Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АРЭШНІК, род кустоў і дрэў сям. ляшчынавых; тое, што ляшчына.
АРЭШНІКАВЫЯ COHI (Muscardinus), род млекакормячых атр. грызуноў. У СССР і на Беларусі адзін від — соня арэшнікавая.
АСАБЛІВА НЕБЯСПЁЧНЫЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНЫЯ З’ЯВЫ, атмасферныя з’явы, якія пры пэўных інтэнсіўнасці, часе ўзнікнення, працягласці або плошчы пашырэння прычыняюць вял. ўрон гаспадарцы. На Беларусі да іх адносяцца шквал, вецер, асобныя тыпы атм. ападкаў, туман, мяцеліца, галалёд, наліпанне мокрага снегу, замаразкі.
ІПквал асабліва небяспечны, калі макс. скорасць ветру пры ім дасягае 30 м/с, вецер — калі сярэдняя скорасць дасягае 30 м/с або парывы ветру 35 м/с і больш. Да асабліва небяспечных ападкаў адносяцца ліўневы дождж, калі 30 мм або больш ападкаў выпадае за 1 гадз ці за меншы тэрмін; дождж або дождж са снегам, калі за 12 гадз або менш выпадае 50 мм ападкаў ці болып, для снегу — не менш за 20 мм (у пераліку на слой вады); град, пры якім дыяметр градзін больш за 20 мм. Для туману асн. паказчыкам з’яўляецца бачнасць менш за 50 м, для мяцеліцы — скорасць ветру 15 м/с і болып. пры працягласці гэтых з’яў 12 гадз 1 больш. Галалёд і наліпанне мокрага снегу лічацца асабліва небяспечнымі. калі адклады пры галалёдзе дасягаюць 20 мм 1 больш,
Арэхаўскае возера.
пры наліпанні мокрага снегу — 35 мм 1 болып. Асабліва небяспечнымі лічацца таксама замаразкі ў вегет. перыяд, калі яны адначасова ахопліваюць болып за 30 % тэр. рэспублікі. Менш небяспечныя з’явы вылучаюцца ў групу небяспечных метэаралаг. з’яў.
На Беларусі штогод адзначаецца ў сярэднім 11—13 дзён з А. н. м. з., у т. л. 5—6 дзён ліўневага дажджу або дажджу са снегам, 2—3 дні з градам, 1—2 дні з замаразкамі ў вегет. перыяд; шквал і асабліва небяспечны вецер адзначаюцца раз у 3— 4 гады, мяцеліца, галалёд, снегапады — раз у 2—3 гады. А. н. м. з., як правіла, калі не прыняць адпаведных мер, могуць выклікаць стыхійныя бедствы або нанесці вял. ўрон нар. гаспадарцы. Інфармацыя аб А. н. м. з. прадугледжваецца сутачнымі прагнозамі надвор’я і іх удакладненнямі. Дзярж., грамадская і асабістая маёмасць, с.-г. пасевы і сады падлягаюць страхаванню ад небяспечных метэаралаг. уздзеянняў, пры іх пашкоджанні страты кампенсуюцца.
АСАВЁЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Асавец у Любанскім р-не), тэктанічная структура ў Любанскім р-не, у зах. частцы Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1970 сейсмічнымі даследаваннямі. Па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах А. п. мае форму блока, абмежаванага з Пд і У лакальнымі разрыўнымі парушэннямі амплітудай 200—500 м. Амплітуда разломаў памяншаецца ўверх па разрэзе. Мінім. адзнака паверхні фундамента ў галоўнай ч. блока — 2000 м, падсалявых адкладаў 1100 м, міжсалявых 750 м. Усе пералічаныя паверхні залягаюць згодна і апускаюцца на Пн да адзнак адпаведна —2200, —1300 і —900 м. Паверхня верхнесаляносных адкладаў залягае паката на адзнаках ад —400 да —450, не ўтварае замкнутай Структурнай формы. І, Д, Кудравец. АСАВЁЦКІ МОХ, балота вярховага (11%) і пераходнага (89%) тыпаў, на ПдЗ Асіповіцкага р-на, у вадазборы р. Пціч. Mae значныя запасы
бітумінознага торфу, уваходзіць у Старадарожскую базу бітумнай сыравіны. Пл. балота 0,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,5 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м, ступень распаду 36 %, попельнасць каля 4%. На 1.1.1978 запасы торфу 1,1 млн. т. На балоце ўчастак для здабычы торфу, астатняя тэр. пад рэдкім хваёвым лесам.
АСАДКАВЫ ЧАХбЛ, тоўшча асадкавых слаба дыслацыраваных і звычайна неметамарфізаваных горных парод, якія складаюць верхнюю частку мацерыковай платформы. Гл. Платформавы чахол.
АСАДКАВЫЯ ГОРНЫЯ ПАРОДЫ, горныя пароды, якія ўтвараюцца на паверхні сушы і на дне вадаёмаў, ва ўмовах невысокіх т-р і ціску шляхам пераадкладання прадуктаў разбурэння розных геал. цел, у выніку хім. і мех. асядання з вады, жыццядзейнасці арганізмаў. Паводле паходжання падзяляюцца на абломкавыя, гліністыя, хемагенныя і біягенныя. Абломкавыя горныя пароды складзены з часцінак болып за 0,01 мм. Да іх належаць алеўрытавыя (алеўрыт, алеўраліты), псамітавыя (пяскі, пясчанікі) і псефітавыя (жвір, гравеліт, галечнік, кангламерат, брэкчыя і інш.) рознасці.
Гліністыя горныя пароды складаюцца з найдрабнейшых часцінак (менш за 0,01 мм) абломкавага, калоіднага і часткова хемагеннага паходжання. У хемагенных горных пародах пераважаюць прадукты хім. асаджэння. Сярод іх вылучаны розныя тыпы жалезістых, марганцавых, крамяністых, фасфатных, карбанатных, сульфатных, галагенных парод. У біягенных пародах (арганагенныя вапнягл, дыятаміты, выкапнёвыя вугалі, торф, гаручыя сланцы і інш.) пёраважаюць рэшткі вымерлых арганізмаў і прадукты іх жыццядзейнасці. Некаторыя вучоныя вылучаюць у самастойныя групы пароды элювію (коры выветрывання) 1 вулкапагенна-асадкавыя горныя пароды.
А. г. п. на Беларусі трапляюцца ўсюды, складаюць асн. масу платформавага чахла, магутнасць якога вагаецца ад першых адзінак і дзесяткаў метраў (каля Глушкавіч Лельчыцкага р-на, на МікашэвіцкаЖыткавіцкім выступе) да 5—6 тыс. м (Прыпяцкі прагін). Найб. пашыраны гліны, алеўраліты, пясчанікі, каменная соль, ангідрыт. вапнякі, даламіты, мергелі, мел. Характэрнымі для Беларусі карыснымі выкапнямі з’яўляюцпа такія А. г. п., як дэвонскія калійныя і каменныя солі, бурыя вугалі карбону і палеагену, фасфарыты мелу. і. і. ур’еў.
АСАДКАНАМНАЖЭННЕ, с е д ым е н т а ц ы я. прыродныя працэсы ўтварэння ўсіх відаў асадкаў пры пераходзе матэрыялу, які асаджваецца, з рухомага або завіслага ў водным ці паветраным асяроддзі ста-
ну ў нерухомы. Адбываецца на паверхні сушы, у рэках, азёрах, морах, акіянах за кошт прынесенага абломкавага і гліністага матэрыялу і за кошт біягеннай і хемагеннай садкі з вады некаторых прыродных злучэнняў.
На тэр. Беларусі ў геал. мінулым (ад рыфею да палеагену ўключна) А. адбывалася пераважна ў марскіх умовах. Стараж. асадкі ператвораны ў асаЭкавыя горныя пароды, найб. магутныя і разнастайныя па складу 1 ўзросту ў Прыпяцкім прагіне, Аршанскай і Брэсцкай упадзінах. Болып або менш працяглыя (да дзесяткаў млн. гадоў) эпохі марскога А. неаднаразова чаргаваліся з эпохамі адступання мораў (рэгрэсіяй) і высокага стаяння тэр., калі А. практычна спынялася або адбывалася на абмежаваных участках у кантынентальных умовах у палеарэках, азёрах, балотах. У асобныя геал. эпохі (венд, позні дэвон) на тэр. Беларусі адбывалася інтэнсіўная вулканічная дзейнасць, якая істотна ўздзейнічала на А. Утварыліся магутныя тоўшчы вулканічных туфаў і вулканагенна-асадкавых горных парод. 3 позняга палеагену і да цяперашняга часу на тэр. Беларусі А. адбывалася ў кантынентальных умовах, у антрапагенавым перыядзе — пераважна ва ўмовах покрыўнага мацерыковага зледзянення. Утвораныя асадкі прадстаўлены пясчанікамі. алеўрыта-гліністымі пародамі, бурымі вугалямі (позні палеаген — неаген), марэннымі супескамі і суглінкамі, флювіягляцыяльнымі пяскамі, стужачнымі глінамі і інш. Сучаснае А. адбываецца ва ўмовах умерана кантьцтентальнага гуміднага клімату ў рэках. азёрах, балотах. Асадкі — пяскі, алеўрыты. торф 1 інш. А. Ф. Гулгс.
АСАДКАУТВАРАЛЬНЫЯ АРГАНІЗМЫ, расліны і жывёлы, часткі цела якіх (тканкі, ракавіны, шкілеты, панцыры) могуць складаць геал. асадкі. Сярод А. а. у адкладах Беларусі вядомы водарасці, фарамініферы, радыялярыі, каралы, малюскі, губкі, імшанкі, брахіяподы і інш. У адкладах антрапагену асадкі ўтвораны таксама расліннасцю балот,
Асаед звычайны.
рэшткамі некаторых жывёльных арганізмаў (млекакормячых, малюскаў).
АСАЁД ЗВЫЧАЙНЫ, п ч а л a е д (Pernis apivorus), птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўн. і Цэнтр. Еўропе, у М. Азіі і паўд. Іране; у СССР ад Архангельска да Крыма і Каўказа. Трапляецца па ўсёй тэр. Беларусі, нешматлікі пералётны від. Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах паблізу палян. Кормівда А. з. восамі, мухамі, жукамі, інш. насякомымі, жабамі, яшчаркамі, дробнымі птушкамі, грызунамі. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы птушка.
Даўж. 50—60 см, маса 0,7—0,85 кг. Афарбоўка апярэння вар’іруе: спіна шэра-бурая, брушка белае з шаравата-жоўтым адденнем у самцоў, бурае з цёмнымі плямкамі або стракацінамі ў самак; галава папяліста-шэрая або жаўтавата-рыжая. Спод крылаў паласаты, на хвасце 3 шырокія белыя палосы 1 св.етлая аблямоўка. Дзюба невялікая, моцная, кручкападобная. Крылы вузкія, доўгія. На лбе і вакол вачэй кароткія жорсткія пер’і, якія нагадваюць луску. Цэўка ўкрыта сеткаватымі шчыткамі. Прылятае ў 2-й пал. крас,— маі. Гнёзды робіць на дубах, асінах, грабах, елках, бярозах на выш. 5—15 м, высцілае іх маладой зелянінай дрэў; займае пакінутыя гнёзды варон, са'рыча, чорнага каршуна. Голас — глухаватыя крыкі «кіі — е!» або хуткае «кікікі». Нясуць (канец мая — чэрв.) 2—3 карычневыя, цёмна-бурыя, з густымі бурымі стракацінамі яйцы. Наседжвае самка 33—34 сут.’ Птушаняты вылятаюць у канцы ліпеня. На зімоўку адлятаюць ў канцы вер.— пач. кастр. групамі па 3—5 птушак або паасобку.
A. М. Іванюценка. АСАКА, рака, левы прыток Бабра (бас. Дняпра), у Талачынскім р-не. У верхнім цячэнні наз. Асочка. Даўж. 17 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0. Пачынаецца каля в. Дунавік. Вадазбор (92 км2) нізінны, пад лесам 48 %.
АСАКА, зона адпачынку мясцовага значэння за 10 км на ПнЗ ад г. Талачын, у вярхоўі р. Бобр. Устаноўлена ў 1981. Пл. 13,6 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак. 12 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэпне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Оршы.
АСАКА (Carex), род шматгадовых травяністых раслін сям. асаковых. Вядома каля 2 тыс. Biflay, пашыраных па ўсім зямным іпары, асабліва ва ўмераных і халодных абласцях Паўн. паўшар’я. У СССР каля 400 відаў, з іх на Беларусі 61. Складаюць значную частку расліннага покрыва балот і лугоў рэспублікі. Сярод відаў А. Беларусі ёсць рэдкія і знікаючыя — А. шарападобная, А. малакветная,
А. Буксбаўма, а такія віды, як А. ценявая i А. заліўная, занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР; зберажэнне іх звязана з аховай балот. Болыпасць відаў — кармавыя расліны. Балотныя віды — торфаўтваральнікі. Некат. віды выкарыстоўваюцца на выраб рагожы, цыновак, кошыкаў, вяровак, буд. матэрыялаў. Акрамя таго, А. маюць значэнне як індыкатары глебава-грунтавых умоў, што асабліва важна пры вырашэнні пытанняў меліярацыі, трансфармацыі і рацыянальнага выкарыстання зямель Беларусі.