• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Астэрадон іржава-буры: частка пладовага цела (1) з гіменафорам (2).
    Астэрафора паразітная на скрыпіцы.
    крыніцы водазабеспячэння, пераразмяркоўвае сцёк з вадазбору і накіроўвае яго для ўвільгатнення глебы ў засушлівыя перыяды. Значна памяпшае адмоўны ўплыў асушэння на мінералізацыю арган. рэчыва торфу і зніжэнне ўзроўню грунтавых водаў на прылеглых участках. На Беларусі А.-ў. с. ствараюцца на тарфяна-балотных і мінер. забалочаных глебах лёгкага мех. складу з каэфіцыентамі фільтрацыі больш за 0,5 м/сут пры раўнінным рэльефе з нахіламі паверхні менш за 5 %о. Меліяравальныя землі выкарыстоўваюцца пад с.-г. культуры, сенажаці і пашу. А.-ў. с., акрамя элементаў асушальных сістэм, маюць каналы і трубаправоды, якія падводзяць Bafly, водападпорныя збудаванні, дажджавальныя машыны і ўстаноўкі, крыніцы водазабеспячэння (рэкі, азёры, сажалкі, вадасховішчы, буравыя шчыліны і інш.) са збудаваннямі на іх, водазаборныя збудаванні і помпавыя станцыі для падачы вады ў меліярацыйную сетку, арашальныя помпавыя станцыі, збудаванні, канструкцыі і прылады для назірання за гідраметэаралаг. ўмовамі, узроўнямі грунтавых водаў. У залежнасці ад прыродных умоў і выкарыстання тэр. ўжываюцца розныя спалучэнні пералічаных элементаў. У БССР А.-ў. с. пабудаваны на пл. 515,4 тыс. га (1981). Найбуйнейшыя з іх: Зыслаў, Дзвесніца, Цахмінская, Касцяшоўская Любанскага р-на; Сярэдняя Морач, Ракітня, Велікалеская Салігорскага р-на; Ваўчанская, Чарабасаўская, Хваецкая, Ракітна Лунінецкага р-на і інш.
    Літ.: Указання по фнльтрацнонным расчетам горнзонтального трубчатого дренажа.— Мн., 1977; Шебеко В. Ф. Гндрологнческнй режнм осушаемых террнторнй.— Мн., 1970; Ш е б е к о В. Ф., Зак р ж ев скн й П. Й., Брагнлевс к а я Э. А. Гндрологнческне расчеты прп проектнрованнн осушнтельных н осушнтельно-увлажннтельных снстем.— Л.. 1980.	3. В. Сенюць.
    АСУШАЛЬНАЯ СІСТЭМА, пераўвільготненая зямельная тэрыторыя з сеткай каналаў, дрэн і інш. гідратэхн. і эксплуатац. збудаваннямі, якія забяспечваюць яе асушэнне. Адрозніваюць А. с. адкрытыя (вадаводы на паверхні) і закрыіыя (з падземнымі вадаводамі), самацёчныя (вада паступае ў прыродны водапрыёмнік за кошт гідраўлічнай энергіі патоку — самацёкам) і з машынным адпампоўваннем лішкавай вады з каналаў — польдэры аднабаковага (забяспечваюць толькі адвядзенне вады) і двухбаковага (гл. Асушальна-ўвільгатняльная сістэма) дзеяння. У БССР будуюць А. с. з самацёчным асушэннем і частковым увільгатненнем пры выкарыстанні мясц, сцёку.
    Да артыкулаў Агароднінныя расліны, Расліны (I). 1. Капуста белакачанная. 2. Капуста цвятная. 3. Памідоры. 4. Радыска. 5. Агурок. 6. Морква. 7. Лісцевая пятрушка. 8. Каранёвая пятрушка. 9. Сталовы бурак. 10. Цыбуля рэпчатая. 11. Часнок. 12. Сельдэрэй. 13. Рэдзька. 14. Шпінат.
    Да артыкулаў Агнёўкі, Насякомыя (I). 1. Лугавы матылёк. 2. Сцябловы матылёк. 3. Агнёўка шышкавая. 4. Агнёўка паўднёвая свірнавая. 5. Агнёўка пурпуровая. 6. Агнёўка верасовая светлая. 7. Агнёўка залацістая. 8. Агнёўка млынавая. 9. Агнёўка вялікая васковая. 10. Агнёўка мучная.
    Да артыкулаў Вусачы, Насякомыя (II). 1. Вусач фіялетавы плоскі. 2. Вусач-таўстун вярбовы. 3. Вусач шэры даўгавусы. 4. Рагій чарнаплямісты. 5. Вусач мускусны. 6. Вусач караткавусы. 7. Вусач чатырохплямісты. 8—9. Лептура чырвоная (самец і самка). 10. Скрыпун малы асінавы. 11. Странгалія чатырохпалосая.
    Да артыкулаў Аўсянкавыя, Птушкі (I). 1. Аўсянка звычайная (а — яйцо, б — птушаня, в — самец, г — самка). 2. Аўсянка садовая (а — яйцо, б— птушаня, в — дарослая птушка). 3. Аўсянка трысняговая (а — яййо, б — птушаня, в — самец, г — самка). 4. Прасянка (а — яйцо, б — птушаня, в — дарослая птушка).
    Да артыкулаў Валасянкавыя, Птушкі (II). 1. Валасянка чорнагаловая (а — яйцо, б — птушаня, в — самец, г — самка). 2. Валасянка шэрая (а — яйцо, б — птушаня, в — дарослая птушка). 3. Валасянка садовая (а — яйцо, б — птушаня, в — дарослая птушка). 4. Валасянка ястрабіная (а — яйцо, 6 — птушаня, в — дарослая птушка).
    Да артыкула Агрэст. Сарты: 1. Яравы. 2. Змена. 3. Англійскі жоўты. 4. Шчодры. 5. Беларускі чырвоны. 6. Малахіт.
    фасолі. 2. Антракноз лёну.
    3. Антракноз агуркоў.
    Да артыкулаў Антракнозы, Хваробы раслін (I). 1. Антракноз
    4. Антракноз чорных парэчак.
    Да артыкулаў Аскахітозы, Хваробы раслін (II). 1. Аскахітоз гароху. 2. Аскахітоз лёну. 3. Аскахітоз чырвонай канюшыны.
    4.	Аскахітоз люцэрны.
    Да артыкула Бульба. 1. Агульны выгляд расліны. 2. Кветка ў разрэзе. 3. Плады. 4. Плод у разрэзе. 5. Сарты: a — Прыгожая 2; б — Скараспелка I; в — Садко; г — Лошыцкая; д — Беларуская ранняя; е — Разварыстая; ж—Вярба;
    з — Тэмп; і — Агеньчык; к — Кандыдат.
    Да артыкулаў Акварыумныя рыбы (I), Рыбы (I). 1. Даніо рэрыо. 2. Даніо ружовы. 3. Даніо кропкавы. 4. Хроміс-прыгажун.
    5.	Малінезія (а — самец, б — самка). 6. Гупі (в, г—розныя формы). 7. Апістаграма Агасіца (д— самец, е — самка).
    8.	Мезанаўта. 9. Сомік рабы. 10. Цыхлазома меека. 11. Афіясеміён двухпалосы. 12. Барбус суматранскі. 13. Гулярыс жоўты. 14. Разбора гетэраморфа. 15. Капеіна Арнольда.
    Да артыкулаў Акварыумныя рыбы (II), Рыбы (II). 1. Рыба-хамелеон. 2. Пецылія (а, б, в — розныя формы). 3. Этраплюс. 4. Мечаносцы (г, д— розныя формы). 5. Эпіплатыс. 6. Барбус чорны. 7. Гурамі жамчужны. 8. Наностамус трохпалосы. 9. Маенкаўзія брыльянтавая. 10. Купанус. 11. Вясёлкавая рыбка. 12. Скалярыя.
    Да артыкулаў Асака, Травяністыя расліны, Расліны (II). 1. Асака заячая. 2. Асака жоўтая. 3. Асака двухдомная. 4. Асака валасістая. 5. Асака пузыраватая. 6. Асака рассунутая. 7. Асака лісіная. 8. Асака несапраўдна-сыць. 9. Асака калхідская. (Побач кветкі: a — тычынкавая, б — песцікавая і мяшочкі).
    Да артыкулаў Галаўня, Хваробы раслін (III) (здаровыя і пашкоджаныя часткі раслін). 1. Цвёрдая галаўня пшаніцы. 2 3« Пыльная і цвёрдая галаўня аўса. 4. Пыльная галаўня ячменю. 5. Каменная галаўня ячменю. 6. Сцябловая галаўня жыта. 7. Галаўня цыбулі.
    Да артыкулаў Бактэрыяльныя хваробы раслін (I), Хваробы раслін (IV). 1. Чорная ножка бульбы: пашкоджаныя расліна і клубні. 2. Мокрая гніль клубняў бульбы. 3. Кальцавая гніль бульбы: падоўжны і папярочны разрэзы пашкоджанага клубня. 4. Бактэрыёз агуркоў: пашкоджаныя ліст і плод. 5. Сасудзісты бактэрыёз капусты: пашкоджаны ліст, папярочны
    і падоўжны разрэзы сасудаў ліста.
    Да артыкулаў Бактэрыяльныя хваробы раслін (II), Хваробы раслін (V). 1. Бактэрыяльны рак памідораў: пашкоджаныя расліна і плады. 2. Прышчаватая парша кораня буракоў. 3. Рак кораня буракоў. 4. Туберкулёз кораня буракоў. 5. Буры бактэрыёз фасолі: пашкоджаныя лісце, насенне і струкі. 6. Каранёвы рак пладовых дрэў.
    Да артыкулаў Вірусныя хваробы раслін, Хваробы раслін (VI). 1. Маршчакаватая мазаіка бульбы. 2. ГІалоскавая мазаіка бульбы. 3. Стрык памідораў. 4. Скручванне лісця бульбы. 5. Стракатапялёсткавасць цюльпана. 6. Мазаіка канюшыны. 7. Мазаіка нарцыса.
    Да артыкула Вішня. 1. Квітучае дрэва. Сарты: 2. Сеянец № 1. 3. Любская. 4. Мясцовая кіслая. 5. Навадворская.
    6. Уладзімірская палепшаная.
    Да артыкулаў Ахоўныя расліны (II), Расліны (IV). 1. Гарычка веснавая. 2. Тлушчанка звычайная. 3. Венерын чаравічак сапраўдны. 4. ГІярэсна еўрапейская. 5. Купальнік горны. 6. Ятрышнік дрэмлік. 7. Ятрышнік мужчынскі. 8. Чараўнік двухлісты. 9. Наперстаўка буйнакветная. 10. Пылкагалоўнік даўгалісты. 11. Пылкагалоўнік чырвоны. 12. Кураслеп лясны. 13. Сон шыракалісты (сон-трава). 14. Мядзведжая цыбуля (чарамша). 15. Лілея царскія кучары. 16. Луннік ажываючы. 17. Лінея паўночная. 18. Неатыянта клабучковая. 19. Каменяломнік зярністы. 20. Астранцыя вялікая.
    Да артыкулаў Ахоўныя расліны (I), Расліны (ill). 1. Лабелія Дортмана. 2. Раўнаплоднік пылюшнікавы. 3. Альдраванда пухіраватая. 4. Сальвінія плывучая. 5. Гайнік цёмна-чырвоны. 6. Кадзіла сармацкае. 7. Зубніца клубняносная. 8. Плюшч звычайны. 9. Вадзяны арэх плывучы. 10. Шпажнік чарапіцавы. 11. Рададэндран жоўты. 12. Званочак шыракалісты. 13. Рагулькі высокія. 14. Касач бязлісты. 15. Гарлачык белы. 16. Першацвет веснавы. 17. Пралеска высакародная. 18. Валжанка звычайная. 19. Палушнік азёрны. 20. Ворлікі звычайныя.
    асушальна-ўвільгатняльныя сістэмы і польдэры.
    Асн. элементы А. с.: асушальная сетка. водапрыёмнік, гідратэхн. збудаванні, дарожная сетка. эксплуатац. збудаванні. Асушальная сетка складаецца з загараджальнай (дамбы, нагорныя і лоўчыя каналы. прызначаныя для аховы асушальнай тэр. ад паступлення вады звонку), рэгулявальнай (адкрытыя каналы або закрыты дрэнаж. прызначаныя для своечасовага выдалення лішкаў вільгаці з кораненаселенага слою глебы) і праводнай (транспартавальныя збіральнікі і магістральныя каналы, якія прымаюць ваду з рэгулявальнай і загараджальнай сетак 1 транспартуюць яе ў водапрыёмнік) сетак. Водапрыёмнікі дзейнічаюць пастаянна або перыядычна. бываюць прыродныя (рэчка, возера, яр, лагчына) і штучныя (вадасховішча. паглынальныя калодзежы, буравыя шчыліны). Гідратэхн. і эксплуатац. збудаванні: плаціны, нілюзы. трубы-рэгулятары. водазаборныя збудаванні. шчыліны, трубаправоды, рэчышчазамацавалыіыя канструкцыі, перапады, масты, шляхаправоды. назіральныя калодзежы, гідраметрычныя пасты і інш.
    У БССР дзейнічаюць А. с. на пл. 2,6 млн. га. Найб. з іх: Віць-Тур’я (Хойніцкі, Рэчыцкі, Калінкавіцкі р-ны). Арэса (Слуцкі, Любанскі, Старадарожскі р-ны), Лоша (Нясвіжскі, Слуцкі, Капыльскі. Уздзенскі р-ны), Случ (Слуцкі р-н) і інш.
    Літ.: Костяков A. Н. Основы мелнорацнй.— 6 пзд.— М.. 1960; II в н цк н й A. II. Основные положення н методы сельскохозяйственного осушення болот,— У кн.: Осушенне болотных н заболоченных почв нечерноземной зоны Европейской частп СССР. Мн.. 1960.
    В. С. Аношка. АСУШНОЕ, возера ў Жлобінскім р-не, у бас. р. Дняпро. Пл. 0,3 км2. Даўж. 3,05 км, найб. шыр, 0,11 км. Вадазбор (3 км2) нізінны. Злучана ручаём з Дняпром. Слаба зарастае. АСУШ9НПЕ, выдаленне лішкавай вільгаці з кораненаселенага слоя глебы; від меліярацыі. Складаецца з комплексу гідратэхн., агратэхн. і арганізацыйна-гасп. мерапрыемстваў. Паляпшае водны. паветраны і цеплавы рэжымы глебы. паскарае адтайванне і прасыханне яе вясной, спрыяе развіццю каштоўнай мікрафлоры, актывізуе рост і развіццё с.-г. культур. А.— адзін з асн. сродкаў інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі БССР, яго аб’екты — балоты і