Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
de дубільныя рэчывы, смалу, сапанін, вітамін К, фітастэрол. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца сцяблы з лісцем (збіраюцца ў час цвіцення) і кветкі (да распускання). Як дэкар. расліна (вядома пад назвай антэнарыя) прыдатная на дывановыя клумбы, бардзюры, сухія букеты.
Расліна выш. 5—30 см, двухдомная, густа апушана белалямцавымі валаскамі. Карэнішча галінастае, парасткі шматлікія, сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце серабрыста-шэрае, прыкаранёвае ланцэтнае або лапацістае, у разетках, сцябловае — лінейна-ланцэтнае. Кветкі трубчастыя, белыя (двухполыя), ружовыя (песцікавыя) у круглаватых або яйцападобных кошыках, сабраных у шчыткападобна-галоўчатыя суквецці, зрэдку
Агаткі двухдомныя: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кошык з двухполымі кветкамі; з — кошык з песцікавымі кветкамі; 4 —• тычынкавая кветка; 5 — песцікавая кветка.
кошыкі адзіночныя. Лісцікі абгорткі сухія, плеўкавыя. Плод — дробная гладкая сямянка з чубком. 3. А. Калініна. АГДЗМЕР, нізіннае балота на У Драгічынскага і 3 Іванаўскага р-наў у вадазборы р. Няслуха. Пл. 1,4 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 1,1 тыс. га. Торф (глыб. да 4 м, сярэдняя 2 м, ступень распаду 34 %, попельнасць 13,2 %) амаль цалкам выбраны. 3 пачатковых запасаў (4225 тыс. т) на 1.1.1978 аставалася 258 тыс. т. Землі выкарыстоўваюцца калгасамі як сенажаці. і. я. Врытаў. АГЕЛЁНА (Agelena), род павукоў сям. лейкавых. Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй Азіі і Японіі. У сярэдняй паласе СССР, у т. л. па ўсёй тэр. Беларусі, трапляецца А. л а б і р ы н т авая (A. labyrinthica). Жыве на паверхні глебы, на лугах. Гнёзды накшталт шырокай лейкі з павуціны, краямі прымацаваныя да раслін, знізу ў выглядзе трубкі, дзе павук хаваецца і чакае здабычу (насякомых).
Даўж. цела 7—15 мм. Галавагрудзі карычневыя з шырокай жоўтай бакавой каймой, брушка карычнявата-шэрае ці карычнявата-чорнае з 6 парамі касых светлых палос. Афарбоўка самак менш выразная.
АГЕРАТУМ, даўгацвет (Ageratum), род шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядома каля 30 відаў, пашыраных у трапічнай Амерыцы. У СССР 1 від — А. Хоўстана, або А. мексіканскі (A. houstonianum), інтрадукаваны на Беларусі як дэкар. расліна. Выкарыстоўваецца на рабаткі, бардзюры, дывановыя клумбы. Цвіце ў чэрв.— вер., пладаносіць у жніўні.
Выш. 15—60 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце авальнае, ніжняе супраціўнае, чаранковае, верхняе чаргаванае, сядзячае. Парасткі і лісце ўкрыты валаскамі. Кветкавыя кошыкі "з лілова-сініх, бэзавых. ружовых ці белых кветак сабраны ў парасонападобныя шчыткі дыяметрам 1—1,5 см. Плод —
Агарыкальныя: 1.
Розныя стадыі развіцця і будова пладовага цела: a — вольва; б — шапка; e — рэшткі агульнага пакрывала; г — ножка; д — кольца; е — пласцінкі гіменафора. 2. Тыпы прымацавання пласцінак: a — усім краем; б — зубцом; e — свабоднае; г — зыходзячае. 3. Форма вольвы: a — свабодная; б — прырослая; e — рэшткі вольвы накшталт бародавак або піматкоў. 4. Тыпы трамы: a — няправільная; б — правільная; e — білатэральная; г — інвертная.
сямянка. Сарты: Блю Мінк, Блю Капе, Блю Перфекшэн, Альба, Блаў Штэрнхен, Блаў Баль. I. А. Карэўка.
АГІНСКІ КАНАЛ, у Пінскім і Івацэвіцкім р-нах, частка б. Дняпроўска-Нёманскага шляху. Праз Шчару і Ясельду злучае басейны рэк Нёмана і Прыпяці. Складаецца з 2 частак, якія пачынаюцца з воз. Выганаўскае: 1-я (даўж. 3,5 км) упадае ў Шчару, 2-я (даўж. 47 км) — у Ясельду. Агульная даўж. канала (разам з Выганаўскім воз.) 54 км.
Будаваўсй ў 1767]—83 па ініцыятыве магната М. К. Агінркага для транспарціроўкі грузаў, пераважна лесу. У 1799— 1804 вяліся работы па ўдасканаленню воднай артэрыі, якая садзейнічала эканам. развіццю Целяхан — аднаму з уладанняў Агінскагф 3 прычыны няўдала спраектаванай трасы ў засушлівыя гады ўзровень вадД зніжаўся і ўмовы навігацыі пагаршал(ся. У 1-ю сусв. вайну гідратэхн. збудаванні разбураны, потым адноўлены. Да 1941 А. к. выкарыстоўваўся для суднаходства 1 лесасплаву. У Айч. вайну шлюзы 1 плаціны разбураны або сапсаваны, частка іх адноўлена, але канал абмялеў. Водапрыёмнік меліярац. сіотэм; прытокі — Краглевіцкі (справа), ІЦеляханскі і Хварашчанскі (злева) каналы і густая сетка асушальных канаў. С. Ф. Бычук.
АГНЁШ, рака, упадае ў воз. Езярышча (бас. Обалі) у Гарадоцкім р-не. Даўж. 13 км. Пачынаецца з воз. Заляшно. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %0. Вадазбор (48 км2) спадзістахвалісты, пад лесам 8 %.
АГНЁУКА ВУГЛЯЛЮБНАЯ, л ускаўніца вуглялюбная (Pholiota carbonaria), шапкавы базідыялыіы грыб з роду лідскаўніца сям. страфарыевых. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы; у СССР, у т. л. на Беларусі, трапляецца ўсюды. Расце звычайна групамі на месцы вогнішчаў. Пладаносіць у чэрв.— верасні. Неядомая.
Шапка дыям. 2—4 см, плоска-пукатая. Скурка слізістая, гладкая, іпараватаабо жоўта-карычневая, часта з святлейшым краем. Мякаць жаўтаватая. Пласцінкі прырослыя, брудна-жаўтаватыя, з узростам аліўкава-карычневыя. Ножка цыліндрычная, пустая, з карычняватым валакніста-камякаватым кольцам, слабалускаватая, жаўтаватая, каля асновы бураватая. Споры яйцападобна-эліпсаіцальныя, гладкія, жоўта-бурыя.
АГНЁУКА ЯЛОВАЯ, г і м н а п і л я л о в ы (Gymnopilus sapineus), шапкавы базідыяльны грыб з роду гімнапіл сям. павуціннікавых. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы; у СССР, у т. л. на Беларусі, трапляецца ўсюды. Расце ў лясах групамі на галлі і пнях пераважна хвойных парод. Пладаносіць у жн,— верасні. Неядомая.
Шапка дыям. 3—8 см. шыроказваночкападобная, пукатая, з апушаным краем, валакніста-лускаватая або валакністалямцавая, залаціста-жоўтая, з вохранабураватым адценнем. Мякаць жоўтая, пругкая, з горкім смакам і рэзкім пахам гнілой драўніны. Пласцінкі вузкія, частыя, прырослыя зубцом, вохрыста-жоўтыя. Нож.ча цыліндрычная або каля ас-
новы расшыраная, пустая, удоўжвалакністая. з жаўтаватымі рэшткамі картыны. уверсе светлая, унізе бураватая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, шурпатыя, іржава-бураватыя.
АГНЕУКІ (Pyralididae), сямейства насякомых атр. матылёў. У сусв. фауне каля 20 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. У СССР больш за 1500, з іх у
Агнёўка вуглялюбная.
Агнёўка яловая.
Агелена лабірытавая.
Агератум Хоўстана.
АГНЕ 27
БССР выяўлена 150 відаў. Пашыраны па ўсёй тэр., многія з іх — небяспечныя шкоднікі. Жывуць у лясах, на лугах, некаторыя — на водных раслінах, у прадуктовых складах, збожжасховішчах, млынах.
Матылі з тонкім целам, доўгімі нагамі, яркія 1 стракатыя, з шаўкавістым бляскам. Крылы (размах 13—35 мм) складаюцца трохвугольнікам ці абгортваюць цела трубачкай. Хабаток, сківічныя і губныя шыпікі добра развітыя. Развіццё з поўным ператварэннем. Яйцы светлыя, авальныя, бочкападобныя ці пляскатыя. Вусені голыя, маюць толькі першасныя шчацінкі, пераважна алігафагі; жывуць у іпаўкавінных трубках, якія прымацаваны да раслін або знаходзяцца ў глебе, дзярніне, іншы раз у скрутку лісця, сцягнутага шаўкавіннымі ніткамі, у вадзе. Кукалкі верацёнападобныя, з круглаватай галавой, шчыльным хіцінізаваным покрывам. Вусені некаторых відаў угрызаюцца ў кветкі і плады, іншыя кормяцца лісцем, каранямі.
У БССР найб. вядомы 7 відаў. Лугавы матылёк (Loxostege sticticalis) пашкоджвае многія с.-г. расліны, найчасцей цукр. буракі, каноплі, бабовыя, сланечнік. Лёт матылёў у маі — чэрв., сярэдзіне ліп.— жніўні. Вусені (даўж. 28—34 мм) зімуюць у паверхневым слаі глебы ў павуцінавым кокане. За год 1—2 пакаленні. С ц я б л о в ы, або к у к ур у з н ы м а т ы л ё к [Ostrinia (Руrausta) nubilalis] найб. шкодны для кукурузы, канапель проса. Лёт у чэрв.— ліпені. Вусені (даўж. 20— 25 мм) зімуюць у сцяблах пашкоджаных раслін. За год 1 пакаленне. А. паўднёвая свірнавая (Plodia interpunctella) водзіцца ў сховішчах, свірнах, жылых памяшканнях. Вусені (даўж. 10—15 мм) знішчаюць і забруджваюць збожжа, муку, крупы, сушаныя фрукты, бакалейныя і кандыт. вырабы, лек. сыравіну. За год 2—3 пакаленні. А. шышкавая (Dioryctria abietella) насяляе хваёвыя і мяшаныя лясы. Пашкоджвае хвою, елку, піхту, лістоўніцу. Лёт у чэрв.— жніўні. Вусені (даўж. 20—27 мм) жывуць у шышках і парастках хвойных, зімуюць у подсціле ў пляскатых шаравата-белых коканах. Акукліваюцца вясною. А. вялікая васковая (Galleria mellonella) пашырана ў раёнах пчалярства (вядома таксама пад назвай А. пчаліная). Жыве ў вуллях, актыўная на змяркапні і ноччу. Пашкоджвае воск і вашчыну. Лёт матылёў у маі — жніўні. Вусені (даўж. 14—18 мм) кормяцца воскам сотаў і адкідамі, зімуюць у коканах. За год 2—3 пакаленні. А. м л ы н а в а я (Ephestia kuhniella) жыве ў свірнах, збожжасховішчах,
млынах, прадуктовых складах, магазінах, таму можа развівацца круглы год. Вусені (даўж. 15—20 мм) знішчаюць і забруджваюць муку, крупы, збожжа, сушаныя фрукты, грыбы, насенне, кандыт. вырабы; зімуюць у шчылінах, трэшчынах падлог, сцен, складках мяшкоў, акукліваюцца вясною. За год 2—3 пакаленні. А. мучная (Pyralis farinalis) водзіцца ў прадуктовых складах, на млынах, хлебазаводах. Лёт у маі — жніўні. Вусені (даўж. 15—25 мм) жывуць, акукліваюцца і зімуюць у харч. і кармавых запасах, знішчаюць і забруджваюць іх. За год 1—2 пакаленні. Меры барацьбы: для свірнавых шкоднікаў — мех. ачыстка сховішчаў з наступнай хім. дэзінсекцыяй, хаванне зерня і прадуктаў толькі ўстаноўленых кандыцый, ахаладжэнне і прамарожванне прадуктаў, тэрмічная і газавая дэзінсекцыя; для шкоднікаў раслін — агратэхнічныя і хімічныя. Іл. гл. на ўклейцы.
Лгт.: Мержеевская О. Н., Л нтвннова A. Н., Молчанова Р. В. Чешуекрылые (Lepidoptera) Белорусснп: (каталог).— Мн., 1976; Малчанава Р. У. Да фауны агнёвак — Lepidoptera Pyraloidea (Pyralidae, Pyraustidae) Белаpyci.— Весці AH БССР. Cep. біялагічных навук, 1969, № 3. Р. У. Малчанава. АГЙЯЦВЁТКІ, краснушкі (Руrochroidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне каля 100 відаў, у СССР 7—8, на тэр. Еўрап. часткі 3, з іх на Беларусі зарэгістравана А. грэбнявусая (Pyrochroa pectinicornis).
Жыве ў лісцевых лясах, на ствалах дрэў. Цела даўж. 7—9 мм, плоскае. Галава чорная, сцябліністая, каля асновы з глыбокай перацяжкай. Пярэдняспінка круглая, вузейшая за надкрылы, чырвоная. Надкрылы з падоўжнымі рабрынкамі, на канцы расшыраныя, ярка-чырвоныя. Лічынкі рухомыя, з доўгім (да 30 мм) тонкім целам. Драпежнікі, кормяцца насякомымі. якія жывуць пад карой, што садзейнічае аздараўленню лесу.