Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АРЗАМАСАЎ Іван Цімафеевіч (н. 8.8. 1922, с. Вял. Кулікі Маршанскага р-на Тамбоўскай вобл.), бел. сав. паразітолаг. Д-р біял. н. (1972). Чл. КПСС з 1954. Скончыў Казанскі ун-т
(1952). У 1952—54 працаваў у запаведніку Белаверкская пушча.З 1954 у Аддзеле заалогіі і паразіталогіі (Ін-т заалогіі АН БССР з 1980), з 1972 заг. лабараторыі эксперым. паразіталогіі, з 1981 адначасова нам. дырэктара. Вывучае біялогію і экалогію эктапаразітаў (іксодавыя, гамазавыя, чьірванацелкавыя кляшчы, вошы, блохі) млекакормячых і пытанні зоагеагр. раянавання, высвятляе ўплыў меліярапыі і інш. антрапагенных фактараў на паразітафауну і распрацоўвае тэарэт. асновы ўзнікнення паразітацэнозаў.
Тв.: Пксодовые клеіцн.— Мн., 1961; Гамазовые клегціі фауны Белорусснн.— Мн., 1968; Насекомоядные н нх паразнты на террнторші Белорусснн.— Мя., 1969 (у сааўт.); Влнянне мелнорацші на жнвотный мпр Белорусского Полесья.—Мн., 1980 (у сааўт.).
АРКТАГЁЯ (Arctogea ад грэч. arktos поўнач + ge зямля), адно з 3 (разам з Неагеяй і Натагеяй) зоагеагр. царстваў у сістэме зоагеаграфічнага раянавання сушы. Уключае зоагеагр. вобласці: Галарктычную (да яе адносіцца тэр. Беларусі), Інда-Малайскую і ЭфТопскую. Вылучана на падставе агульнасці паходжання (эвалюц. развіцця) жывёльнага свету: тэр. А. насяляюць толькі плацэнтарныя млекакормячыя.
АРКТАТРАЦІЧНАЯ ФЛОРА, існавала ад пач. палеагену да сярэдзіны неатену (трацічны перыяд) на сушы ў межах сучасных арктычных ускраін і ўмерапых шырот Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Вылучана 0. Геерам па знаходках у Грэнландыі,. на Шпіцбергене і інш. У Еўропе існавала да сярэдзіны міяцэну, на тэр. Беларусі панавала пасля адыходу мора ў канцы палеагену. Вывучана С. С. Маныкіным, П. I. Дарафеевым, А. Ф. Бурлак на аснове знаходак на Пд БССР.
Склалася на аснове трапічнай флоры мелавога перыяду ва ўмовах масавага пашырэння пакрытанасенных, развіцця лістападнай расліннасці. У склад А. ф. ўваходзілі пальмы сабаль і ніпа, хлебнае дрэва. эўкаліпт. фікус. камфарны лаўр, гінкга, магнолія. платан. каштан. пазней — грэцкі арэх. бук. дуб, вяз і інш. Па меры пахаладання адбывалася замяшчэнне раслін менш цеплалюбнымі, фарміравалася сучасная занальная расліннасць. А. ф. з’явілася асновай для фарміравання сучаснай трапічнай 1 ўмеранай флоры Еўразіі 1 Паўн. Амерыкі. На думку некат. сучасных даследчыкаў, А. ф. тое самае, што тургайская флора. Гл. таксама Палтаўская флора.
Т. В. Якубоўская. АРКТОЗА (Arctosa), род павукоў сям. тарантулаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Афрыцы і Паўн. Амерыцы, У сярэдняй палосе СССР, у т. л. на Беларусі, месцамі па берагах
I. Ц. Арзамасаў.
вадаёмаў трапляецца А. попельнашэрая (A. cinerea).
Даўж. цела 12—17 мм. Галавагрудзі карычневыя, брушка чорна-карычневае з чырванавата-жоўтай клінападобнай плямай і 2 парнымі дужкамі перад ёй, 4 падоўжнымі радамі плямак ка задняй частцы.
АРКТОЦІС (Arctotis), род шматгадовых травяністых або паўкуставых раслін сям. складанакветных. Радзіма — Паўд. Афрыка. Вядома каля 30 відаў. У СССР і на Беларусі (Цэнтр. бат. сад АН БССР) як дэкар. расліны інтрадукаваны 2 паўднёваафрыканскія віды. А. стэхасалісты буйны (A. stoechadifolia var. grandis) — прамастойная галінастая расліна выш. 50—70 см з шараватым апушапым лісцем, сабраным каля асновы сцябла. Язычковыя кветкі серабрыста-белыя, знізу бледна-фіялетавыя; трубчастыя — цёмна-сінія. У непагадзь і на ноч суквецці (кошыкі) закрываюцца. У гібрыднай формы язычковыя кветкі жоўтыя, аранжавыя, чырвоныя, белыя, бэзавыя. Выпрабоўваецца А. к а р о т к ас ц я б л о в ы (A. breviscapa) — расліна выш. да 15 см з белалямцавым лісцем і ярка-аранжавымі язычковымі кветкамі. Цвітуць А. з ліп. да за-
Арктоціс стэхасалісты буйны.
маразкаў. Размнажаюцца насеннем, якое высяваюць у парніках у сак.— крас., у адкрытым грунце — у пач. мая. Светлалюбныя і холадаўстойлівыя расліны. Выкарыстоўваюцца як адналетнікі для клумбаў (нізкарослыя формы), рабатак і інш.
I. А. Яарэўка. АРКТБІЧНАЕ ПАВЁТРА, паветраная маса, якая сфарміравалася ў Арктычным басейне. Звычайна характарызуецца нізкімі т-рамі, малой колькасцю вільгаці і вял. празрыстасцю. Пры цыкланічнай дзейнасці магчымы pyx А. п. ў болып нізкія шыроты, у т. л. ў межы Беларусі, дзе яно выклікае пахаладанні. Марское А. п. прыходзіць на Беларусь з Пн і ПнЗ, з раёнаў Шпіцбергена і Грэнландыі, свае якасці набывае, калі праходзіць над цёплай паверхчяй Атлантычнага ак. і прылеглых мораў; звычайна гэта няўстойлівая паветраная маса, якая характарызуецца павышанай турбулентнасцю і развіццём канвекцыі з утварэннем воблакаў, зімою няўстойлівасць хутка траціцца з-за выхалоджвання подсцільнай паверхні. Кантынентальнае А. п. насоўваецца на Беларусь з ПыУ праз Карскае або Баранцава м., сухое, устойлівае, пры руху на Пд і праграванні ўстойлівасць памяншаецца. Магутнасць А. п. найчасцей 3—6 км.
А. п. прыходзіць звычайна за цыклонам. Зімою пры ясным надвор’і адбываецца яго далейшае радыяяыйнае выхалоджванне. таму найб. мов’ыя маразы назіраюцца ў канцы адвекшлі А. п., асабліва калі ўтвараецца стацыяяарны антыцыклон: т-ры паветра могуць падаць да —30, —35 °C. Вясною або восенню пры няўстойлівай стратыфікацыі марскога А. п. ў тыле цыклонаў адбываецца хуткае ўтварэнне нізкіх кучавадажджавых воблакаў. якое суправаджаецца кароткачасовымі ападкамі вял. інтэнсіўнасці 1 шквалістым узмацненнем ветру. 3 уварваннем А. п. звязаны веснавыя і асеннія замаразкі. А. п. ў атмасферы над Беларуссю бывае ў сярэднім 40—70 CVT за год. Б. С. Краснабаеў. АРКТЫЧНЫ ФРОПТ, лінія падзелу паміж арктычным паветрам і паветрам умераных шырот (палярным паветрам), паўд. мяжа арктычнай паветранай масы. У залежнасці ад напрамку руху фронт на адным з участкаў можа быць цёплым, на другім — халодным. На тэр. Беларусі А. ф. прыходзіць з ПнЗ (фарміруецца ў Паўн. Ледавітым акіяне на Пн ад Еўропы), радзей з Пн і ПнУ. На клімат у асн. уплываюць толькі ўчасткі халодных франтоў, сярэднегадавая колькасць выпадкаў іх у цэнтр. раёнах Беларусі складае 21— 24 (максімум 38, мінімум 8).
Праходжанне А. ф. суправаджаецца выпадзеннем ападкаў, узмацненнем вятроў паўн. напрамкаў, паніжэннем т-ры паветра, часта мяцеліцай. Найб. дакладна выяўляецца фронт пры руху з ПнЗ, калі ён з’яўляецца мяжой паміж марскім арктычным паветрам і павет-
рам умераных шырот. Франты, якія рухаюцца на Беларусь з Пн і ПнУ, аддзяляюць больш сухое кантынентальнае арктычнае паветра ад паветра ўмераных шырот і выражаны слабей. Найб. значнае пагаршэнне надвор’я на А. ф. бывае пры змяшчэнні на Беларусь або ў суседнія ўсх. раёнві цыклонаў, якія ўтвараюцца над Нарвежскім і Баранцавым морамі. Сярэднемесячная паўтаральнасць такіх цыклонаў вагаецца ад 0,4 да 2,1, утвараюцца яны пераважна ў халоднае паўгоддзе з максімумам восенню і вясной. Пры гэтым адбываюцца моцныя снегапады і мяцеліцы, вецер часам дасягае 20—25 м/с.
Б. С. Краснабаеў. АРКТЫЧНЫ ЧАС, заключная фаза паазерскага зледзянення. АРЛАН-ВЕЛАХВОСТ (Haliaeetus аіbicilla), птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Еўразіі, паўн. Афрыцы, у СССР рэдкі. На Беларусі надзвычай рэдкі гнездавальны від. Колькасць хутка скарачаецца, на мяжы знікнення. Трапляецца спарадычна. Зарэгістраваны на гнездаванні ў 1940 у Бярэзінскім запаведніку, у 1948 у наваколлі воз. Выганаўскае ў Івацэвіцкім, у 1919, 1959, 1966, 1976 у Мастоўскім р-нах, у 1962, 1966, 1967, 1975—77 у наваколлі азёр Асвея. Лісна ў Верхнядзвінскім р-не, у 1978 у Юхавіцкім лясніцтве Расонскага р-на. У гнездавы перыяд выяўлены ў 1975—79 у Віцебскай, у 1950, 1968 у Гомельскай абл., зімой 1968 у наваколлі рыбгасаў «Чырвоная зорка» Жыткавіцкага і «Страдзеч» Брэсцкага р-наў. На ўсёй тэр. БССР не болып за 15—18 пар, з іх 8—10 пар у Віцебскай вобл. Жыве каля буйных азёр, у далінах рэк, на балотах з азёрамі, якія абкружаны старымі высакастволымі лясамі. Нар. назва гарол. Корміцца А.-б. рыбай, вадаплаўнымі птушкамі. Як нешматлікі рыбнай гаспадарцы не шкодзіць. Занесены ў Дадатак I «Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення», уключаны ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Здабыча віду (1978) у БССР забаропена. 3 мэтай распрацоўкі мерапрыемстваў па ахове і развядзенню неабходна выяўляць гнёзды і месцы пражывання А.-б., ахоўваць гнездавыя дрэвы і птушак, вывучаць экалогію.
Самая буйная драпежная птушка на Беларусі. Даўж. цела 80—98 см, маса да 5 кг. размах крылаў да 2,5 м. Апярэнне цёмна-бурае, галава і шыя вохрыстыя, хвост у маладых светла-буры, у дарослых белы (адсюль назва), адносна кароткі, клінападобны. Дзюба і лапы жоўтыя. Прылятае ў сак.— красавіку. Гнё'зды масіўныя на верхавінах хвой, асін, дубоў, вольхаў будуе з галін, кары хвоі, пер’яў птушак, на выш. 15—25 м. Выкарыстоўвае іх да 30 гадоў запар. Голас падобны да брэху «кра-кра-кра» або «кій-кій-кій». Полавая спеласць ва ўзросце не менш як 2 гады. Утварае пастаянныя пары. Нясе 2 (радзей 1) бе-
лыя яйцы ў канцы сак.— красавіку. Наседжванне каля 30 сут. Птушаняты вылятаюць з гнязда ў канцы чэрв.— пач. жніўня. М. С. Долбік.
АРЛЁЙКА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Лужасянка. Пл. 0,41 км2. Даўж. 1,01 км, найб. шыр, 0,75 км, найб. глыб. 2,9 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 0,82 млн. м3. Вадазбор (24 км2) дробнаўзгорысты, пераважна пад лесам (87 %).
Натлавіна тэрмакарставага тыпу. лопасцевай формы, выцягнутая з ПпУ на
Арлан-белахвост.
Арляв звычайны: 1 — агульны выгляд;
2 — сегмент ліста з сорусамі; 3 — спа-
рангіі.
ПдЗ. Схілы выш. 2—4 м, спадзістыя. пясчаныя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 4 км) звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, укрыты хмызняком. Падводная частка катлавіны спадзістая, глыбіні да 2 м займаюць 34 % пл. возера. Уздоўж берагоў дно выслана пяском, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем. Мінералізацыя вады каля 100 мг/л, празрыстасць 0,8 м. Эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай з воз. Плаў, сцёк у воз. Вымна. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, карась, верхавбдка.' На беразе возера в. Стырыкі.
С. А. Смірноў. АРЛЁЙСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛІО, у Полацкім р-не, у воз. Арлея. Сапрапель арган., мяшанага і карбапатнага тыпаў, запасы 3,5 млн. м3. Высцілае 95 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 5,7 м. Натуральная вільготнасць 91 %. Попельнасць 28—72 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,6, вокіслаў жалеза 4,6, алюмінію 3,9, кальцыю 19,2, калію 0,5, магнію 0,5, фосфару 0,3. Вадародны паказчык (pH) 6,5. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне.