• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    за 1,7 тыс. чал., сярод іх 962 навук. супрацоўнікі, у т. л. 49 дактароў і 337 канд. навук. Пры аддзяленні навук, саветы па праблемах: «Фотасінтэз і фотабіялогія раслін», «Фізіялогія і біяхімія раслін і мікраарганізмаў», «Біялагічныя асновы рацыянальнага выкарыстання, пераўтварэння і аховы расліннага свету», «Біялагічныя асновы асваення, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету», «Генетыка і цыталогія», «Фізіялогія і марфалогія чалавека і жывёл», «Біяхімія жывёл і чалавека», рэгіянальны савет батанічных садоў Беларусі. Навук. таварыствы: біяхім., бат., фізіял., энтамалагічнае, мікрабіял,, герантолагаў і герыятраў, генетыкаў і селекцыянераў.
    Літ.: Акадэмія навук Беларускай ССР.— Мн., 1979. М. I. Галенчык. АДДЗЯЛЁННЕ ХШІЧНЫХ I ГЕАЛАГІЧНЫХ НАВУК АН БССР, навуковы і навук.-арганізацыйны цэнтр, які аб’ядноўвае вучоных, што працуюць у АН у галіне хіміі і геалогіі. У 1940 створана Аддзяленне тэхн. навук (ін-ты хіміі; торфу; н.-д. групы тэхналогіі металаў і водагаспадарчая). У 1946 рэарганізавана ў Аддзяленне фізіка-матэм. і тэхн. навук (ін-ты фізіка-тэхнічны; хіміі; торфу; геал. навук; механізацыі сельскай гаспадаркі; сектары — энергет., арх.-будаўнічы, з 1955 таксама ін-ты фізікі і матэматыкі; энергетыкі). У 1959 падзелена на 2 аддзяленні: хім. і геал. навук (ін-ты фізікі; матэматыкі і вылічальнай тэхнікі; фізіка-арган. хіміі; агульнай і неарган. хіміі; геал. навук; Аддзел фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў) і тэхн. навук. Пасля рэарганізацыі структуры АН БССР (1963) створаны 5 аддзяленняў, у т. л. Аддзяленне хім. навук (ін-ты фізіка-арган. хіміі; агульнай і неарган. хіміі; ла-
    Аддзяленне хімічных і геалагічных навук АН БССР. Доследнае поле эксперыментальнай базы «Дукора» Інстытута торфу АН БССР.
    бараторыя геахім. праблем), з 1970 наз. Аддзяленне хім. і геал. навук.
    У аддзяленні (1982) ін-ты: фізікаарган. хіміі; агульнай і неарган. хіміі, біяарган. хіміі, торфу з эксперым. базай «Дукора»; геахіміі і геафізікі з Плешчаніцкай геафіз. абсерваторыяй (пра інстытуты і абсерваторыю гл. адпаведныя арт., напр., Біяарганічнай хіміі інстытут АН ВССР). Аб’ядноўвае 12 акадэмікаў АН БССР (A. А. Ахрэм, М. А. Безбародаў, Г. I. Гарэцкі, Р. Г. Гарэцкі, Б. В. Ерафееў, М. С. Казлоў, У. С. Камароў, I. I. Ліштван, К. I. Лукашоў, A. С. Махнач, М. I. Міцкевіч, Я. М. Паушкін) і 9 членаў-карэспандэнтаў АН БССР (Ю. А. Альдэкоп, I. I. Бардышаў, П. I. Бялькевіч, У. Я. Ракоўскі, У. С. Салдатаў, В. В. Свірыдаў, Р. Л. Старобінец, I. Р. Цішчанка, I. М. Ярмоленка). У навук. установах аддзялення працуе больш за 1,4 тыс. чал., сярод іх 878 навук. супрацоўнікаў, у т. л. 25 дактароў і 316 канд. навук. Пры аддзяленні навук. саветы па праблемах: «Рэактыўныя здольнасці і каталіз», «Літалогія, мінералогія і петраграфія», «Распрацоўка навук. асноў па прадухіленню засалення глеб і водных крыніц адходамі салігорскіх калійных прадпрыемстваў», «Агульная і неарганічная хімія», «Комплексная перапрацоўка цвёрдых гаручых выкапняў»; Веларуская антрапагенавая камісія, Камісія па праблемах тэктонікі Беларусі і Прыбалтыкі, Прыбалтыйска-беларуская секцыя павуковага савета AH СССР і Мін-ва геалогіі СССР па праблеме «Навуковыя асновы геахімічных метадаў пошуку радовішчаў цвёрдых карысных выкапняў».
    Лгт.: Акадэмія навук Беларускай ССР.— Мн., 1979. М. I. Галенчык. АДЗІНОЧНЫЯ ВОСЫ, экалагічная група складкавакрылых восаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках. У сусв. фауне больш як 2000 відаў. У Еўрап. частцы СССР (у т. л. ў БССР) найб. вядомы 2 роды — адзінары (Odynerus) і эўмены, ці пілюльныя восы (Eumenes). У адрозненне ад грамадскіх вос жывуць адзіночна (адсюль назва). Карысныя, знішчаюць шкодных насякомых.
    Даўж. А. в. 12—15 мм. Жоўтыя з чорным малюнкам. Брушка сцябліністае. Крылы складваюцца ўдоўж, Гнёзды з асобных ячэй, будуюць з гліны ці ў пустых сцяблах травяністых раслін, гнёздах інш. джаланосных насякомых. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынак кормяць лічынкамі матылёў, жукоў, пільшчыкаў, нектарам і пылком раслін.
    Т. П. Панкевіч. АДЗІНЦОЎСКАЕ МІЖЛЕДАВІКОУЕ, гл. Шклоўскае міжледавікоўе.
    АДЗІНЫ ДЗЯРЖАЎНЫ ЗЯМЁЛЬНЫ ФОНД, гл. Зямельны фонд СССР.
    АДЗШЫ ДЗЯРЖАЎНЫ ЛЯСНЬ'І ФОНД, гл. Лясны фонд.
    АДЗЯРЫХА Уладзімір Сцяпанавіч (н. 15.11.1937, в. Горкі Слуцкага р-на), беларускі сав. лесазнавец і геабатанік. Канд. біял. н. (1971). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (I960). 3 1964 у Ін-це эксперым. батанікі АН БССР. Даследаваў тыпы і асацыяцыі ясянёвых лясоў БССР і распрацаваў мерапрыемствы па іх узнаўленню. Сааўтар карт расліннага покрыва Беларусі. Вывучае заканамернасці фарміраванпя, развіцця і прадукцыйнасці лясных фітацэнозаў, іх класіфікацыю і картаграфаваяне. Дзярж. прэмія БССР 1972.
    Тв.: Растнтельный покров Белорусснн: (с картой М 1 : 1 000 000).— Мн., 1969 (у сааўт.); Тішы н ассоцнацнн ясеневых лесов: (по нсследованням в БССР).— Мн., 1973 (разам з I. Д. Юркевічам); Растнтельность Белоруссіш, её картографнрованне, охрана н нспользованне: (с «Картой растнтельностн Белорусской ССР» М 1 : 600 000).— Мн., 1979 (разам з I. Д. Юркевічам, Дз. С. Голадам).
    АДКРЬ'ІТЫ ГРУНТ, зямельныя ўчасткі без укрыццяў, занятыя агародніннымі або дэкар. раслінамі. У БССР у А. г. выроіпчваюць каля 98 % агародніны і кветак. Насенне холадаўстойлівых культур у А. г. высяваюць ранняй вясною, як толькі паспее глеба, пры сярэднясутачнай т-ры 1—5 °C, насенне цеплалюбных раслін — пры т-ры 10—15 °C, расаду высаджваюць адпаведна пры сярэднясутачнай т-ры 5—10 °C і 15 °C, пасля заканчэння веснавых замаразкаў. Параўн. Ахаваны грунт.
    АДЛЁТ ПТУШАК, абавязковая штогодняя міграцыя птушак (абмежаваная па часе) з тэр. гнездавання або зімоўкі. Перад адлётам у птушак адзначаюць т. зв. міграцыйны стан, якому характэрны страта тэр. прыхільнасці, назапашванне тлушчу, неспакой, арыентаванаець руху, узмацненне чароднасці, змяненні рытму сутачнай актыўнасці. Момант адлёту вызначаецца сінхранізаванымі зменамі фізіял. стану (звязаны з дзейнасцю залоз унутр. сакрэцыі), за-
    Да арт. Адзіночныя восы. Аса пілюль* ная.
    АДМІ 37
    лежнымі ад стану вонкавага асяроддзя (фотаперыядызм, магчымасці здабывання корму). Пералётныя птушкі Беларусі адлятаюць на зімоўку ў жн.— 2-й пал. лістапада. Пастушок, слонка, івалга, зязюля, валасянкі адлятаюць уначы, да 70 відаў птушак (кнігаўка, грак, белы бусел, берасцянка і інш.) удзень, гусі, гагары — уначы і ўдзень. Драпежныя птушкі адлятаюць паасобку, гусі, гракі і інш.— чародамі рознай формы: жураўлі клінам, гусі адзін за адвым, качкі фронтам, вераб’інападобпыя і болыпасць інш. птушак скучана. Аўсянкі, сітаўкі, чыж ляцяць на выш. 5—50 м, драпежныя птушкі, грак — на выш. 1000 м і болей. Гл. таксама Прылёт птушак.
    М. С. Долбік. АДЛІГА, павышэнне т-ры паветра да 0 °C і вышэй зімою ва ўстойлівы марозны перыяд. На Беларусі А. бываюць з ліст. да сак., звязаны з прытокам адносна цёплых мас марскога паветра з Атлантыкі або выклікаюцца мясцовым праграваннем (часцей за ўсё ўвесны) паветра. А., звязаныя з рухам марскога паветра, звычайна суправаджаюцца значнай воблачнасцю, туманным надвор’ем, частымі дажджамі. Колькасць дзён з А. павялічваецца з ПнУ на ПдЗ (гл. карту-схему).
    За 3 зімовыя месяцы (снежань — люты) на крайнім ПдЗ бывае 45—50 дзён з А.. на ПнУ —26—30. У вельмі цёплыя зімы ў снеж. бывае болып за 20 сут з А., у студз. 1 лют.— больш за 10. Сярэдняя працягласць перыядаў з А. вагаецца ад 4 да 6 сут, штогод бываюць асобныя А. працягласцю да 15—20 дзён, макс. працягласць за перыяд назіранняў дасягае 30—40 сут. Найчасцей (у 40—55 % ад колькасці сутак з А.) т-ра паветра павышаецца да 2 °C. А. з т-рамі паветра да 10—20 °C бываюць у кастр. ў выпадку ранняга надыходу марозаў, якія змяняюцца пацяпленнем, і ў крас., калі пасля надыходу цёплага надвор’я назіраецца вяртанне халадоў. Пры А. павялічваюцца шчыльнасць і цеплаправоднасць снегавога покрыва, нярэдка яно поўнасцю растае. Пахаладанне пасля А. прыводзіць да ўтварэння ледзяной скарынкі і адмоўна ўплывае на стан азімых.	Т. С. Папова.
    АДМІРАЛ (Pyrameis atalanta), насякомае сям. німфалід атр. матылёў. Трапляецца ў Еўропе і Азіі (найбольш у Сібіры), на Беларусі — паасобнымі экземплярамі на палянах, лугах, па берагах лясных ручаёў. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
    Яркі, прыгожа афарбаваны матыль. Размах крылаў 5—6 см. Пярэднія крылы зверху чорныя, заднія чорныя з чырвонай палоскай па краі. Лёт у ліп.— вер. (тых, што перазімавалі,— у маі). Вусені развіваюцца ў чэрв.— жн. на лісці крапівы 1 чартапалоху. Культурным раслінам не шкодзіць. Іл. гл. на ўкл. да арт. Ахоўныя жыеёлы. A. М. Лгтвгнава.
    АДНАГАДОВЫЯ РАСЛІНЫ, аднал е т н і к і, травяністыя расліны з жыццёвым цыклам (ад насення да насення) на працягу аднаго вегет. перыяду (2—5 месяцаў). Вядома больш за 100 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў пустыннай зоне. У СССР больш за 5 тыс., з іх на Беларусі каля 270 відаў.
    Сярод А. р. адрозніваюць яравыя (прарастаюць вясной і адміраюць пасля плоданашэння ў гэтым жа годзе — аўсюк, братаўка), азімыя (прарастаюць восенню, зімуюць, на наступны год цвітуць, пладаносяць і адміраюць — стрэлкі, васілёк) і эфемеры. Да А. р. належыць большасць с.-г. (пшаніца, авёс, ячмень, кукуруза, лён, каноплі, rapox 1 інш.) і многія д'зікарослыя расліны. Некат. с.-г. культуры (напр., бульба), шматгадовыя на радзіме, вырошчваюцца як аднагадовыя. Параўн. Шматгадовыя расліны.
    АДНАДОЛЬНЫЯ, аднасемядольныя (Liliopsida), клас пакрытанасенных раслін. Вядома каля 20 парадкаў, 66 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 14 парадкаў, з іх на Беларусі 11— асакакветныя, ароннікакветныя, жабнікакветныя, касачакветныя, лілеякветныя, мятлюжкакветныя, наядакветныя, рагозакветныя, сігакветныя, шальнікакветныя, ятрышнікакветныя, 354 віды. Сярод А. важныя харч., кармавыя, тэхн., дэкар., лек. і вострапрыпраўныя расліны. А.— гал. кампанент расліннага покрыва лугоў, балот і лясоў Беларусі.
    Пераважна травяністыя расліны, часта з змененымі падземнымі парасткамі — карэнішчамі. цыбулінамі, клубнямі. У адрозненне ад двухдольных зародак семя А. мае адну семядолю. Каранёвая сістэма валасніковістая. У травяністых форм сцябло ў таўшчыню не расце (праводныя пучкі без камбію), для дрэвавых характэрна анамальнае патаўшчэнне сцяблоў. Лісце з паралельным або дугавым жылкаваннем, звычайна без чаранка і прылісткаў, размяшчаецца чаргавана. Кветкі пераважна трохчленныя, пяцікруговыя, прыстасаваныя да апылення насякомымі або птушкамі (ятрышнікавыя) ці да ветраапылення (злакі, асаковыя).