• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    гресс.—Л.. 1977; Юркевнч II. Д., Г о л о д Д. G., А д ернхо В. С. Растптельность Белорусснн, ее картографнрованне, охрана п нспользованпе.— Мн., 1979; Рамад Ф. Основы прнкладной экологнп: Воздействне человека на бносферу. Пер. с фр.— Л., 1981; Фпшер Д., G а й м о н Н., Вннсент Д. Красная кннга: Днкая прнрода в опасностп. Пер. с англ.— М., 1976.	В. А. Казлоў.
    АХОВА РАСЛІН, галіна с.-г. навукі, якая распрацоўвае метады і спосабы барацьбы з хваробамі, шкоднікамі, пустазеллем с.-г. культур і лясных парод, а таксама сістэма мерапрыемстваў у сельскай і лясной гаспадарцы, накіраваных на павелічэнне ўраджаю і зберажэнне якасці прадукцыі за кошт ліквідацыі страт ад шкодных арганізмаў. Задача А. р.— знішчаць шкодныя арганізмы або абмяжоўваць іх дзейнасць, таксама прадугледжваць час іх паяўлення і магчымае пашырэнне, папярэдзіць рассяленне асабліва шкодных арганізмаў з адных краін і раёнаў у іншыя (гл. Каранцін раслін). А. р. грунтуецца на дадзеных агранамічных, заал., бат. і інш. навук.
    Многім культурным і каштоўным дзікарослым раслінам шкодзяць розныя віды насякомых, кляшчоў, малюскаў, нематод, грызуноў і інш. (гл. Шкоднікг сельскагаспадарчых раслгн, Шкоднгкг лесу). Гэтыя жывёлы і многія віды фітапатагенных грыбоў. бактэрый. вірусаў (гл. Хваробы раслін) часта выклікаюць гібель раслін або значна зніжаюць ураджай і пагаршаюць яго якасць. Штогод у свеце страты ад шкоднікаў і хвароб складаюць 20—25 % патэнцыяльнага ўраджаю харч. культур. Для барацьбы з шкоднікамі і хваробамі ўжываюцца агратэхн.. хім. і біял. метады А. р. (усе выкарыстоўваюцца і вывучаюцца на Беларусі, гл. адпаведныя артыкулы), a таксама мікрабіял. сродкі. біяфізічны і інш. метады, якія ўключаюць спосабы непасрэднага знішчэння шкодных арганізмаў і ўскосныя ўздзеянні праз фактары асяроддзя. праз расліны-гаспадары або комплекс інш. арганізмаў. звязаных у пазвіцці з патагенамі. Вывучэннем узбуджальнікаў хвапоб раслін і распрацоўкай мер барацьбы з імі займаецца фгтапаталоггя, шкодных насякомых — энтамалогія, біялогію грызуноў даследуе тэрыялогія.
    На Беларусі станаўленне А. р. пачалося пасля стварэння асноў планавага развіцця земляробства ў выніку калектывізацыі і сацыяліст. рэканструкцыі сельскай гаспадаркі. У 1930 адкрыта аддзяленне Усесаюзнага аб’яднання па барацьбе з шкоднікамі, рэарганізаванае ў канцы 1931 у Бел. трэст па барацьбе з шкоднікамі і хваробамі. 3 1979 А. р. ажыццяўляецца ў сістэме рэсп. вытв.-навук. аб’яднання Белсельгасхімія. Службай А. р. кіруе аддзел А. р. праз абл. і раённыя станцыі А. р. Служба сігналізацыі і прагнозаў паяўлення шкоднікаў і хвароб раслін забяспечвае сельскую і ляс-
    ную гаспадарку адпаведнай інфармацыяй. Ахову тэр. БССР ад пранікнення карапцінных шкоднікаў, хвароб і пустазелля, каранцінныя мерапрыемствы ажыццяўляе Бел. дзярж. каранцінная інспекцыя. Дзярж. служба А. р. праводзіць практычныя мерапрыемствы па ахове ў калгасах, саўгасах, арг-цыях, установах, на прадпрыемствах, а таксама на прысядзібных участках, у калект. садах і агародах. Барацьбу з іпкодпікамі і хваробамі лесу плануюць і вядуць адпаведныя арг-цыі Мін-ва лясной гаспадаркі БССР. Распрацоўку сістэм мерапрыемстваў па барацьбе з шкоднікамі, хваробамі і пустазеллем, метадычнае кіраўніцтва вытв. службай па А. р. ажыццяўляе Аховы раслін беларускі НДІ. Н.-д. работа па А. р. праводзіцца таксама ў інш. ін-тах Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР, у АН БССР і ВНУ рэспублікі. Спецыялістаў па А. р. рыхтуе Гродзенскі с.-г. ін-т.
    А. р. ад шкоднікаў і хвароб засн. пераважна на выкарыстанні хім. метаду. Празмернае ўжыванне хім. сродкаў можа прывесці да забруджвання навакольнага асяроддзя ядахімікатамі. Для кантролю за выкарыстаннем ядахімікатаў ва ўсіх абласцях БССР створаны кантрольнатаксікалагічпыя лабараторыі. Іх задачы: сачыць за нормамі і рэгламентамі бясшкоднага ўжывання пестыцыдаў, прадухіляць адмоўнае дзеянне іх на чалавека і навакольнае асяроддзе. 3 гэтай мэтай зніжаецца таксічнасць ядахімікатаў, абмяжоўваецца выкарыстанне хлорарганічных і інш. рэчываў, якія назапашваюцца ў навакольным асяроддзі, укараняюцца больш прагрэс. спосабы выкарыстання хім. сродкаў, распрацоўваюцца і ўкараняюцца ў вытв-сць біял. і агратэхн. метады А. р., устойлівыя да хвароб сарты раслін.
    Літ. :Поспелов С. М„ A р с е н ь ев a М. В.. Г р у з д е в Г. С. Заіцнта растеннй,-—2 нзд.— Л., 1979; Справочннк по зашнте сельскохозяйственных растешій от вреднтелей н болезней.— Мн.. 1969; Заіцнта растеннй от вреднтелей. болезней н сорняков в Белорусской ССР: (рекомендацнп).— Мн., 1975. В. Ф. Самерсаў. АХОВА РАСЛІННАСЦІ, комплекс мерапрыемстваў па захаванню і рацыянальнаму выкарыстанню расліннага покрыва; састаўная ч. аховы прыроды; як самастойныя кірункі ў межах праблемы А. р. вылучаюць ахову зялёных насаджэнняў, ахову балотнай і лугавой расліннасці (гл. Ахова балот, Ахова лугоў), ахову лясоў.
    Раеліннасць — важнейшы кампанент біясферы, які мае вял. значэнне для яе эвалюцыі. Шматфункцыянальнасць расліннага свету вызначае задачы А. р. рэгіянальнай геагр. і экалагічнай спецыфікі. Ва ўмовах Беларусі ўплыў прыродных фактараў на раслінны свет падпарадкаваны магутнаму антрапагеннаму ўздзеянню на прыроду. што абумоўлівае неабходнасць дзейснай А. р. За апошнія 100—120 гадоў са складу флоры Ееларусі знікла каля 50—70 відаў вышэйшых раслін (каля 5 % іх першапачатковай колькасці), адначасова флора ўзбагацілася больш як 100 адвентыўнымі відамі. Каля 300 відаў змянілі межы сваіх арэалаў, 100—130 відаў патрабуюць абавязковай аховы.
    А. р. на Беларусі ажыццяўляецца па відавым (гл. Ахоўныя расліны), фітацэнатычным (ахова каштоўных раслінных згуртаванняў) і біягеацэнатычным (на запаведных тэрыторыях) узроўнях. Для відавой А. р. заснавапа Чырвоная кніга Беларускай ССР, у якую занесены 85 іх відаў. Асабліва каштоўныя раслінныя згуртаванні і аб’екты аб’яўляюцца батанічнымі помнікамі прыроды (на 1.1.1981 у БССР 105 бат. помнікаў прыроды рэсп. значэння). Найб. поўная А. р. арганізавана ў спец. комплексных запаведніках і заказніках. дзе прадстаўлена каля 80 % відаў флоры Беларусі.
    А. р. рэгулюецца Законам аб ахове прыроды ў БССР. Функцыі кантролю выконвае Дзярж. к-т БССР па ахове прыроды. Н.-д. работа па А. р. вядзецца ў Ін-це эксперым. батанікі і Цэнхр. бат. садзе АН БССР. БДУ.
    Літ.-. Основы прпродопользованпя. Мн„ 1980; Охрана важнейшях ботаняческпх oOieRTOB Ўкранны. Белоруссня, Молдавнн.— Кпев, 1980; П а р ф ен о в В. II. Обусловленность распространення н адаптацня вндов растенпй на граннцах ареалов.— Мн.. 1980; яго ж. ІІроблемы яспользовання н охраны растптельного мвра Белорусснн.— Мн., 1978; Юркевнч II. Д., Голод Д. С., А д е р н х о В. С. Растнтельность Белорусснн, ее картографнрованне, охрана п нспользовашіе.— Мн., 1979.
    Ю. А. Бібікаў. АХОВА РЬ'ІБНЫХ ЗАПАСАЎ, комплекс мерапрыемстваў па рэгламентацыі водакарысгання і вылаву рыбы з прыродных вадаёмаў з мэтай захавання і ўзнаўлення рыбных рэсурсаў. Ахоўваюцца каштоўныя прамысловыя рыбы, а таксама віды, што трапляюцца рэдка і знікаюць (гл. Ахоўныя жывёлы). А. р. з. уключае: меры па нарміраванню вылаву (рэгламентацыя спосабаў, месцаў, часу лоўлі і памераў рыбы, якая вылоўліваецца), метады папярэджання і барацьбы з парушэннямі рыбалоўнага заканадаўства і браканьерствам, штучнае развядзенне рыб і засяленне імі вадаёмаў, узбагачэнне вадаёмаў новымі каштоўнымі відамі рыб (гл. ў арт. Акліматызацыя жывёл), ахову нерасцілішчаў, забарону высечкі лясоў па берагах вадаёмаў у мэтах прадухілення іх абмялення, навук.-даследчую пра-
    граму вывучэння пытанняў А. р. з. і інш. Праблема аховы і ўзнаўлення рыбных рэсурсаў цесна звязваецца з вырашэннем пыіанняў аховы водаў, ажыццяўленпем рыбаводна-меліярац. і іыш. мерапрыемстваў пры буд-ве гідратэхн. аб’ектаў на рэках, азёрах і вадасховішчах. з рацыяналізацыяй водакарыстання (гл. Водныя рэсурсы).
    Сярэднегадавы вылаў рыбы ў вадаёмах Беларусі ў 10-й пяцігодцы склаў болып як 8,5 тыс. т, у т. л. ў сажалках 6,5 тыс. т. Вядуцца работы па акліматызацыі стронгі радужнай, карася сярэбранага, амура белага, таўсталобікаў звычайнага і стракатага і інш. ІЗа ўмовах пераходу ад простага рыбалоўства да інтэнсіўнага рыбаводства і стварэння на прыродных вадаёмах буйных рыбных гаспадарак А. р. з. ажыццяўляецца метадамі навукова абгрунтавапага планавання.
    А.	р. з. на Беларусі ажыццяўляецца на аснове Закона БССР аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету, Палажэння аб ахове рыбных запасаў і рэгуляеанні рыбалоўства ў вадаёмах СССР 1 Правгл рыбалоўства ў вадаёмах Беларускай ССР. Функцыі кантролю выконвае Беларускае басейнавае ўпраўленне па ахове і ўзнаўленню рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства. А. р. 3. ажыццяўляецца сістэмай органаў рыбааховы з далучэннем грамадскасці (гл. Бла-кітны патруль). Пытанні А. р. з. у БССР вывучаюць у Ін-це заалогіі АН БССР, Беларускім навукова-даследчым г праектпаканструктарскім інстытуце рыбнай гасчадаркг.
    Літ.: Сборннк законодательных документов по вопросам охраны п воспронзводства рыбных запасов.— Мн., 1971.
    П. I. Жукаў.
    АХОВЫ РАСЛІН БЕЛАРУСКІ НДІ Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Засн. ў 1971 у пас. Прылукі Мінскага р-на на базе Мінскай н.-д, станцыі па каларадскаму жуку, нематодах і раку бульбы Усесаюзнага НДІ аховы раслін УАСГНІЛ, аддзела аховы раслін Бел. ІІДІ земляробства і лабараторыі біяметаду Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Метадычны і каардынацыйны цэнтр па ахове раслін у БССР, навук. кіраўніцтву ўсімі навук. і вытв. падраздзяленпямі па барацьбе са шкоднікамі, хваробамі і пустазеллем с.-г. раслін.
    Асн. кірункі навук. даследаванняў: распрацоўка 1 ўкараненне ў вытв-сць комплексных мерапрыемстваў па ахове с.-г. культур ад шкоднікаў. хвароб і пустазелля па зонах рэспублікі з выкарыстаннем агратэхн., хім., імуналагічных біял. метадаў і сродкаў.
    Праблемы аховы раслін на меліяраваных землях Бел. Палесся даследуюцца разам з Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі і Бел. НДІ земляробства. Вывучаны шляхі і заканамернасці фарміравання эптамафауны, пашырэнне, тыпы праяўлення каранёвай гнілі і відавы склад
    мікафлоры збожжавых культур па тарфяна-балотных глебах; біялагічна абгрунтаваны меры барацьбы са шкоднікамі кармавых культур. Сабрана і вызначана каля 800 відаў насякомых і кляшчоў. Упершыню на Беларусі вывучапы шляхі і заканамернасці фарміравання энтамафауны ў працэсе асваенпя меліяраваных тарфяна-балотных глеб, выяўлены дамінантныя віды шкодных і карысных пасякомых, вывучана дынаміка колькасці і міграцыі масавых відаў шкоднікаў, устаноўлены перыяды найб. іх колькасці і шкоднасці на розных этапах арганагенезу збожжавых і кармавых культур. Складзены рэкамендацыі і ўдасканалена сістэма мерапрыемстваў па барацьбе са шкоднікамі і хваробамі збожжавых культур і насеннікаў злакавых траў.