• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Як крыніца бялку А. вялікага значэння не мае. за выключэннем бабовых, бульбы. А. ўзбуджае сакраторную функцыю стрававальных залоз, нават пасля кулінарнай апрацоўкі. Сутачны рацыён дапослага чалавека павінен уключаць 500—600 г агародніны. Біял. каігітоўнасць А. значна зніжаецца пасля цеплавой апрацоўкі і пры няправільным хаванні. Пры квашанні, хуткім замарожванні, сублімацыйнай сушцы ў А. зберагаецца значная ч. вітамінаў. А. У. Усцгнава. АГАРОДНІІІНЫЯ РАСЛІНЫ. На Беларусі самыя пашыраныя А. р. належаць да 13 сямействаў: крыжакветныя — капуста (белакачанная, цвятная, кальрабі, пекінская), бручка, радыска, рэдзька, рэпа, хрэп, паслёнавыя — памідоры, перац, баклажан, бульба; гарбузовыя — агу-
    рок, гарбуз; парасонавыя — морква, пятрушка, пастарнак, сельдэрэй, кроп; складанакветныя — салата латук, салатная цыкорыя, эстрагон; лебядовыя — сталовыя буракі, шпінат; бабовыя — агароднінны гарох, фасоля, боб; драсёнавыя — шчаўе, рэвень; цыбулевыя — часнок, цыбуля (рэпчатая, батун, шніт, парэй і інш.); ясноткавыя — маяран, мята перцавая, базілік; спаржавыя — спаржа; злакі — агароднінная (цукровая) кукуруза; шампіньёнавыя — шампіньён (пра віды А. р. гл. адпаведныя арт., іл. гл. на ўклейцы). А. р. бываюць аднагадовыя (за год капчаюць жыццёвы цыкл і даюць насенне), двухгадовыя (у 1-ы год утвараюць прадукцыйныя органы, якія выкарыстоўваюцца ў ежу, на 2-і цвітуць і даюць насенне) і шматгадовыя (жывуць і пладаносяць некалькі гадоў). Падзяляюцца на скараспелыя (вегет. перыяд 25—30 сут), сярэдняспелыя (75—130 сут) і познаспелыя (130—200 сут). А. р.— важная крыніца вітамінаў, вугляводаў, бялкоў, мінер. солей, арган. к-т, гліказідаў, эфірнага алею. Некаторыя з іх маюць фітапцыды (часнок, цыбуля, хрэн і інш.), выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
    Кліматычныя ўмовы Беларусі даюць магчымасць вырошчваць у адкрытым грунце амаль усе А. р. зсны ўмеранага клімату. Перыяд іх вегетацыі павялічваюць за кошт выкарыстання палімерных укрыццяў, арашэння і інш. сродкаў. У ахаваным грунце агародніну выроіпчваюць круглы год буйныя камбінаты і цяплічныя гаспадаркі, якія выкарыстоўваюць штучнае асвятленне, абаграванне глебы і паветра, спец. субстраты, сродкі палівання і кантролю за жыўленнем раслін, сарты інтэнсіўнага тыпу. Пасадка расадай, ужыванне метадаў дарошчвання і выганкг раслгн даюць магчымасць атрымліваць ураджай у раннія тэрміны. выкарыстоўваць раней назапашаныя ў раслінах пажыўныя рэчывы (напр., вырошчванне зімой з цыбулін зялёнага лісця). Пашырана вырошчванне дзвюх або некалькіх культур за сезон на адным месцы адначасова (ушчыльненая культура) або па чарзе (паўторная культура). У БССР вырошчваюць больш за 40 відаў асноўных А. р.
    Да Кастр. рэвалюцыі агародніцтва на Беларусі мела спажывецкі характар, было пашырана пераважна ў індывід. гаспадарках. У сав. час яно інтэнсіўна развіваецца ў калектыўных і дзярж. гаспадарках з улікам спецыялізацыі і канцэнтрацыі с.-г. вытв-сці на прамысл. аснове. Вакол буйных гарадоў і прамысл. цэнтраў створаны спецыялізаваныя гаспадаркі. У 1980 пад агародніннымі і бахчавымі культурамі ў БССР ва ўсіх катэгорыях гаспадарак было 53,8 тыс. га, валавы збор агародніны склаў 733,1 тыс. т.. сярэдняя ўраджайнасць —14 т/га. Агародніцтва звязана з інш. галінамі раслінаводства агульнасцю біялогіі 1 многіх тэхнал. працэсаў вырошчвання с.-г. культур. Асн. мерапрыемствы для павелічэння ўраджайнасці A. р. і паляпшэння якасці прадукцыі — далейшае акультурванпе найб. урадлівых глеб, выкарыстанпе навукова абгрунтаваных сістэм угнаення 1 апрацоўкі глебы, рацыянальных севазваротаў, арашэння, меха-
    нізацыі, агратэхн., біял. і хім. сродкаў аховы раслін, высакаякаснага насення, найб. прадукцыйных сартоў 1 гібрыдаў. У павышэнні ўраджайнасці 1 павелічэнні вытв-сці агародніны важнае значэнне маюць селекцыя расліні насенняводства. Насенняводства вядзецца аб’яднаннем Белсортнасеннеагародніна з сеткай спецыялізаваных гаспадарак. Вытворчасню элітнага насення займаецца Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва.
    Літ.: Шуіін К. А. 70 вндов овоіцей на огороде.— Мя., 1978; Советы огородннкам.— Мн., 1977; Справочннк овоіцевода.— Мн., 1966.	К. А. Шугн,
    У. П. Пярэднеў.
    АГАРбДНІЦКАЕ РАДОВІШЧА
    ГЛІН. за 1,3 км на ПдЗ ад в. Польныя Багатыры Гродзенскага р-на. Лінзападобны паклад мерыдыянальнага распасцірання звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Прагнозныя запасы 640 тыс. т. Гліны шакаладныя і цёмна-шэрыя, шчыльныя, тлустыя, высокапластычныя, з уключэннямі жвіру вывергнутых парод. Магутнасць карыснап тоўшчы 2,2—8,3 м, ускрышы 3—12 м. Гліны прыдатныя на вытворчасць цэменту. Радовішча не эксплуатуецца.
    АГАРОДНІЦКАЕ 1-е РАДбВІШЧА ГЛІН, каля в. Агароднікі Мастоўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі адзінцоўскага міжледавікоўя. Разведаныя запасы 3,56 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,7— 10 м, ускрышы 0,2—7 м. Гліны могуць выкарыстоўвацца як высокасілікатная дамешка да неагенавых цэментных глін. Радовішча не эксплуатуецца.
    АГАРбДНІЦТВА, навука пра біялогію агароднінных раслін і спосабы іх вырошчвання. Развіваецца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі і развіццём усёй с.-г. вытв-сці.
    На Беларусі даследаванні па А. вяліся ў Горы-Гсюацкай земляробчай школе (1840—48), з 1848 у Горы-Горацкім земляробчым ін-це. Заснавальнік навуковага А.— М. В. Рытаў. У 1925 каля
    Да арт. Агародніцтва. Біяметрычныя даследаванні ў цяпліцы Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва.
    Мінска арганізавана Бел. аддзяленне Усесаюзнага ін-та раслінаводства, у 1931 на яго базе створана Бел. плодаагароднінная доследная станцыя, дзе вывучаліся пытанні селекцыі, насенняводства 1 агратэхнікі агароднінных культур.
    Даследаванні па А. значна расшырыліся пасля арганізацыі ў 1956 Бел. НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы (з 1972 Бульбаводства і плодаагародніцтва беларускі НДІ). У іп-це выведзепа і палепшапа каля 30 сартоў агароднінных культур, з іх найб. пашыраныя памідоры Перамога 165, Талаліхін 186, Выдатны 176 (аўтар Г. I. Арцёменка), Мінскі ранні, Марынадны 1, Даходны (Г. М. Палянская, М. I. Фёдарава, Н. I. Кастэчка), белакачанная капуста Беларуская 85, Юбілейная 29, Скараспелка 3 (Л. I. Чулкова), сталовыя буракі Холадаўстойлівыя 19 (М. М. Высоцкая, Л. Р. Няфёдава), агароднінны гарох Рэкорд 158, Ліпеньскі (П. П. Лысаконь, Г. У. Казак). Палепшаны сарты агурка Доўжык, цыбулі рэпчатай Церахоўская мясцовая (В. Ф. Дзевятава). Распрацавана агратэхніка вырошчвання агародніны ва ўмовах Беларусі (Л. А. Скрыппічэнка, П. С. Яіастапал, Б. А. Юргенс, I. I. Цішкевіч, У. П. Пярэднеў, A. А. Аутка, Т. С. Якубіцкая, A. А. Казіміраў). Вызначаны віды ўгнаенняў, іх дозы і спосабы ўнясення пад агароднінныя культуры (М. II. Сапун, Пярэднеў, П. Я. Півень, М. I. Грышкевіч), вывучана дзеянне гербіцыдаў на расліны (П. С. Жукава, Л. Л. Гушча). Распрацаваны асн. спосабы вырошчванпя агародніны і расады ў ахаваным грунце (А. Ф. Касаткін, П. I. Амяцынскі, Г. Ф. Кастрама). Штогод вырошчваецца элітнае насенне больш як 20 сартоў агароднінных культур. У БСГА вывучалася сістэматыка, селекцыя агароднінных раслін (I. М. Іпацьеў), даследуюцца іх біялогія і агратэхніка (К. А. Шуін). Даследавапні ў галіне А. вядуцца таксама ў Гродзенскім с.-г. ін-це, на абласпых с.-г. доследных станцыях. Праблемы сучаснага А.: распрацоўка перспектыўных тэхналогій вытв-сці і хавання агародніны; вывядзенне сартоў інтэнсіўнага тыпу, устойлівых да хвароб і шкоднікаў; распрацоўка сістэм угнаення агароднінных культур у севазваротах на розных тыпах глеб, спосабаў выкарыстання сфагнавага торфу як субстрату ў ахаваным грунце, рэжымаў і ўмоў доўгага хавання агародніпы.
    Лгт.: Полянская A. М. Селекцпонно-семеноводческая работа по овоіц-
    ным культурам.— У кн.: Сельскохозяйственная наука Советской Белорусснп. Мн., 1967.	У.	П. ПярэОнеу.
    АГАРЫКАЛЬНЫЯ, п л а с ц і н істыя (Agaricales), парадак вышэйшых базідыяльных грыбоў з групы гіменаміцэтаў. Вядомы 16 сям., 197 родаў, больш за 3 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным іпары. У СССР 125 родаў, каля 2 тыс. відаў, з іх на Беларусі 110 родаў, 1,5 тыс. відаў. Найб. вядомыя сямействы: балетавыя, бальбітыевыя, гіграфоравыя, гнаевіковыя, макрухавыя, мухаморавыя, павуціннікавыя, радоўкавыя, ружовапласціннікавыя, свінухавыя, страфарыевыя, сыраежкавыя, шампіньёнавыя. Большасць А.— сапратрофы на глебе, подсціле, драўніне, мікарызаўтваральнікі (забяспечваюць водна-салявое жыўленне дрэў), некаторыя — паразіты дрэў. Многія (амаль 200 відаў) — каштоўныя ядомыя грыбы, ёсць ядавітыя.
    Пладовыя целы А. падзелены на шапку і ножку, звычайна мяккамясістыя, лёгка загніваюцца. Гіменафор пласціністы або трубчасты. у многіх спачатку прыкрыты прыватным пакрывалам (плеўка з рыхлага спляцення гіфаў), якое пазней разрываецца і астаецца ў выглядзе кольца на ножцы; у інш. акрамя прыватнага развіваецца агульнае пакрывала. якое ахінае спачатку ўсё пладовае цела, потым разрываецца, ніжняя частка астаецпа накшталт чашачкі (вольва) на аснове ножкі. верхняя — як шматкі на шапцы. Пласцінкі могуць быць свабодныя, прымацаваныя да ножкі ўсім краем або зубцом. зыходзячыя па ножцы і інш.; анатамічная будова 1х. асабліва цэнтр. часткі (трамы), розная (правільная, няправільная, білатэральная. інвертная), мае важнае сістэм. значэнне. Ножка рознага колсру, кансістэнцыі, формы (цыліндрычная, патоўшчаная, звужаная, гладкая, слізістая. укрытая лусачкамі або валакністая, шчыльная. пустая і ініп.), часам бакавая пі яе зусім няма (іпапка сядзячая). Споры аднаклетачныя. іх памеры, форма, колер вельмі зменлівыя.
    Літ.: Гарнбова Л. В. Порядок Агарнковые, нлп Пластннчатые (Agari­cales).— V кн.: Жнзнь растенпй. Т. 2. Грнбы. М., 1976.	В. С. Гапіенка.
    АГАТ (грэч. achates), мінерал, разнавіднасць халцэдону.
    АГАТКІ (Antennaria), род шматгадовых травяністых або паўкусцікавых раслін сям. складанакветных. Вядома больш за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў арктычных і высакагорных раёнах. У СССР 10 відаў, з іх на Беларусі А. д в у х д о м н ы я (A. dioica). Трапляюцца па ўсёй тэрыторыі. Растуць у сухіх лясах, пераважна хваёвых, па лугах і схілах. Цвітуць у маі — чэрвені. Нар. назвы сухотнік палявы, пух, кацалапкі, сухапут, аўдулькі, коткі. Лек. (кроваспыняльны і жаўцягонны сродак) расліна, мае ў ca­