Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АХОЎНЫЯ ІІРЫСТАСАВАННІ ЖЫВЁЛ, марфалагічныя, фізіял. або эталагічныя асаблівасці, якія забяспечваюць захаванне жывёл і іх патомства ад ворагаў і неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя.
М а р ф а л а г і ч н ы я А. п. ж. уключаюць ахоўную афарбоўку і форму жывёл, органы актыўнай (рогі. іклы, клешні, ядавітыя органы змей. жукоў, пчол, вос) і пасіўнай (іголкі, калючкі, ракавіны, панцыры) абароны ад ворагаў. Ад неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя жывёл ахоўваюдь луска. валасяное покрыва, пер’е, тлушчавая праслойка скуры, шкарлупіна яец і інш. Да фізіялагічных А. п. ж. належаць ядавітасць лімфы. крыві і некаторых унутр. органаў жывёл (напр., ікры ў вусача), екуры (у жаб, жарлянак. часночніц), выдзяленне адпалохвальных пахучых рэчываў (у вужоў, клапоў), назапашванне харч. рэчываў у арганізме. анабгёз і спячка ў жывёл, выпрацоўка імунітэту да хваробатворных мікраарганізмаў і інш. прыстасаванні, звязаныя з адаптацыяй арганізмаў. Э т а л а г і чнымі (звязанымі з паводзінамі) А. п. ж. з’яўляюцца: аўтатамія, сімуляцыя смерці (танатоз, напр., у насяко-
мых і змеіі), адпалохванне гукамі, позамі 1 рухамі (напр.. сыканне і рэзнія выпады цела ў змей), міміка, рухі хваста (у многіх млекакормячых), міграцыі птушак, запасанпе корму жывёламі, інстынкты пабудовы жылля (гл. Гнездаванне птушак, Норы), барацьба з паразітамі («ванны» ў вадаёмах, пяску, мурашніках), самалячэнне (выкарыстанне лек. траў). групавая абарона (у насякомых, птушак, капытных), клопаты аб патомстве і інш, А. п. ж. склаліся ў працэсе эвалюцыі і карысныя для арганізмаў толькі ў асяроддзі іх пражывання. М. М. Пікулік.
АХОУНЫЯ РАСЛШЫ. віды раслін, адносна якіх мясцовымі, дзяржаўнымі ці міжнароднымі актамі і пагадненнямі ўведзены спец. меры аховы. Неабходнасць зберажэння флоры і яе кампанентаў (асобныя віды і цапуляцыі) абумоўлена вял. навук. і практычным значэннем іх як носьбітаў істотнай часткі гіст. складзелага генафонду расліннага свету, роляй раслін у падтрыманні экалагічнай раўнавагі ў прыродных біагеацэнатычных сістэмах. Знікненне якоганебудзь віду раслін парушае сувязі ў раслінным згуртаванні, якія склаліся паміж імі і інш. кампанентамі ў біягеацэнозах, што зніжае прадукцыйнасць біясферы. Нават нязначнае парушэнне папуляцыйнай структуры віду часам прыводзіць да вымірання і разбурэння біягеацэнозаў. Таму зберажэнне кожнага віду раслін набывае першараднае значэнне.
Першыя спробы цэнтралізаванага зберажэння дзікарослых відаў раслін, колькасць якіх скарачаецца, адносіцца да канца 19—пач. 20 ст., калі пад дзярж. ахову ў Швейцарыі і Аўстрыі былі ўзяты эдэльвейс альпійскі. венерын чаравічак сапраўдны, ціс ягадны. Аднак асабліва актуальнай прыродаахоўная праблема выжывання відаў раслін стала ў 2-й пал. 20 ст. Агульнае змяненне прыроднагіст. умоў пад уздзеяннем комплексу антрапагенных фактараў прывяло да скарачэння арэалаў раслін і нават да поўнага знікнення многіх іх відаў. На зямным шары пад пагрозай вымірання каля 25 тыс. відаў, або прыкладна ’/ю частка сусв. флоры вышэйшых сасудзістых раслін. Каля 100 відаў раслін свету страчана для чалавецтва. Толькі ў флоры Беларусі за апошнія 100—150 гадоў выпала наля 70 відаў (гл. Знгклыя вгды). Ахова рэдкіх і знікаючых Biflay стала міжнар. комплекснай праблемай, у сувязі з чым у 1948 пры Міжнар. саюзе аховы прыроды (МСАПІ створана Камісія па ахове знікаючых відаў раслін і жывёл. 3 гэтага часу ў многіх краінах пачаліся інтэнсіўныя даследаванні стану рэдкіх і знікаючых відаў раслін, разгарнулася работа па зберажэнню сусв. і нац. каштоўнасцей расліннага свету. Была выдадзена 'Мгжнародная Чырвоная кнгга, якая пастаянна абнаўляецца. У CGCP дзейнічае сістэма дзярж. мерапрыемстваў па ахове і аднаўленню рэдкіх і знінаючых раслін, вядзецца работа па выяўленню і інвентарызацыі іх. У 1978 выдадзена Чы/рвоная кнгга СССР, у якую ўключаны 443 віды вышэйшых сасудзістых раслін.
На Беларусі арганізацыя эфектыўпай аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін непарыўпа звязана з вырашэпнем агульпых задач аховы пры-
роды. На падставе дэталёвага аналізу флоры Беларусі, у аснову якога былі пакладзены філагенетычны, флорагенетычны, харалагічны, экалагічны, біял., нар.-гасп, прынцыпы, навукова абгрунтавана ступень небяспекі знікненпя і вызначана неабходнасць аховы яе асобных прадстаўнікоў. Устаноўлена, што пад пагрозай знікнення і патрабуюць безадкладнай аховы болып за 130 відаў раслін (7—9 % відавога складу флоры), з іх 85 занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Сярод апошніх віды саюзнага, рэсп. і рэгіянальнага значэнпя, у т. л.: віды, мабыць, зніклыя — граздоўнік просты, ладдзян трохнадрэзапы; віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення — піхта белая, гарлачык белы, кураслеп лясны, пярэсна еўрапейская, ваўчаягада баравік, кадзіла сармацкае, гарычка веснавая, пылкагалоўнік чырвоны, ятрышнікі (дрэмлік і шлеманосны), пальчатакарэннік бузінны; рэдкія віды — баранец звычайны, палушнік азёрны, хвошч вялікі, сальвінія плывучая, гарлачык жоўты малы, раўнаплоднік пылюшнікавы, павойнік прамы, клапагон еўрапейскі, рагулькі высокія, бяроза карлікавая, дуб скальны, каменяломнік зярністы, валжанка двухдомная, марошка, герань цёмная, луннік ажываючы, альдраванда пухіраватая, плюшч звычайны, астранцыя вялікая, першацвет высокі, гарычка крыжападобная, сверцыя шматгадовая, балатнакветнік шчыталісты, тлушчанка звычайная, валяр’ян двухдомны, скабіёза галубковая, званочак рапунцэль, званок лілеялісты, лабелія Дортмана, чорнакарані (Рупрэхта і пурпуровы), пірэтрум шчытковы, старасцень прыручайны, ячменеваласнец еўрапейскі, асака ценевая, меч-трава звычайная, цюльпан лясны, тафільдыя чашачкавая, пазнацвет асенні, шпажнік балотны, касач бязлісты, венерын чаравічак сапраўдны, тайнік сэрцападобны, гайнік , цёмна-чырвопы, надбароднік бязлісты, ятрышнік мужчынскі; віды, колькасць і арэал якіх скарачаецца — мнаганожка звычайная, пералеска высакародная, чубатка пустая, каменяломнік балотны, чына гладкая, зубніца клубняносная, вадзяны арэх плывучы, гладыш шыракалісты, рададэндран жоўты, першацвет веснавы, званочкі (шыракалісты і персікалісты), купальнік горны, асака заліўная, мядзведжая цыбуля, або чарамша, лілея царскія кучары, шпажнік чарапіцавы. касач сібірскі, пылкагалоўнік даўгалісты, неатыянта клабучковая, чараўнікі (двухлісты і зеленакветны); нявызначаныя віды — ворлікі
звычапныя, сон шыракалісты, або сон-трава, наперстаўка буйнакветная, лінея паўночная. 3 гэтай колькасці відаў 17 уключаны ў Чырвоную кнігу СССР. Аснова відавой аховы флоры БССР — мерапрыемствы, што забяспечваюць захаванне каштоўных папуляцый як састаўной часткі прыроднага расліннага комплексу. Знікаючыя віды павінны ахоўвацца ў непарыўнай сувязі з аховай прыродных экатопаў і раслінных згуртаванняў, у якіх яны растуць, Аховай раслін у БССР займаюцца запаведнікі, заказнікі, лясгасы, батанічныя сады, яны адыгрываюць важную ролю ў зберажэнні генафонду флоры рэспублікі. Усе прыродныя папуляцыі А. р. узяты пад ахову. Распрацоўваюцца мерапрыемствы па стабілізацыі экалагічнага рэжыму, які забяспечвае існаванне гэтых папуляцый, абмежавана іх гасп. і прамысл. эксплуатацыя. Праводзіцца штучнае развядзенне А. р., іх рэакліматызацыя і культываванне ў прыродных умовах, у бат. садах, на доследных участках. Гл. таксама Ахова расліннасці, Рэліктавыя расліны. Іл. гл. на ўкл.
Літ.: Редкне н нсчезаюіцне внды флоры СССР. нуждаюіцнеся в охране.— 2 нзд.— Л.. 1981: Чырвоная кніга Беларускай ССР.— Мн.. 1981; Монсеева А. Б. Охраняемые растення белорусской флоры.— Мн„ 1980. Г. У. Вынаеў.
АХРАЛЁХІЯ (Ochrolechia), род накіпных лішайнікаў сям. пертузарыевых. Вядомы 40 відаў. У СССР 23 віды, з іх на Беларусі 4. Растуць на
Ахралехія бледнаватая: 1 — вертыкальны разрэз пладовага цела; 2 — сумка са спорамі.
Ахрапсора рабінавая (стадыя тэлейтаспораў).
кары дрэў і кустоў, імхах, раслінных рэштках, мёртвай драўніне, зрэдку на камяпях. Індыкатары забруджвання навакольнага асяроддзя.
Слаявіна накшталт бугрыста-бародаўчатай або гладкай корачкі белавата-шараватага колеру. Пладовыя целы (апатэцыі) буйныя, з тоўстым слаявінным краем. Сумкі з 2—8 спорамі. Споры буйныя, аднаклетачныя. бясколерныя, танкасценныя. Зрэдку ўтварае сарэдыі — вегетатыўныя органы размнажэння.
Найб. пашырана на Беларусі А. дрэвавая (О. arborea). Слаявіна яе сарэдыёзная, апатэцыі з чырванаватым дыскам утвараюцца рэдка, споры не выяўлены. На кары ліпы, хвоі трапляецца А. бледнават а я (0. pallescens) з маршчакаватай слаявінай і ружовым дыскам апатэцыю, сарэдый не ўтварае. Адзначаны таксама А. двухполая (0. androgina), А. Турнера (О. tumeri). Іі. М. Кабзар.
АХРАПСОРА (Ochropsora), род базідыяльных грыбоў сям. пукцыніевых. Вядомы 1 від — A. р а б і н ав а я (0. агіае, 0. sorbi), пашыраны пераважна ў Еўропе (у т. л. і на Беларусі) і ва Усх. Азіі. Паразіт. Адзін з узбуджальнікаў іржы раслін.
У цыкле развіцця грыба 5 стадый (базідыі, спермагоніі, эцыдыі, урэдаложы. тэлейталожы —• усе ўтварэнні накшталт пладовых цел) з характэрным для кожнай з іх споранашэннем: базідыяспоры, спермацыі, эцыдыяспоры, урэдаспоры, тэлейтаспоры. У стадыі эцыдыяспораў (веснавыя споры) грыб паразітуе на купальніку, у стадыях урэда(летнія) 1 тэлейтаспораў (зімэвыя) — на рабіне, іншы раз на грушы. Развіццё грыба пачынаецца з прарастання базідыяспоры. Міцэлій унутры тканак расліны. Жывіцца грыб з дапамогай гаўсторый. На міцэліі ўзнікаюць конусападобныя белаватыя спермагоніі, з якіх разам з салодкай і духмянай вадкасцю выступаюць спермацыі. Эцыдыі бакальчатыя, з чашападобнай белай абалонкай; эцыдыяспоры аднаклетачныя, двух’ядравыя, у ланцужках. Урэдаложы дробныя. круглаватыя. белыя; урэдаспоры піарападобныя, эліпсаідальвыя або яйцападобныя, бясколерныя ці бледна-карычневыя, адзіночныя. Тэлейталожы белаватыя. адзіночныя; тэлейтаспоры аднаклетачныя, цыліндрычныя, утвараюць воскападобныя скарыначкі, імі грыб зімуе. Перад прарастаннем тэлейтаспора дзеліцца на 4 клеткі. кожная з якіх утварае базідыю з тонкай бясколернай абалонкай 1 верацёнападобную базідыяспору. Г. С. Спіеіроў. АХРЭМ Апанас Андрэевіч (н. 8.2. 1914, в. Урэчча Вілейскага р-на), беларускі сав. хімік-біяарганік. Акад. АН БССР (1970), д-р хім. н. (1960), праф. (1970). Чл. КПСС з 1945. Скончыў БПІ (1934). Працаваў там жа да 1941. Удзельнік Айч. вайны. У 1963— 72 заг. лабараторыі хіміі кортыкастэроідаў Ін-та арган. хіміі АН СССР, з 1972 заг. аддзела біяарган. хіміі Ін-та фізіка-арган. хіміі АН