• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АПОРНАЯ ГІДРАГЕАЛАГІЧНАЯ НАЗІРАЛЬНАЯ СЁТКА, сукупнасць свідравін гідрагеал. станцый і пастоў, на якіх сістэматычна вывучаюць рэжым падземных водаў на працягу неабмежавана доўгага часу па адзінап праграме і методыцы: натуральны (наступленне і змены характэрных узроўняў, хім. саставу, т-ры і інш.) і зменены на значных тэр. гасп. дзейнасцю чалавека (напр., паніжэнне ўзроўняў падземных водаў пры іх выкарыстанні, засаленне падземных водаў прадпрыемствамі).
    А. г. н. с. размяшчаецца на пляцоўках з рознымі кліматычнымі, гідрагеал., глебавымі і інш. ўмовамі. Размяшчэнне свідравін створавае, куставое (на некалькі ваданосных гарызонтаў), адзіночнае; частата замераў на свідравінах 1—10 разоў за месяц у залежнасці ад мэты назіранняў. А. г. н. с. часам дапаўняецца спец. сеткай для вывучэння балансу падземных водаў, ператокаў паміж ваданоснымі гарызонтамі і інш. Старэйшыя на Беларусі створы назіральных свідравін, якія належаць да А. г. н. с.: Сітнянскі (у міжрэччы Дняпра і Прыпяці), Старобінскі, Пінскі 1 інш.	В. П. Васгльеў.
    АПбРІІЫ ГАРЫЗОНТ, слой (пласт), што вылучаецца ў тоўшчы горных парод па якіх-небудзь прыкметах (літалаг. складу, колеру, арган. рэштках і інш.); тое, што маркіровачны гарызонг.
    АПбРНЫЯ стратыграфічныя РАЗР93Ы, канкрэтныя разрэзы адкладаў у межах пэўнага ўчастка зямной кары (пошукава-разведачнай плошчы, структурна-фацыяльнай зоны, рэгіёна). Характарызуюцца выразнай паслядоўнасцю напластавання горных парод, адсутнасцю істотных перарываў у асадканамнажэнні, выразнымі межамі стратыграфічных падраздзяленняў (ярусаў, гарызонтаў, світ) унутры разрэзу і з утварэннямі, якія іх падсцілаюць і перакрываюць, дастатковай колькасцю выкапнёвых арган. рэшткаў і пэўнасцю стратыграфічнага становішча ў агульным разрэзе пэўнага рэгіёна. Такія разрэзы — эталоны (стрататыпы) пры стратыграфічным расчляненні повых разрэзаў і іх карэляцыі паміж сабою і з разрэзамі іншых рэгіёнаў. А. с. р. могуць быць прыродныя выхады царод (агаленні) або кар’еры, штольні, выбоіны дарог і г. д. У раёнах, дзе яны адсутнічаюць, А. с. р. часта служаць разрэзы свідравін.
    Беларусь — класічная вобласць развіцця магутных адкладаў антрапагенавых зледзяненняў, таму на яе тэр. вылучаны і вывучаны шэраг А. с. р. для м'іжледавіковых адкладаў: брэсцкага перадледавікоўя ранняга антрапагену (кар’ер цагельнага з-да каля Добруша), налібопкага гарызонта (разрэз свідравіны каля в. Масткі Іўеўскага р-на), александрыйскага гарызонта (агаленне каля в. Александрыя Шклоўскага р-на),
    Я. У. Апокаў.
    шклоўскага гарызонта сярэдняга антрапагену (агаленне Ніжнінскг роў у Шклове), муравінскага гарызонта верхняга антрапагену (агаленне Мурава ў Барысаўскім р-не). Выхады даантрапагенавых («карэнных») парод на тэр. Беларусі фрагментарныя, маюць малы стратыграфічны дыяпазон (звычайна частка світы або яруса), невыразныя межы з адкладамі, якія іх падсцілаюць і перакрываюць, нязначную колькасць выкапнёвай фауны. Таму, як правіла, яны не могуць быць А. с. р. Толькі багатыя выкапнёвай фаунай агаленні і кар’еры даламітаў на р. Зах. Дзвіна (Левая Руба, Гралева) з’яўляюцца А. с. р. для сярэдняй часткі франскага яруса верхняга дэвону Аршанскай упадзіны. А. с. р. для карэнных адкладаў служаць гал. ч. разрэзы свідравін. У Брэсцкай упадзіне А. с. р. для верхняга дакембрыю з’яўляюцца разрэзы структурных свідравін 12к, 19к, 6к, для кембрыю — 17к, для ардовіку — 29к, для сілуру — 12к; у Аршанскай упадзіне для верхняга пратэразою — разрэз свідравін Багушэўская структурная 2 і Аршанская апорная 2. У Прыпяцкім прагіне розныя адклады характарызуюцца разрэзамі 8 апорных, а таксама параметрычнымі, поіпукава-разведачнымі на карысныя выкапні, структурнымі і геолагаздымачнымі свідравінамі. Значная частка іх пройдзена з высокім выхадам (да 80—100 %) керну, у іх добра вывучаны рэчыўны склад парод, палеанталагічныя рэшткі, а таксама прамысл.-геафіз. дыяграмы, што дазволіла даць дэталёвае стратыграфічнае расчляненне разрэзаў і выкарыстоўваць іх як А. с. р. Так, для верхнепратэразойскіх адкладаў гэта разрэзы свідравін Старобінская. Чырвонаслабодская, Жыткавіцкая 080, Столінская 24; для дэвонскіх — Старобінская, Тураўская, Юравіцкая, Бярэзінская. Першамайская, Рэчыцкая 7р, Давыдаўская 27р; для каменнавугольных — Гулевіцкая 22, Паўд.-Даманавіцкая 24с і Дзвіжкоўская 93с; для пермскіх 1 трыясавых — Даманавіцкая, Шчытцоўская 110с і Прудоцкая 17с; юрскіх — Рэчыцкая 2с, ІІрудоцкая 18с, Дзвіжкоў-
    Апорпій шараваты: 1 — пладовае цела; 2 — гіменій і споры.
    ская 93с, Шчытцоўская 110с; мелавых — Цярухская 86с, Паддабранкаўская 37с, Абакумаўская 9с; палеагенавых 13c (р-н Гомеля), 19 (в. Сяргеевічы Рэчыцкага р-на), 40 (в. Маркавічы Добрушскага р-на).
    В. К. Галубцоў, Б. М. Гурскі. АПбРПІЙ (Aporpium), род губавых базідыяльных грыбоў сям. порыевых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных па ўсім зямным піары. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі А. ш a р а в аты (A. canescens). Трапляецца пераважна ў Брэсцкай і Гомельскай абл. Сапратроф. Расце на кары і гнілой драўніне вольхі, бярозы, таполі, вярбы, клёна і інш. лісцевых пародах.
    Пладовыя целы грыба распасцёртыя, мясіста-скурастыя або скурастыя, белыя з сіваватым налётам і тонкім, павуціністым краем, размешчаны радамі. Гіменафор трубчасты з мучністым або бледна-шэрым налётам. Трубачкі кароткія, з тоўстымі перагародкамі. Поры дробныя, круглаватыя, іншы раз круглавата-вуглаватыя, 3—4 на 1 мм. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, бясколерныя.	A. 1. Галаўко.
    АПОЎЗЕНЬ, спаўзанне масы горных парод уніз па схіле або адхоне пад уплывам сілы цяжару. Узнікаюць на схілах, складзеных з ваданосных і водатрывалых парод, у выніку парушэння раўнавагі парод ад падмыву паверхневымі або падземнымі водамі, змяншэння трываласці парод пры выветрыванні або пераўвільгатненні, буд. і гасп. дзейнасці, якая праводзіцца без уліку геал. умоў мясцовасці. На Беларусі А. пашыраны на ўчастках стромкіх схілаў рачных далін Зах. Дзвіны, Нёмана, Віліі, Дняпра, Сажа і яроў Ашмянскага, Навагрудскага, Мінскага ўзв., Аршанска-Магілёўскай раўніны.
    Каб прадухіліць узнікненне А., забараняецца падразаць апоўзневыя схілы, будаваць на іх, праводзіць горныя работы, знішчаць расліннасць. Меры барацьбы: рэгуляванне паверхневага сцёку, гарызантальны і вертыкальны дрэнаж для перахопу падземных водаў, паляпшэнне фіз.-мех. уласцівасцей парод, буд-ва падпорных сценак і інш.
    I. Р. Лукінская. АПРАЦОУКА ГЛЁБЫ, прыёмы мех. ўздзеяння на глебу, якія павышаюць яе ўрадлівасць і ствараюць лепшыя ўмовы для росту і развіцця раслін. Сукупнасць паслядоўных прыёмаў мех. ўздзеяння на глебу складае сістэму А. г. У глебава-клімат. умовах Беларусі найб. шырока выкарыстоўваюцца спосабы А. г.: дыскаванне, ворыва, культывацыя, баранаванне, выраўноўванне, прыкачванне, міжрадковая А. г. Адрозніваюць сістэмы асн. і перадпасяўной А. г., апрацоўкі зямель, схільных да эрозіі; пашырэнпе іх абумоўліваецца агравытворчымі і глебава-кліматыч-
    нымі ўмовамі кожнага канкрэтнага рэгіёна.
    У спалучэнні з унясеннем угнаенняў 1 інш. агратэхн. спосабамі А. г.— адна з асн. умоў атрымання высокіх і ўстойлівых ураджаяў. Пры правільнай А. г. ствараецца рыхлы дробнакамякаваты ворны слой, паляпшаюцца водны, паветраны і цеплавы рэжымы глебы; актывізуюцца мікрабіял. працэсы ў кораненаселеным слоі, знішчаюцца пустазелле, шкоднікі, узбуджальнікі хвароб раслін, загортваюцца ў глебу ўгнаенні, дзярніна, іржышча і інш. раслінныя рэшткі; ствараюцца найлепшыя ўмовы для сяўбы і загортвання насення на патрэбную глыбіню, у вільготны слой, чым забяспечваецца яго хуткае прарастанне.
    Літ.: Б е л о в Г. Д. Обработка дерново-подзолнстых супесчаных почв Белорусснн.— Мн., 1975. Г. Дз. Бялоў. АПСО, парода пакаёва-дэкаратыўных сабак. Гл. ў арт. Тэр’еры.
    АПТЫМАЛЬНАЯ ШЧЬ'ІЛЬНАСЦЬ ДЗІКІХ ЖЫВЁЛ, колькасць жывёл, якая забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне кармавой базы паляўнічых угоддзяў без шкоды для нармальнага існавання папуляцыі жывёл і зніжэння іх гасп. каштоўнасці. Разлічваецца для пэўных відаў паляўнічых жывёл і выражаецца колькасцю асобін на пэўную плошчу (100 або 1000 га). Устанаўліваецца ў залежнасці ад вызначанага банітэту паляўнічых угоддзяў і з’яўляецца ас-
    Аптымальная шчыльнасць
    (асобін на 100 га, у назоўніку — сярэдняя)
    Від
    Банітэт
    -^^угоддзяў
    I
    11
    111
    IV
    V
    Лось
    
    больпі 7
    5—7
    3—5
    1—3
    менш 1
    
    
    10
    6
    4
    9
    0,6
    Дзік
    
    болып 10
    6—10
    4—6
    2—4
    менш 2
    
    
    12
    8
    5
    3
    1
    Высакародны
    алепь
    болып 10
    6—10
    4—6
    2—4
    менш 2
    
    
    12
    8
    5
    3
    1
    Казуля
    
    больш 35
    25—35
    15—25
    5—15
    менш 5
    
    
    40
    30
    2°
    10
    3
    ыовай для праектавання біятэхнічных (гл. Біятзхнія) і паляўніча-гасп. мерапрыемстваў пры паляўніцтваўпарадкаванні. Для паляўнічых угоддзяў Беларусі па капытных прынята шчыльнасць, прыведзеная ў табл. (паводле Э. Б. Банада, У. Г. Зубко, Л. М. Каралёва, Л. Л. Кучынскага).	с Сяцко.
    АПТЫМІЗАЦЫЯ ЛАНДШАФТАЎ (ад лац. optimum найлепшае), свядомая карэкціроўка і канструяванне ландшафтаў, каб павысіць іх прадукцыйнасць і ўстойлівасць да антрапагенных нагрузак, прадухіліць неспрыяльныя прыродныя працэсы, рацыянальна арганізаваць тэрыто-
    рыю, стварыць здаровае і эстэтычна каштоўнае асяроддзе для жыцця людзей. Заснавана на вывучэнні сувязей паміж чалавекам і навакольным асяроддзем, кампанентамі ландшафтаў і іх асобнымі марфал. часткамі (урочышчамі, фацыямі). Аб’ектамі аптымізацыі выступаюць як культурныя ландшафты, так і пераўтвораныя ці парушаныя антрапагенным уздзеяннем на прыроду.
    У БССР, як і ў СССР у цэлым, А. л. непарыўна звязана з вырашэннем задач аховы прыроды. Ландшафтнатэхнагенныя і ландшафтна-інж. работы на тэр. Беларусі — штучнае ўзнаўленне лясоў, пасадка лесу на эрадзіраваных землях, асушальнаўвільгатняльная меліярацыя, азеляненне населеных месцаў, рэгуляванне воднага сцёку, рэкультывацыя зямель, навукова абгрунтаванае планаванне тэхнагеннай нагрузкі на ландшафты, планавая распрацоўка і ажыццяўленне мер для прадухілення яе адмоўных вынікаў, вызначэнне і рацыянальная арганізацыя зоп рэкрэацый. Першачарговая задача — захаванне і аптымізацыя ахоўных ландшафтаў, ландшафтаў запаведнікаў, заказнікаў і інш. ахоўных тэрыторый.
    АПТЫЧНЫЯ З’ЯВЫ У АТМАСФЁРЫ, з’явы, абумоўленыя праламленнем, адбіццём, рассеяннем і ды-