Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Літ.: Агролесомелнорацня.— 3 взд.— М., 1966; Эрозня почв н борьба с ней.— Мн., 1968; Леса Белорусснн.— Мн., 1969; Орловскнй В. Б., Поджаров В. К., В о р о б ь ё в В. Н. Заіцптное лесоразведенне в Белорусснн: (Справочное пособне).— Мн., 1980.
В. С. Гельтман, В. К. Паджараў. АГРАМЕТЭАРАЛАГІЧНЫЯ ПРАГНОЗЫ, высвятляюць ступень спрыяльнасці чаканага надвор’я развіццю с.-г. культур, правядзенню с.-г. pa601, ужыванню тых або інш. агратэхн. прыёмаў. Засн. на ўліку біял. асаблівасцей раслін і выніках метэаралаг. назіранняў. Складаюцца ўстановамі Гідраметэаслужбы. На Беларусі пачалі складацца ў 1938 аграметэаралаг. аддзелам пры Бел. геафіз. абсерваторыі пераважна на падставе абагульнонпя вынікаў феналагічных назіранняў.
Аддзел А. п. Мінскага бюро надвор’я складае за год 14 доўгатэрміновых прагнозаў: перазімоўкі азімых (на плошчах рознага стану), запасаў вільгаці ў глебе на вясну, аптымальных тэрмінаў сяўбы азімых і яравых збожжавых культур і пасадкі бульбы, тэрмінаў расцвітання садовых дрэў, травы, тэрмінаў выспявання азімых і яравых культур 1 прагнозы сярэднеабласной ураджайнасці азімага жыта, ячменю, цукр. буракоў, бульбы, ільну, сеяных траў 80—85 % А. п. спраўджваюцца. Дадзенымі А. п. карыстаюцца с.-г. органы, асобныя гаспадаркі і спецыялісты розных профіляў (аграномы, заатэхнікі, энтамолагі, фітапатолагі і інш.). Л. Я. Падымака.
АГРАМЕТЭАРАЛАГІЧНЫЯ СТАІІЦЫІ, станцыі, якія разам з метэаралаг. назіраннямі па агульнай праграме праводзяць назіранні развіцця раслінных культур, стану глебы і інш. па спец. праграмах. Асн. задача — абслугоўванне сельскай гаспадаркі метэаралаг. і аграметэаралаг. звесткамі і прагнозамі (гл. Азраметэаралагічныя прагнозы). Вывучаюць аграгідралаг. ўласцівасці і водны баланс глебы, мікраклімат. асаблівасці палёў і фактары, якія ўплываюць на ўраджайнасць с.-г. культур; вядуць феналагічныя назіраняі
і па праграмах н.-д. работ. Спецыялістамі А. с. вызначаюцца жыццяздольнасць азімых культур і садовых дрэў зімой і пасля вызвалення ад снегавога покрыва, вільготнасць глебы, гушчыня пасеваў, вышыня раслін, засмечанасць пасеваў пустазеллем, пашкоджанасць пасеваў шкоднікамі і хваробамі або ў выніку неспрыяльных метэаралаг. умоў. Вядуцца назіранні за паляганнем с.-г. раслін, вільготнасцю саломы і зерня, фарміраваннем ураджаю, неспрыяльнымі ўмовамі ўборкі, вызначаецца стан пасеваў на розных тыпах глеб. Адзначаюцца фазы развіцця кожнага віду раслін. А. с. кіруюць аграметэапастамі калгасаў і саўгасаў, забяспечваюць выкарыстанне матэрыялаў гэтых назіранняў у нар. гаспадарцы. У БССР дзейнічаюць (1982): Васілевіцкая, Ваўкавыская, Горацкая, Мінская, Шаркоўшчынская (гл. адпаведныя арт.).
В. В. Іванюк.
АГРАМЕТЭАРАЛОГІЯ (ад агра...+ +метэаралогія), сельскагаспадарчая метэаралогія, навука пра метэаралагічныя, кліматычныя і гідралагічпыя ўмовы, што маюць значэнне для сельскай гаспадаркі, у іх узаемадзеянні з аб’ектамі і працэсамі с.-г. вытв-сці. Цеспа звя-
Да арт. Аграметэаралагічныя станцыі. Палявыя назіранні за развіццём бульбы на Мінскай аграметэаралагічнай станцыі.
Агралесамеліярацыя: замацаванне рухомых пяскоў пасадкамі лесу (Прыпяцкае Палессе).
зана з біялогіяй, глебазнаўствам, геаграфіяй, с.-г. навукамі. Матэрыялы А. абагульняе агракліматалогія.
Першыя рэгулярныя аграметэаралаг. назіранні на Беларусі ажыццёулены на метэастанцыях Віцебска і Магілёва ў перадваенныя гады (матэрыялы назіранняў загінулі). У 1931 у Гідраметэаралагічным ін-це (створаны ў Мінску ў 1930) арганізавана Бюро надвор’я, якое забяспечвала гідраметэаралаг. інфармацыяй усе галіны нар. гаспадаркі. у т. л. і сельскую гаспадарку. У 1938 пры Бел. геафіз. абсерваторыі створаны аграметэаралаг. аддзел, які праводзіў н.-д. работу.
Аналіз аграметэаралаг. умоў росту с.-г. культур і тэрмінаў правядзення палявых работ, а таксама аграметэаралаг. прагназіраванне праводзіцца (з 1952) на аснове разліковых метадаў колькаснай ацэпкі, распрацаваных Цэнтр. ін-там прагнозаў і выпрабаваных на Беларусі па матэрыялах назіранняў мясцовых аграметэаралагічных стамцый. У 1957 створаны спец. аддзел аграметэаралагічных прагнозаў, які ўвайшоў у Мінскае бюро надвор’я. Вялікая ўвага аддаецца спецыялізаванаму абслугоўванню авіяхім. pa601, аналізуюцца спецыфіка і ўмовы развіцця с.-г. культур на асушаных землях; праводзяцца доследы і складаювда прагнозы ўраджаю с.-г. культур, разлічаныя з дапамогаю ЭВМ на аснове мадэлі «Надвор’е — ураджап».
Літ.: Р у д н е в Г. В. Агрометеорологня.— 2 нзд.— Л., 1973.
Л. К. Пятоўская. АГРАНОМІЯ (ад агра... + грэч. nomos закон), навука пра законы паляводства, у шырокім сэнсе — навук. аснова с.-г. вытворчасці. 3 развіццём тэорыі і практыкі с.-г. вытв-сці з А. вылучыліся эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі, заатэхнія, вучэнне пра с.-г. машыны і інш., а пад А. сталі разумець комплекс навук. і практычных спосабаў вырошчвання с.-г. культур — земляробства, раслінаводства, аграхімію, селекцыю раслін, насеннязйаўства, фітапаталогію, с.-г. энтамалогію і ішп. Сучаспая А. грунтуецца на прырода-
знаўчых навуках (агульная біялогія, фізіялогія раслін, экалогія раслін, генетыка, глебазнаўства, мікрабіялогія, біяфізіка і інш.), якія даследуюць жыццёвыя працэсы ў раслінах і навакольнае асяроддзе, карыстаецца лабараторным, вегетацыйпым і палявым метадамі, вынікамі экспедыцыйных абследаванняў глеб, расліннасці, вытв. доследамі. 3 1960—■ 70-х г. адметнай рысай навук. даследаванняў па А. стала сувязь іх з патрабаваннямі, што вынікаюць з задач аховы прыроды.
А. ўзнікла ў працэсе практычнай дзейпасці чалавека, развівалася ў цеснай сувязі з ростам вытв. сіл грамадства, са зменамі сац.-эканам. адносін і поспехамі прыродазнаўства. Навук. асновы А. на Беларусі заложаны ў 1840-я г. ў Горы-Горацкай земляробчай школе, на Беняконскай с.-г. доследнай станцыі (з 1910). A. В. Саветаў, I. А. Сцебут, М. В Рытаў, В. С. Ластоўскі распрацоўвалі сістэмы земляробства, пытанні біялогіі і агратэхнікі агароднінных 1 пладовых раслін, выкарыстання мінер. угнаенняў і лубіну на зялёнае ўгнаенне. Саветаў упершыню ў сусв. практыцы звязаў развіццё сістэм земляробства з сац.-эканам. умовамі, даў класіфікацыю сістэм земляробства і іх гісторыю.
Шырокія агранамічныя даследаванні пачаліся пасля Кастр. рэвалюцыі. У БССР створаны НДІ земляробства; глебазнаўства і аграхіміі; аховы раслін; бульбаводства і плодаагародніцтва; меліярацыі і воднай гаспадаркі; механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі нечарназёмнай зоны (гл. адпаведныя арт.). Н.-д. работа па А. вядзецца таксама ў БСГА, Гродзенскім с.-г. ін-це, Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі. Працуюць 6 абл. с.-г. доследных станцый, 4 галіновыя (Ганусаўская доследна-селекцыйная па цукр. бураках, Палеская с.-г. доследная, Івацэвіцкая і Палеская доследна-меліярацыйныя). Пад кіраўніцтвам Я. К. Аляксеева, A. К. Кедрава-Зіхмана, I. С. Лупіновіча, Ц. М. Годнева, В. I. Шэмпеля, В. Ф. Купрэвіча, П. П. Рагавога, A. М. Іпацьева, М. С. Савіцкага, М. А. Дарожкіна, С. Г. Скарапанава, A. I. Лапо, М. В. Турбіна, П. I. Альсміка, М. Дз. Мухіна, П. Я. Пракопава, М. Р. Чыжэўскага, С. С. Захарава, М. М. Севярнёва, А. Л. Амбросава, Т. Н. Кулакоўскай, В. С. Шавялухі і інш. распрацаваны мерапрыемствы па павышэнню ўраджайнасці с.-г. культур, вызначана эканам. эфектыўнасць вырошчвання асн. с.-г. культур у залежнасці ад канкрэтных умоў. Распрацаваны навукова абгрунтаваныя севазвароты, спосабы рацыянальнага выкарыстання ўгнаенняў і апрацоўкі глебы. Абследаваны глебы калгасаў і саўгасаў, складзены глебавыя карты гаспадарак, картаграмы кіслотнасці і забяспеча-
насці глеб фосфарам і каліем. Выдадзена «Карта глеб Беларускай ССР» М 1:600 000 (1977). Выведзены высокаўраджайныя сарты с.-г. раслін,
прыстасаваныя да мясц. умоў, устойлівыя да хвароб. Распрацаваны тэарэт. асновы вапнавання глеб, акультурвання мінер. і тарфяна-балотных глеб, выкарыстання мікраўгнаенняў, сістэм угнаення, механізацыі вырошчвання с.-г. культур, інтэгральных спосабаў аховы расліп ад шкоднікаў і хвароб, вывядзення сартоў інтэнсіўнага тыпу, праграмавання высокіх ураджаяў с.-г. культур. Творчаму выкарыстанню дасягненняў А., яе ўдасканаленню садзейнічаюць вопыт перадавых калгасаў і дзяржгасаў, дзейнасць высокакваліфікаваных аграномаў. Даследаванні па А. каардынуе Зах. аддзялепне УАСГНІЛ.
Літ.: Сельскохозяйственная наука Советской Белорусснн.— Мн., 1967; Белорусская ордена Трудового Красного Знаменн сельскохозяйственная академпя: Очеркн нсторнн.— Мн., 1965.
A. М. Багамолау. АГРАТЭХШКА (ад агра ... + грэч. techne мастацтва, майстэрства, уменне), сістэма прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых раслін, тэхналогія раслінаводства. Задача А.— забяспечыць найлепшыя ўмовы для фарміравання высокіх ураджаяў выкарыстаннем пэўных метадаў уздзеяння на асяроддзе. А. ўключае апрацоўку глебы, унясенне ўгнаенняў, падрыхтоўку насення, сяўбу і пасадку, догляд пасеваў, барацьбу з пустазеллем, хваробамі сельскагаспадарчых раслін і шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін, уборку ўраджаю і інш. мерапрыемствы. Сучасная А. грунтуецца на дасягненнях аграноміі, глебазнаўства, фізіялогіі раслін і інш. прыродазнаўчых, а таксама тэхн. навук, улічвае і патрабаванні, што вынікаюць з задач аховы прыроды. Правільная А. спалучае комплексны і дыферэнцыраваны падыход да выкарыстання яе метадаў у практыцы раслінаводства.
Комплексны характар А. вынікае з раўназначнасці і незаменнасці фактараў жыцця раслін: святла, цяпла, паветра’, вільгаці і пажыўных рэчываў. Пры гэтым улічваецца. што, узмацняючы дзеянне аднаго фактара, можна атрымаць большы эфект ад дзеяння іншых і, каб атрымаць высокі ўраджай, неабходна забяспечыць раслінам пэўныя суадносіны неабходных для жыцця фактараў выкарыстаннем цэласнай сістэмы аграпрыёмаў — агратэхн. комплексу. Дыферэнцыяцыя А. абумоўлена спецыфікай глебава-кліматычных асаблівасцей рэгіёнаў і кожнай гаспадаркі, найбольшым значэннем у розных зонах тых фактараў жыцця раслін, якіх у гэтых умовах не хапае.
На Беларусі, размешчанай у зоне дастатковага ўвільгатнення і бедных дзярнова-падзолістых глеб, асн. мэта А.— абагачэнне глебы пажыўны-
мі рэчывамі, паляпшэнне яе фіз.хім. уласцівасцей, рэгуляванне воднага рэжыму (гл. Акультурванне глебы, Вапнаванне глебы, Меліярацыя). Перадавая А. ў спалучэнні з правільнымі сееазеаротамі, сістэмамі ўгнаення дае магчымасць атрымліваць высокія ўраджаі с.-г. культур (напр., зерня болып як па 40 ц/га, у некаторых гаспадарках па 50 ц/га і болей). Распрацоўку тэарэт. асноў і практычных метадаў А. узначальваюць н.-д. ўстановы Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР.