• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АПЁНЬКІ. група відаў шапкавых базідыяльных грыбоў розных родаў і сям. парадку агарыкальных. У БССР 8 відаў: з сям. радоўкавых — А. восеньская (гл. ў арт. Апенька), А. зімовая (гл. Зімовы грыб), А. лугавая (гл. ў арт. Негніючнік), А. жоўта-чырвоная (гл. ў арт. Радоука); з сям. страфарыевых — А. летняя (гл. ў арт. Кюнераміцэс), А. несапраўдвая серна-жоўтая, А. несапраўдная цагельна-чырвоная i А. шэрая (гл. ў арт. Гіфалома).
    АПЕФОРА (Opephora), род дыятомавых водарасцей сям. фрагілярыевых. У родзе 1 прэснаводны від — А. М а р ц і (О. martyi), пашыраны ў Зах. Еўропе, Паўн. Амерыцы, СССР. На Беларусі вядомы 3 разнавіднасці. Трапляецца ў Нарачанскіх азёрах;
    выяўлены ў адкладах антрапагену і галацэну.
    Адзінкавыя або злучаныя ў кароткія ланцужкі клеткі. Панцыр з боку паяска трапецападобны. Створкі булава-. яйцападобныя або амаль ланцэтныя. гетэрапольныя з папярочна-штрыхавой структурай. Восевае поле вузкалінейнае. АПЁКІ РАСЛШ, пашкоджанні раслін, якія выклікаюцца дзеяннем прамых сонечных прамянёў, кантрастнымі тэмпературамі, некаторымі грыбамі і бактэрыямі, пестыцыдамі. Характарызуюцца адміраннем тканак, завяданнем і засыханнем лісця, суквеццяў, галін, растрэскваннем кары дрэў, іншы раз прыводзяць да гібелі раслін. Апёкі часцей бываюць у выніку апырсквання дрэў пестыцыдамі на прамых сонечных прамянях або ў вільготпае надвор’е, пры выкарыстанні няправільна прыгатаваных
    Апефора Марці.
    Апістаграма Рамірэза.
    раствораў пестыцыдаў, апрацоўцы медзьзмяшчальнымі фунгіцыдамі пладовых дрэў пасля цвіцення. На пладах паяўляюцца сеткаватасць і трэшчыны, на лісці — некратычныя плямы няправільнай формы. У канцы зімы або ранняй вясною назіраюцца апёкі дрэўных парод ад рэзкай змены т-р: трэскаюцца кара і верхпія слаі драўніны, часцей на паўдзах. баку дрэва, пры моцным пашкоджанні адміраюць кара, камбій і вонкавыя слаі драўніны. У форме апёкаў праяўляецца бактэрыяльны рак пладовых культур (узбуджальнік Pseudomonas syringae), які ва ўмовах Беларусі найб. пашкоджвае грушу: кветкі, завязь, лісце і парасткі бурэюць, чарнеюць і засыхаюць. Вясною назіраецца маніліяльны апёк, ці шэрая пладовая гніль костачкавых пладовых культур_ (узбуджальнік — грыб Monilia cinerea): кветкі, плады і лісце бурэюць і засыхаюць, верхавіны маладых парасткаў завядаюць. Меры барацьбы і папярэджання: пабелка ствалоў і тоўстых галін вапнавым малаком, апырскванне фунгіцыдамі ці бактэрыцыдамі, замазванне пашкоджаных месцаў садовай замазкай, абразанне пашкоджаных частак раслін, строга рэгламентаванае выкарыстанне пестыцыдаў.
    Літ.: Метлнцкнй 3. А. Знмнне п весеншіе повреждення плодовых деревьев.— 2 нзд.— М., 1960; Амбросов А. Л., Болотнпкова В. В.. Грнгорцевнч Л. Н. Как заіцнтнть сад знмой.— Мн„ 1980. Л. М. Грыгарцэвгч. АШСТАГРАМЫ (Apistogramma), род рыб атр. акунепадобных. Пашыраны ў рэках Паўд. Амерыкі. У СССР як акварыумных рыб гадуюць А. Рамірэза (A. Remirezi) i А. Рэйцыга (A. Reitzigi); завезены ў СССР у 1950-я г.
    Даўж. да 8 см, самкі меншыя за самцоў. Цела высокае. сплюшчанае з бакоў. з высокім спінным плаўніком, у А. Рамірэза жаўтаватае з фіялетавым ці зеленаватым адценнем, на галаве папярочная цёмная палоса. над брушным плаўніком авальная цёмная пляма. Спінны і хваставы плаўнікі жоўтыя, з яркімі зеленаватымі кропкамі, грудныя бясколерныя. Брушка самак бэзава-малінавае. Самцы А. Рэйцыга блакітнаватыя, з бліскучай жоўтай пярэдняй часткай галавы і брушка, на целе блакітныя плямкі. Гадуюць у невял. акварыумах з «старой» крыхў кіслай вадой 1 багатай расліннасцю.
    АШСТАРХ КАПІЭЧЫ, двухвустка кашэчая, апістарх с ібірскі (Opistorchis felineus), гельмінт сям. апістархідаў кл. смактуноў. Пашыраны ў Зах. Еўропе і Азіі. У СССР — у раёнах Зах. Сібіры (пераважна бас. р. Об), у Паволжы, на Украіне, у Прыбалтыцы. У БССР
    адзначаецца па прыбярэжжах Дняпра. Прыпяці, Нёмана, Буга, Браслаўскіх азёр.
    Дарослы паразіт (даўж. 4—13, шыр. 1—3,5 мм) пляскаты, мае 2 прысоскі (адсюль назва — двухвустка) — ротавую і брушную. Гермафрадыт. Полаваспелы А. к. паразітуе ў пячоначных хадах, жоўцевым пузыры, панкрэатычных пратоках млекакормячых і чалавека (асн. гаспадары), выклікае апгстархоз. Яйцы А. к. з вадой трапляюць у арганізм прамежкавага гаспадара (прэснаводны малюск бітынія), з іх развіваюцда лічынкі — цэркарыі. Цэркарыі выходзяць у ваду, актыўна пранікаюць у арганізм дадатковых гаспадароў — рыб, інцыстуюцца ў падскурнай клятчатцы, мышцах і ператвараюцца ў метацэркарыяў. Цыкл развіцця А. к. каля 4 мес. М. К. Сляпнёў. АПІСТАРХІДЫ (Opisthorchidae), сямейства гельмінтаў кл. смактуноў. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне болып за 100 відаў з 29 родаў, у СССР звыш 20 відаў. На тэр. Беларусі 4 віды. Паразіты рыб, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека (асн. гаспадары). Найб. пашыраны апістарх кашэчы — узбуджальнік апістархозу. А. падобныя да дыкрацэліідаў, адрозніваюцца размяшчэннем семяннікоў у задняй ч. цела (адсюль назва «апіста» ззаду, «архіс» семяннік).	I. В. Меркушоеа.
    АПІСТАРХОЗ, глісная прыроднаачаговая хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца апістархам кашэчым. Характарызуецца пашкоджаннем печані, жоўцевага пузыра, падстраўнікавай залозы і алергічнымі рэакцыямі. Прыродныя ачагі А. ў БССР пераважна ў бас. р. Днепр, Прыпяць, Нёман, Буг. Млекакормячыя і чалавек заражаюцца пры спажыванні сырой, недастаткова праваранай і прасоленай рыбы (карп, лешч, плотка, жэрах, краснапёрка, язь, ялец, вусач).
    3 ж ы в ё л на А. хварэюць кошкі, сабакі, пясцы, лісы, сабалі, свінні і інш. Хвароба хранічная. Пры значнай інвазіі жывёлы знясіленыя, поўсць ускудлачаная; апетыт часта павялічаны. Выкарыстоўваюць спецыфічныя антгельмінтыкі. Прафілактыка: у ачагах А. абеззаражванне фекалію, забарона скормлівання сырой рыбы жывёле. У чалавекана ранняй стадыі хваробы — ліхаманка, крапіўніца, ламота ў мышцах і суставах, на позняй — болі, жаўтуха, павелічэнне печані. Прафілактыка: ахова вадаёмаў, сан.-вет. нагляд.
    Лгт.: Плотннков Н. Н. Оппсторхоз.— М., 1953; Лннннк В. Я. Паразнты рыб, опасные для человека н жнвотных.— Мн., 1977.
    В.	П. Пашук, М. К. Сляпнёў. АПІТА, рака, правы прыток Гаўі (бас. Нёмана), у Іўеўскім р-не. Даўж. 23 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о. Вадазбор (133 км2) узгорысты, пад лесам 15 %. На рацэ каля в. Ліпнішкі плаціна і сажалка.
    АПІТЭРАПІЯ (ад лац. apis пчала + + грэч. therapeia клопат, догляд, лячэнне), выкарыстанне пчалінага яду на лек. мэты.
    АШЯКР9Я (Аріосгеа), род сумчатых грыбоў сям. гіпаміцэтавых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў тропіках. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядома А. залацістаспоравая (A. chrysosperma). Паразіт. Развіваецца на ядомых грыбах з сям. балетавых і свінухавых (махавіку, свінушцы тонкай, баравіку, падбярозавіку, падасінавіку) і лішайніках.
    Вегетатыўнае цела грыба — добра развіты белы міцэлій, які пранізвае тканкі пладовага цела грыба-гаспадара, запаўняе яго трубачкі і выклікае ў большасці рэдукцыю гіменафора («глухія грыбы»). Трапляецца пераважна ў ванідыяльяай стадыі — сэпедоній залацістаспоравы (Sepedonium chrysosperum) з ліп. да кастрычніка. Канідыі залаціста-жоўтыя, развіваюцца на міцэліі, запаўняюць усё пладовае цела. Полавая стадыя назіраецца рэдка; развіваецца на разбураных целах грыбоў-гаспадароў у форме жоўтых перытэцыяў са стромамі; сумкаспоры складаюцца з двух клетак неаднолькавай велічыні з добра прыкметным прыдаткам. A. С. Шуканаў. АШЯЦБІСЦІС (Apiocystis), род каланіяльных зялёных водарасцей сям. тэтраспоравых. У СССР адзначаны 2 віды. На Беларусі трапляецца А. Б р а ў н a (A. brauniana) — эпіфіт на водных раслінах, водарасцях, адмерлым субстраце ў непраточных вадаёмах.
    Калоніі звычайна грушападобныя, да 1,5 мм выш., прымацаваны вузкім канцом да водных раслін і інш. субстрату. Клеткі акруглыя, размешчаны па 2 або 4 уздоўж сценак калоніі, кожная з 2 нерухомымі псеўдацыліямі, якія выходзяць вонкі і абкружаны слізістым чахлом. Вегетатыўнае размнажэнне акінетамі, бясполае — зааспорамі, полавае — Ізагамія.	A. I. Сцефановіч.
    АПЛЫВІНА, ссоўванне слоя рыхлых парод па прыродным схіле або штучным адхоне ад пераўвільгатнення. А. ўтвараюцца пад дзеяннем падземных водаў, якія фільтруюцца праз схіл (фільтрацыйныя А.), або атм. ападкаў, што сцякаюць па схіле (кансістэнтныя А.), для іх характэрна невялікая глыбіня захопу парод. Пашыраны на лёсападобных пародах, якія складаюць да 10 % тэр. Беларусі, пераважна на Мінскім, Аршанскім, Навагрудскім узв. Асн. меры барацьбы з А.: дрэнажаванне няўстойлівых парод з мэтай перахопу падземных водаў, засыпанне і
    Апістарх кашэчы (унутраная будова).
    ўтрамбоўванне ўпадзін на схілах і адхонах, умацаванне слоя парод расліннасцю. А. былі асабліва пашыраны на Беларусі ў часы існавання шматгадовай мерзлаты (гл. Саліфлюкцыя).	л. К. Марозава.
    АПОКА, цвёрдая асадкавая горная парода, складзеная пераважна (да 97 %) са шкілетных рэшткаў дыятамей, радыялярый, спікул губак, мікразярністага і воднага аморфнага біяхемагеннага крэменязёму (апалу) з дамешкамі гліны, кальцыту, цэалітаў, пяску, глаўканіту. У адрозненне ад трэпелу А. лёгкая мікрапорыстая. Mae няроўны або ракавісты злом. Колер ад светлада цёмна-шэрага, амаль чорнага. Шчыльн. 1100—1800 кг/м3. Чыстыя разнавіднасці А.— добрыя адсарбенты. Трапляецца ў верхнемелавых ’(каньякскіх) адкладах у Клімавіцкім, Хоцімскім, часткова Касцюковіцкім р-нах і палеацэнавых (сумскіх) адкладах у Брагінскім, Добрушскім, Гомельскім і часткова Рэчыцкім р-нах. Выкарыстоўваецца ў буд-ве (вытв-сць цэменту), нафтахім. (як адсарбент і каталізатар), харч. прам-сці і як тэрмаізалятар.	ю.	Р. Копысаў.
    АПОКАЎ Яўген Уладзіміравіч (1.2, 1869, в. Шамраеўка Сквірскага р-на Кіеўскай вобл.— 1.9.1938), укр. сав. вучоны ў галіне воднай гаспадаркі і гідралогіі. Правадз. чл. УАСГНІЛ (1935), акад. АН УССР (1929). Скончыў Пецярбургскі тэхнал. ін-т (1892). 3 1926 дырэктар НДІ воднай гаспадаркі УССР. У канцы 19 — пач. 20 ст. працаваў на Беларусі ў складзе Зах. экспедыцыі па асушэнню балот, потым інжынерам-гідратэхнікам Мінскай губ. Вывучыў рэжым грунтавых водаў на Бел. Палессі, уплыў лясоў, натуральпых і асушаных балот на жыўленне рэк, рэжым меліяраваных балот (на Мінскай балотнай станцыі), займаўся гідрагеал. вышуканнямі для водазабеспячэння Мінска. Вызначыў пашырэнне на Пд Беларусі ўкраінскай мелавой мульды і выказаў меркаванне пра сувязь геал. структур Пд Беларусі з Дняпроўскай упадзінай на Украіне, вызначыў дэвонскі ўзрост карбанатных і тэрыгенных парод, ускрытых свідравінай у Мінску. Асн. праца «Рэжым рачнога сцёку ў басейне верхняга Дняпра (да г. Кіева)...» (ч. 1—2, 1904—13) адзначана ў 1916 залатым медалём імя Ф. Літке.