• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    і глыбіня расчлянення рэльефу, геамарфалогія, сучасныя геамарфал. працэсы, клімат (мееячныя т-ры, першыя асеннія і апошнія веснавыя замаразкі, працягласць безмарознага перыяду, ападкі, гадавыя сумы атмасферных ападкаў і сярэднія гадавыя т-ры, гадавы ход метэаралаг. элементаў, вецер, даты ўтварэння і выш. ўстойлівага снегавога покрыва, сярэдняя з найб. глыбінь прамярзання глебы, размеркаванне т-ры глебы на розных глыб., паўторнасць рознай глыб. прамярзання глебы пры адсутнасці снегавога покрыва), гадавы сцёк, сцёк за вяснова-летні і асенне-зімовы перыяды, глебы, разрэзы асн. тыпаў глеб, тарфяныя паклады, разрэзы тарфяных пакладаў, лясы. змешчана геабат. карта. карта паляўніча-прамысл. птушак, рыб. Серыя карт асвятляе размяшчэнне прам-сці і асн. с.-г. культур, галіны жывёлагадоўлі, зоны спецыялізацыі. На кожную вобласць складзены адм., фіз., эканам. карты. На 10 картах, дыяграмах і графіках адлюетравана сетка ўстаноў асветы. навукі, культуры, аховы здароўя. На гіст. картах паказаны найважнейшыя падзеі на тэр. Беларусі, ёсць карта партыз. руху V Айч. вайну і карта фарміравання тэр. БССР.
    Атлас літолага-палеагеагр. карт СССР (1967—69) сярод іншых адлюстроўвае геал. гісторыю Беларусі. умовы намнажэння найважнейшых асадкавых карысных выкапняў для асобных рэгіёнаў (Схематычная літолага-палеагеагр. карта познадэвонскіх саляносных адкладаў Прыпяцкай упадзіны). Шэраг карт паказвае адклады пратэразою — антрапагенавага перыяду. Да кожнай карты падаецца схема біягеагр. раянавання з вылучэннем зоаі фітагеагр. абласцей і правінцый, на якіх індэксамі паказаньі найважнейшыя сямействы і роды фауны і флоры. Атлас аўтамаб. дарог БССР (1961) на маршрутных картах паказвае рэкі. нас. пункты, дарогі. больш дробныя кіламетровыя адлегласці. Дадзены схемы буйных гарадоў, праз якія праходзяць маршруты.
    АТМАСФЁРА 3 я м л і (грэч. atmos пара + sphaira шар), газавае асяроддзе, якое акружае Зямлю і верціцца з ёю як адзінае цэлае. Складаецца з сумесі газаў — паветра, у якім завіслі розныя часцінкі. А. не мае рэзкай мяжы, на вышыні ў некалькі дзесяткаў тысяч кіламетраў яна паступова пераходзіць у міжпланетную прастору. Maca А. каля р,15 • •105 т; палавіна гэтап масы сканцэнтравана ў ніжнім слоі ў 5 км, 90 % — у ніжніх 10 км і 99,5 % — у ніжніх 80 км. Атмасферны ціск складае каля 1000 гПа (750 мм рт. сл.) каля зямной паверхні. на выш. 4,5 км ён памяншаецца ў 2 разы, на выш. 15 км — у 10, на выш. 30 км — у 100 разоў. Шчыльнасць А. таксама памяншаецца з вышынёй (гл. рыс.). А. забяспечвае магчымасць жыцця па Зямлі і робіць вял. ўплыў на розпыя бакі жьіцця чалавецтва. Для аховы атмасферы прадугледжваецца
    сістэма дзярж., грамадскіх і міжнар. мерапрыемстваў. Прапэсы ў А. вывучаюцца метэаралогіяй, сукупнасць атм. умоў, характэрная для пэўнага раёна (клімат),— кліматалогіяй.
    Склад сухога паветра каля зямной паверхні (па аб’ёму): 78 % азоту. 21 % кіслароду, 0,9 % аргону, каля 0,03 % вуглякіслага газу, у нязначных колькасцях — неон, гелій, метан. вадарод, розныя газападобныя атмасферныя дамешкі індустрыяльнага ці прыроднага паходжання. У паветра ўваходзіць і вадзяная пара, колькасць якой можа змяняцца ў шырокім дыяпазоне (на Беларусі каля зямной паверхні ў сярэднім ад 0.4 % зімой да 1,5 % летам). 3 вышынёй колькасць пары хутка памяншаецца. на выш. 16 км яна складае ўсяго 4-10-’ %. Непастаянная і колькасць вуглякіслага газу. На працягу 20 ст. яго колькасць у А. паступова павялічваецца з-за спальвання вял. колькасці паліва. Павелічэнне колькасці вадзяной пары ці вуглякіслага газу ў А. прыводзіць да павышэння т-ры, паколькі яны моцна паглынаюць выпрамяненне зямной паверхні. Да выш. 90—100 км склад А. астаецца пастаянным (акрамя вадзяной пары, азону, вуглякіслага газу). Гэту частку А. наз. гомасферай. Вышэй знаходзіцца неаднародная частка — гетэрасфера, дзе ад сопечнай радыяцыі частка малекул газаў распадаецца на атамы 1 адбываецца частковае раздзяленне газаў пад дзеяннем сілы цяжару. У ніжняй частцы гетэрасферы пераважаюць малекулярны азот і атамарны кісларод, у верхняй — гелій і вадарод. У склад А. ўваходзяць таксама завіслыя ў паветры цвёрдыя і вадкія часцінкі (т. зв. атм. аэразолі); кропелькі вады і крышталікі лёду. пыл з паверхні Зямлі. вулканічны і касмічны, дым лясных ці тарфяных пажараў, печаў, прамысл. прадпрыемстваў, марская соль, кропелькі раствораў к-т, арган. рэчывы. У сярэднім канцэнтрацыя аэразолей хутка памяншаецца з вышынёй, але гэта памяншэнне можа парушацца з-за ўтварэння аэразольных слаёў.
    Паводле сярэдняга вертыкальнага размеркавання т-ры А. падзяляюць на слаі; асн. слаі і межы (пераходныя слаі) паміж імі прыведзепы схематычна на рысунку. У ніжнім слоі — трапасферы, дзе
    Вертыкальнае размеркаванне тэмпературы і шчыльнасці атмасферы Зямлі.
    знаходзіцца каля 80 % усёй масы A. і амаль уся вадзяная пара, развіваецца канвекцыя, фарміруюцца цыклоны і антыцыклоны, утвараюцца воблакі і туманы, узнікаюць атмасферныя ападкі, на~ вальніцы. У стратасферы пад дзеяннем ультрафіялетавага выпрамянення Сонца ўтвараецца слой азону (азонасфера), які засцерагае зямную паверхню ад караткахвалевых ультрафіялетавых прамянёў. Паглынаннем гэтых прамянёў тлумачыцца максімум т-ры паблізу стратапаўзы. Памяншэнне т-ры з вышынёй у мезасферы зменьваецца яе ростам у тэрмасферы. На выш. 200—300 км пры максімуме сонечнай актыўнасці т-ра дасягае 1500 °C. Над тэрмасферай (з вышыні каля 450 км) размяшчаецца экзасфера (сфера рассеяння). Малекулы і атамы (пераважна вадароду і гелію) могуць выкідвацца з гэтай сферы ў міжпланетную прастору. Пад уздзеяннем карпускулярнага, ультрафіялетавага і рэнтгенаўскага выпрамянення Сонца, касм. прамянёў на выш. больш за 50 км адбываецца значная ганізацыя атмасферы. Іанізаваныя вобласці складаюць іанасферу, якая адбівае і паглынае радыёхвалі і тым самым вызначае ўмовы далёкай радыёсувязі. 3 працэсамі ў іанасферы звязаны палярныя ззянні і магнітныя буры. А. паглынае і рассейвае сонечную радыяцыю, выпрамяняе інфрачырвонае атмасфернае выіірамяненне, паглынае такое выпрамяненне зямной падысподняй паверхнг, і гэтым засцерагае Зямлю ад моцнага радыяцыйнага астывання. Гэтыя патокі радыяцыі складаюць радыяцыйны баланс атмасферы. Перанос цяпла ўнутры А., паміж A. і зямной паверхняй адбываецца таксама пры працэсах турбулентнасці, канвекцыі, выпарэння і кандэнсацыі (гл. Цеплавы баланс атмасферы). Перанос цяпла і вільгаці ў А. на вял. адлегласці здзяйсняецца атмасфернай цыркуляцыяй. Гл. таксама Атмасферная электрычнасць, Атмасферныя з’явы.
    У БССР разнастайныя назіранні за станам А. вядуць гідраметэаралагічныя абсерваторыі, аэралагічныя станцыі і метэаралагічныя станцыі, даследаванпі па фізіцы атмасферы вядуцца ў Бел. гідраметэаралагічным цэнтры, БДУ, Ін-це фізікі АН БССР, НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ.
    Літ.: Атмосфера Землп: (Сборнпк).— М., 1953; X в о с т іі к о в П. А. Высокпе слон атмосферы.— Л., 1964; М а т в ее в Л. Т. Курс обіцей метеорологнн: Фнзнка атмосферы.— Л., 1976; X р г на н A. X. Фнзнка атмосферы. Т. 1—2.— 2 пзд.— Л., 1978; Фнзнка атмосферы н проблема клнмата.— М., 1980.
    I. А. Савігоўскг.
    АТМАСФЁРНАЕ ВЫПРАМЯНЁННЕ, цеплавое эл.-магп. выпрамяненне атмасферы (інфрачырвоныя прамялі з даўж. хвалі 4—120 мкм). Каля 70 % А. в. падае на зямную паверхпю (т. зв. процівыпрамяненне атмасферы), каля 30 % ідзе ў касм. прастору (т. зв. адыходнае выпрамяненне). Інтэнсіўнасць А. в. павялічваецца з павышэннем т-ры паветра, павелічэннем колькаспі ў ёй вадзяной пары, вуглякіслага газу, цвёрдых і вадкіх часцінак. Значна павялічвае А. в. воблачнасць: яно тым мацней, чым воблачнасць ніжэй і шчыльней.
    Процівыпрамяненне пры ясным небе на 20—25 %, а пры сярэдніх умовах на 5—15 % меншае за накіраванае яму насустрач інфрачырвонае выпрамяненне зямной паверхні; толькі пры суцэльнай нізкай воблачнасці япы амаль аднолькавыя. А. в.— частка радыяцыйнага балансу атмасферы. На шыротах Беларусі макс. А. в. ў ліп.— жн. (сярэднія значэнні процівыпрамянення атмасферы ў Мінску прыведзены ў табл.). Вымярэнне адыходнага выпрамянення па асобных спектральных інтэрвалах дае магчымасць вызначыць вертыкальнае размеркаванне т-ры ў атмасферы, колькасць у ёй вадзяной пары, азону і інш. газаў, вільгацезапасы і інш. характарыстыкі воблачнасці.	А. Савікоўскі.
    АТМАСФЁРНАЕ ЎВІЛЬГАТНЁННЕ, ступень забеспячэння мясцовасці вільгаццю, неабходнай для развіцця натуральнай і культ. расліннасці. Характарызуецца суадносінамі паміж ападкамі і выпаральнасцю (каэфіцыент увільгатнення Іванова) або паміж ападкамі і радыяцыйным балансам зямной паверхні, ці паміж ападкамі і сумамі сярэднесутачных т-р паветра (гідратэрмічны каэфіцыент Селянінава).
    Гідратэрмічны каэфідыент Селянінава вызначаецца як адносіны сумы ападкаў за вегет. перыяд з т-рай паветра вышэй за 10 °C да сумы т-р паветра за гэты ж перыяд, паменшанай у 10 разоў. Сярэдняя велічыня гідратэрмічнага каэфіцыента, роўная 1,5—2, характарызуе залішне ўвільготненыя, роўная 1—1,5,— умерана вільготныя, ніжэй за 1 — недастаткова ўвільготненыя раёны. На Беларусі гідратэрмічны каэфіцыент на Пн і на ўзвышшах сярэдняй часткі рэспублікі 1.5—1.7, а на астатняй тэр.— ад 1,2 да 1,5. У асобныя месяцы, найчасцей у маі. магчымы засушлівыя ўмовы. калі гідратэрмічны каэфіцыент менш за 0,5. На Пд рэспублікі засушлівыя ўмовы бываюць у асобныя перыяды раз у 2 гады, на Пн — раз у 10 гадоў. А. ў. ўлічваецца пры праектаванні меліярац. сістэм, аграклімат. раянаванні і інш. В. I. Мельнгк. АТМАСФЕРНАЯ ОПТЫКА, раздзел метэаралогіі, у якім вывучаюцца аптычныя з’явы, што ўзнікаюць пры праходжанні святла праз атмасферу. Да А. о. прымыкае актынаметрыя.
    Найб. важны раздзел А. о. — тэорыя рассеяння і паглынання святла ў атмасферы. У ім даследуюцца залежнасці інтэнсіўнасці, палярызацыі, спектральнага саставу светлавых патокаў ад характарыстык асяроддзя. 3 рассеяннем святла цесна звязаны важныя для практыкі пытанні бачнасцг атмасфернай і асветленасцг прыроднай. А. о. ўключае таксама тэорыю розных аптычных з’яў, абумоўленых пераламленнем, адбіццём і дыфракцыяй святла на кропельках вады і ледзяных крышталіках (вясёлка, гало, еянец, глорыя), атмасфернай рэфракцыяй (мграж, мігценне зорак і г. д.). Асн. кірунак развіцця А. о.— распрацоўка аптычных метадаў атрымання інфармацыі