Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Арцырыя: 1 — паніклая; 2 — аголеная (а — спарангіі, б — адкрытыя спарангіі з капіліцыем і спорамі, e — кубачкі).
скага р-на; фізіка-геагр. раён Бел,Валдайскай правінцыі (акруга Бел. грады). Мяжуе з Чашніцкай раўнінаіі на Пн, Лучоскай нізінай на ПнУ і У, Аршанска-Магілёўскай раўнінай на ПдУ і Пд, Цэнтральнабярэзінскай раўнінай на Пд, Мінскім узв. на 3, Верхнебярэзінскай нізінай на ПнЗ. Выш. да 255 м (на Пн), над прылеглымі нізінамі А. ў. прыўзнята на 100 м. Пл. каля 2.7 тыс. км2, працягласць з 3 на У 120 км, з Пн на Пд 10—40 км.
у тэктанічных адносінах А. ў. прымеркавана да Аршанскай упадзгны. Крышт. фундамент перакрыты асадкавымі тоўшчамі сярэднерыфейска-вендскага ўзросту, агульнай магутнасцю болып за 1 км, дзе пераважаюць пясчанікі, шэраколерныя алеўрыта-гліністыя пароды, сярэдне-дэвонскімі пясчанікамі і глінамі, верхнедэвонскімі даламітызаванымі вапнякамі і глінамі. Адклады антрапагенавай сістэмы складзены з утварэнняў (магутнасць 80—180 м) беларускага, бярэзінскага. дняпроўскага, сожскага і на Пн паазерскага зледзяненняў, налібоцкага, александрыйскага, шклоўскага, муравінскага міжледавікоўяў і адкладаў галацэну.
Паверхня А. ў. плоскахвалістая, значна перасечана на Пн (сфарміравалася канчаткова ў паазерскае зледзяненне), дзе добра выражаны канцавыя грады і ўзгоркі. якія ўтвараюць слабапукатую дугу. Астатняя частка А. ў. спадзістахвалістая або згладжаная градава-ўзгорыстая. Згладжанасць рэльефу абумоўлена лёсападобнымі адкладамі магутнасцю 2—7 м. На водападзелах нярэдкія суфазійныя западзіны. утвораныя ў выніку прасадкі лёсаў. На прыдалінных участках развіты глыбокія разгалінаваныя яры, на схілах якіх агаленні з лёсавых парод і марэнных адкладаў. Шмат дэнудацыйных лагчын і скразных далін. Асабліва выразная Усвіж-Буцкая скразная даліна, што злучае вярхоўі Друці і Усвейкі (прыток Улы). Яна ўтварылася ў выніку былога сцёку ў бок Дняпра расталых ледавіковых водаў, які потым спыніўся; пачалося забалочванне, што прывяло да ўтварэння тарфянога балота Усвіж-Бук. Карысныя выкапні: даламітызавапыя вапнякі, гліны легкаплаўкія. пясчана-жвіровы матэрыял, торф. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічпыя і клімат. паказчыкі гл. ў арт. Аршанская метэаралагічная станцыя i Талачынская метэаралагічная станцыя.) Рачная сетка належыць да бас. Зах. Дзвіны і Дняпра. А. ў. дрэніруюць рэкі Усвейка з прытокам Чарвінка. Абалянка з Немайцянкай (бас. Зах. Дзвіны), Адроў з Дзярноўкай і Сакалянкай, Аршыца з Пачаліцай; на Пд пачынаецца Друць, на 3 Бобр (бас. Дняпра). Глебы дзярнова-падзолістыя пераважна палевыя, часта ў спалучэнні
з цемнаколернымі і перагнойна-ілавата-глеевымі па суфазійных западзінах. Пад лесам да 21 % А. ў. Лясы асталіся месцамі на ўзгорыстых участках і ў забалочаных паніжэннях. Пераважаюць ельнікі, субары, драбналістыя лясы, шыракалістых лясоў мала. Лугі гал. ч. сухадольныя са злакавых, разнатраўных, бабовых асацыяцый. Пад ворывам болып за 45 % тэрыторыі. Ажыццяўляюцца агратэхн. і лесамеліярацыйныя мерапрыемствы для прадухілення плоскаснай і лінейнай эрозіі глебы. Іл. ГЛ. на ўкл. В. Р. Сгнякова.
АРШАНСКА-МАГІЛЁЎСКАЯ ГЕАБАТАНІЧНАЯ АКРУГА п а д з о н ы дубова-цемнахвойных л fleo ў, на тэр. Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абл. (гл. карту да арт. Геабатанічнае раянаванне). Ахоплівае Аршанскае ўзв., зах. ч. Смаленскага ўзв., Аршанска-Магілёўскую, паўн.-ўсх. ч. Цэнтральнабярэзінскай і паўн. ч. Чачорскай раўніны (гл. адпаведныя арт.).
Рэльеф — платопадобная хвалістая паверхня, якая мае нахіл з Пн на Пд і з ПнУ на ПдЗ. сярэднія адзнакі выш. 150—200 м. Найб. павышаная паўн.-ўсх. частка акругі. У паўн. ч. пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы на лёсавых пылавата-сугліністых пародах (магутнасць лёсу 6—12 м), у цэнтр.— на лёсавых пылавата-сугліністых пародах у спалучэнні з марэннымі суглінкамі; для Пд акругі характэрны дзярновападзолістыя сугліністыя глебы водналедавіковага 1 стараж.-алювіяльнага паходжання.
3 узвышшаў акругі бяруць пачатак р. Усвейка, Абалянка, Лучоса, Бобр, Аслік, Друць, Вабіч. Раста. Бася, Проня. Развітая ярава-лагчынная сетка. Азёр няма, ёсць невялікія зарослыя вадаёмы суфазійнага паходжання. Клімат умерана цёплы. Адрозніваецца найб. кантынентальнасцю. Сума ападкаў за год 600—640 мм, за крас.— кастрычнік 420— 456 мм. Сярэднегадавая т-ра паветра 4,8—5.5 °C. Сума актыўных т-р паветра вышэй за 10 °C 2150—2400 °C. Вегет. перыяд 185—188 сут, безмарозны 139—154 сут, з устойлівым снегавым покрывам — 106—113 сут. Каэфіцыент увільгатнення па Іванову за цёплы перыяд 0,9—1,2.
Сярэдняя лясістасць акругі 29 %. Найб. масівы на Цэнтральнабярэзінскай раўніне (агульная лясістасць каля 40 %, паміж Друццю і Ольсай, Бабром і Клявой — больш за 50 %). На Чачорскай раўніне ў межах акругі пад лесам каля 30 % тэрыторыі. На ПнУ 15—20 % лясоў, яны захаваліся толькі асобнымі ўчасткамі сярод с.-г. угоддзяў. У акрузе пераважаюць хваёвыя лясы (52,7 %) паўд.-таежнага тыпу са значным дамешкам елкі. Акруга характарызуецца найб. пашырэннем яловых лясоў (18,3 %) —тут сканцэнтравана чвэрць ельнікаў Беларусі. Ёсць бародаўчатабярозавыя (13,6%), асінавыя (5,6 %) і дубовыя (3,3 %) лясы. Сярод лясных участкаў трапляюцца балоты (пераважна нізінныя).
У бас. Бобрыка, Друці і Проні некалькі вярховых і пераходных балот, якія пераважна асушаны і выкарыстоўваюцца для здабычы торфу. У поймах Дняпра багатыя заліўныя лугі. Сухадолаў менш. Удз. в. лугавой расліннасці найменшая ў БССР — урадлівыя землі амаль усе разараны. У флоры акругі 33 віды раслін, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Толькі тут выяўлены дуброўка сямілісцікавая, матачнік балотны, венерын чаравічак плямісты, пылкагалоўнік буйнакветны, адоніс веснавы, ятрышнік абпалены, пальчатакарэннік крывавы, цына шыракалістая, боцікі шарсцістагубыя. А.-М. г. а. ўключае 4 геабат. раёны.
Аршанска-Прыдняпроўскі г еаб а т анічны раён займае Аршанскае ўзвышша, зах. ускраіны Смаленскага ўзвышша, паўн. ч. Аршанска-Магілёўскай раўніны, паўн.-ўсх. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны. На яго тэр. лясы Талачынскага, Аршанскага, Горацкага, Магілёўскага, усх. ч. Бялыніцкага і паўн. ч. Быхаўскага лясгасаў. Лясістасць 20,4 % (самая мепшая ў Мсціслаўскім р-не — 15 %), У раёне найбольшае па Беларусі пашырэнне яловых (36,8 %) і найменшае хваёвых (31,6 %) лясоў. Пераважаюць кіслічныя тыпы лесу. Для хвойнікаў характэрна пязначная колькасць верасовых і болыпая арляковых бароў. Растуць асінавыя (9,3 %), бародаўчатабярозавыя (9,1 %), шэраальховыя (1%), чорнаальховыя (2,2%) лясы. Буйных лясных масіваў няма, лясы невялікімі ўчасткамі размешчаны сярод с.-г. угоддзяў, каля далін рэк. Найб. значныя ўчасткі яловых, хваёвых і драбналістых лясоў у вярхоўях р. Усвейка, Бобр і Проіія, у нізоўях р. Ухлясць, Поймавыя дубровы ў нізоўях р. Паўна, у інш. месцах поймы Дняпра. Лугавая расліннасць поймы Дняпра прадстаўлена мезафітнымі і гіграмезафітнымі лугамі з разнатраўна-асаковымі асацыяцыямі, удзелам у іх лісахвосту лугавога, бекманіі, вострыцы, мятліцы сабачай. Поймавыя лугі пашыраны таксама ўздоўж р. Друць і Проня. На тэр. раёна помнік прыроды — Вільчыцкае лесанасаджэнйе з карэльскай бярозы.
Бярэзінска-Друцкі геабатанічны раён размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны ў міжрэччы Бярэзіны і Друці. На яго тэр. лясы Крупскага і Бялыніцкага (за выключэннем іх паўн. ускраін), Бярэзінскага, частак Быхаўскага і Клічаўскага лясгасаў. Ля-
сістасць самая высокая ў акрузе — 45,7 %. Пераважаюць хваёвыя лясы 67,7 %, сярод якіх найболып імшыстых, чарнічных і даўгамошных, значныя плошчы пад хвойнікамі на вярховых і пераходных балотах. Сярод хваёвых лясоў невялікія ўчасткі ельнікаў (9,1 %) кіслічных, імшыстых і чарнічных. Растуць бярозавыя (15,5 %), чорнаальховыя (4 %), асінавыя (2,5 %), дубовыя (1,1 %) лясы. Поймавыя лугі пашыраны ўздоўж Бярэзіны і Друці, прадстаўлены мезафітнымі і гіграмезафітнымі асацыяцыямі — чырвонааўсяніцавымі, пахучакаласковымі, вострыцавымі, балотнаметлюжковымі і пузырчатаасаковымі, На тэр. раёна гідралаг. заказнік Заазер'е, Чэрнеўскі заказнік-журавіннік, Дзянісавіцкі заказнік-журавіннік, помнік прыроды — Новабаярскія хвоі-гіганты, каштоўны ў гідралаг. адносінах балотны масіў Астравы Дулебы.
Сожскі геабатанічны р аё н знаходзіцца ў межах Чачорскай раўніны. Уключае асн. масівы лясоў Чэрыкаўскага лясгаса і Краснапольскага лясгаса. Лясістасць 36,2 %. Буйныя лясныя масівы размешчаны па левабярэжжы Сажа (на 3 ад Чэрыкава), уздоўж Проні (на Пд ад г. Чавусы) і Ухлясці. Паводле складу лясоў набліжаецца да Бярэзінска-Друцкага геабат. раёна: хваёвых 68,3 % (пераважна імшыстыя і верасовыя), яловых 9,8, бярозавых 13, чорнаальховых 4, асінавых 2,3, дубовых лясоў 1,8 % ■ Асн. лугавыя ўгоддзі размешчаны ў поймах Сажа і Проні, характарызуюцца разнастайным травяным покрывам, дзе разам з драбназлакавымі асацыяцыямі з мятліцы звычайнай, аўсяніцы чырвонай і пахучага каласку значныя плошчы займаюць бабова-буйназлакавыя травастоі з аўсяніцы лугавой, цімафееўкі, лісахвосту лугавога, канюшыны лугавой і паўзучай, чыны лугавой і гаропгку мышынага. На тэр. раёна помнік прыроды — Вепрынская дуброва, каштоўны ў гідралаг. адносінах балотны масіў Гарэлае (Чавускі р-н),
Беседскі геабатанічны р а ё н, размешчаны ў паўд.-ўсх. ч. Магілёўскай раўніны. Уключае асн. масівы лясоў Клічаўскага лясгаса і Касцюковіцкага лясгаса. Лясістасць 24,6 %. Пераважаюць хваёвыя лясы (35,3 %) імшыстыя, арляковыя, чарнічныя, верасовыя. Растуць яловыя (14,6 е/о) кіслічныя, імшыстыя, чарнічныя. Значна пашыраны дубровы (11,4 %) кіслічныя і сніткавыя, найб. плошчы іх на Беларусі ёсць толькі
ў Прыпяцка-Мазырскім і ГомелыжаПрыдняпроўскім геабат. раёнах. Поймавыя лугі сканцэнтраваны ўздоўж Сажа і Беседзі, паводле складу аналагічныя лугам Сожскага геабат. раёна. У міжрэччы Сажа і Беседзі пашыраны сухадольныя лугі з аўсяніцы лугавой, цімафееўкі лугавой, пахучага каласку, мятліцы звычайнай, вострыцы дзірваністай, сярод якіх участкі нізінных балот з асок чорнай і жоўтай, драсёну змяінага і хвашчу балотнага. м. Ф. Лоўчы. АРШАНСКА-МАГІЛЁЎСКАЯ РАЎНІНА, у Магілёўскай і паўд.-ўсх. частцы Віцебскай абл.; фіз.-геагр. раён Усх.-Беларускай правінцыі. Мяжуе з Чачорскай раўнінай на Пд і ПдЗ, Цэнтральнабярэзінскай раўпі най на 3, Аршанскім узв. на ПнЗ і Горацка-Мсціслаўскай раўнінай на ПнУ. Выш. 150—200 м, адносныя перавышэнні над суседнімі раўнінамі на 3 і Пд 40—50 м, пл. каля 11,5 тыс. км2, працягласдь з ПнЗ на ПдУ больш за 200 км, з 3 на У ад 50 да 120 км.