Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Адклады А. я. перакрываюцца кундаскім гарызонтам, які належыць да ланвірнскага яруса ніжняга ардовіку. Латорпскі гарызонт складзены з зялёных кварцава-глаўканітавых пясчанікаў і пяскоў, радзей з глін з зернямі глаўканіту. Магутнасць адкладаў 0,1—1,5 м. 3 палеанталаг. рэшткаў знойдзены толькі канадонты. Волхаўскі гарызонт складзены з вапнякоў і даламітаў з зернямі глаўканіту. радзей з мергеляў і глін. Трапляюцца праслоі з бурымі жалезістымі аалітамі. Магутнасць адкладаў 0,2—5 м. У адкладах гарызонта знойдзены брахіяподы, трылабіты, імшанкі, цэфалаподы, канадонты, акрытархі, астракоды. Намнажаліся адклады А. я. ва ўмовах мелкаводнага эпікантынентальнага марскога басейна, які існаваў у паўн. і зах. частках тэр. Беларусі.
В. I. Пушкгн. АРЭОЛ (франц. aureole ад лац. aureolus пазалочаны), арэол р aece я н н я карысных выкапн я ў, зона паблізу радовішчаў, дзе назіраецца павышаная колькасць рудаўтваральных элементаў або іх спадарожнікаў. А. суправаджаюць магматычныя, гідратэрмальныя, нафтавыя і інш. радовішчы. Па размяшчэншо адносна руднага цела бываюць наді падрудныя, а таксама «адарваныя». А., якія выходзяць на дзённую паверхню, называюць адкрытымі ў адрозненне ад пахаваных, закрытых. Канцэнтрацыі элементаў у А. розныя — ад субфонавых да блізкіх да прамысловых. Радовішча i А. ўтвараюць поле канцэнтрацыі.
Мяжа паміж імі вызначаецца патрабаваннямі эканам. мэтазгоднасці здабычы. Пры ўдасканаленні тэхналогіі здабычы карысных кампанентаў А. можа выкарыстоўвацца як радовішча.
Бываюць А. першасныя і другасныя. Першасныя А. могуць быць сінгенетычнымі (адначасова ўтворанымі) у адносінах да парод (звычайна ў магматычных і асадкавых радовішчах) або накладзенымі. Сінгенетычныя А. характэрны для жалезарудных цел магматычнай фармацыі крышт. фундамента Бел. антэклізы (напр., праяўленні калчаданнага зрудзянення ў вулканагенных і вулканагенна-асадкавых пародах Бел. антэклізы); накладзеныя — для гідратэрмальных пнеўматалітавых, скарнавых і інш. радовішчаў, якія ўтварыліся пры ўздзеянні на пароды постмагматычных флюідаў (назіраюцца ў межах МікашэвіцкаЖыткавіцкага 'выступу, дзе гідратэрмальную перапрацоўку зведаў комплекс хларытавых і серыцытавых сланцаў і магматычных парод). Утварэнне другасных А. звязана з уздзеяннем на радовішчы гіпергенных (працэсы выветрыванмя) або катагенетычных (гл. Катагенез) фактараў, якія выклікаюць разбурэнне або пераўтварэнне паклада з вынасам і намнажэннем мабілізаваных прадуктаў у пародах. што акружаюць паклад, у водах, глебе і раслінах. Сярод другасных А. вылучаюць мех., геахім. (салявыя), гідрахім., атмахім. (газавыя) і біяхімічныя. Мех. А., звязаныя з утварэннем у рыхлых адкладах россыпаў устойлівых да выветрывання мінералаў, фарміруюцца пры фіз. разбурэнні пакладаў, якія ляжаць блізка да паверхні або іх першасных А. Пошукі каштоўных мінералаў 1 каляровых металаў. прымеркаваных да адкладаў рачных далін, найб. перспектыўныя на паўн. схіле Украінскага крыпіт. шчыта (правыя прытокі Прыпяці) і ў раёне Мікашэвіцкага выступу, дзе магутнасць платформавага чахла месцамі менш за 30 м. Спрыяльныя для пошукаў россыпных радовішчаў стараж. кайназойскія (палеагенавыя — неагенавыя) і дакайназойскія адклады рачных рэчышчаў і дэльтаў. Геахім. А. абумоўлены вынасам і намнажэвнем (у элементарнай або мінеральнай форме) ва ўмяшчальных пародах лёгкарастваральных або няўстойлівых кампанентаў пакладаў. Гідрахім., атмахім., біяхім. А. адрозніваюцца спосабам намнажэння кампанентаў адпаведна ў воднай, газавай фазах 1 жывых арганізмах. У Навасёлкаўскім радовішчы жалезных (ільменіт-магнетытавых) руд адзначана анамальнае (у 6— 7 разоў) абагачэнне парод надруднай тоўшчы каляровымі металамі. Літагеахім. (арэольныя) анамаліі некаторых мікраэлементаў выяўлены ў адкладах пахаваных далін бас. Нёмана. дзе антрапагенавыя адклады залягаюць непасрэдна на пародах фундамента. а таксама ў палеагенавых адкладах, развітых у вобласці неглыбокага залягання фундамента (на Пд Беларусі) 1 ў вусцях палеарэк, якія сцякалі з Украінскага крышт. фундамента. Памеры такіх анамалій (патокі рассеяння) ад некалькіх метраў да першых км. Назіраюцца другасныя А. ў выглядзе гідрахім. і газавых анамалій, якія акантурваюць нафтавыя радовішчы ў Прыпяцкім прагіне.
У. Я. Бардон, У. М. Шымановгч. АРЭСА, рака, правы прыток Пцічы. Даўж. 128 км. Утвараецца ад зліц-
ця 2 магістральных каналаў на Пн ад в. Падарэссе Старадарожскага р-на, цячэ ў Любанскім і Акцябрскім р-нах. Агульнае зніжэнне ракі 32,7 м, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,26 %0. Асн. прытокі: Таліца (справа), Солан, Нешчанка, магістральныя каналы Чабускі і Слаўкавіцка-Ямінскі (злева), густата рачной сеткі (разам з меліярацыйнай) 0,54 км/км2.
Вадазбор (пл. 3620 км2) у вярхоўях па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, у нізоўях на Прыпяцкім Палессі. Рэльеф у верхняй ч. хвалісты і раўнінны, ніжэй па цячэнню плоскі; грунты пясчаныя і тарфяныя. Лясы мяшаныя (54 %). Найб. воз. Вячэра. Пад ворывам 30 %. Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шыр. 0,3—1 км. Схілы нізкія, спадзістыя, перасечаныя далінамі прытокаў і забалочанымі паніжэннямі. Пойма пераважна двухбаковая, ніжэй в. Падарэссе шыр. 0,1—1 км. Рэчышча каналізаванае, шыр. ад 5—10 м у вярхоўі да 30—35 м у ніжнім цячэнні. На натуральных участках берагі нізкія, задзернаваныя, часткова ўкрытыя чаротам і хмызняком.
Рэжым А. вывучаецца з 1925, назіранні на 6 гідралагічных пастах, з іх дзейныя Вярхуціна, Любань, Андрэеўка. На веснавы перыяд прыпадае 54 %, летне-асенні 30 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пач. красавіка, найб. выш. над межанным узроўнем 2,1— 3,4, сярэдняя 1,5—2,5 м. Летне-асеннія паводкі кожны год, зімовыя радзей. Замярзае ў 2-й пал. снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 8—10 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 16,7 м3/с; найб. 301 м3/с (1931), найменшы 2,14 м3/с (1927) каля в. Андрэеўка. Пасля пабудовы Арэскай меліярацыйнай сістэмы і Любанскага вадасховішча сцёк А. значна зарэгуляваны. На рацэ г. Любань. А. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм, для водазабеспячэння сажалак рыбакамбіната Любань. Іл. гл. на ўкл. в. в. Дрозд. АРЭСА, зона адпачынку мясцовага значэння, на тэр. Акцябрскага і Петрыкаўскага раёнаў, за 50 км на ПнЗ ад Мазыра, у міжрэччы Пцічы і Арэсы, Устаноўлена ў 1981. Пл. 17,2 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 38 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Мазыра.
АРЭСКА-ГЛУСКГ ВАЛ (ад назвы р. Арэса і г. п. Глуск), тэктанічная структура ў Любанскім, Старадарожскім і Глускім р-нах, у межах паўд. прыўзнятай прыразломнай часткі Рэчыцка-Шацілаўскай ступе-
ні Прыпяцкага прагіну, Вылучаецца па паверхні верхняй саляноснай тоўшчы. Аб’ядноўвае Паўн.-Арэскі структурны нос, Драздоўскую, Усх,Драздоўскую і Глускую брахіантыкліналі і арыентаваны на ПнЗ. Даўж. 60 км, шыр. 5—7 км. Падняцці, структурны нос і брахіантыкліналі слаба выражаны па паверхні верхняй саляноснай тоўшчы: кожнае з іх акантурана адной ізагіпсай (—300, —350 або —400 м), амплітуда падняццяў каля 100 м, перавышэнне скляпенняў падняццяў над суседнімі сінкліналямі 100—200 м.
Усе падняцці вала адлюстраваныя, прыразломныя, не ўскладненыя саляным тэктагенезам. Скляпенні ссунуты на 2— 3 км на Пн ад падняццяў прыразломнай часткі Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені па падсалявых 1 міжсалявых адкладах. Фарміраваўся па верхнесаляносных 1 надсалявых адкладах у выніку блокавых пасоўванняў у працэсе намнажэння гэтых адкладаў. В. С. Канішчаў.
АРЭСКАЕ БАЛОТА, Фаставіцкі торфамасіў, нізіннае, у Любанскім (1,4 тыс. га), Петрыкаўскім (1 тыс. га) і Акцябрскім (0,4 тыс. га) р-нах, у пойме р. Арэса. Пл. 2,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,5 м, ступень распаду 43 %, попельнасць 18 %. Першапачатковыя запасы торфу 5,3 млн. т, на 1.1.1978 — 4,3 млн. т. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. АРЭСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы р. Арэса), тэктанічная структура ў Любанскім р-не, у зах. ч. Маладушынска-Чырвонаслабодскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1969—70. Вылучаецца па падсалявых, міжсалявых і верхнесаляносных дэвонскіх адкладах.
Па падсалявых і міжсалявых адкладах А. п.— найб. высокая паўн.-ўсх. частка блока з паўд.-зах. падзеннем адкла-
Арэх маньчжурскі.
даў; па верхнесаляносных адкладах — невял. (5x2 км) антыкліналь паўн.-ўсх. распасцірання, акантураная 1 ізагіпсай ( — 300 м) 1 размешчаная ў паўн. узвышанай частцы блока. Сфарміравалася ў познафранскі фаменскі час у выніку блокавых рухаў. В. С. Канішчаў.
АРЭСТАУ Іван Георгіевіч (н. 18.3. 1928, в. Каралеўшчына Заходнедзвінскага р-на Калінінскай вобл.), бел. сав. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1979), праф. (1981). Чл. КПСС з 1954. Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1952). 3 1962 у Віцебскім вет. ін-це: выкладчык, у 1973—78 заг. кафедры. Працы па вывучэнню фармакалогіі і таксікалогіі фосфарарганічных злучэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў нар. гаспадарцы, ферментных прэпаратаў і іх выкарыстання для прафілактыкі хвароб і павышэння прадукцыйнасці жывёл. па вывучэнню некаторых паразітаў свіней і мер барацьбы з імі.
Тв.: Оздоровленне свнноводческях хозяйств от гельмннтозов (у сааўт.).— Ветерннарпя, 1972, Ks 7.
АР9Х (Juglans), род дрэў сям. арэхавых. Вядома каля 40 відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы; у СССР, у т. л. на Беларусі, інтрадукаваны 10 відаў і некалькі форм і сартоў А., у т. л. грэцкі арэх, А. маньчжурскі, А. шэры, А. чорны, А. сэрцападобны, А. Зібальда. Каштоўныя дэкар., пладовыя, тэхн. дрэвы. Цвітуць у крас.— чэрв., калі распускаецца лісце.
Лістападныя дрэвы з густой раскідзістай кронай і светла-шэрай, бурай або амаль чорнай карой. Лісце няпарнаперыстае, буйное. Кветкі раздзельнаполыя: мужч. ў доўгіх звіслых каташках, жан. адзінкавыя або ў гронках. Плод — сухая касцянка (арэх), мае ў сабе алей. Вырошчваюць пасевам касцянак восенню або вясной. Светлалюбныя. патрабавальныя да глеб. Добра пладаносяць.
А. маньчжурскі (J. manshurica) пашыраны на Д. Усходзе. Выш. дрэва да 25 м. Лісце складанае (з 9—23 лісткоў), няпарнаперыстае, даўж. да 1 м, сабранае на Kanpax галін. На Беларусі цвіце ў маі, пладаносіць у верасні. Плады цёмна-бурыя, даўж. да 6 см. Радзіма А. ш э р a г a (J. cinerea) — Паўн. Амерыка. Выш. да 30 м. Лісце даўж. да 50 см (з 11—19 дробназубчастых лісткоў). Цвіце ў маі, пладаносіць у верасні. Плады падоўжаныя (да 5 см). А. чорны (J. nigra) пашыраны ў Паўн. Амерыцы. Выш. да 50 м. Лісце даўж. да 50 см (з 15—23 лісткоў). Цвіце ў канцы мая, пладаносіць у кастрычніку. Плады акруглыя, дыям. да 3 см. А. с э р ц a napo б н ы (J. cordiformis) паходзіць з Японіі. Выш. да 20 м. Лісце даўж. да 1 м, складаецца з 11—15 лісткоў. Цвіце ў маі, пладаносіць у верасні. Плады сэрцападобныя, дыям. да 4,5 см, сабраныя па 8—12 арэшкаў.