 м, радзей да 500 м А. в. прэсныя, з больш глыбокіх слаёў маюць павышаную мінералізацыю. т-ру (гл. Мінерал-ьныя воды). А. в. Беларусі належаць да Аршанскага, Брэсцкага, Прыпяцкага воданапорных басейнаў і Беларускага воданапорнага скляпення (гл. адпаведныя арт.). Прэсныя воды выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння Брэста, Гомеля, Магілёва, Гродна, Пінска, Мінска, часткова Віцебска, Бабруйска і інш.; мінеральныя — на бальнеалагічныя мэты (на курортах Ждановічы, Бабруйск, Рагачоў, Нарач, Лётцы), высокамінералізаваныя бромёдзістыя расолы перспектыўныя для здабычы спажыўнай солі, хлорыстага кальцыю. а таксама брому, ёду і інш. мікраэлементаў. A. В. Кудзельскі. АРТЭЗІЯНСКІЯ СВІДРАВІНЫ, а ртэзіянскія калодзежы, свідравіпы для забору артэзіянскіх водаў. Звычайна замацоўваюцца трубамі, у зоне ваданоснага пласта
Артрадэсмус: 1 — сыходны; 2 — кувалдападобны.
Артылія аднабокая: 1 — агульны выгляд; 2 — кветка; з — плод.
абсталёўваюцца фільтрамі (ёсць бясфільтравыя А. с.). Першыя на Беларусі А. с. паявіліся на вял. чыг. станцыях і казённых гарэлачных заводах у канцы 19— пач. 20 ст. Першая глыбокая А. с. для водазабеспячэння прабурана ў 1915 у Мінску ў даліне р. Свіслач (дэбіт да 36,9 м3/гадз). 3 1950-х г. групавыя, часцей адзінкавыя А. с. ствараюцца для надзейнага водазабеспячэння якаснай пітной і тэхнал. вадой вялікіх нас. пунктаў, асобных прадпрыемстваў і жывёлагадоўчых комплексаў рэспублікі.
Глыбіня іх некалькі дзесяткаў, радзей больш за 100 м, дэбіт да 50 м3/гадз, зрэдку да 100 м3/гадз. У болыпасці А. с. п’езаметрычныя ўзроўні ўстанаўліваюцца ніжэй паверхні зямлі (у даліне Нёмана ў раёне г. Гродна, напрыклад, да 18—22 м), у выпадках, калі п’езаметрычны ўзровень ніжэй узроўню зямлі, карыстаюцца водападымальнымі сродкамі (апушчаныя помпы). A. М. Шпакаў. АРХЕА... (ад грэч. archaios старажытны), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «старажытны» і паказвае на адносіны іх да старажытнасці.
АРХЕАПТЭРЫСАВАЯ ФЛбРА (ад археа...+грэч. pteris папараць), існавала ў познім дэвоне. Змяніла псілафітавую флору. Вылучана па знаходках на Рускай платформе, Урале. Саяна-Алтаі, у Казахстане, Зах. Еўропе, Аўстраліі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі прадстаўнікі А. ф. выяўлены на ПдУ, у Прыпяцкай упадзіне ў адкладах позняга фамену (азёрска-хаванскія слаі). У складзе А. ф. дзеразовыя, членістасцябловыя і папарацепадобныя, у канцы дэвону з’явіліся прымітыўныя голанасенныя расліны. Развіваліся сумчатыя грыбы і нематафіты. Па складу і разнастайнасці відаў А. ф. блізкая да раннекаменнавугольнай флоры.
АРХЁЙ (ад археа...), ніжняя, самая старажытная група горных парод дакембрыю і адпаведны адрэзак геал. часу (эра, эон) іх фарміравання. Пачаўся болып за 3,5 млрд. гадоў назад, цягнуўся болып за 1 млрд. гадоў (гл. Геалагічнае летазлічэпне). Пароды А. складаюць большую, пераважна ніжнюю частку зямной кары і ўверх па разрэзу змяняюцца ўтварэннямі пратэразою. Архейскія пароды разам з ніжнепратэразойскімі ўтвараюць крышт. фундамент Беларусі. Залягаюць на глыб. ад першых дзесяткаў да 5 — 6 тыс. м. Найб. блізка да паверхні (ад 8 і больш м) архейскія пароды ў межах Мікашэвіцка-Жыткавіцкага
выступу, скляпеністай частцы Беларускай антэклізы (100 і больш м), каля в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на яны выходзяць на дзённую паверхню. Па саставу парод, структурнаму становішчу, ступені метамарфізму, з улікам ізатопна-геахранал. даных аб іх узросце А. Беларусі падзяляецца на шчучынскую і аколаўскую серыі.
Найб. старажытная шчучынская серыя пашырана на ўсёй тэр., утварае аснову крышт. фундамента. Складзена з гнейсаў, амфібалітаў і двухпіраксенавых крышт. сланцаў. якія сфарміраваліся ў выніку метамарфізму стараж. асадкавых, вулканагенных і магматычных парод ва ўмовах амфібалітавай і гранулітавай фацый. Шчучынская серыя ўмоўна падзяляецца на 3 тоўшчы: ніжнюю (біятытавыя, біятыт-амфіболавыя плагіягнейсы, у больш позні час інтэнсіўна гранітызаваны), сярэднюю (двухпіраксенавыя крышт. сланцы і піраксенавыя амфібаліты), верхнюю (біятытавыя гнейсы, якія маюць у сабе гранат і часам сіліманіт). Утварэнні шчучынскай серыі змяты ў складкі, маюць стромкае, амаль вертыкальнае заляганне, разбіты трэшчынамі розных напрамкаў, гранітызаваны, прарваны інтрузіўнымі целамі розных магматычных парод. Ізатопны ўзрост парод шчучынскай серыі, вызначаны калій-аргонавым метадам, ад 1000 да 1700 млн. гадоў, а паводле даных болып надзейнага свінцова-ізатопнага метаду, 2580±70— 80 млн. гадоў. Пароды аколаўскай серыі сфарміраваліся на заключным этапе ар~ хейскага цыкла асадканамнажэння, што адбывалася ў наложаных вузкіх і доўгіх паніжэннях сярод утварэнняў шчучынскай серыі. Метамарфізаваны ва ўмовах ніжняй ступені амфібалітавай фацыі з паступовым пераходам да эпідот-амфібалітавай фацыі і прарываюцца жыламі і масівамі гранітаў бабаўнянскага і жухавіцкага тыпаў. Складзены з пачкаў пластоў і змяты ў складкі, крылы якіх менш стромкія, чым у складках парод шчучынскай серыі. Трапляюцца пераважна ў фундаменце скляпеністай часткі Бел. антэклізы, як рэлікты — у межах інш. тэктанічных структур. У сярэдняй ч. аколаўскай серыі ёсць праслоі жалезістых кварцытаў і жалезіста-сілікатных парод, якія дзеляць яе на падрудную і надрудную тоўшчы. У падруднай тоўшчы (гуменаўшчынская світа) развіты пераважна амфібаліты і амфіболавыя плагіяклазы з рэдкімі праслоямі гранатабо кумінгтанітзмяшчальных гнейсаў. Надрудная тоўшча (ячанская світа) складзена з амфібалітаў, пластоў біятытава-амфіболавых і амфібол-біятытавых плагіягнейсаў, якія часам пераходзяць у гнейсы з антыфілітам, кумінгтанітам, стаўралітам, кардыярытам і гранатам. Узрост парод серыі вызначаецца заляганнем іх на ўтварэннях шчучынскай серыі і ўзростам дыябазаў (1950 млн. гадоў. калій-аргонавы метад), дайкі якіх прарываюць тоўшчу. Гэта значыць, што пароды аколаўскай серыі значна старэйшыя, чым дыябазы, якія яе прарываюць. і павінны быць не маладзей 2 млрд. гадоў. Па аналогіі з узростам падобных з імі парод гімольскай серыі Карэліі, якую адносяць да верхняга архею, аколаўская сепыя ўмоўна лічыцца верхнеархейскай. 3 утварэннямі А. на Беларусі звязаны Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд і шэраг дробных рудапраяўленняў, у якіх
ёсць жалеза, тытан, ванадый, кобальт (шчучынская серыя), Аколаўскае радовгшча жалезных руд (аколаўская серыя).
A. М. Пап. АРЦІСЛАЎКА, рака, левы прыток Дняпра, у Шклоўскім р-не. Даўж. 17 км. Пачынаецца каля в. Нічыпаравічы, цячэ праз воз. Святое. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о. Вадазбор (150 км2) раўнінны, пад лесам 26 %0.
АРЦІСЛАЎКА, зона адпачынку мясцовага значэння, за 15 км на Пн ад Магілёва, на Дняпры. Устаноўлена ў 1981. Пл. 7,2 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 15 тыс. чал. Прызначана для размяшчэння ўстаноў і баз для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Магілёва.
АРЦГСЛАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля зах. ускраіны в. Пруды Шклоўскага р-на, на левабярэжнай поймавап тэрасе Дняпра. Пластавы паклад звязаны з сучаснымі алювіяльнымі адкладамі. Разведаныя запасы 847 тыс. м3.
Жвіру памерам больш за 5 мм 19,5— 74 % (у сярэднім 34 %). Гліністых часцінак у жвіры да 2,5%, у пяску-адсеве 0,2—5 %. Пясок-адсеў сярэднезярністы, радзей буйназярністы. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—7 м, ускрышы 0,2— 4 м. Пяскі і жвір прыдатныя на вытв-сць бетону і буд. раствораў, дарожнае буд-ва. Радовішча не эксплуатуецца.
В. М. Грушэцкг. АРЦЫРЫЯ (Агсугіа), род слізевікоў сям. арцырыевых. Вядома больш за 20 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР каля 10 відаў, з іх на Беларусі (пераважна ў Магілёўскай і Мінскай абл.) 4. Сапратрофы. Растуць у ліп.— кастр. ў лясах на гнілых дрэвах, ламаччы, пад карой пнёў, на апалым лісці.
Вегетатыўнае цела (плазмодый) Oenae, шэрае або ружова-чырвонае. Спарангіі выш. 1—3 мм, цыліндрычныя, авальныя або круглаватыя, жоўтыя, чырвоныя, ружовыя, на кароткіх ножках, скучаны ў групы. Капіліцый (асобыя ніці ў спарангіях) сеткавы са спіральнымі патаўшчэннямі 1 малюнкам на паверхні валокнаў. У спелых спарангіях верхняя ч. адпадае, ніжняя астаецца ў выглядзе дробненькіх кубачкаў.
Споры дыям. 6—9 мкм, шарападобныя, амаль бясколерныя, гладкія ці дробнашыпаватыя.
У БССР найб. вядомы 2 віды. A. п а н і к л а я (A. nutans) мае белаваты, вадзяністы плазмодый, буравата-жоўтыя, скучаныя спарангіі і вохрыста-жоўтыя або бураватыя споры (у масе). А. аголеная (A. denudata) адрозніваецца белым, тэракотавым або кармінава-чырвоным плазмодыем, авальнымі ці кароткацыліндрычнымі, скучанымі СПарангІЯМІ. Г. I. Сяржаніна.
АРШАНСКА-ГОРАЦКА-МСЦІСЛАЎСКІ АГРАГЛЁБАВЫ РАЁН. У складзе паўн.-зах. акругі Паўночнай глебавай правінцыі на тэр. 4 адм. раёнаў Віцебскай і 2 раёнаў Магілёўскай абл. Пл. 4,2 тыс. км2. Займае Горацка-Мсціслаўскую раўніну. Рэльеф хвалісты з пакатымі схіламі да Дняпра на Пн і Аршанска-Магілёўскай раўніны на Пд. Месцамі схілы моцна расчлянёны далінамі рэк, ручаямі, ярамі і лагчынамі; пашыраны суфазійпыя западзіны. Глебаўтваральныя пароды — лёсы і лёсавыя карбанатныя суглінкі, магутнасць іх залежыць ад абс. вышыні мясцовасці (найбольшая ў раёне Мсціслава —12 м). Пераважаюць дзярнова-падзолістыя палевыя глебы, часта ў спалучэнні з перагнопна-ілавата-глеевымі глебамі суфазійных сподкаў. Тарфяна-балотныя глебы па днішчах лагчын. Торф абагачаны вапнай, якая ўтварае вапнавыя туфы і тарфатуфы. У с.-г. мэтах выкарыстоўваецпа 60—70 % тэрыторыі. Кіслых глеб 81,7 %. Асн. мерапрыемствы па павышэнню ўрадлівасці глеб: ліквідацыя мікразападзін, папярэджанне плоскаснай і глыбіннай эрозіі, водарэгулявальныя і глебаахоўныя лесапасадкі. вапнаванне. Гл. карту ў т. 2 на ўкл. да арт. Глебава-геаграфічнае раянаванне. АРШАНСКАЕ ЎЗВЬ'ІШША, на ПдУ Віцебскай і ПнУ (нязначная ч.) Мінскай абл. Займае паўд. ч. Сенненскага, паўн.-зах. ч. Аршанскага Р-наў, Талачынскі р-н, ПнУ Круп-