• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Расліны з валасніковістай каранёвай сістэмай і прамастойнымі сцябламі-саломінамі. Лісце лінейнае. болып ці менш шурпатае. Суквецце — раскідзістая, нярэдка гронкападобная мяцёлка з 1-3кветных або шматкветных каласкоў. Каласковыя лускавінкі ланцэтныя, ніжняя звычайна з каленчата-сагнутым асцюком (у відаў, якія культывуюцца, яго няма). Плод — слабаапушаная зярняўка.
    A. п а с я ў н ы — каштоўная харч. і кармавая культура. Вырошчваецца з 2 ст. да н. э., у Расіі — з 7 ст. н. э. Быў пустазеллем у пасевах пшаніцы, ячменю і ініп. культурных раслін. Пры пашырэнні на Пн як больш холадаўстойлівы стаў ужывацца ў чыстых пасевах.
    Выш. расліны 70—110 см. Вегет. перыяд 85—115 сут. Цвіце ў ліпені. Вільгацялюбны, непатрабавальны да цяпла: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да —7	8 °C. Самаапыляльнік.
    Добра расце на аэраваных дзярновападзолістых супясчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах размяшчаецца пасля ўгноеных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых 1 прапашных культур. Тэрміны сяўбы самыя раннія, як толькі паспее глеба; спосаб сяўбы вузкарадковы. Сярэдняя ўраджайнасць 2,3—2,5, макс, 7 т/га. На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубінам. вікай, гарохам і інш. культурамі. Раянаваныя сарты: Надзейны, Кондар, Эрбграф, Эндспурт. Зерне мае бялку 9—15,7 %, крухмалу 21—55, клятчаткі 7—24. тлушчу 2—11 %, вітаміны, мінер. солі. Яго перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле. Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку. Асн. шкоднікі А. пасяўнога: шведская муха, збожжавыя блохі, чаромхава-злакавая тля. злакавыя трыпсы; хваробы: карончатая і сцябловая ржа, пыльная і цвёрдая галаўня, буры (чырвоны) бактэрыёз, аліўкавая плесня, мучністая раса.
    А. шчаціністы пашыраны ў Зах. Еўропе, у гарах Іспаніі, Партугаліі і Англіі культывуецца як харч. і кармавая (зялёны корм і сена) расліна; у СССР — у Еўрап. ч., Нечарназёмнай паласе, на Беларусі зрэдку трапляецца па ўсёй тэр. як пустазелле яравых культур. Цвіце ў чэрв.— ліпені.
    Расліна выш. 40—100 см. Сцябло голае. Лісце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя або аднабокія. Каласкі 2—3-кветныя, з доўгімі бурымі асцюкамі, без сучляненняў, аддзяляюцца адзін ад аднаго толькі пры адломліванні каласковай восі. Зярняўкі валасістыя, пры выспяванні не асыпаюцца. Устойлівы да грыбных хвароб.
    Літ.: М н т р 0 ф а н о в A. С., Мнтрофанова К. С. Овёс.—2 нзд.— М., 1972.	Г. А. Кім, Ф. I. Фамінчык,
    АВЁС ПУСТБІ, расліна сям. злакаў; тое, што аўсюк.
    АВІФАУНА (ад лац. avis птушка + + фауна), сукупнасць птушак, якія пасяляюць пэўную тэрыторыю або былі пашыраны ў пэўны прамежак часу геал. мінулага; тое, што арнітафауна.
    АВІЯЦЫЙНА-ХШІЧНЫ МЁТАД АХОВЫ РАСЛІН, гл. ў арт. Хімічны метад аховы раслін.
    АВІЯЦБПІНАЯ МЕТЭАРАЛОГІЯ, прыкладная дысцыпліна, якая вывучае ўплыў метэаралаг. умоў на авіятэхніку і дзейнасць авіяцыі, распра-
    Авёс: 1—пасяўны; 2—шчаціністы (а — ніжняя частка раслін; б — суквецці; e—каласкі; г — ніжняя кветкавая лускавіна; Э — зярняўкі).
    Авулярыя манаспоравая: 1— пучок канідыяносцаў; 2— канідыі.
    АВУТ 23
    цоўвае спосабы і формы яе метэаралаг. абслугоўвання. Асн. задача А. м.— забеспячэнне бяспекі палётаў і эфектыўнага выкарыстання авіятэхнікі ў розных умовах надвор’я. На Беларусі А. м. развіваецца з 1932, калі адкрыта 1-я паветраная лінія Мінск — Глуск — Парычы — Мазыр. 3 1934 развіваецца сетка авіяметэаралагічных станцый — устаноў пры аэрапорце або аэрадроме, якія займаюцца метэаралаг. назіраннямі, зборам інфармацыі пра надвор’е, складаннем і аналізам сінаптычных карт, забяспечваюць палёты звесткамі аб фактычным і чаканым надвор’і.
    АВУЛЯРЫЯ (Ovularia), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома каля 130 відаў, пашыраных пераважна ў Еўропе і Паўн. Амерыцы. У СССР каля 20 відаў, з іх на Беларусі 5. Паразіты. Развіваюцца на лісці, радзей сцяблах, выклікаюць плямістасць раслін.
    Міцэлій грыбоў разгалінаваны, бясколерны, шматклетачны, унутры субстрату. Канідыяльны налёт парошысты, белы, ружаваты, шараваты. Канідыяносцы прамыя або каленчата-звілістыя, вузлаватыя, аднаклетачныя ці з нямногімі перагародкамі, бясколерныя або з жаўтавата-зеленаватым адценнем, у пучках ці адзіночныя. Канідыі рознай формы, адзіночныя, зрэдку ў ланцужках.
    У БССР найб. вядомы 4 віды. А. м а н а с п о р а в а я (О. monosporia) развіваецца на шчаўі. Характарызуецца ружаватым налётам, каленчатымі дымчатымі або з жаўтавата-зеленаватым адценнем канідыяносцамі і падоўжана-яйцападобнымі, іншы раз нераўнабокімі канідыямі. Утварае склероцыі і перытэцыі. А. п р ыг о ж а я (О. pulchella) пашкоджвае расліны сям. злакаў. Утварае брудна-белы налёт. Канідыяносцы прамыя або звілістыя, у пучках. Канідыі яйцападобныя. A. а б м а н л ів а я (О. decipiens) паразітуе на раслінах сям. казяльцовых. Утварае белаваты налёт. Канідыяносцы слабазвілістыя, жаўтавата-зялёныя, у пучках. Канідыі бураватыя, акруглыя, адваротна-яйцападобныя. А. Ш р э т э р а (О. shroeteri) патагенная для відаў сям. ружавых. Канідыяльны налёт белаваты, негусты. Канідыяносцы з зеленаватым адценнем, злёгку бураватыя, з зубчыкамі, у пучках. Канідыі з жаўтавата-зеленаватым адценнем, адзіночныя або ў ланцужках. Б. М. Прусакова. АВУТА, рака, правы прыток Дзісны, у Глыбоцкім і Міёрскім р-нах. Даўж. 47 км. Пачынаецца з воз. Падавута (Глыбоцкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %0.
    Вадазбор (461 км2) на паўн.-ўсх. схілах Беларускай грады, значна разараны (40 %). Азёрнасць 1 %, лясістасць 18 %. Даліна трапецападобная, шыр. 150— 250 м. Схілы стромкія і вельмі стромкія, выш. 4—8 м, месцамі да 20 м. Пойма высокая, шыр. 100—150 м. Рэчышча слабазвілістае. Шыр. ракі ў межань 4—6 м у вярхоўі, 8—12 м у ніжнім цячэнні. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м3/с, на вясну прыпадае каля 66 % гадавога сцёку. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
    АГАВА (Agave), род сукулентных шматгадовых раслін сям. агававых. Радзіма — Цэнтр. Амерыка. Вядома каля 300 відаў. У СССР некат. віды культывуюцца ў адкрытым грунце ў Крыме і на Каўказе. На Беларусі ў пакоях, аранжарэях як дэкар. вырошчваюцца А. нітканосная (A. filifera), А. сціснутая (A. stricta), A. караля Фердынанда (A. ferdinandi regis), A. каралевы Вікторыі (A. victoriae-reginae), А. амерыканская (A. americana).
    Сцябло ўкарочанае з разеткай буйнога мясістага, ланцэтападобнага, калючага, зялёнага ці блакітна-зялёнага лісця, у культурных форм — з жоўтай або белай каймой. Цвітуць раз у жыцці, у аранжарэях на 25—30-м годзе, утвараючы кветанос выш. да 12 м з буйной шматкветнай мяцёлкай. Потым расліны адміраюць, ад карэнішча адрастаюць маладыя парасткі. Размнажаюць насеннем і атожылкамі. Маладыя расліны перасаджваюць штогод у красавіку, дарослыя — раз у 2—3 гады ў сумесь з роўных ч. дзярновай і лісцевай зямлі з дабаўленнем бітай цэглы і пяску. Зімою трымаюць пры т-ры 8—10 °C, паліваюць рэдка, летам — на сонечным месцы (можна на балконах, кветніках) пры ўмераным паліванні. Н. В. Богдан. АГАЛЁННІ горных парод, выхад на зямную паверхню горных парод. Вылучаюць А. натуральныя (берагі рэк, азёр, схілы яроў і ўзвышшаў) і штучныя (сценкі кар’ераў, канаў, шахтаў і інш.). Даследуюцца пры пошуках карысных выкапняў, геал. здымцы, інж.-геал. вышуканнях, глебавым карціраванні і інш. На Беларусі ў натуральных А. найчасцей выступаюць антрапагенавыя, радзей больш стараж. пароды: неагенавыя і палеагенавыя па берагах Дняпра, Сажа і Іпуці ў Лоеўскім, Рэчыцкім, Добрушскім р-нах; мелавыя адклады на У Магілёўскай вобл.; дэвонскія даламіты на Дняпры каля Оршы, на Зах. Дзвіне каля Рубы, на р. Сар’янка; архейска-пратэразойскія граніты каля в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на. Вывучэнне выхадаў на паверхню антрапагенавых ледавіковых і міжледавіковых адкладаў дало магчымасць устанавіць этапы развіцця жывёльнага і расліпнага свету, прасачыць змену клімату і інш. кампанентаў прыроды Беларусі ў антрапагенавы перыяд. Даследаванне А. дэвонскіх, мелавых,
    палеагенавых і неагенавых адкладаў дало матэрыял для вызначэння літалагічных асаблівасцей парод і рэканструкцыі палеагеагр. умоў адпаведных геал. сістэм і перыядаў. Найбольш важныя для вывучэння прыроды А. з’яўляюцца геалагічнымі помнікамі прыроды. Э. А. Ляўкоў. АГАПАНТУС АФРЫКАНСКІ, а фрыканская лілея (Agapanthus africanus), шматгадовая травяністая расліна сям. лілейных. Радзіма — Паўд. Афрыка. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях, пакоях.
    Расліна выш. да 70 см, з кароткім паўзучым карэнішчам і тоўстымі мясістымі каранямі. Лісце лінейнае, звужанае на канцы, светла-зялёнае, скурастае, у разетцы. Кветкі блакітныя, на высокіх бязлістых кветаносах, сабраны ў дэкар. шматкветныя парасонікі. Цвіце з чэрв. да глыбокай восені. Светлалюбная расліна. Размнажаюць насеннем або дзяленнем куста. Перасаджваюць вясной гаршко-
    Агапантус афрыканскі.
    Агар.
    Агавы: амерыканская (злева): каралевы Вікторыі.
    выя расліны штогод, буйныя ў кадушках — праз 2—3 гады. Добра расце ў сумесі глініста-дзярновай, перагнойнайлісцевай зямлі 1 пяску (2:2: 1 : 1). Летам трымаюць у светлых месцах, на адкрытым паветры, зімой — у светлых халаднаватых памяшканнях.
    АГАР, ч ы р в о н а я качка (Саsarca ferruginea), птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Паіпырана ў Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы і Азіі, у СССР — у стэпавай і пустыннай so­nax. На Беларусі вельмі рэдкая, залётная птушка, здабыта ў 1954 у затоцы па р. Маства паблізу грапіцы з УССР. Корміцца воднымі рачкамі, лічынкамі насякомых, малюскамі.
    Даўж. цела каля 60 см, маса 1,1— 1,3 кг. Апярэнне тулава рыжае, палеварыжае, галавы — жаўтаватае, на крылах белая пляма; у самцоў на шыі вясною чорная палоса. Хвост чорны з зеленаватым адценнем. Самкі меншыя за самцоў. Жыве парамі. Гняздо будуе ў глыбокіх норах, нішах у абрывах.
    АГАРОДНІНА, сакаўныя плады, лісце, цыбуліны, караняплоды і інш. часткі агароднінных раслін, якія выкарыстоўваюцца ў ежу. Mae важнае значэнне ў харчаванні чалавека. Многія віды А. выкарыстоўваюць у лячэбным і дыэтычным харчаванні. А.— асн. крыніца вітамінаў С (найб. колькасць у перцы струковым, капусце, хрэне, шпінаце, памідорах, радысцы), Bt (у перцы, лісці пятрушкі і цыбулі, савойскай і пекінскай капусце), В2 i РР (у зялёным гарошку, фасолі, бобе), караціну (у моркве, памідорах, гарбузе, шчаўі, зялёнай цыбулі), фоліевай к-ты (у лісці пятрушкі, салаты, шчаўі, зялёным гарошку, памідорах), К (у шпінаце, капусце), Е (у гаросе, капусце, зялёнай цыбулі, моркве), MiHep. солей, мікраэлементаў, цукраў, крухмалу, фітанцыдаў, а таксама клятчаткі і пекціпавых рэчываў, неабходных для нармальнай дзейнасці кішэчніка. Свежая А. мае ферменты (пераксідаза ў хрэне, сельдэрэі, рэдзьцы, амілаза ў бульбе), неабходныя для паляпшэння абмену рэчываў.