Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Для падтрымання ў А. неабходнай т-ры выкарыстоўваюцца сонечнае, электрычнае 1 паветранае абаграванне, паравое і вадзяное ацяпленне і інш. Па тэмпературна.му рэжыму А. падзяляюць на халодныя — ад 1 да 8 °C, паўцёплыя — ад 8 да 15 °C і цёплыя — ад 15 да 26 °C (гл. Цяпліцы). Паводле спосабу культывавання раслін А. бываюць стэлажныя, грунтавыя і грунтова-стэлажныя; паводле працягласці выкарыстання — зімовыя (эксплуатуюцца ўвесь год) і веснавыя. А. выкарыстоўваюцца для вытворчых (атрымліваюць раннюю агародніну, плады, вырошчваюць дэкар. расліны) 1 навук. мэт.
На Беларусі існаванне першай буйной А. адзначана ў 1719 у Міры ў парку Радзівілаў. Паводле апісання 1778 у гэтай А., збудаванай з бярвенняў і крытай гонтам, у драўляным і гліняным посудзе вырошчвалася каля 400 раслін-экзотаў. у т. л. лімон (255 дрэў), апельсін (27),лаўр (38), мірт, фігавае дрэва, туя, фікус, кіпарыс, самшыт, вінаград і інш. У цёплую пару года расліны выносілі для ўпрыгожвання парку, У канцы 18 ст. пабудаваны А. ў парках буйных магнацкіх уладанняў (Ружаны, Дзярэчын, Свіслач, Залессе, Асвея, Чачэрск, Бешанковічы і інш.). 3 пач. 19 ст. А. часам уваходзілі ў арх. кампазіцыю палацаў, дзе выконвалі функцыі зімовых садоў (Залессе, Жылічы, Дукора, Сноў). На пач. 20 ст. амаль ва ўсіх буйных маёнтках існавалі А. для вырошчвання кветак. Спец. навук.-рэстаўрацыйнымі майстэрнямі Мін-ва культуры БССР распрацаваны праекты адбудовы А. у Жылічах (пабудавана ў
Арахнахлорыс вялікі: 1 — выгляд збоку; 2 — выгляд зверху.
Да арт. Аранжарэя.
Палац у Дукорскім парку з прыбудаванымі да тарцоў аранжарэямі. 3 малюнка Н. Орды. 1876.
1848) і Залессі (1806). Буд-ва А. для прамысл. вырошчвання дэкар. раслін пачалося з 1950-х гадоў. Пл. кветкавых А. у БССР у 1945 была 0,35 га, у 1980—19,4 га. Буйныя кветкавааранжарэйныя комплексы створаны ў Мінску, Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Ваўкавыску, Гомелі, Гродне, Жодзіне, Наваполацку, Слоніме, будуюцца (1981) у Бабруйску, Віцебску, Магілёве. У 1936 пры Ін-це біялогіі АН БССР было пабудавана 5 навуковых А. агульнай пл. каля 300 м2, у іх пачалася работа па інтрадукцыі субтрапічных і трапічных відаў раслін. У 1960 пабудаваны буйнейшы ў рэспубліцы навуковы аранжарэйны комплекс у Цэнтр. бат. садзе АН БССР (пл. каля 1250 м2), у якім размешчана каля 2 тыс. відаў, разнавіднасцей і сартоў раслін тропікаў і субтропікаў. Навуковыя А. ёсць таксама пры БДУ, Гомельскім ун-це, Брэсцкім. Віцебскім і Мінскім пед. ін-тах, БСГА. Іл. гл. на ўклейцы. В. В. Калнін,
У. I. Талейка, В. 1. Чартовіч. АРАХНАЛбГІЯ (ад грэч. arachne павук+...логгя), навука пра павукападобных-, галіна заалогіі. Вывучае пытанні параўнальнай анатоміі, эмбрыялогіі, фізіялогіі, экалогіі, зоагеаграфіі павукападобных, іх філагенію і класіфікацыю. Распрацоўвае практычныя мерапрыемствы па ахове чалавека, жывёл і раслін ад шкодных павукападобных і выкарыстанню карысных відаў. У БССР з 1920-х г. у АН БССР, НДІ эксперым. ветэрынарыі, НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, БСГА, НДІ лясной гаспадаркі вывучаюцца кляшчы (гл. Акаралогія).
АРАХНАХЛбРЫС (Arachnochloris), род аднаклетачных жоўта-зялёных водарасцей сям. плеўрахлоравых. У родзе 5 відаў, з іх у СССР 3. На Беларусі 2.: Arachnochloris sp. (у Дняпры) i А. вялікі (A. maior) выяўлены ў глебах Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абл. Водарасці ўдзельнічаюць у абагачэнні глебы арган. рэчывамі.
Клеткі пераважна адзіночныя, шарападобныя (7—25 мкм у дыям.). Абалонка іх часта моцная і бліскучая, мяккаабо груба-, кропкаваабо шыпавата-, часам бародаўчата-ячэістая, у старых клетак акрамянелая. Хларапласт прысценкавы. адзін, у выглядзе глыбокага кубка. Размнажэнне зааі аўтаспорамі. Т. М. Міхеева.
АРАХНбЗЫ (грэч. arachne павук + + nosos хвароба), хваробы млекакормячых, птушак, насякомых, чалавека, якія выклікаюцца павукападобнымі. На Беларусі адзначаюцца ўсюды, узбуджальнікі іх — пераважна каростаоыя кляшчы, зрэдку кляшчыкрывасмокі (пры масавым нападзе на жывёл). Найб. пашыраны акараідозы.
АРАШАЛЫІАЯ СІСТЭМА, зямельная тэрыторыя з размешчанымі на ёй гідратэхн. і эксплуатац. збудаваннямі, якія забяспечваюць яе арашэнне. У склад А. с. ўваходзяць крыніцы арашэння (рака, сажалка, падземныя воды), водазаборныя збудаванні (помпавая станцыя), магістральныя і размеркавальныя падземныя трубаправоды (у асобных выпадках адкрытыя каналы), сеткі пастаянных або перасоўных унутрыгасп. трубаправодаў (радзей адкрытых часовых арашальнікаў), дажджавальпыя ўстаноўкі, замацаваныя пастаянна або перасоўныя ў працэсе палівання, дарогі і лясныя палосы. А. с. павінна забяспечваць своечасовы забор, падачу і размеркаванне вады на поле, каб падтрымаць аптымальную вільготнасць у кораненаселеным слоі глебы. На Беларусі ўжываюцца А. с. дажджавальныя, якія падзяляюцца на стандартныя (асн. элементы стацыянарныя, перамяшчацца могуць толькі дажджавальныя ўстаноўкі) і універсальныя (перамяшчацца могуць таксама помпавая станцыя і трубаправоды, якія забяспечваюць вадой дажджавальныя ўстаноўкі). Выкарыстоўваюцца пераважна для арашэння палёў пад агароднінай, кармавых угоддзяў, садоў. У БССР пабудаваны А. с. на пл. больш за 160 тыс. га (1.1.1981). Найбуйнейшыя з іх у саўгасах «Запаветы Ільіча» Чэрвеньскага. «Волма» Мінскага, імя 60-годдзя КПБ Бярозаўскага, калгасе «Прагрэс» Мастоўскага р-наў і інш. м. Г. Голчанка. АРАШЭННЕ, ірыгацыя, комплекс тэхн., агратэхн. і арганізацыйна-гасп. мерапрыемстваў, якія забяспечваюць падвядзенне вады на палі і нарміраванае павелічэнне яе запасаў у кораненаселеным слоі глебы; адзін з відаў меліярацыі. Пры А. паляпшаецца водны рэжым глебы, павялічваецца абводненасць тшінак раслін, растваральнасць пажыўных рэчываў і даступпасць іх раслінам,
Стацыянарная помпавая станцыя арашалыіай сістэмы ў саўгасе «Запаветы Ільіча» Чэрвеньскага раёна.
ствараюцца спрыяльныя ўмовы для мікрабіял. працэсаў у глебе. А. дае магчымасць палепшыць і ўключыць у с.-г. абарот землі засушлівай зоны, больш прадукцыйна выкарыстоўваць угоддзі дастаткова ўвільготненых раёнаў. Бывае лаверхневае (па барознах, палосах або затапленнем абвалаваных участкаў), падглебавае (вада падаецца непасрэдна ў падворны гарызонт) i А. дажджаваннем. На Беларусі нарміраванае затапленне сенажацей на асушаных балотах упершыню выкарыстана ў 1895—1912 у маёнтку Капацэвічы (Салігорскі р-н). Вывучэнне дажджавання пачата ў 1953, укараненне ў вытв-сць — з 1964. На 1.1.1981 у БССР 162,8 тыс. га арашальных дажджаваннем зямель. Арашаюць пераважна пасевы шматгадовых траў каля жывёлагадоўчых комплексаў і прадпрыемстваў па вытв-сці абязводжаных кармоў, культурную пашу і ўчасткі пад агароднінпымі культурамі. У арашальных сістэмах выкарыстоўваюцца дажджавальныя машыны «Валжанка», «Фрэгат», «Днепр», «Радуга», ДДН-70 і інш. Залежна ад глебы, аграфону і агракліматычнай вобласці дажджаванне ў сярэднім павышае ўраджай капусты на 7— 17,5, морквы на 7—12, бульбы на 4—7, зялёнай масы траў на 7— 14 т/га. У засушлівыя гады прыбаўкі ўраджаю вышэйшыя. Пры павелічэнні доз угнаенняў эфектыўнасць дажджавання павялічваецца. Выкарыстоўваецца таксама дажджаванне разбаўленымі сцёкавымі водамі жывёлагадоўчых комплексаў і прамысл. прадпрыемстваў з мэтай адначасовага ўвільгатнення і ўгнойвання глебы. Ствараюцца водаабаротныя асушальна-ўвільгатняльныя сістэмы, У якіх на А. выкарыстоўваюцца воды, што сцякаюць з меліяравальных зямель і збіраюцца ў вадаёмах. Для павышэння прадукцыйнасці поймавых лугоў перспектыўна і рэгулявальнае юанневеснавое затапленне.
Літ.: Ц н п р іі с Д. Б. Орошенне в нечерноземной зоне.— М., 1973; С т а-
р н к о в X. Н. Увлажненне осушаемых торфянпков.— М., 1977; Дементьев В. Г. Орошенне.—М., 1979; Голченк о М. Г. Влагообеспеченность н орошенне земель в Белорусснн.— Мн., 1976.
A. 1. Міхальцэвіч. АРБАВІРУСЫ (Arboviruses скароч. ад англ. arthropod borne viruses вірусы, народжаныя членістаногімі), група РНК-змяшчальных вірусаў пазваночных жывёл і чалавека, якія пераносяцца членістаногімі (кляшчы, камары, маскіты, макрацы). Выклікаюць арбавірусныя хваробы. А. зберагаюцца ў арганізме мышападобных грызуноў, птушак, капытных. Перадаюцца праз укусы кляшчоў, камароў, мошак. маскітаў, вірус кляшчовага энцэфаліту перадаецца і праз малако хворых коз. Арбавірусныя хваробы пашыраны пераважна ў краінах трапічнага і субтрапічнага паясоў, выяўляюцца запаленнем мозгу і мазгавых абалонак, гемарагіяй, ліхаманкай, цяжкім агульным станам; высокая смяротнасць. Павелічэнне колькасці захворванняў супадае з перыядам інтэнсіўнага размнажэння і актывізацыі насякомых-крывасмокаў. На Беларусі выяўлены ачагі цыркуляцыі А. Укуніемі і Трыбеч. 3 арбавірусных хвароб зарэгістраваны зах. кляшчовы энцэфаліт, ліхаманка Зах. Ніла. Прафілактыка: імунізацыя, барацьба з пераносчыкамі.
Літ.: Клегцевой энцефалнт н другне арбовпрусные ннфекцнн.—-М.; Мн., 1962. АРГАНАГЁННЫЯ АДКЛАДЫ. б і ягенныя адклады, утвараюццаў выніку жыццядзейнасці арганізмаў. Складзены пераважна з мінер. шкілетных рэшткаў або арган. рэчываў біягеннага паходжання. У сучасных морах і акіянах А. а. шырока прадстаўлены іламі. На кантынентах А. а. ўтвараюцца ў рэках, азёрах, балотах, прадстаўлены сапрапелямі, торфам, дыятомавымі іламі, ракушачнікамі. Марскія А. а. былі вельмі пашыраны на тэр. Белапусі ў ардовіку. сілуры, дэвоне, карбоне, юры, меле. За доўгі геал. час яны прайшлі стадыю акамянення і ператварыліся ў арганагенныя горныя пароды.
С. А. Круча/к. АРГАНАГЁННЫЯ ГОРНЫЯ ПАРОДЫ, біягенныя пароды, б і ял і т ы, асадкавыя горныя пароды, складзеныя амаль поўнасцю з рэшткаў жывёльных (заагенныя) і раслінных (фітагенныя) арганізмаў і прадуктаў іх жыццядзейнасці. Паводле рэчыўнага саставу сярод А. г. п. выдзяляюцца карбанатныя (вапнякі), крэмністыя (дыятаміт, спангаліт, радыялярыт і інш.), некаторыя фасфатныя пароды (ракушачнік}, а таксама вугалі. Найб. разнастайныя А. г. п. вапняковага саставу. А. г. п. дзеляцца на гаручыя — каўстабіяліты (вугаль, торф, кукерсіты
і інш.) і негаручыя (напр., мел, дыятаміты, радыялярыты і інш.). У асадкавай абалонцы ўтвараюць тоўшчы, пласты, лінзы або арганагенныя пабудовы. На Беларусі А. г. п. пашыраны ў адкладах ардовіку і сілуру, дэвону, карбону, юры, мелу і кайназою. Арганагенныя пабудовы сямілуцкага, задонскага і ялецкага гарызонтаў дэвону Прыпяцкага прагіну могуць быць калектарамі прамысл. пакладаў нафты і газу, а бурыя вугалі (карбон, юра, палеаген, неаген), гаручыя сланцы верхнедэвонскага Прыпяцкага сланцаноснага басейна, торф, мелавыя пароды могуць выкарыстоўвацца як аграруды і буд. сыравіна. I. 1. Ур’еў.