Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Літ.: Д о л б іі к М. С. Ландшафтная структура орніітофауны Белорусснн.— Мн.. 1974. М. С. Долбік.
АРШТАЛОГІЯ МЕДЫЦЫНСКАЯ, раздзел арніталогіі, які вывучае ўдзел птушак у пашырэнпі ўзбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл. Даследаванні па А. м. у БССР пачаліся ў 1950-я г„ вядуцца ў НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Ін-це заалогіі АН БССР. Вывучаліся вірусы, якія экалагічна звязаны з птушкамі (В. I. Вацякоў, I. М. Воінаў, A. С. Гембіцкі, У. 3. Салавухін і інш.), адлюстравана роля пералётных птушак у заносе вірусаў на тэр. заходніх раёнаў СССР і ўтварэнні новых прыродных ачагоў хвароб, высветлены ўмовы фарміравання гэтых
Арпатус.
ачагоў. У 70—80-я г. прадаўжаюцца даследаванні дастасавальна да вырашэння праблем вірусалогіі і краявой эпідэміялогіі.
Лгт.: В о н н о в II. Н. Внрусблогпческне аспекты меднцннской орннтологнп.— Мн., 1979; Воннов, Н. Н., Cono у х н н В. 3. Внрусы, птнцы, людн,— Мн., 1977. I. М. Вогнаў.
АРНІТАФАУНА (ад арніта... + + фауна), авіфауна, сукупнасць відаў птушак пэўнай мясцовасці, краіны або геал. перыяду. На Беларусі сучасныя рысы А. набыла ў пасляледавіковы перыяд. Мяшаная; паходзіць ад еўрапейскага (птушкі шыракалістых лясоў), сібірскага (птушкі цемнахвойных лясоў) і міжземнаморскага (птушкі хмызнякоў і адкрытых прастораў) тыпаў эндэмічных фаун. Паводле складу відаў прамежкавая паміж А. сумежных тэр. СССР і ПНР. Уключае 287 відаў. Аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных арнітакомплексаў. У барэальным — птушкі фауны цемнахвойнай тайгі (глушэц, рабчык, даўгахвостая і лапландская няясыці, арэхаўка, кукша, чыж, гіль, крыжадзюбы і інш.). Самы буйны арнітакомплекс звязаны з шыракалістымі (сіпуха, соўкасплюшка, чырвоны каршун, малы падворлік, беласпіны і зялёныя дзятлы, садовая аўсянка і інш.) і мяшанымі ялова-лісцевымі (цецярук, чорны коршун, пугач, няясыць звычайная, вяхір, клінтух, зязюля звычайная, круцігалоўка, сарока, сойка, дзяраба і інш.) лясамі. 3 стэпавых і паўд. відаў у А. Беларусі аўдотка, шэрая курапатка, перапёлка, прасянка, чорнагаловы чакан, рэмез і інш. Частку А. складаюць віды, не звязаныя з пэўнымі геагр. ландшафтамі (шэрая вапона, галка, звычайная аўсянка, шызы голуб, вераб’і, ластаўкі і інш.). Эндэмічных відаў на Беларусі няма. Склад А. розных раёнаў неаднолькавы, вызначаецца іх гіст. мінулым і сучаснымі ландшафтнымі асаблівасцямі. Дыферэнцыяцыя А. найлепш выяўляецца ў шыротным напрамку. Тэрыторыяй БССР абмяжоўваецца пашырэнне на Пн 25 відаў птушак (сіпуха. аролкарлік, чырвоны каршун. аўдотка, чарналобы саракуш і інш.), на Пд 16 (белая курапатка, касматаногі сыч, залацісты сявец, сярэдні кулон, малая чайка і інш.), на У трох (караткапальцая пішчуха, чырвонагаловы каралёк, малы падворлік), на 3 трох (марадунка, князёк, стэпавая ціркушка) відаў птушак.
А. Беларусі падзяляецца на адасобленыя групы: 208 відаў гняздоўных (з іх 47 жывуць асела), І60 робяць пе-
ралёты вясной і ўвосень, 38 трапляюцца толькі на пралётах вясной і ўвосень, 11—толькі зімою, 30 відаў залятаюць на тэр. рэспублікі ў гнездавы перыяд і ў час пералётаў. Сярод гняздоўных птушак 102 віды, звязаныя жыццём з лясамі, 73 віды — з вадаёмамі, берагавой расліннасцю і балотамі, 21 від — з адкрытымі прасторамі ў прыродным і культурным ландшафтах, 12 відаў — з населенымі месцамі.
За апошнія 100—150 гадоў зніклі на Беларусі стрэпет, коўпіца, каравайка, баклан, пелікан і інш. віды. Менш стала глушцоў, цецерукоў, рабчыкаў, жураўлёў, соў, буйных драпежных птушак, кулікоў, птушак-дуплагняздоўнікаў. Пабольшала палявых і лясных жаваранкаў, лясных конікаў, валасянак і інш. жыхароў сенажацей, драбналесся. За апошнія 20 гадоў бел. А. папоўнілася кольчатай туркаўкай, гарыхвосткай-чарнушкай і канарэечным уюрком. Яны паявіліся ў паўд.-зах. раёнах рэспублікі, інтэнсіўна рассяляюцца на ПнУ. Вядуцца доследы па штучнаму развядзенню шэрых курапатак (Бярэзінскі запаведнік) і акліматызацыі фазанаў. У складзе А. важныя паляўнічыя віды птушак (цецерукі, слонкі, бакасы, дупелі), здабыча якіх рэгламентуецца заканадаўствам. Каб узбагаціць А., паляўнічыя, рэдкія і карысныя лясной і сельскай гаспадарцы птушкі ахоўваюцца. 6 асабліва рэдкіх відаў А. Беларусі, якія знікаюць (арлан-белахвост, бусел чорны, беркут, змеяед, скапа, сокал-сапсан), занесены ў Чырвоную кнігу СССР, 45 відаў — у Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Ахове птушак спрыяе актыўная прапаганда беражлівых адносін чалавека да прыроды. Традыцыйная на Беларусі ахова насельніцтвам ластавак, буслоў, шпакоў, белых курапатак і інш. птушак. Даследуе А. арніталогія. Вынікі вывучэння А. пакладзены ў аснову некаторых схем зоагеаграфічнага раянавання Беларусі.
Лгт.: Федюшнн A. В., Долбнк М. С. Птнцы Белорусснн.—Мн., 1967; ВязовнчЮ. А. Дякне уткн Белоруссня.— Мн., 1973; Долбнк М. С., Дор о ф e е в A. М. Редкне н нсчезаюіцне птяцы Белорусснп.— Мн., 1978.
М. С. Долбік. АРНІТАХАРБІЯ (ад арніта... + грэч. choreo іду, пашыраюся), разнос пладоў і насення птушкамі, напр., жалудоў і арэхаў сойкамі; насення рабіны, вішні, маліны драздамі. АРНІТОЗЫ (ад арніта...), п с і т ак о з ы, вострыя інфекцыйныя хваробы птушак, млекакормячых жывёл і зрэдку чалавека, якія выклікаюцца хламідыямі. Адносяцца да антра-
пазаанозаў. Да А. ўспрыімлівыя да 125 відаў птушак (куры, качкі, гусі, індыкі, галубы, чайкі, белыя чаплі, канарэйкі, папугаі), больш як 15 відаў млекакормячых (свінні, авечкі, козы, цяляты). На Беларусі прыродных ачагоў А. не выяўлена. У 1950— 60-я г. адзначаліся ўспышкі А. сярод галубоў у Гродне, Мінску і яго ва-
Арол-карлік.
коліцах, куранят на адным з птушкакамбінатаў у Віцебскай вобл. На А. хварэюць маладыя птушкі. Крыніца інфекцыі — хворыя і носьбіты хламідыяў. У хворых п т у ш а к адзначаецца запаленне дыхальных шляхоў і страўнікава-кішачнага тракту, параліч ног і крылаў. Ч ал а в е к заражаецца на А. ад птушак і іх інфіцыраванымі яйцамі. Выяўляецца хвароба павышэннем т-ры, галаўным болем, агульнай слабасцю, запаленнем лёгкіх. Прафілактыка А.: увядзенне каранціну на тэр. птушкаферм, дзе ёсць выпадкі захворвання, знішчэнне хворых птушак, дэзінфекцыя памяшканняў.
М. М. Ламапосаў, У. Я. Старадубцава. АРбЛ (лац. Aquila), экватарыяльнае сузор’е. Найболып яркія зоркі 0,8 (Альтаір; а), 2,7 і 3,0 візуальнай зорнай велічыні; 70 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 тэр. БССР відаць вясной, летам і ўвосень.
АРОЛ-ЗМЕЯЁД, птушка сям. ястрабіных; тое, што змеяед.
АРОЛ-КАРЛІК (Aquila pennata), птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. Еўропе. Афрыцы, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Індыі, Аўстраліі, на Малайскім архіпелагу, у СССР — на Украіне, Каўказе, Алтаі, у Сярэдняй Азіі, Забайкаллі. На Беларусі гняздуецца на ПдЗ, паўн. мяжа гнездавання праходзіць праз Белавежскую пушчу. Пералётны від. Жыве ў старых лісцевых і мяшаных лясах. Корміцца дробнымі птушкамі і грызунамі. Здабычу высочвае ў палёце або выпуджвае, падпільноўвае ў засадзе. Рэдкі від. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Здабыча А.-к. ў БССР забаронена. Неабходныя меры аховы прадутледжваюць выяўленне і карціраванне гнёздаў, абсалютнае запаведванне лясных кварталаў з гнёздамі А.-к. з сак. да верасня.
Самы малы з арлоў. Даўж. цела 48— 59 см, маса 500—900 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне зверху бурае, знізу вохрыстае або белаватае з вузкімі цёмнымі плямкамі. Трапляюцца птушкі з цёмнай і светлай афарбоўкай. Крылы вузкія, размах 1,2 м. Хвост noyri. закруглены. Прылятае ў красавіку. Жыве парамі (стварае пасл'я прылёту). Такаванне — разнастайныя піруэты 1 фігуры. Голас — высокае меладычнае «юг — юг — юг» або «цервіць — цервіць». Гнёзды робіць на высокіх дрэвах у разгалінах тоўстых сукоў на выш. 12—22 м або займае гнёзды інш. дзённых драпежных птушак. чапляў, крумкачоў. Нясе 1—2 белыя або зеленаватыя яйцы ў канцы крас.— пач. мая. Наседжванне 30—35 сут. Птушаняты вылятаюць праз 9 тыдняў у канцы ліп.— пач. жніўня. Адлятае на поўдзень невял. групкамі або паасобку. Зімуе ў М. Азіі і Усх. Афрыцы. A. М. Дарафееў. АРОЛ-МАГ1ЛЫПК (Aquila heliaca), птушка сям. ястрабіных атр. сока-
лападобных. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Пярэдняй, Малой і Сярэдняй Азіі, у СССР — у паўд. раёнах Еўрап. ч„ Зах. Сібіры, Забайкаллі. На Беларусі вельмі рэдкі выпадкова залётпы від. Адзначаны ў 1920 у Прыпяцкім Палессі. Жыве ў старых лісцевых і мяшаных лясах, якія чаргуюцца з адкрытымі мясцінамі. Корміцца пераважна дробнымі млекакормячымі, мярцвячынай. Карысная сельскай і лясной гаспадарцы птушка (знішчае шкодных грызуноў). Занесены ў Чырвоную кнігу СССР.
Буйны арол, маса 2,5—3 кг. Агульная афарбоўка апярэння цёмна-бурая, на плячах белыя плямы, на галаве жоўтая «шапачка». Васкавіца і лапы жоўтыя. Размах крылаў каля 2 м. Дзюба масіўная, моцная, лапы апераны да пальцаў, Голас падобны на сабачы брэх: «ц’яў —ц’яў — ц’яў». Гнёзды робіць з тоўстых галін на верхавінах высокіх дрэў. У кладцы 2—3 белыя, зрэдку з іржавымі плямамі яйцы. Наседжвае самка 40 сут. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 9—10 тыдняў. Зімуе ў Паўн.-Усх. Афрыцы, Пярэдняй і Паўд.Усх. Азіі, на Блізкім Усходзе.
A. М. Дарафееў.
АРОНІЯ (Aronia), род кустоў сям. ружавых. Вядома каля 15 відаў, пашыраных у Паўн. Амерыцы. На Беларусі інтрадукаваны 3 віды. Як каштоўная пладовая, лек. і дэкар. расліна пашырана А. чарнаплодн а я, або чарнаплодная р абіна (A. melanocarpa), інтрадукаваная ў 1937. Цвіце ў маі — чэрв., пладаносіць на 3—4-ы год. Светлалюбная, зімаўстойлівая, патрабавальная да глебы расліна. Добры меданос. Прыдатная для алзіночных і групавых пасадак, жывых агароджаў, ахоўных насаджэнняў, азелянепня тэр. прамысл. прадпрыемстваў.
Куст А. чарнаплоднай галінасты, выш. да 2,5 м. Лісце даўж. 4—8 см, простае, пілаватае, эліптычнае або адваротнаяйцападобнае, зверху цёмна-зялёнае глянцавае, знізу бялявае. 3 другой пал. верасня афарбоўка лісця яркая, чырвона-пурпуровая. Кветкі дыям. каля 1 см, белыя, слабадухмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Плады — шарападобныя, чорныя, бліскучыя, кіславатасалодкія ядомыя ягады дыям. 9—15 мм, выспяваюць у канцы жн.— верасні. Размнажэнне рераважна насеннае. Сярэдні ўраджай 6—7 т/га, або 3—6 кг пладоў з куста. У пладах цукры. арган. кіслоты, вітаміны Р, РР, Bi, В2, С.
A. А. Чахоўскі. АРОІШІКАКВЕТНЫЯ (Arales), парадак аднадольных раслін. Вядомы 2 сям.— ароннікавыя і раскавыя, 119 родаў, каля 2 тыс. відаў, паіпыраных амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў трапічных і субтрапічных краінах. У СССР 10 родаў, 21 від, з іх на Беларусі 5 родаў (аер, капытнік, вольфія, многакарэннік, раска), 7 відаў. Сярод А. харч.. аранжарэйныя, пакаёвыя, кармавыя (для вадаплаўных птушак і рыб), лек. і