• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    звычайная і інш.). Аселы спосаб жыцця вядуць многія рыбы. А. не выключае мясцовых перамяшчэнняў без пэўнага геагр. напрамку. Яна можа змяняцца па гадах і геагр. шыротах у залежнасці ад кармавой базы (напр., рабіннік зімуе ў паўд. і цэнтр. раёнах у гады, ураджайныя на ягады рабіны і ядлоўцу; шэрая варона на Пд арэала аселая, у цэнтры — вандруе, на Пн — пералётная птушка). Гл. таксама Міграцыіжывёл.
    АСЁЛЫЯ ПТУШКІ, птушкі, якія не робяць перыядычных, рэгулярных перамяшчэнняў і жывуць на дадзенай тэр. ўвесь год. У арнітафауне Беларусі 47 відаў А. п. (у т. л. на Пн 23 %, на Пд 25 % гнездавальных птушак): верабей дамавы, глушэц, цецярук, рабчык, курапатка бе~ лая, голуб шызы, сарока, попаўзень, пішчуха, каралёк жоўтагаловы і інш. Паказчык аселасці (склад відаў) дынамічны па часе, залежыць ад змены ўмоў вонкавага асяроддзя.
    АСЁЛЬСКІ ЯРУС (ад назвы р. Асель на Паўд. Урале), 1-ы знізу ярус ніжпяга аддзела пермскай сістэмы. На Беларусі выяўлены ў 1961 у цэнтр. частцы Прыпяцкага прагіну, дзе адклады А. я. складаюць т. зв. прудкоўскую світу. Глыб. залягання 557—985 м.
    Складзены пераважна з чырвона-бурых глін з праслоямі пясчанікаў, алеўралітаў, даламітаў, вапнякоў, ангідрытаў 1 гіпсаў агульнай магутнасцю каля 30—40 м (у найб. апушчаных участках прагіну да 50—80 м). Па літалаг. складу Ў прудкоўскай свіце 2 выразныя падсвіты: ніжняя (бессульфатная) і верхняя (сульфатная) з праслоямі ангідрытаў і гіпсаў. У даламітах і вапняках ніжняй падсвіты фауна фарамініфер, рэдкіх астракод, крынаідэй. адзінкавых брахіяпод і трылабітаў. Верхняя падсвіта ў болыпасці разрэзаў размыта. У падэшвё прудкоўскай світы базальны пясчанік дробнаі сярэднезярністы, кварцава-палевашпатавы, некарбанатны з уключэннямі грубых і жвіровых зерняў, радзей
    галькі (да 2—3 см), кварцу, даламітавых, крэмністых і эфузіўных парод, месцамі пясчанік пераходзіць у гравеліт. Асадкі ніжняй падсвіты намнажаліся ва ўмовах трансгрэсіі (адступання) мора з межаў Дняпроўска-Данецкай упадзіны. Нармальна-марскія ўмовы захоўваліся толькі на кароткі прамежак часу і пры аддзяленні Прыпяцкага басейна ад Дняпроўска-Данецкай упадзіны змяніліся лагуннымі ўмовамі з павышанай салёнасцю вады. У гэтых умовах намнажаліся асадкі верхняй падсвіты. У разрэзе пермскай сістэмы Прыпяцкага прагіну прудкоўская світа — адзіны стратыграфічны рэпер, узрост якога даказаны палеанталагічнымі данымі (фарамініферы).	В. К. Галубцоў.
    АСЕННІ ПАЛАСАТЫ, Ш т р э й фл і н г, Ш т р ы ф е л ь, старадаўні асенні сорт яблыні. У БССР раянаваны ва ўсіх садовых зонах. Дрэвы з шырокай плоскай кронай дыям. да 11—12 м. Пачынаюць плоданасіць на 8—12-ы год. Ураджай да 200 кг яблыкаў з дрэва. Плады масаю 75— 150, макс. 400 г, шырокаканічныя, светла-жоўтыя, з паласатым румянцам, выспяваюць у канцы верасня. Мякаць кісла-салодкая, духмяная. Добра пераносіць зіму. Устойлівы да хвароб, у дажджлівыя гады пашкоджваецца паршою і гніллю. Апыляльнікі: Антонаўка звычайпая, Уэлсі. Іл. гл. на ўкл. да арт. Яблыня. АСЁЧА, назва р. Дубоўка ў верхнім цячэнні.
    АСЁЧА, рака, правы прыток Аўсянкі, у Гарадоцкім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Кузюронкі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. Вадазбор (29 км2) узгорысты. пад лесам 48 %.
    АСЁТР БАЛТБІЙСКІ, a с е т р а тл а н т ы ч н ы (Acipenser sturio), рыба сямейства асятровых атр. асетрападобных. Водзіцца ў бас. Балтыйскага і Паўночнага мораў. Пашыраны каля берагоў Атлантычнага ак.,
    У Асвейскім парку.	у Асвейскім паляўнічым заказніку.
    заходзіць y Міжземнае i Чорнае моры. Усюды вельмі рэдкі, у Зах. Еўропе амаль вынішчаны. Праходная рыба. Да 1930—40-х г. трапляўся ў рэках Беларусі (Нёман, Вілія, Шчара). 3 пабудовай плацін па Нёмане і Зах. Дзвіне міграцыі спыніліся. Апошні раз злоўлены ў Нёмане ў 1952.
    Даўж. да 3 м, маса да 200 кг. Ход у рэкі адзначаўся вясной, у час паводкі, нераст у чэрвені на ўчастках з хуткім цячэннем і камяністым дном. Моладзь А. б. жывіцца доннымі беспазваночнымі, дарослыя — дробнай рыбай. Каштоўная рыба. Магчыма гібрыдызацыя з сцерляддзю для таварнага вырошчвання ў цеплаводных сажалках. Ахоўваецца. Занесены ў «Канвенцыю аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення».
    П. 1. Жукаў. АСЕТР РУСКІ (Acipenser giildenstadti), рыба сямейства асятровых атр. асетрападобных. Водзіцца ў бас. Каспійскага (тыповая форма), Азоўскага і Чорнага (падвід чарнаморска-азоўскі) мораў. Тыповая праходная рыба. У рэкі Беларусі (Дняпро, Прыпяць, Сож, Бярэзіна) шмат заходзіў з Чорнага м. да пач. 20 ст. 3 пабудовай плаціны Днепрагэса міграцыі спыніліся. Апошні раз злоўлены каля Быхава ў 1927.
    Даўж. да 2 м, маса да 100 кг (сярэдняя 16—32 кг). Жыве да 50 гадоў. Ход у рэкі адзначаўся вясной і восенню. Рыба веснавога ходу нераставала ў тым жа годзе; асенняга — зімавала на ямах у рэках. нераставала вясной у наступным годзе на ўчастках з хуткім цячэннем і шчыльным грунтам. Моладзь А. р. жывіцца беспазваночнымі (ракападобныя, чэрві), дарослыя ■—буйнымі малюскамі і рыбай. Каштоўная рыба. Магчыма гібрыдызацыя А. р. з сцерляддзю для таварнага вырошчвання ў сажалках.
    П. I. Жукаў. АСЁЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, каля паўн. ускраіны в. Асёткі Віцебскага р-на. Паклад належыць да лімнагляцыяльных адкладаў паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 17,7 млн. м3. Гліны цёмна-бурыя тлустыя, высокапластычныя, дысперсныя, з нязначнымі пясчанымі праслойкамі. Гліністых часцінак (драбней за 0,01 мм) 52,2—98,1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6— 8,7 м, ускрышы (торф, тонказярністыя пяскі) да 5,2 м. Гліны прыдатныя на вьіраб цэглы, дрэнажных труб і керамзіту. Радовішча не эксплуатуецца.	м. Ф. Янюк.
    АСІМІЛЯЦЫЯ (лац. assimilatio) анабалізм, працэс засваення і перапрацоўкі жывым арганізмам рэчываў навакольнага асяроддзя; сукупнасць рэакцый біясінтэзу. Ажыццяўляецда з паглынаннем энергіі, якая выдзяляецца пры расшчапленні адэназінтрыфосфарнай к-ты з
    удзелам біялагічна актыўных хім. злучэнняў (ферментаў). А.— адзін з бакоў абмену рэчываў і энергіі і важная ўласцівасць усяго жывога, забяспечвае рост, развіццё, аднаўленне і назапашванне энергет. рэсурсаў арганізма. Першасная крыніца энергіі для ўсёй жывой прыроды — сонечнае выпрамяненне. Паводле крыніц энергіі, якія выкарыстоўваюцца, усе арганізмы падзяляюцца на аўтатрофныя і гетэратрофныя (гл. адпаведныя артыкулы). Аўтатрофы (пераважна зялёныя расліны) ажыццяўляюць А., непасрэдна выкарыстоўваючы прамяністую энергію Сонца ў працэсе фотасінтэзу. Усе астатнія арганізмы (за выключэннем некаторых мікраарганізмаўхемасінтэтыкаў, здольных здабываць энергію за кошт хім. рэакцый) асімілююць гатовыя арган. рэчывы і назапашаную ў іх энергію.
    Б. М. Іванчанка.
    Асетр балтыйскі.
    Асіна:	1— крона;2— парастак з ліс-
    цем; 3 — каташок з тычынкавымі кветнамі; 4 — тычынкавая кветка; 5 — каташок з песцікавымі кветкамі; 6 — песцікавая кветка;7 — плод; 8 — раскрыты плод; 9 —семя.
    АСІНА, таполя д рыжачая (Po­pulus tremula), лістападнае дрэва з роду таполя сям. вярбовых. Пашырана ў Еўразіі, трапляецца ў Паўн. Афрыцы. Утварае асінавыя лясы. На Беларусі пашырана нераўнамерна, у асн. на ПнУ, радзей на ПдЗ. Цвіце ў красавіку, насенпе выспявае ў пачатку чэрвеня. Парода-піянер, хутка засяляе ўсе свабодныя лясныя плошчы. Светлалюбная, расце на розных глебах, лепш на вільготных супесках і суглінках. На Беларусі выяўлена некалькі ўнутрывідавых форм — ранараспускальная, познараспускальная, зеленакорая, шэракорая, светлакорая і цемнакорая. Найб. перспектыўныя зеленакорая і познараспускальная. Драўніна А. белая, лёгкая, мяккая, шырока выкарыстоўваецца ў запалкавай і цэлюлозна-папяровай прам-сці, у буд-ве і тарнай вытв-сці (раней з яе рабілі ночвы, гонт). Лісце і пупышкі ўжываюцца ў медыцыне. Асн. корм для ласёў. Утварае мікарызу з падасінавікам.
    Двухдомнае ветраапыляльнае дрэва выш. да 30 м. Ствол прамы, шараватазялёны, дыям. да 60 см. Крона невял., рыхлая. Лісце чаргаванае, простае, круглавата-яйцападобнае, цвёрдае, зубчастае, на доўгіх, сціснутых пасярэдзіне чаранках, ад чаго яно дрыжыць нават пры нязначным ветры. Кветкавыя пупышкі конусападобныя, ліпкія, распускаюцца ў 2-й пал. крас. за 10—15 дзён да з’яўлення лісця (спачатку песцікавыя ваташкі на жан. дрэвах, праз 5—6 дзён тычынкавыя на мужчынскіх). Плод — зеленавата-бурая каробачка. Насенне з пушыстым чубком. Адно дрэва дае да 50 млн. шт. насення. Хуткарослая і прадукцыйная лясная парода. Жыве да 100 і болып гадоў. Акрамя насення, інтэнсіўна размнажаецца каранёвымі атожылкамі. Асн. шкоднікі — вусачы; хвароба — стрыжнёвая гніль.
    П. Я. Пятроўскі. АСІНАВІК, шапкавы грыб сям. балетавых. Гл. ў арт. Падасінавік. АСІНАВЫЯ ЛЯСЫ, асіннікі, фармацыя вытворных драбналістых лясоў, у якіх пераважае асіна. Утвараюцца ў выніку высечак дубовых, радзей ялова-хваёвых і хваёвых лясоў, а таксама ў выніку зарастання лесам зямель, непрыдатных для с.-г. выкарыстання, Складаюць 2,3 % пл. дзярж. лясоў Беларусі (1978), ад 0,7—2,4 % на Палессі да 10—12 % У Паазер’і, на Аршанска-Магілёўскай раўніне. А. л. займаюць пераважна багатыя супясчаныя і сугліністыя глебы. Склад ніжніх ярусаў расліннасці адпавядае карэнным тыпам: у падлеску ляшчына, крушына, рабіна, брызгліна, у наглебавым покрыве кісліца, чарніцы, снітка, папараці, дабраполь, майнік і інш. А. л. высокапрадукцыйныя: сярэднія паўната 0,71, банітэт Іа,8, запас спелага	(40—50-гадовага) дрэвастою
    146 м3/га. Сярэдні ўзрост 29 гадоў.
    А. л. спрыяюць павышэнню ўрадлівасці малагумусных кіслых дзярнова-падзолістых глеб. Плошчы іх пасля высечак выкарыстоўваюцца для аднаўлення яловых і дубовых лясоў. А. л.—выдатныя кармавыя ўгоддзі для дзікіх капытных (лось, алень). У БССР вылучаюць 10 тыпаў А. л. Асіннік арляковы (5,7 % пл. асіннікаў) займае павышэнні і верхнія часткі пакатых схілаў з дзярнова-падзолістымі пясчанымі і супясчанымі глебамі, падасланымі суглінкам. Дрэвастоі асіны (банітэт I—II класаў, запас спелай драўніны да 200 м3/га) з дамешкам хвоі, елкі, бярозы бародаўчатай, радзей дубу. Падлесак рэдкі з рабіны, крушыны і ляшчыны. У наглебавым покрыве пераважае арляк звычайны, растуць майнік двухлісты, чарніцы, пажарніца наземная, ландыш майскі, брусніцы. Пад полагам лесу прыродна аднаўляюцца дуб, бяроза, елка, aci­na. Асіннік бруснічны (0,9 % пл. асіннікаў) пашыраны на адносна роўных павышэннях з дзярновападзолістымі пясчанымі або супясчанымі глебамі. Дрэвастоі асіны (банітэт III—IV класа, запас спелай драўніны да 150 м3/га) з дамешкам хвоі, бярозы бародаўчатай, радзей елкі. У падлеску рабіна, крушына. У наглебавым покрыве пераважаюць брусніцы, растуць пажарніца наземная, імхі, чарніцы, верас, агаткі двухдомныя і інш. Прыроднае адпаўленне пад полагам слабае, пераважае падрост хвоі, бярозы і елкі. Асіннік даўгамошны (2,3 % пл. асіннікаў) займае паніжэнні з тарфяніста-падзоліста-глеевымі вільготнымі глебамі. Дрэвастоі асіны (банітэт II—III класа, запас спелай драўніны да 180 м3/га) з дамешкам хвоі, бярозы бародаўчатай і пушыстай. У падлеску крушына, рабіна і вярба шэрая. У наглебавым покрыве нераважаюць вільгацялюбныя імхі — палітрыхум звычайны, сфагнум, растуць чарніцы, асокі. Прыроднаму аднаўленню перашкаджае мохавае покрыва, падрост елкі толькі на купінах, каля старых пнёў. Асіннік імшысты (4,6 % пл. асіннікаў) займае павышэнні з дзярнова-падзолістымі супясчанымі глебамі. Дрэвастоі асіны з дамешкам бярозы бародаўчатай, елкі, дубу, хвоі (банітэт II класа, запас драўніны да 200 м3/га). Падлесак рэдкі з крушыны, рабіны, ляшчыны. У наглебавым покрыве пераважаюць імхі — плеўрозіум Шрэбера, дыкранум хвалісты, растуць чарніцы, майнік двухлісты, пажарніца наземная і інш. Пад полагам дрэвастою прыродна аднаўляюцца часцей елка і хвоя. А с і н н і к к і с л і ч н ы (52 % пл.