• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Пладовыя целы дробныя. Шапка зменьвае вонкавы выгляд у залежнасці ад вільготнасці, пукатая, гладкая. Мякаць светлая, мясістая. Пласцінкі шырокія. Ножка з кольцам або без яго, цыліндрычная, часам сагнутая, шчыльная, іншы раз пустая. Споры гладкія, брудна-бурыя, з порай прарастання.
    У БССР найб. вядомы 3 віды. Трапляюцца па ўсёй тэр., пладаносяць у маі — жніўні. А. палявая (А. arvalis) — шапка дыям. 1,5—3 см, званочкападобная, з часам распасцёртая, іншы раз увагнутая, карычнева-вохрыстая, голая, злёгку слізкая. Мякаць горкая. Ножка тонкая, жаўтаватая, з бульбаю і коранепадобным вырастам. А. цвёрдая (A. dura) — шапка дыям. 3—10 см, пукатая, мясістая, белая, потым светла-бураватая, бліскучая, у сухое надвор’е у пірамідальных трэшчынах, з паласатым краем, які свіціцца. Мякаць гаркаватая. Ножка шчыльная з кольцам. A. р а н н я я (A. praecox) — шапка дыям. 3—7 см, падушкападобная, потым распасцёртая, светла-бурая. Мякаць саладкаватая, з пахам мукі. Ножка пустая, з мяккапавіслым кольцам, іншы раз з коранепадобнымі белымі цяжамі міцэлію каля асновы. Малавядомы ЯДОМЫ грыб (свежы). В. С. Гапіенка.
    АГРЭСІЎНАСЦЬ ВАДЫ, здольнасць вады разбураць металы, бетон і вапнавыя муроўкі або вышчалочваць асобныя часткі з іх у выніку ўздзеяння растворанымі солямі або rasaMi. Асабліва моцна дзейнічае на бетон вада, што мае ў сабе солі амонію, галун, саляную, серную і інш. кіслоты.
    Вуглекіслотная А. в., абумоўленая значным лішкам свабоднай вуглекіслаты, адзначаецца найчасцей, выклікае растварэнне карбанату кальцыю і ўтварэнне гідракарбанатаў. У паверхневых водах у час веснавога разводдзя 1 летнеасенніх паводак яна моцна праяўляецца на прытоках Прыпяці. У летнюю межань характэрна для прытокаў Зах. Дзвіны і Прыпяці, асабліва Арэсы, Бобрыка 1 Убарці, дзе захоўваецца і ў зімовую межань. У падземных водах уплывае найб. на мелавыя, вапняковыя, даламітавыя і мергельныя пароды, на пашырэнне карсту, вынас з антрапагенавых марэнных адкладаў карбанатаў 1 ўтварэнне прэснаводных вапнаеых адкладаў. Вышчалочвальная А. в. вядзе да растварэння карбанату кальцыю і вымывання з бетону нязвязанай вапны. Яна ўласціва мяккай вадзе і характэрна для веснавога разводдзя ў выніку ненасычанасці вады солямі вугальнай кіслаты. Агульнакіслотная А. в. залежыць ад колькасці ў вадзе іонаў вадароду, якія абумоўліваюць растварэнне карбанату кальцыю і выяўляюцца найб. інтэнсіўна пры pH менш за 6,8.
    Агроцыбе ранняя.
    Агрэст адхілены; 1 — галінка з лісцем і клеткамі; 2 — кветка; з — плод; 4 — семя.
    Назіраецца на прытоках Прыпяці з забалочанымі вадазборамі. Можа значна павялічыцца пры парушэнні патрабаванняў аховы водаў\ змяняецца пад уплывам скіду сцёкавых водаў, змыву ўгнаенняў з палёў, у выніку паглынання дажджавой вадой газападобных прадуктаў згарання, у якіх ёсць злучэнні серы і азоту.	М. Ц. Булаўка,
    В. П. Васгльеў.
    АГРЭСТ (Grossularia), род кустовых раслін сям. агрэставых. Вядома больш за 50 ьідаў, пашыраньк у Паўн. Амерыцы, Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі культывуецца А. адхілены (G. reclinata), здзічэлы зрэдку трапляецца ў лясах і хмызняках. Каля 10 відаў, пераважна паўн.-амерыканскага паходжання, інтрадукаваны Цэнтр. бат. садам АН БССР як ягадныя і дэкар. расліны, перспектыўныя для выкарыстання ў селекцыі і зялёным буд-ве (прыдатныя для стварэння жывых агароджаў, бардзюраў).
    Кусты невялікія. Парасткі з шыпамі ў вузлах і шыпікамі ў міжвузеллях. Лісце чаргаванае, 3—5-лопасцевае, голае або апушанае на чаранках. Кветкі сядзячыя, у гронках. Плод — ягада, акруглая ці прадаўгаватая, гладкая або апушаная, ад белага да чорнага колеру. Цвітуць расліны ў маі, плады выспяваюць у ліп.— жніўні.
    А. адхілены вядомы як ягадная культура з 11 ст., вырошчваецца ў краінах умеранага клімату. Родапачынальнік болыпасці культ. сартоў. Выш. кустоў 60—120 см. Лісце з тупаватымі зубчастымі лопасцямі. Кветкі зеленаватыя, белыя або чырванаватыя. Суквецці —1—3-кветныя гронкі на ўкарочаных парастках. Ягады голыя або апушаныя, белыя, жоўтыя, зялёныя, чырвоныя, пурпуровыя. Маюць цукраў 5—12 %, арган. к-т 1—2 %, пекцінавыя рэчывы, вітамін С, карацін. Пладанасіць пачынае на 3-і год. Размнажаецца насеннем, чаранкамі, парасткамі. Добра расце на ахаваных ад халодных вятроў участках з дастаткова вільготнымі, угноенымі сугліністымі глебамі. Ураджайнасць 10—15 т/га. Раянаваныя сарты: ІПчодры, Яравы, Змена, Піянер, Малахіт; вырошчваюць таксама Англійскі жоўты, Кроплю, Беларускі цукровы, Беларускі чырвоны і інш. (іл. гл. на ўклейцы). Асн. шкоднікі: пільшчыкі, агрэставы пядзенік; хваробы: сфератэка, іржа, антракноз, септарыёз.
    3	інтрадукаваных у БССР відаў найб. вядомы 3. А. ш ы п а в а т ы (G. cynosbati) выш. да 1,5 м. Лопасці лісця гародчата-зубчастыя. Кветкі зялёныя. Ягады вінна-чырвоныя або цёмна-карычневыя, апушаныя. А. в остраш ы п а в а т ы (G. oxyacanthoides) выш. да 1 м. Лопасці лісця маршчакаватыя, востразубчастыя. Кветкі зеленавата-белыя. Ягады чырвоныя, голыя. А. з м е нл і в ы (G. divaricata) выш. да 2 м.
    Галінкі шаравата-бурыя, з парнымі шыпамі ў вузлах. Лісце 5-лопасцевае з тупаватымі лопасцямі. Кветкі зеленаватапурпуровыя. Ягады пурпуровыя, голыя. Іл. гл. таксама на ўклейцы.
    В. Р. Анціпаў, A. Р. Валузнёў, Г. У. Вынаеў. АГУРОК (Cucumis sativus), аднагадовая травяністая агароднінная расліна сям. гарбузовых. Радзіма — Індыя, дзе А. быў пашыраны за 3 тыс. гадоў да н. э. Вырошчваецца ў многіх краінах свету, пераважна ў зоне ўмеранага клімату. Адна з пашыраных харч. культур. Сцябло паўзучае, даўж. да 1,5 м, з простымі вусікамі, шорсткаапушанае. Лісце чаргаванае, 5-лопасцевае, радзей суцэльнае. Кветкі ў пазухах, аднаполыя, мужчынскія адзіночныя або ў шчытках, жаночыя адзіночныя. Плод — гарбузіна рознай формы і велічыні (даўж. 5—70 см). Есць партэнакарпічныя (безнасенныя) формы. Звычайныя сарты А.— аднадомныя расліны, на якіх мужчынскіх кветак значна больш, чым жаночых. За апошнія 10—15 гадоў выведзены часткова двухдомныя сарты, у якіх больш за палавіну раслін маюць толькі жаночыя кветкі. Перакрыжаванаапыляльнік.
    А.— святлаі вільгацялюбная расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расады. Вегет. перыяд 90—105 сут. Добра расце на супясчаных 1 лёгкіх сугліністых глебах, багатых перагноем. Ураджайнасць у адкрытым грунце 12—46 т/га, у цяпліцах 15—25 кг з 1 м2. Хім. састаў пладоў (у %): вады 95—96, цукраў 2—2,5, бялковых рэчываў каля 1, клятчаткі 0,7, попелу 0,5 (у т. л. злучэнні калію, фосфару, жалеза), вітаміны С, Ві, В2, карацін, арган. к-ты, эфірны алей і інш. Раянаваныя сарты: для адкрытага грунту Доўжык, Зграбны, Нежынскі мясцовы, гібрыд УІР 507 1 гібрыд 517, для ахаванага — Манул, Красавіцкі, Крышталь, Маскоўскі цяплічны і інш. Асноўныя шкоднікі А.: парасткавая муха, тля, павуцінны клешчык; хваробы: мучністая раса, бактэрыёз, антракноз, аліўкавая плямістасць, белая гніль. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Агароднінныя расліны.
    Літ.: Якубнцкая Т. G., Г р п шкевнч М. Н., Завадская Н. Н. Огурцы.— Мн„ 1974. Т. С. Якубіцкая. АГУРбЧНАЯ ТРАВА, расліна сям. бурачнікавых. Гл. ў арт. Агурочнік. АГУРОЧНІК, б у р а ч н і к (Borago), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. бурачнікавых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў Міжземнамор’і, умераным поясе ЕўропыіЗах. Азіі. У СССР, у т. л. на Беларусі,— А. л е к а в ы, або агурочная трава (В. officinalis). Зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце як пустазелле каля жылля, на сметніках, іншы раз вырошчваецца як агародніна, дзічэе. Цвіце ў чэрв.— ліпені.
    Лек. (мачагонны, патагонны, змякчальны сродак), меданосная і дэкар. расліна. Свежае лісце спажываецца на салату.
    Аднагадовая расліна выш. 30—100 см, густа ўкрытая шчаціністымі валаскамі. Сцябло прамастойнае, тоўстае, слабабаразнаватае. Лісце вялікае, суцэльнае, моцна зморшчанае, з пахам агуркоў (адсюль назва). Кветкі двухполыя, паніклыя, зрослапялёсткавыя, блакітныя, у шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — 4 арэшкі. С. А. Дзмітрыева.
    Агурок: лісце, мужчынская 1 жаночыя кветкі.
    Агурочнік лекавы: 1—галінка з лісцем і кветкамі; 2— плод; 3— асобны плодзік.
    Адантасхізма аголеная.
    АДАМАЎ Іосіф Іванавіч (н. 14.4.1910, в. Камароўка Зах.-Дзвінскага р-на Калінінскай вобл.), беларускі сав. вучоны ў галіне насенняводства бульбы. Канд. с.-г. н. (1973). Засл. аграном БССР (1960). Скончыў Ленінградскі ін-т прыкладной заалогіі і фітапаталогіі (1941). У 1956—79 заг. лабараторыі насенняводства бульбы Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Сааўтар 9 сартоў бульбы, раянаваных у БССР і інш. зонах краіны. Навукова абгрунтаваў перыядычнасць сортаабнаўлення бульбы ў БССР, мэтазгоднасць вырошчвання ў гаспадарцы 3—4 сартоў з розным вегет. перыядам, што забяспечвае атрыманне штогод устойлівых ураджаяў незалежна ад часу выпадзення ападкаў у летнія месяцы; распрацаваў і ўкараніў арыгінальную сістэму ўнутрыгасп. насенняводства бульбы для калгасаў і саўгасаў, 6-гадовую схему атрымання эліты бульбы. Дзярж. прэмія СССР 1974.
    Тв.: Сорта картофеля, пх характерпстнка н подбор для хозяйств.— У кн.: Возделыванне картофеля. Мн., 1966; Семеноводство картофеля.— Мн., 1967; Семеноводство картофеля.— У кн.: Опыт картофелеводов Белорусспн. Кнев, 1976. АДАМАУ Уладзімір Уладзіміравіч [12.6.1875, Пецярбург — 1937 (?)], беларускі сав. сістэматык-фларыст, геабатанік, дэндролаг, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Скончыў Пецярб. ун-т (1899). У 1920—35 заг. батаніка-ліземетрычнага аддзела Мінскай балотнай доследнай станцыі, секцыі натуралізацыі Бел. аддзялення Усесаюзнага ін-та прыкладной батанікі, кіраўнік геабат. экспедыцый Упраўлення меліярацыі Наркамзема БССР. Заснавальнік Вялікалятчанскага батанічнага саду і батанічнага саду Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вывучаў расліннасць Бел. Палесся, раслінныя асацыяцыі Камароўскага балота, апісаў пашыраныя на Беларусі віды бярозы, новыя віды шальніку і стрэлкалісту.
    Te.: Alisma submersum.— Мн., 1924; Обзор растнтельностн Белорусского Полесья.— Мн., 1928 (разам з А. Д. Лазук). АДАМЕНКА, рака, правы прыток Дняпра, у Быхаўскім р-не. Даўж. 13 км. Пачынаецца на ПдУ _ад в. Істопкі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. На ўсім працягу каналізавана. Вадазбор (65 км2) нізінны. 47 % пад лесам.