• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АТМАСФЁРНЫЯ АПАДКІ, вада ў вадкім ці цвёрдым стане, якая выпадае з воблакаў (дождж, імжа, снег, снежныя і ледзяныя крупы, снежныя зерні, ледзяны дождж і град) або ўтвараецца непасрэдна на зямной паверхні і наземных прадметах у выніку кандэнсацыі вадзяной пары ці замярзанні пераахалоджаных кропелек вады (раса, шэрань, галалёд, іней). Паводле характару выпадзення А. а. падзяляюцца на аблажныя (выпадаюць са слаістадажджавых і высокаслаістых воблакаў, складаюцца з кропель сярэдняй велічыні або снегу, звычайна працяглыя і ідуць на вял. плошчы), ліўневыя (выпадаюць з кучава-дажджавых воблакаў у выглядзе буйных кропель дажджу летам ці камякоў снегу зімою, непрацяглыя па часе, з раптоўным пачаткам і канцом, хутказмеплівай інтэпсіўнасцю), імжыстыя (выпадаюць са слаістых воблакаў або з туману, складаюцца з дробных кропелек дажджу, найдрабнейшых сняжынак або ледзяных іголак, інтэнсіўнасць выключна малая). У асенне-зімовы перыяд пераважаюць аблажныя і імжыстыя ападкі, у летні — ліўневыя.
    Колькасць ападкаў за пэўны перыяд (суткі. месяц, год) вымяраюць таўшчынё'й (у мм) слоя вады, якая выпала (на зямным шары ў сярэднім 1000 мм за год). Тзр. Беларусі па сярэднегадавой колькасці ападкаў адносіцца да зоны дастатковага ўвільгатнення. У залежнасці ад віду ападкаў год падзяляецца на халодны (ліст.— сакавік, пераважна выпадаюць цвёрдыя і мяшаныя ападкі) і цёплы (крас.— кастрычнік, пераважаюць вадкія ападкі) перыяды. На працягу года ў сярэднім на Беларусі выпадае ад 500 мм на ПдЗ Палесся да 700 мм і болып на Навагрудскім узв. (гл. табл.). з іх % прыпадае на цёплы перыяд і толькі 'А — на халодны. У асобныя гады
    колькасць ападкаў рэзка адрозніваецца ад сярэдняй (напр.. 280 мм у 1961 у Пінску, 1016 мм у 1906 у Васілевічах). Абс. максімум сутачнай колькасці ападкаў 148 мм (1973, метэастанцыя Слаўнае V Талачынскім р-не). 3 агульнай гадавой колькасці ападкаў на вадкія прыпадае 76—84 %. на цвёрдыя — 12—19 %, астатнія — мяшаныя. Максімум ападкаў у 75—80 % гадоў прыпадае на чэрв.— жн„ у астатніх выпадках бывае вясной, восенню і нават зімой. У сярэднім за год здараюцца 159—194 дні з ападкамі. Працяглыя засухі на Беларусі вельмі рэдкія, але ў сярэднім адзін раз у год бывае сухі перыяд працягласцю 15—20 дзён.
    Атмасферныя ападкі па матэрыялах назіранняў метэастапцый БССР
    Метэастанцыі
    Ападкі, мм
    
    1 1
    “ 1
    Ш 1
    !У|
    V 1
    VI
    vii 1
    Villi
    ix 1
    X 1
    XI
    XI,
    За год
    Шарко ў шчына
    28
    26
    28
    35
    48
    69
    76
    76
    60
    46
    40
    32
    564
    Віцебск
    33
    30
    33
    36
    53
    70
    93
    82
    61
    46
    47
    36
    620
    Мінск
    39
    39
    37
    42
    58
    76
    84
    82
    56
    43
    49
    41
    646
    Слуцк
    34
    29
    32
    37
    51
    72
    76
    76
    49
    39
    45
    40
    580
    Гродна
    29
    30
    28
    35
    45
    77
    70
    78
    44
    35
    40
    34
    545
    Навагрудак
    41
    38
    39
    45
    68
    81
    84
    88
    67
    49
    58
    48
    706
    Магілёў
    40
    35
    37
    43
    57
    77
    82
    78
    54
    49
    47
    45
    644
    Касцюковічы
    35
    32
    32
    40
    53
    67
    88
    72
    53
    47
    43
    38
    600
    Пінск
    30
    32
    31
    41
    54
    65
    83
    67
    49
    43
    41
    37
    573
    Брэст
    28
    31
    33
    36
    50
    76
    71
    72
    46
    37
    36
    32
    548
    Гомель
    34
    30
    30
    42
    53
    71
    84
    68
    53
    42
    42
    41
    590
    Мазыр
    31
    35
    31
    36
    55
    70
    93
    74
    52
    41
    46
    36
    600
    Сумарная працягласць перыядаў выпадзення ападкаў за год складае ад 990 на Пд да 1383 гадз на ПнУ, макс. працягласць дасягае 1745 гадз (1952, Полацк). А. а.— важная характарыстыка клімату; адыгрываюць вял. ролю ў с.-г. дзейнасці, буд-ве, у водазабеспячэнні прам-сці 1 камунальнай гаспадаркі; уплываюць на характар воднага рэжыму тэрыторыі. абумоўліваюць велічыню рачнога сцёку і тым самым уплываюць на ўмовы суднаходства і юаботы ГЭС. В. Р. Жумар. АТМАСФЁРНЫЯ ДАМЁШКІ, завіслыя ў атмасферы цвёрдыя і вадкія калоідныя часцінкі, памеры якіх пе-
    равышаюць малекулярныя. У 1 см3 паветра можа быць да 1 млн. такіх часцінак. Сярод іх ёсць натуральнага паходжання (вынік дзейнасці арганізмаў, распаду арган. рэчываў, прыродных пажараў, разбурэння горпых парод і глеб пры эрозіі, дзейнасці вулканаў і інш., касмічны пыл) і антрапагеннага (дым ад згарання паліва. дзеяння рухавікоў, газы тэхнал. працэсаў і інш.). Вывяржэнне вулкана Катмая на Алясцы 6.6.1912 выклікала памутненне атмасферы на Беларусі, колькасць сонечных дзён скарацілася на 400—500 гадз. У адрозненне ад А. д. натуральнага паходжанпя колькасць прамысл. дамешкаў расце з развіццём прам-сці. Найб. значныя крыніцы А. д.— ЦЭЦ і прадпрыемствы чорнай металургіі. якія выкідваюпь шмат сярністага газу, вокіслаў азоту, вокісу вугляроду. На Беларусі ўдасканальваюцца метады ачысткі, ажыццяўляецца пераход на новыя тэхнал. працэсы, што абмяжоўвае пападанне шкодных рэчываў у атмасферу. Для 200 відаў А. д. Мін-вам аховы здароўя СССР перыядычна вызначаюцца макс. разавыя і сярэднесутачныя гранічнадапушчальныя канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у атмасферы. Гл. таксама Аэразолі, Ахова атмасферы.	A. В. Заўрыеў.
    АТМАСФЁРНЫЯ З'ЯВЫ. працэсы або з’явы, якія ўзнікаюць у атмасферы пры адпаведных умовах: розныя віды атм. ападкаў, ветру, аптычныя і электрычныя з’явы ў атмасферы і інш. (напр., дождж, снег, туман, атмасферная смуга, шквалы, смерч, віхор, мяцеліца, бура, навальніца, палярныя ззянні, зарніца, імгла, галалёд і галалёдзіца, раса, іней, шэрань). Зрэдку пад А. з. разумеюць толькі групу з’яў. якія назіраюцца візуальна; у апошні час назіранні за А. з. аўтаматызуюцца. Значная частка А. з. пры ўзмацненні можа бьіць небяспечнай для дзейнасці чалавека (гл. Небяспечныя метэаралагічныя з'явы, Асабліва небяспечныя метэаралагічныя з’явы). Назіранніза А. з. ў рэспубліцы праводзяцца болып чым на 200 метэастанцыях і пастах, выкарыстоўваюцца звесткі штучных епадарожнікаў. Гэта дае магчымасць рэгістраваць асноўныя А. з. на тэр. рэспублікі, сачыць за працэсамі іх развіцпя, своечасова падаваць штармавыя апавяшчэнні аб іх узмацНвННІ.	Г. В. Валабуева.
    АТМЁНАУСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАУ, за 1,5 км на ПдУ ад в. Сычкава Бабруйскага р-на. Пластавы паклад азёрна-балотнага паходжання. Разведаныя запасы 151 тыс. м3. Суглінкі водна-ледавіко®ыя, бурыя, цёмна-бурыя, пластыч-
    ныя; гліністых часцінак у іх 26—30 %, грубазярністых пяскоў да 4 %, карбанатны.х уключэнняў да 1,2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—4 м, ускрышы (торф. гліністыя пяскі) 0,3—3 м. Суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча эксплуатуецца цагельным з-дам (в. Сычкава).
    Г. А. Трышкіна. АТОЛАВА, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. люстра 8,2 км2. Даўж. 9,4 км, найб. шыр. 2,2 км, найб. глыб. 16,4 м, сярэдняя 3,5 м. Аб’ём вады 27,9 млн. м3. Вадазбор (325 км2) складаны: узвышшы чаргуюцца з забалочанымі паніжэннямі і рачнымі далінамі, шмат азёрных катлавін, злучаных пратокамі і штучнымі каналамі; пераважна разараны або заняты сухадольнымі лугамі, пад лесам і хмызняком 16 % тэрыторыі.
    Катлавіна складаная. выцягнутая з У на 3, мае некалькі шырокіх плёсаў. Схілы высокія, на Пн і ПнЗ да 30—35 м, цягнецца озавая града, у абрывах агаленні чырвона-карычневых марэнных суглінкаў, на Пд і ПдЗ схілы больш спадзістыя, нярэдка тэрасаваныя. на ПдУ нізкія, забалочаныя. Берагавая лінія (даўж. 38,8 км) звілістая. Берагі высокія, у паўн. і паўн.-зах. ч. зліваювда са схіламі. Дно складанай будовы. падзелена на плёсы, адасобленыя адзін ад аднаго падняццямі дна. астравамі. вузкімі ўчасткамі катлавіны: укрыта_ высакапопельнымі крэменязёмістымі сапрапелямі, месцамі магутнасцю да 11 м. у паўя.зах. плёсе — гліністым ілам, у паўд. плёсе — грубадэтрытавым высокаарганічным сапрапелем. Прыбярэжная зона выслана пяском і заіленым пяском, у паўн.-зах. плёсе літараль камяністая і пясчана-галечная. Па стромкім схіле сублітаралі пясчана-гліністыя адкладрі пашыраны да глыб. 10 м. 7 астравоў, пл. найб. з іх 16 га. ІПырыня палосы расліннасці ў паўн.-зах. і паўд. плёсах да 200 м. Мінералізацыя вады да 300 мг/л. празрыстасць да 2 м. Эўтрофнае. Злучана пратокамі з азёрамі Ліпна 1 Чорная Урода, праз возера цячэ р. Дзіва. Пачатковымі даследаваннямі ў складзе фітапланктону выяўлена 117 відаў арганізмаў (біямаса 27,6 г/м!). зоапланктону —19 відаў (2 г/м3), зоабентасу — 25 відаў (2 г/м2). Водзяцца судак, лешч, сазан, сом, мянтуз, карась. лінь, шчупак; ёсць вугор. Гідралаг. пост Косаўшчына. На паўн. беразе возера в. Загор’е, Косаўіпчына. на ўсх.— Зарэчча, Кугоні, на зах.— Казяні. Пілатоўшчына. на паўд.— Калушчына. Губенка, Антунова. Іл. гл. на ўклейцы.	В. А. Калечыц.
    АТРАД (лац. ordo), таксанамічная адзінка ў сістэматыцы жывёл. Уведзена ў 18 ст. шведскім вучоным К. Лінеем. Уключае болып дробныя сістэматычныя адзінкі (падатрад, сямейства, падсямейства, род, від). Напр., у атрадзе парнакапытных вылучаны падатрад жвачныя, сямейства пустарогія. падсямейства быкі, род зубр, від зубр еўрапейскі, падвід зубр белавежскі. Блізкародныя А. аб’ядноўваюць у падклас або клас. А.. у адрозненне ад рэальна існуючай у прыродзе катэгорыі від,—
    адзінка ўмоўпая. У сувязі з новымі звесткамі аб сучасных і вымерлых жывёлах адбываецца перагляд і змена аб’ёму ўстарэлых А. У фауне Беларусі млекакормячыя належаць да 6 А., птушкі — да 23, рыбы — да 10, паўзуны — да 3, земнаводныя — да 2, насякомыя — да 26, ракападобныя — да 9, малюскі — да 1 А. У сістэматыцы раслін раўназначная А. таксанамічная адзінка — парадак.
    Я. I. Марозаў. АТРАДНАЕ, зона адпачынку мясцовага значэння за 30 км на ПдЗ ад Мінска, на тэр. Дзяржынскага і Стаўбцоўскага р-наў. Устаноўлена ў 1981. Пл. 7 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 20 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей, баз і месцаў для кароткатэрміновага адпачынку дарослага насельніцтва Мінска.
    АТРОГ-ГУРЫНСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Чашніцкім р-не, пад слоем торфу Атрог-Гурынскага балота. Сапрапель карбанатнага тыпу, запасы 5,2 млн. м3, пл. залягання 0,4 тыс. га. Сярэдняя магутнасць адкладаў 1,2 м. Попельнасць 69 %. У сухім стане мае (у %): азоту 0,7, карбанатаў кальцыю і магнію 31,3, вокісу калію 0,8, пяцівокісу фосфару 0,03. Вадародны паказчык (pH) 7,8. Сапрапель прыдатны для вапнавання кіслых глеб.
    АТРЫХУМ (Atrichum), род брыевых імхоў сям. палітрыхавых. Вядома каля 40 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 5 відаў. Піянеры глебавых агаленняў. Найчасцей на Беларусі трапляецца А. х в ал і с т ы (A. undulatum), расце ў лісцевых і мяшаных лясах на вільготнай аголенай глебе (кратавіны, вывараты каранёў, ямы, узбочыны дарог) і ўтварае рыхлыя, цёмна-зялёныя або жоўта-зялёныя дзернавінкі выш. 1—8 (10) см, спараносіць увосень. Іншыя адзначаныя віды: А. Г а ў с к н е х т a (A. hausknechtii), A. 3 b y ж a h ы (A. angustatum), A. п я ш ч o t h ы (A. tenellum).