Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
A. Е. Осгн.
АГРАТЭХНІЧНАЯ ЭРОЗІЯ ГЛЁБЫ, тое, што механічная эрозія глебы. АГРАТЭХНІЧНЫ МЁТАД аховы р а с л і н, выкарыстанне_ агратэхнікі для знішчэння шкоднікаў, узбуджальнікаў хвароб і пустазелля с.-г. культур, састаўная ч. комплексных сістэм аховы раслін. Распрацоўваецца адпаведна глебава-кліматычнын умовам прыродных зон і канкрэтна для кожнага поля. Уключае адбор і падрыхтоўку (абеззаражванне, аздараўленне) насення, мерапрыемствы па ахове раслін у перыяд вегетацыі, выкарыстанне ўстойлівых сартоў, правільных севазваротаў і чаргавання ў іх культур, сістэм апрацоўкі глебы і догляду пасеваў, аптымальных форм і доз угнаенняў, тэрмінаў сяўбы і ўборкі, спосабаў хавання ўраджаю і інш.
Выкарыстанне ўстойлівых сартоў — найб. рацыянальны спосаб аховы культурных раслін. Селекцыя на хваробаўстойлівасць ускладняецца формаўтваральным працэсам у узбуджальнікаў многіх хвароб, што вядзе да паяўлення новых спецыялізаваных рас і страты сартамі расаспецыфічнай устойлівасці. Ступень пашкоджання раслін шкоднікамі найчасцей абумоўліваецца анатамічнай будовай раслін або працягласцю вегет. перыяду. Правільны севазварот прадухіляе размнажэнне многіх шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб, дастасавапых да раслін пэўнага віду. Чаргаванне культур павінна праводзіцца з улікам біялогіі патагенаў і іх спецыялізацыі. Напр., пасля капусты на ўчастку, заражаным капуснай кілой, нельга размяшчаць інш. крыжакветныя культуры, якія пашкоджваюцца яе ўзбуджальнікам. Распрацаваныя на Беларусі А. м. аховы бульбы ад раку заснаваны на звестках аб зніжэнні ў чыстых папарах заражанасці глебы ўзбуджальнікам хваробы ад 30 % (за 2 гады) да 97 % (за 3—5 гадоў). Чаргаванне культур прыводзіць да гібелі ўзбуджальнікаў такіх хвароб 1 шкоднікаў, як нематода цукр. буракоў. галаўня і фузарыёзы злакаў, гесенская і шведская мухі, хлебны пільшчык і інш. Розныя віды апрацоўкі глебы таксама змяняюць умовы існавання ўзбуджальнікаў хвароб і шкоднікаў, прыгнечваюць іх развіццё. Гэтыя мерапрыемствы маюць важнае значэнне на Беларусі, клімат. ўмовы якой спрыяюць перазімоўцы ў глебе на раслінных рэштках многіх патагенпых грыбоў, бактэрый (узбуджаль-
нікі фузарыёзаў, бурай іржы, галаўні, шэрай гнілі, каранёвых гнілей) і шкодных насякомых (гарохавая пладажэрка, зерняед 1 інш.). На ступень пашкоджання раслін хваробамі і іпкоднікамі ўплываюць тэрміны сяўбы і ўборкі, нормы сяўбы, глыбіні загортвання насення. Раннія тэрміны сяўбы, напр., зніжаюць пашкоджанне аўса, ячменю галаўнёй 1 ржой, зернебабовых культур, яравой пшаніцы — фузарыёзамі. Лепшыя агратэхн. тэрміны сяўбы ўстанаўліваюць для кожнай зоны, раёна. 'Напр.,' раннія сарты бульбы (Зорка, Беларуская ранняя, Прыгожая 2) пры ранняй пасадцы не псуюцца фітафтарозам, але ў асобныя гады з позняй 1 халоднай вясной усходы іх моцна хварэюць на рызактаніёз. Раннія тэрміны сяўбы яравых збожжавых памяншаюць шкоду ад зеленавочкі. злакавай тлі, шведскай і гесенскай мух, павышаюць устойлівасць да пашкоджанняў збожжавымі пільшчыкамі і цыкадкамі. Лён становіцца — больш устойлівы да льняной блыхі, гарох —• да клубеньчывавага даўганосіка, гарохавага зерняеда. тлі і пладажэркі, цукр. буракі — да бураковай блыхі, лугавога матылька. Для перамяшчання часу вегетацыі раслін на больш раннія тэрміны і аздараўлення раслін выкарыстоўваюць і інш. агратэхн. мерапрыемствы — яравізацыю, святлозагартоўку, правяльванне. Аптымальныя тэрміны ўборкі забяспечваюць большую ўлежнасць бульбы. пладоў, агародніпы і ўстойлівасць да пашкоджання гнілямі. Арган. і мінер. ўгнаенні, паляпшаючы ўмовы росту і развіцця раслін, спрыяюць павышэнню іх устойлівасці да хвароб. Правільныя суадносіны ўсіх элементаў мінер. жыўлення памагаюпь засцерагчы бульбу ад фітафтарозу, вірусных хвароб.' Мікраэлементы ўплываюць на ахоўныя рэакцыі раслін супраць узбуджальнікаў хвароб. Для аховы раслін ад хвароб, пікоднікаў і пустазелля А. м. выкарыстоўваюць у комплексе з хім., фітасан. і біял. метадамі.
Літ.: Поспелов С. М., A р с е н ьева М. В., Груздев Г. С. Заіцнта растешій,—2 пзд,— Л., 1979; Справочнпк по зашітте сельскохозяйственных растеннй от вреднтелей п болезней.— Мн., 1969; Дорожкпн Н. А., Г о р л е нк о С. В. Агротехнпческне способы борьбы с картофельным раком.—2 пзд.— Мн., 1955. М. А. Дарожкін, С. I. Бельская. АГРАФІЗІКА (ад агра.,.+грэч. physike), агранамічная фізіка, навука пра фіз. працэсы ў глебе і раслінах, выкарыстанне метадаў і сродкаў рэгулявання фіз. умоў жыцця с.-г. культур для павышэння іх прадукцыйнасці. Сфарміравалася ў 20 ст. Развіваецца на аснове дасягненняў аграноміі і фізікі. Уключае раздзелы; фізіка глебы і прыземнага слоя паветра, біяфізіка раслін, спосабы і сродкі рэгулявання вонкавых умоў жыцця раслін. Карыстаецца лабараторным, вегет. і палявым метадамі даследаванняў з выкарыстаннем дакладных прылад. У БССР прчблемы А. вывучаюцца ў Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, Бел. тэхнал. ін-це, Ін-це эксперым. батанікі АН БССР. Вывучаюцца воднафіз. і цеплавыя ўласцівасці, водна-
паветраны рэжым, водны і цеплавы балансы глеб, вільгацезабяспечанасць с.-г. і лясных культур, змяненне гэтых фактараў урадлівасці глебы пад уплывам меліярацыі і інтэнсіўнага земляробства, спосабы аптымізацыі фіз. умоў вырошчвання с.-г. культур, уздзеянне ўмоў вонкавага асяроддзя на працэс фотасінтэзу (С. Г. Скарапанаў, В. Ф. Шабека, К. П. Лундзін, Р. I. Афанасік, Л. II. Смаляк, У. Л. Калер, М. I. Афанасьеў). Вынікі даследаванняў з’яўляюцца тэарэт. асновай гідратэхн. меліярацыі і апрацоўкі глеб, павышэння прадукцыйнасці раслін, праграмавання ўраджаю, перспектыўнага развіцця аграноміі.
Літ.: Нерпнн С. В., Чудновс к п й А, Ф. Фіізнка почвы,— М., 1967.
М. I. Афанасьеў.
АГРАХІМІЯ Гад агра...+ сярэднелац. (al) chimia], агранамічная хім і я, навука пра хім. працэсы ў глебе і раслінах, жыўленне раслін, выкарыстанне ўгнаенняў і інш. хім. сродкаў для павышэння ўраджайнасці с.-г. культур; тэарэтычная аснова хімізацыі земляробства. Склалася ў 2-й пал. 19 ст. Грунтуецца на дасягненнях аграноміі і хіміі. Асноўныя метады даследаванняў хімічныя (аналіз узораў глеб, раслін, угнаен-
Да арт. Аграфізіка. У лабараторыі аграфізічных уласцівасцей глебы Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі.
Да арт. Аграхімія. Атамна-абсарбцыйны аналіз глебавых выцяжак у лабараторыі методыкі аграхімічных аналізаў Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі.
пяў) і біялагічныя (вегетацыйныя, палявыя і вытворчыя). Вынікі аграхім. даследаванняў выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы пытанняў аховы зямель, ажыццяўленні папераджальных мер барацьбы з забруджваннем глебы.
На Беларусі першыя аграхім. даследаванні праведзены ў Горы-Горацкай земляробчай школе (вывучэнне эфектыўнасці гною), на Беняконскай с.-г. (выкарыстанне лубіну на зялёнае ўгнаенне) і Мінскай балотнай (дзеянне ўгнаенняў на тарфяных глебах) доследных станцыях. Як самастойная навука А. пачала развівацца ў 1920-я г., пасля арганізацыі аграхім. лабараторыі ў БСГА (кіраўнік A. К. Кедраў-Зіхман'). У 1927 створана цэнтр. аграхім. лабараторыя ў Бел. НДІ сельскай і лясной гаспадаркі’, на базе яе і Ін-та аграглебазнаўства АН БССР у 1933 арганізаваны Ін-т аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР, пераўтвораны ў 1937 у Ін-т сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН БССР (з 1956 Земляробства беларускі НДІ). Асп. кірункі даследаванняў у 1920—30-я г.: распрацоўка асноў вапнавання глеб 1 вывучзнне дзеяння ўгнаенняў на розных глебах і культурах (Кедраў-Зіхман, Р. I. Пратасеня, I. Р. Уласенка, I. К. Шпілеўскі, В. I. Шэмпель, В. С. Рубанаў, У. М. Пілько, Р. Т. Вільдфлуіп, 3. П. Ганчарова, Б. Б. Бельскі), распрац. 7ка рацыянальных спосабаў выкарыетання сідэратаў (Я. К. Аляксееў) і торфу як угнаення.
У пасляваенны перыяд вывучаюцца сістэмы ўгнаепня культур у севазваротах з шматгадовымі травамі і лёнам (Шэмпель, К. Ц. Старавойтаў), спосабы ўнясення мінер. угнаенняў пры розных сістэмах жыўлення раслін у севазваротах (A. М. Брагін), выкарыстанне фосфарных, калійных і мікраўгнаенняў на тарфяна-балотных глебах (Г. I. Хацько, Р. I. Лашкевіч, Бельскі), прапанаваны прагрэс. тэхналогіі атрымання высакаякасных арган. угнаенняў на аснове торфу (I. Г. Майсееў, I. В. Філіненка). У 1958 арганізаваны Іп-т глебазнаўства (гл. Глебазнаўства і аграхіміі беларускі НДІ), які стаў метадычным цэнтрам па кіраўніцтву Дзярж. аграхім. службай і Геагр. сеткай доследаў з угнаеннямі. У ін-це распрацаваны тэарэт. асновы і спосабы выкарыстання ўгнаенняў пад запланаваны ўраджай з улікам уласцівасцей глеб і біял. асаблівасцей культур (у 1976 Т. Н. Кулакоўскай прысуджана прэмія імя Дз. М. Пранішнікава УАСГНІЛ). Вывучаецца А. глеб і жыўлення раслін з данамогай мечаных атамаў (С. Н. Іваноў). Вызначаны аптымальныя суадносіны асобных відаў угнаенняў, распрацаваны некаторыя пытанні накіраванага рэгулявання балансу элементаў жыўлення ў глебе (Л. П. Дзяткоўская). Складаюцца дэталёвыя планы выкарыстання ўгнаенняў для палёў і культур кожнай гаспадаркі рэспублікі, размяркоўваюцца фонды мінер. угнаенняў і вапны, робяцца
прагнозы ўраджайнасці с.-г. культур, разлікі планавай і фактычнай акупнасці ўгнаенняў (Кулакоўская, I. М. Багдзевіч, Дзяткоўская, Р. У. Васілюк). Вядуцца даследаванні па ўдасканаленню комплекснага аграхім. абслугоўвання сельскай гаспадаркі, выкарыстанню новых метадаў ацэнкі ўрадлівасці глеб, распрацоўцы рацыянальных сістэм угнаення з улікам канцэнтрацыі і спецыялізацыі с.-г. вытв-сці, выкарыстання новых відаў складаных і комплексных угнаенняў. У БСГА расшырыліся даследаванні спосабаў унясення мінер. угнаенняў, устаноўлена перавага лакальнага спосабу (A. А. Калікінскі, Г. I. Габрылёва). Даследаванні па А. праводзяцца таксама ў Бел. НДІ земляробства, Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, ва ўстановах аб’яднання Белсельгасхімія.
Лгт.: Кулаковская Т. Н. Развнтпе агрономнческнх нсследованнй в Белорусской ССР.— Агрохнмня, 1972, № 12; Внльдфлуш Р. Т. Развнтне агрохнмяческнх нсследованяй в Белорусской сельскохозяйственной академнн.'—У кн.: Белорусская сельскохозяйственная академня: Юбялейный сборнпк. Мн., 1965.
Т. Н. Кулакоўская. АГРОЦЫБЕ (Agrocybe), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. бальбітыевых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўд. Амерыцы, Аўстраліі. У СССР 14 відаў, з іх на Беларусі 6. Сапратрофы. Растуць групамі на лясным подсціле, лугах, палях, у хмызняках.