• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АРЛЁЯ, возера ў Полацкім р-не^ у бас. р. Сосніца. Пл. 0,65 км2. Даўж. 2,33 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 2,7 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады 1,23 млн. м3. Вадазбор (12,3 км2) пласкахвалісты і дробнаўзгорысты, 89 % пад лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з 3 на У. Схілы выш. да 2 м, спадзістыя, на ПнЗ стромкія. выш. да 15 м, укрыты хмызняком, на ПнУ разараныя. Берагавая лінія (даўж. 6.2 км) звілістая. Берагі нізкія, на 3 сплавінныя. Дно плоскае, выслана тонкадэтрытавым сапрапелем (гл. Арлейскае радовгшча сапрапелю), каля ўсх. берага да глыб. 1,5 м апясчаненым ілам. Мінералізацыя вады да 107 мг/л, празрыстасць 0,9 м. 3-за невял. глыбіні возера добра праграецца і пры высокай т-ры (да 28 °C) магчымы кіслародны дэфіцыт. Слаба зарастае да глыб. 1—1.5 м. Эўтрофнае, упадаюць 3 ручаі, выцякае р. Дражбітка. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка. верхаводка, язь, карась, джгір. На паўн.-ўсх. беразе возера в. Арлея.
    М. М. Курловіч. АРЛОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, каля паўн.-ўсх. ускраіны в. АролГорацкага р-на. Пластавы паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 2,74 млн. м3. Пяскі жаўтавата-шэрыя. шэрыя, розназярністыя, маюць жвіру буйней за 5 мм да 28,6 %, гліністых і пылаватых часцінак 0.2—11,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 6—17,8 м. ускрышы (марэнныя супескі) да 4,7 м. Пясок прыдатны ў дарожным буд-ве, на выраб бетону. Радовішча эксплуатуецца Горацкім з-дам жалезабетонных вырабаў.	м. Ф. Янюк.
    АРЛЯК (Pteridium), род папарацей сям. гіпалепісавых. Вядомы 4—8 ві-
    даў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі па ўсёй тэрыторыі трапляецца А. з в ы ч а й н ы (Р. aquilinum). Расце ў хваёвых, ялова-хваёвых, радзей у сухіх шыракалістых лясах. Спараносіць у чэрвені, споры выспяваюць у ліп.— жніўні. Лек., харч. (спажываецца маладое лісце), тэхн. (атрымліваюць паташ, крухмал) расліна. Атрутны для коней і буйн. par. жывёлы.
    Шматгадовая травяністая расліна выш. да 1 м. Ад падземнага чорна-бурага карэнішча адыходзіць адзіночнае доўгачаранковае лісце. Пласцінка ліста скурыстая, двойчы-тройчыперыстаскладаная, знізу голая або слабаапушаная. Сорусы са спорамі размешчаны ланцужкамі на ніжнім баку ліста, прыкрыты покрывам 1 загорнутым краем ліста. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Папарйцепадобныя. Г. I. Зубкевіч. АРЛЙНКА, рака, левы прыток Друці, у Магілёўскім р-не. Даўж. 24 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0. У верхнім і сярэднім цячэпні каналізаваная. Вадазбор (106 км2) раўнінны, пад лесам 15 %.
    АРЛЯНКА, нізіннае балота ў Вілейскім р-не, у вадазборы р, Вілія і яе прытока Орпы, часткова затоплена Вілейскім вадасх. Пл. 1,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1 тыс. га. Глыб. торфу да 4,6 м, сярэдняя 1,6 м, ступень распаду 47 %, попельнасць 17 %. Першайачатковыя запасы торфу 3,7 млн. т, на 1.1.1978—1,9 млн. т.
    Адкрытай сеткай асушана 315 га, выкарыстоўваюцца пад сенажаць. Здабываюць торф на ўгнаенне. Неасушаныя ўчасткі пад мяшаным лесам.
    АРМАШ9УСКІ Пётр Якаўлевіч (1851, г. Навазыбкаў Бранскай вобл.— 1919), укр. геолаг-петрограф. Праф. (1885). Скончыў Кіеўскі ун-т (1873). Працаваў у галіне гідрагеалогіі, вёў археал. даследаванні. Асн. працы па вывучэнню палеазойскіх і палеагенавых адкладаў. Прапанаваў гіпотэзу воднага паходжання лёсу. Займаўся стратыграфіяй і палеанталогіяй даантрапагенавых адкладаў на Беларусі, вылучыў 2 ярусы сярэдняга дэвону, бучацкі, харкаўскі і кіеўскі ярусы палеагену. Вывучаўмарэнныя формы рэльефу і марфалогію даліны Дняпра, у 1894 вылучыў на Магілёўшчыне 2—3 марэны і абгрунтаваў уяўленні аб шматразовым наступанні ледавіка. Склаў геал. карты Чарнігаўшчыны і Прыдняпроўскай ніз., на якіх часткова адлюстраваў і тэр. Беларусі.
    АРМЁРЫЯ (Armeria), род шматгадовых травяністых раслін сям. плюмбагавых. Вядома 50 відаў, пашыраных у арктычнай і ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. У СССР 6 відаў, з
    іх на Беларусі А. падоўжаная (A. vulgaris, нар. назвы барадульнік, жудрэц). Фларыстычная рэдкасць. Усх. мяжа яе арэала перасякае тэр. Беларусі па лініі Свір — Смаргонь — Івянец — Стоўбцы — Палонка — Латішын — Столін. На У ад гэтай лініі трапляецца пад Мінскам, каля Жыткавіч, Добруша і на Друці ў Бялыніпкім р-не. Асн. месцазнаходжанне — бас. Нёмана, дзе яна расце на поймавых лугах і схілах рачных тэрас, утварае «армерыевыя лугі». На Пн ад Брэста, у Століне, Мінску, на Друці, каля Івацэвіч і інш. расце на
    Армерыя падоўжаная: I — агульны выгляд; 2 — кветка ў разрэзе; з — чашачка; 4 — песцік.
    Арназерыс малы: 1 — агульны выгляд; 2 — разрэз кветаложа і прылеглай часткі сцябла; з — плод.
    сухадолах, пясчаных узгорках, схілах насыпаў, уздоўж дарог. Цвіце з мая да восені. Выш. 15—50 см. Расліна з цёмна-карычневым галінастым коранем, шматлікім вузкалінейным лісцем у прыкаранёвай разетцы і ружовымі кветкамі у шчыльных шарападобных галоўках на канцы бязлістых кветаносаў. Плод — сухі, аднанасенны мяшочак. Дэкар. расліна, мае садовую форму выш. да 40 см з ружова-ліловымі кветкамі; ёсць разнавіднасць з белымі кветкамі.
    Як дэкар. вырошчваюць 6 відаў. А. прыморская (A. maritima, радзіма — узбярэжжы Еўропы) — падушкападобная расліна выш. 15—20 см. Кветкі ружовабэзавыя, суквецці дыям. да 2,5 см. Цвіце Ў чэрв.—жніўні. Выведзены сарты з ярка-ружовымі і белымі кветкамі. А. б л 1с к у ч а я (A. splendes, радзіма — Паўн. Афрыка) — расліна выш. 30— 40 см. Кветкі ружавата-бэзавыя, суквецці дыям. 3—4 см. Цвіце ў маі — ліпені. A. а л ь п 1 й с к а я (A. аіріпа, радзіма — Пірэнеі, Альпы) — падушкападобная расліна выш. 13— 17 см. Кветкі яркаабо светла-ружовыя. Цвіце ў маі—■ чэрвені. А. д з я р н і с т а я (A. caespitosa, радзіма — Паўд. Еўропа) — расліна выш. да 50 см, утварае дзернавінку. Кветкі бледна-ружовыя. Цвіце ў маі — чэрвені. А. я п о н с к а я (A. japonica, радзіма — Японія) утварае разетку лісця дыям. да 35 см, даўж. яго 17 см. Кветаносы моцныя, выш. 40—45 см. Кветкі белыя з бэзаватым адценнем, суквецці дыям. да 3,5 см. Цвіце ў чэрв.— ліпені. А. сібірская (A. labradorlca, радзіма — Сібір) — расліна выш. 30—35 см. Кветкі ружовыя, суквецці дыям. да 3 см. Цвіце ў чэрв.— верасні. Сонцалюбныя расліны, патрабуюць лёгкай водапранікальнай пясчанай глебы. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем кусцікаў у маі. Выкарыстоўваюцца для альпійскіх горак. камяністых участкаў, для акаймавання рабатак, засадкі адхонаў, у бардзюрах. Л. Г. Сімановіч, Н. М. Луніна. АРНАЗЁРЫС (Arnoseris), род аднагадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядомы 1 від — А. м а л ы (A. minima), пашыраны ў Зах. і Цэнтр. Еўропе; у СССР, у т. л. на Беларусі, трапляецца на крайнім 3. Ізаляваныя месцазнаходжанні ёсць у Белавежскай пушчы, наваколлях Маларыты, Косава. Расце на ўзлесках хваёвых лясоў, на пясчаных дзюнах. Цвіце ў чэрв.— жніўні, Псамафіл (прыстасаваны жыць на пясках).
    Расліна выш. 5—20 см. Корань верацёнападобны, светла-жоўты. Сцяблы шматлікія, прамыя, простыя або слабаразгалінаваныя, бязлістыя. Лісце падоўжана-адваротнаяйцападобнае або лапацістае, у прыкаранёвай разетцы. Кветаносы пустыя, часта булавападобнапатоўшчаныя пад суквеццямі-кошыкамі. Кветкі язычковыя, залаціста-жоўтыя, даўжэйшыя за абгортку, у адзіночных кошыках. Плод — сплюшчаная сямянка.
    М. Г. Кудрашова. АРНАТУС (Hyphessobrycon ornatus), рыба атр. карпападобных. Водзіцца ў ніжняй Амазонцы і Гвіяне. У СССР завезены ў 1950-я г.; гадуюць як акварыумную рыбу.
    Даўж. да 4,5 см. Цела чырванаватае, з фіялетавым адценнем. Спіна да плаўніка цёмна-чырвоная. На жаберных накрыўках блакітнаватыя плямы з металічным бляскам. Спінны плаўнік чорны з чырвонай аблямоўкай і белай плямкай на канцы; у самцоў ён выцягнуты накшталт шырокай коскі. Хваставы плаўнік жаўтаваты з чырвонымі плямкамі. Упоперак вачэй' чорныя штрыхі. Найлепш гадаваць А. у «акварыумах трапічнага лесу» (мяккая, крыху кіслая цёплая вада, багатая расліннасць, свабодныя ўчасткі для плавання).
    АРНІКА, род раслін сям. складанакветных; тое, што купальнік.
    АРНІТА... [ад грэч. ornis (ornithos) птушка], першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да птушак.
    АРНІТАЛАГІЧНЫЯ ЗАКАЗНІКІ, заказнікі, створаныя для аховы асобных відаў птушак, іх унікальных згуртаванняў або асяроддзя пражывання. У БССР дзейнічаюць А. з. мясц. значэння: Дымаўшчына, Езярышчанскі арніталагічны заказнік.
    Рэжым аховы ў А. з. накіраваны на захаванне і павел'ічэнне колькасці птушак, падтрыманне цэласнасці іх гнездавых біятопаў. На тэр. А. з. круглы год забаронена паляванне. высечка лесу, меліярацыйныя работы; у гнездавы пёрыяд — наведванне гнездавых біятопаў людзьмі, збор яец і знішчэнне птушыных кладак, збор ягад і грыбоў, выпальванне травяной расліннасці, выпас жывёлы, касьба, абмяжоўваецца лоўля рыбы, кантралююцца апрацоўка глебы, выкарыстанне мінер. угнаенняў і ядахімікатаў на прылеглых с.-г. угоддзях. У межах ахоўнай зоны (у радыусе 250 м) вакол гнёздаў і калоній відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, круглы год забаронены ўсе лесагасп. работы, у зоне спакою вакол ахоўнай зоны яны забараняюцца ў гнездавы перыяд.
    A. М. Дарафееў. АРНІТАЛОГІЯ (ад арніта... + ...логія), навука пра птушак, іх біялогію, геагр. пашырэнне, шляхі міграцый, экалогію, ахову і гасп. значэнне. Цесна звязана з сістэматыкай, эмбрыялогіяй, эндакрыналогіяй, зоагеаграфіяй, папуляцыйнай біялогіяй, генетыкай, экалогіяй і інш. Mae практычнае значэнне ў сельскай, лясной і паляўнічай гаспадарках, у медыцыне і ветэрынарыі. У даследаваннях выкарыстоўваюцца метады эксперыментальныя, параўнальнай і функцыянальнай марфалргіі, радыеізатопныя, біяхімічныя, карыялагічнага аналізу, біятэлеметрычныя, магнітафоннага запісу, арніталагічных калекцый, назірання ў прыродзе. Першы твор з апісаннем птушак вядомы з 4 ст. да н. э. (Арыстоцель «Гісторыя жывёл»). Тэрмін А. ўведзены ва ўжытак у канцы 16 ст. ў Італіі натуралістам У. Альдравандзі. Вывучэнне арнітафауны Расіі пачалося ў 18 ст. (П. С. Палас, С. П. Крашэннікаў, I. I. Георгі і інш.).
    Першыя звесткі пра птушак Беларусі апублікаваны V сярэдзіне — канцы 19 ст. (К. Тызенгаўз, В. Тачаноўскі).
    У самаст. галіну навукі на Беларусі А. вылучылася ў пач. 20 ст. (У. М. Шнітнікаў). У 1920-я г. ў галіне А. працавалі А. У. Фядзюшын, А. Штам, У. В. Станчынскі, С. В. Кірыкаў і інш. Планамерныя даследаванні птушак вяліся ў БДУ, Інбелкульце, з 30-х г. у Ін-це біял. навук АН БССР. Гал. навук. ўстанова па А. на сучасным этапе — Ін-т заалогіг АН БССР. У даваенныя і першыя пасляваенныя гады бел. арнітолагі даследавалі фауністычныя асаблівасці, склад птушынага насельніцтва, характар пашырэння, шляхі фарміравання фауны птушак, камплектавалі арніталагічныя калекцыі, вялі інвентарызацыю арнітафауны. 3 50-х г. пераважае экалагічны кірунак даследаванняў. Праведзена шырокае біяцэналагічнае вывучэнне найб. важных у гасп. адносінах птушак — курыных, драпежных, галянастых, вадаплаўных; вывучаны біятапічнае размеркаванне, відавая разнастайнасць, эколага-фізіял. асаблівасці, кармленне, феналогія размнажэння і інш. пытанні біялогіі найб. пашыраных відаў (М. С. Долбік, Б. 3. Галадушка, А. П. Крапіўны, Я. Я. Падутаў, У. М. Дучыц, IO. А. Вязовіч. В. Б. Вадкоўскі, A. М. Дарафееў, Л. П. Шкляроў). Звесткі аб птушках Беларусі абагульнены ў прадах Фядзюшына, Долбіка, Ф. Н. Вароніна. У 1961—62 упершыню праведзены эксперым. даследаванні птушак у палявых умовах, вывучэнне асенніх міграцый птушак па міжнар. праграме (Долбік). 3 1974 пачалося вывучэнне арніталагічных комплексаў і 'відаў у залежнасці ад геагр. стану асяроддзя. Распрацоўваюцца і прапагандуюцца метады і спосабы рацыянальнага выкарыстання птушак і іх аховы ва ўмовах БССР (Ін-т заалогіі АН БССР, запаведнікі, Віцебскі пед. ін-т і інш. ВНУ, секцыя аховы дзікіх птушак Бел. т-ва аховы прыроды і інш.). Даследаванні па А. каардынуе Навук. савет па праблеме «Біялагічныя асновы асваення, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету» АН БССР.