• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Вырашалыіае значэнне для А. ж. мае ахова асяроддзя пражывання жывёльнага свету з выкарыстаннем сістэм папераджальных мер, якія забяспечваюць непасрэднае існаванне асобных груп і відаў жывёл (папр., насякомых, птушак. водных жывёл і інш.). Адначасова ахова пэўнага віду (напр., мурашак у лесе) можа выкарыстоўвацца выключна дзеля аховы асяроддзя пражывання. Захаванне генафонду рэліктавых, рэдкіх і знікаючых відаў жывёл (гл. Ахоўныя жывёлы), якія маюць асаблівую каштоўнасць для экалагічнага стану навакольнага асяроддзя, ажыццяўляецца праз вылучэнне спец. ахоўных тэрыторый (напр., запаведнікаў, заказнікаў), заснаванне і вядзенне Чырвонай кнігі рэдкіх і знікаючых відаў жывёл (гл. Міжнародная Чырвоная кні~ га, Чырвоная кніга СССР, Чырвоная кніга Беларускай ССР). Уводзіцца пастаянная забарона на адлоў ці адстрэл такіх жывёл (напр., на тэр. БССР — зубра, мядзведзя, барсука і інш.— усяго 80 відаў). Рэгуляванне колькасці прамысл. жывёл ажыццяўляецца на аснове паляўнічага заканадаўства і Правіл рыбалоўства ў вадаёмах Беларускай ССР (гл. таксама Паляўніцтва, Рыбалоўства, Ахова рыбных запасаў) з выкарыстаннем часовых, пастаянных і дыферэнцыраваных забарон, рэгулятыўных і аднаўленчых мер, якія забяспечваюць ахову іх рэсурсаў пры адначасовым задавальненні эканам. патрэб грамадства ў прадуктах палявання і рыбалоўства, a таксама культ.-аздараўленчых інтарэсаў насельніцтва. Вядзецца пастаянная барацьба з бракакьерствам.
    А. ж. рэгулюецца Законам БССР аб axoee і выкарыстанні жывёльнага свету, Законам аб ахове прыроды ў БССР, адпаведнымі палажэннямі зямельнага, воднага і ляснога заканадаўства. Функцыі кантролю выконваюць Дзярж. к-т БССР па ахове
    прыроды, Мін-ва лясной гаспадаркі БССР, Белрыбвод з далучэннем грамадскасці (гл. Беларускае таварыства аховы прыроды, Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў).
    Літ.: Банннков А. Г. Мнр жнвотных іі его охрана.— М„ 1978; Красная кннга СССР.— М., 1978; К у р с к о в A. Н. «Красная кннга Белорусской ССР» п охрана жіівотного мнра.— Мн., 1981; Л укашев В. К., Лукашев К. Н. Научные основы охраны окружаюіцей среды.— Мн.. 1980; Основы пряродопользовання.— Мн., 1980; Фншер Д., С а йм о н Н„ В н н с е н т Д. Красная кннга: Днкая прпрода в опасностн: Пер. с англ.— М., 1976; Чырвоная кніга Беларускай ССР.— Мн., 1981. I. К. Лапацгн. АХОВА ЗЯЛЁНЫХ НАСАДЖЭННЯУ, комплекс мерапрыемстваў па захаванню і рацыянальнаму выкарыстанню дрэўна-кустовых насаджэнняў, якія не ўваходзяць у лясны фонд-, састаўная ч. аховы прыроды.
    Стварэнне, выкарыстанне і ахова зялёных насаджэнняў (у сістэме азеляненпя населеных месцаў, лесаахоўных палос, пасадак уздоўж дарог, на землях саўгасаў і калгасаў) рэгулююцца адпаведным заканадаўствам у залежнасці ад функцый, якія яны выконваюць, ад гасп. задач прадпрыемстваў. арг-цый і грамадзян. якія імі карыстаюцца. Дрэўна-кустовая расліннасць на землях с.-г. прадпрыемстваў ахоўваецца зямельным (гл. Зямельны кодэкс БССР) і с.-г. заканадаўствам; рэжым ахоўных і азеляняльных насаджэнняў — Законам аб ахове прыроды ў БССР, Лясным кодэкеам БССР, зямельным заканадаўствам і ініп. актамі; выкарыстанне насаджэнняў на дачных і садовых участках — статутамі адпаведных кааператываў або садоўніцкіх т-ваў.
    У шырокіх маштабах ажыццяўляецца падкормка насаджэнняў, барацьба са шкоднікамі і хваробамі, абрэзка і інш. мерапрыемствы. Зялёныя насаджэнні, якія з’яўляюцца творамі садова-паркавага мастацтва і маюць істотнае навук. і эстэт. значэнне, аб’яўлены батанічнымі помнікамі прыроды. За незаконнае знішчэнне або пашкоджанне зялёных насаджэнняў, якія не ўваходзяць у лясны фонд, устаноўлена адм. адказнасць. А. з. н. рэгулюецца спец. пастановамі CM БССР (1948, 1975), пастановамі ЦК КПБ і CM БССР аб пераўтварэнні сёл і вёсак (1972) і развіцці архітэктуры і горадабудаўніцтва (1976), правіламі забудовы сельскіх нас. пунктаў і карыстання і аховы аўтамаб. дарог і дарожных збудаванняў. Кантроль за А. з. н. ажыццяўляюць Дзяржкамітэт БССР па ахове прыроды, мін-вы жыллёвакамунальнай гаспадаркі, буд-ва і эксплуатацыі аўтамаб. дарог БССР. Вял. роля ў А. з. н. належыць грамадскасці (гл., напр., Зялёны патруль),	Б. Р. Анціпаў.
    АХОВА ЗЯМЁЛЬ, комплекс мерапрыемстваў па захаванню, паляпшэнню, мэтанакіраванаму змяненню і рацыянальнаму выкарыстанню зямельных рэсурсаў у інтарэсах дзяржавы; неад’емная частка аховы прыроды. А. з.— канстытуцыйны абавязак землекарыстальнікаў (гл. Зямельнае заканадаўства).
    Зямля — важны кампанент асяроддзя, які адыгрывае звязвальную ролю паміж прыроднымі аб’ектамі, уплывае на 1х і ў многім вызначае іх стан. Адначасова зямля — гал. сродак прасторавага базісу (ва ўсіх галінах гаспадаркі) і вытв-сці (у сельскай і лясной гаспадарках). А. з. накіравана на павышэнне ўрадлівасцг глебы, прадухіленне іх знясілення і забруджван-ня глеб. Асн. мерапрыемствы па А. з. у БССР: акул-ьтурванне глебы, у т. л. меліярацыя, барацьба з эрозіяй глебы, у т. л. і агратэхн. метады аховы зямель, рэкультывацыя ландшафтаў, у т. л. бгялагічная рэпультывацыя, рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў для нясельскагасп. мэт (памяншэнне адводу прадукцыйных зямель пад буд-ва прадпрыемстваў і інш. нясельскагасп. аб’ектаў, кампенсацыя кошту выведзеных з с.-г. карыстання зямель, п’радухіленне забруджвання прамысловымг выкгдамі, бытавымг адходамг, сцёкавымі водамі, адходамі вытв-сці і інш.). У працэсе А. з. ажыццяўляецца ахова інш. элементаў ландшафту (воды, лясы, расліннасць і ініп.).
    Мерапрыемствы па А. з. прадугледжваюцца ў планах развіцця нар. гаспадаркі. У БССР асушана (1981) 2,6 млн. га зямель, арашаецца 152,0 тыс. га, засаджана лесам каля 125 тыс. га пяскоў, 5,0 тыс. га яроў, берагоў рэк і вадаёмаў, пасаджана 3,5 тыс. га полеахоўных палос. Проціэразіпныя агратэхн. мерапрыелствы ажыццяўляюцца на больш як 600 тыс. га зямель. Рэкультывавана і перададзена ў землекарыстанне каля 124,2 тыс. га выпрацаваных тарфянікаў і кар’ераў нярудных выкапняў. Ажыццяўляюцца мерапрыемствы, якія прадухіляюць абразію берагоў вадаёмаў і затапленне зямель пры паводках. Распрацаваны асн. кірункі выкарыстання зямельных рэсурсаў да 2000 года і ген. схема выкарыстання зямельных рэсурсаў.
    А. з. рэгулюецца Зямельны^л кодэксам БССР, расгірацаваным у адпаведнасці з Асновамі зямельнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік (1968). ЦК КПБ, Вярх. Саветам 1 CM БССР прыняты спец. пастановы і нарматыўныя акты па меліярацыі (1971, 1974, 1975), барацьбе з эрозіяй глеб (1975), выкарыстанню тарфянікаў (1961, 1962, 1963, 1965, 1966), рэкультывацыі зямель (1976), рацыянальнаму выкарыстанню зямельных рэсурсаў (1971, 1973), вядзенню зямельнага кадастру (1977). Кантралююць А. з. мін-вы сельскай 1 лясной гаспадаркі БССР, Дзярж. к-т БССР па ахове прыроды. Пытанні А. з. даследуюцца ў Бел. НДІ глебазнаўства 1 аграхіміі, Зах. аддзеле Дзярж. НДІ зямельных рэсурсаў, Бел. рэсп. праектным ін-це па землеўпарадкаванню.
    Літ.: Жнлко В. В. Эроднрованные почвы Белорусснн н нх нспользованяе.—■ Мн., 1976; Основы прнродопользовання.—
    Мн„ 1980; Шегндевнч А. Н. Комплексное нспользованне земельных ресурсов.— Мн., 1979; Зямельны кодэкс Беларускай ССР.— Мн., 1971. A. I. Шэгідзевіч. АХОВА КАСМІЧНАЙ ПРАСТОРЫ, комплекс мерапрыемстваў па прадухіленню забруджвання і інш. антрапагенных змен касм. прасторы ў інтарэсах аховы прыроды Зямлі, забеспячэння магчымасцей асваення космасу чалавецтвам.
    Неабходнасць А. к. п. ўзнікла ў сувязі з пачаткам даследавання 1 асваення касм. прасторы. Многія наземныя геал. і біял. працэсы непасрэдна звязаны з космасам, яго энергіяй і рэчывам. 3 развіццём касманаўтыкі дзейнасць чалавека ў каляземнай прасторы і на бліжэйшых да Зямлі планетах ускладняецца і значна ўплывае на навук. і практ. работу на Зямлі, на далейшае даследаванне 1 асваенне касм. прасторы. Штучныя спадарожнікі, касм. караблі, аўтам. станцыі даюць каштоўную Інфармацыю аб прыродзе Зямлі 1 інш. планет. 3 іх дапамогай атрымліваюць звесткі аб зменах на зямной паверхні пад уплывам розных з’яў прыроды і антрапагеннай дзейнасці, сочаць за развіццём атм. працэсаў, фіксуюць лясныя пажары і стан чысціні водаў, вывучаюць прыродныя рэсурсы і інш.
    У СССР вядуцца работы па стварэншо аператыўнай пастаянна дзейнай касм. сістэмы для вывучэння прыродных рэсурсаў і кантролю навакольнага асяроддзя. У выніку інтэнсіўнага выкарыстання касм. прасторы адзначаны шэраг адмоўных з’яў антрапагеннага паходжання: парушэнні азонавага экрана, які ахоўвае біясферу ад згубных выпрамяненняў, запускамі буйных ракетаносьбітаў; утварэнне новых зон радыяцыі (напр,, выбух вадароднай бомбы ЗІПА у 1962 на выш. 400 км стварыў пояс інтэнсіўнай радыяцыі, які праіснаваў каля 10 гадоў); забруджванне касм. прасторы (у 1963 ЗША стварылі вакол Зямлі на выш. 3220 км пояс з 400 млн. медных іголак; у выніку даследаванняў Месяца амер. касм. караблямі «Апалон» забруджванні атмасферы Месяца дасягнулі яе ўласнай масы — 10 т; у 1980 колькасць аб’ектаў штучнага паходжання ў космасе дасягнула 5000 адзінак адпрацаваных і каля 1000 дзейных апаратаў). Экалагічную небяспеку можа стварыць непрадбачлівы занос жывых аргапізмаў з Зямлі на іншыя планеты і зварот іх у змененым стане. Рацыяналыіае выкарыстанне касм. прасторы патрабуе дзейсных мер па яе ахове. У А. к. п і асваенні яе багаццяў зацікаўлена ўсё чалавецтва, што стварае аснову для шырокага міжнар. супрацоўніцтва. Рэзалюцыяй XVI сесіі Ген. Асамблеі ААН (1961) забаронена дзяржавам прысвойваць касм. прастору і нябесныя целы, XVIII сесія Ген. Асамблеі ААН (1963) ухваліла Дэк-
    ларацыю прававых прынцыпаў, якія рэгулююць дзейнасць дзяржаў па даследаванню і выкарыстанню касм. прасторы. БССР — удзельніца дагавораў аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касм. прасторы і пад вадой (1963), аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванню і выкарыстанню касм. прасторы (1967), пагаднення аб выратаванні касманаўтаў, вяртанні касманаўтаў і аб’ектаў, запушчаных у касм. прастору (1968), канвенцыі аб міжнар. адказнасці за страты, прычыненыя касм. аб’ектамі (1973). Па ініцыятыве СССР распрацаваны праект міжнар. дагавору аб Месяцы (1971).	у. П. Ляхновіч.
    АХОВА ЛУГОУ, комплекс мерапрыемстваў па захаванню, аднаўленню і павышэнню прадукцыйнасці лугавых біягеацэнозаў; састаўная ч. аховы прыроды.