Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ныя. Капіталізму ўласцівы аптаганізм у адносінах грамадства да прыроды, што вынікае з процілегласці заснаваных на прыватнай уласнасці інтарэсаў пануючага класа агульным інтарэсам грамадства і стыхійнага развіцця гаспадаркі. Пры сацыялізме, які грунтуецца на грамадскай уласнасці, інтарэсы гаспадаркі і аховы прыроднага асяроддзя адлюстроўваюць патрэбы грамадскага развіцця; крыніцай удасканалепня адносін у сферы ўзаемадзеяння грамадства і прыроды з’яўляецца пераадоленне па планавай аспове супярэчнасцей паміж інтарэсамі гасп. развіцця і аховай асяроддзя. Сацыялістычная канцэпцыя разглядае А. п. як глабальную праблему сучаснасці, паспяховае вырашэнне якой патрабуе агульных намаганняў усяго чалавецтва, усіх дзяржаў незалежна ад іх сац. ладу. У маштабах планеты А. п. здольна яератварыцца ў магутны рэгулятар прыродных працэсаў.
Мерапрыемствы па А. п., якія забяспечвалі людзям неабходныя ўмовы жыцця. праводзіліся ўжо ў першабытным грамадстве. У многіх плямён і народаў вылучаліся свяшчэнныя запаведныя ўчасткі лясоў, вадаёмаў і інш., якія выконвалі як рытуальныя і рэліг., так і эканам., культ. і прыродаахоўныя функцыі. Дзярж. А. п. ўзнікла ў эпоху рабаўладання і была накіравана на ахову асобных рэсурсаў у густанаселеных раёнах і асобных гарадах (Рым). У некаторых краінах (Паўд. Двухрэчча) ужо ў 16 ст. да н. э. ўсе лясы былі падзелены на лясніцтвы. у Егіпце і Кітаі вялася барацьба з эрозіяй глеб. Абгрунтаванне некаторых практычных мер па А. п. знаходзяць у працах Платона. Плінія Старэйшага і інш. вучоных старажытнасці. У эпоху феадалізму А. п. разумелася як сродак захавання для выкарыстання (пераважна прыватнага) асобных рэсурсаў і аб’ектаў прыроды. Пад афіц. аховай знаходзіліся птушкі (Швейцарыя, 1535), лясы (Данія. 1671) і інш. Капіталізм рэзка абвастрыў узаемаадносіны грамадства і прыроды, што абумовіла пэўнае расшырэнне метадаў А. п. Узнікла прыродаахоўная прапаганда. рабіліся спробы аднаўлення некаторых біял. рэсурсаў (лес, рыба, паляўнічыя жывёлы). прапаноўваліся спосабы ачысткі сцёкавых водаў і выкідаў у атмасферу, выдаваліся акты прыродаахоўнага заканадаўства. ствараліся дзярж. запаведнікі (лес Фантэнбло ў Францыі. 1858). нац. паркі (Йелаўстонскі ў ЗША. 1872). т-вы аховы прыроды (у Францыі ў 1854). Атрымала развіццё міжнар. супрацоўніцтва — у 1913 у ІПвейцарыі адбыўся 1-ы міжнар. з’езд па А. п. Аднак ва ўмовах капіталіст. грамадства ажыццяўлённю дзейсных мерапрыемстваў па А. п. перашкаджала і перашкаджае палітыка прыватных уласнікаў і манаполій, якія па-драпежніцку эксплуатуюць прыродныя багацці.
На Русі дзярж. мерапрыемствы па А. п. вядомы з 11 ст. (абмежаванні на промысел дзікіх звяроў і птушак, абвешчаныя ў «Рускай праўдзе»). Пётр I (пач. 18 ст.) выдаў указы аб ахове лесу, рэгламентацыі палявання і рыбалоўства, ахове водаў. У 18—19 ст. прыняты законы аб забароне веснавога палявання (1763), аб ахове і запаведанні рыбных нерасцілішчаў (1835). аб зберажэнні лясоў (1888) і інш. Дзейнічалі запаведнікі:
Чаплі (з 1898, прыватны, Украіна), Вайкаскі (з 1911, Эстонія). Марыцсала (з 1912. Латвія) і інш. Пытаннямі А. п. займаліся Камісія па вывучэнню прадукц. сіл Рас. AH і Пастаянная прыродаахоўная камісія Рускага Геагр, т-ва. У 1910 створана першая ў Расіі грамадская арг-цыя «Ахавальнік прыроды» (на Украіне). Актыўнымі прапагандыстамі ідэй А. п. былі Дз. М. Анучын, I. П. Барадзін, A. I. Ваейкаў, В. В. Дакучаеў, У. Л. Камароў, Дз. I. Мендзялееў, В. I. Таліеў і інш. Уведзеныя царскім урадам пад націскам прагрэс. грамадскасці меры па А. п. істотна яе становішча не паляпшалі, бо мала абмяжоўвалі самавольства буйных землеўладальнікаў і прамыслоўцаў у распараджэнні прыроднымі багаццямі, а прынятыя законы тычыліся толькі асобных бакоў А. п. Адсутнічала, напр., дзейсная адносна А. п. заканадаўчая рэгламентацыя здабычы карысных выкапняў, высечак лесу, не вялася барацьба з эрозіяй глеб і стратай іх урадлівасці.
3 усталяваннем Сав. улады і ліквідацыяй прыватнай уласнасці ў краіне пачалі фарміравацца прынцыпова новыя адносіны грамадства да прыроды, у аснову якіх ляглі ленінскія прынцыпы навук. арганізацыі А. п. і рацыянальнага прыродакарыстапня. Яшчэ пры жыцці У. I. Леніпа апублікавана болып за 200 дэкрэтаў, нарматыўных актаў і распараджэнняў, якія стварылі базу А. п., вызначылі гал. кірункі яе развіцця ў краіне і сфармулявалі асн. палажэнні сав. прыродаахоўнага заканадаўства. У 1918 пры Наркамасвеце РСФСР створаны Міжведамасны к-т па ахове прыроды, у 1924 арганізавана Усерасійскае т-ва аховы прыроды. У 1929 адбыўся Усерасійскі, у 1933 — Усесаюзны з’езды па А. п. У перыяд сацыяліст. індустрыялізацыі краіпы і суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі павялічылася ўвага да пытанняў рацыянальнага выкарыстапня, захавання і ўзнаўлепня прыродных рэсурсаў, прымаліся новыя меры па папярэджапню забруджвання атмасферы і паветра, ахове ўрадлівасці глеб, рэгуляванню паляўнічай гаспадаркі, ахове лясоў, удасканальвалася сістэма органаў, якія ўзначальвалі справу А. п. Нягледзячы на цяжкасці аднаўлення гаспадаркі пасля Айч. вайны, А. п. аставалася і ў гэты перыяд адным з важных кірункаў гасп.-арганіз. дзейнасці Сав. дзяржавы. У 1957—63 ва ўсіх саюзных рэспубліках прыняты законы аб А. п. У 1972 Вярх, Савет СССР разгледзеў пытанне аб мерах па далейшаму паляпшэнню А. п. і рацыяпальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў і прызнаў клопат аб А. п. адпой з важнейшых задач Сав. дзяржавы. ЦК КПСС і CM СССР прынялі адпаведную пастанову, якая змясціла шырокую і канструктыўную праграму арганіз.-гасп. і інш, мерапрыемстваў па ахове навакольна-
га асяроддзя ў СССР. 3 1974 уведзена планаванне мерапрыемстваў па А. п. як састаўных ч. бягучых і перспектыўных планаў развіцця нар. гаспадаркі СССР. Вялікае значэнне для ўдасканалення А. п. ў краіне маюць распрацаваныя і прынятыя кадыфікацыйныя акты: Асновы заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік аб ахове здароўя (1969), Асновы зямельпага (1968), воднага (1970), ляснога (1977) заканадаўстваў, заканадаўства аб нетрах (1975), Законы СССР аб ахове атмасфернага паветра і аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету. Канстытуцыі СССР і саюзных рэспублік замацавалі сацыяліст. адносіны да прыроды і яе багаццяў, як усеагульнага здабытку сав. народа, абвясцілі асн. прынцыпы экалагічнай дактрыны і прыродаахоўнай палітыкі Сав. дзяржавы. Найважнейшыя з іх наступныя: абвяшчэнне інтарэсаў
цяперашняга і будучых пакаленняў людзей у якасці асн. мэты экалагічнай палітыкі; агульнадзяржаўны і агульнанародны характар прыродаахоўных задач; узгодненае развіццё навук.-тэхн. прагрэсу і ўсёй нар. гаспадаркі з мерапрыемствамі па ахове асяроддзя і рацыяпальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў, аздараўленню жыццёвага асяроддзя чалавека; планавасць дзярж. прыродаахоўнай дзейнасці і комплекснасць правядзення мерапрыемстваў па ахове і выкарыстапню прыроднага асяроддзя; захаванне сацыяліст. законнасці рэгулявання грамадскіх адносін у сферы ўзаемадзеяння грамадства і прыроды; адзінства знешнепаліт. прынцыпаў Сав. дзяржавы з інтарэсамі экалагічнай аховы планетарнага асяроддзя.
На Беларусі заканадаўчыя абмежаванні на выкарыстанне асобных прыродных рэсурсаў, асабліва паляўнічых, вядомы з часоў Кіеўскай Русі. У Статутах Вял. кн. Літ. (1529, 1566, 1588) і ва «Уставе на валокі» (1557) змешчаны палажэнні аб парадку карыстання лесам, паляўнічымі ўгоддзямі, рыбнымі багаццямі і вызначаны меры пакарання за іх парушэнне. У 1541 паляўнічым заказнікам абвешчаны лясы Белавежскай пушчы. Прыродаахоўныя мерапрыемствы таго часу мелі частковы характар і задавальнялі інтарэсы пануючых класаў. Землеўпарадкавальныя работы. праведзеныя ў 16—17 ст., умацавалі зямельную ўласнасць феадалаў і ўзмацнілі бессістэмнасць і бескантрольнасць у карыстанні прыроднымі рэсурсамі. Развіццё вытв. сіл на Беларусі ў 18—19 ст. павялічыла хаатычнае выкарыстанне багаццяў прыроды, што вымусіла ўлады прыняць заканадаўчыя акты аб зберажэнні і ахове лясоў, ’ рыбных нерасцілішчаў, рэгуляванні палявання. У 1802 выдадзены ўказ аб ахове і ўліку зуброў, у 1867 пачаты работы па аднаўленню ў Белавежскай пушчы папуляцый высакароднага аленя. У 1873 пачала дзейнасць Заходняя экспедыцыя па асушэнто балот Палесея. Пытанні А. п. Беларусі асвятляліся ў
працах Ваейкава, А. Э. Гедройца, I. I. Жылінскага, Ю. Пачоскага, Г. I. Танфільева, У. Шафера і інш. Але стыхійнае развіццё капіталіст. гаспадаркі наносіла прыродзе Беларусі вял., часам незваротныя страты. У выніку драпежніцкай эксплуатацыі лясоў (на долю Беларусі прыпадала да А агульнарасійскага экспарту лесу) меншала лясістасць яе тэрыторыі, паніжаўся ўзровень грунтавых водаў, мялелі рэкі, менш станавілася дзікіх жывёл, зніжалася ўрадлівасць с.-г. угоддзяў, развіваліся водная і ветравая эрозіі глеб. Значная колькасць лясной сыравіны нерацыянальна выкарыстоўвалася на паліва. Бяднела паляўніча-прамысл. фауна. Вялікую шкоду наносілі спусташальныя войны, якія неаднаразова праходзілі праз тэр. Беларусі. Пад пагрозай апынуліся ўзнаўляльныя сілы прыроды, меншалі аздараўленчыя і эстэт. вартасці навакольнага асяроддзя,
3 перамогай Кастрычпіцкай рэвалюцыі і ўсталяваннем па Беларусі сацыяліст. грамадскіх адносін у рэспубліцы пачалася мэтанакіраваная і планамерная распрацоўка ўсяго комплексу праблем рацыянальнага прыродакарыстання. Аснову для яе стварылі дэкрэт Сав. улады аб зямлі (1917), лясах (1918), сан. ахове жылля (1919), нетрах (1920), паляванні (1920), ахове помнікаў прыроды, садоў і паркаў (1921), палажэнні і пастановы ЦВК i СНК СССР па пытаннях лясной гаспадаркі, палявання, рыбнага промыслу, аховы ўрадлівасці глеб, сан. аховы вадаёмаў і паветра, аховы нетраў (гл. Заканадаўства аб ахове прыроды) і інпі. У адпаведнасці з імі прыняты зямельны (1923), лясны (19-24) і водна-меліярацыйны (1927) кодэксы БССР, пастанова СНК БССР аб ахове помнікаў старажытнасці, мастацтва, нар. побыту і прыроды (1923. 1926) і іпш. дакументы. Вяліся работы па глебаі лесаўпарадкаванню, аднаўленню лясоў, асушэнню балот, рэгуляванню рыбалоўства. Значную ролю ў наладжванпі А. п. адыгралі Цэнтральнае бюро краязнаўства, Беларускі паляўнічы саюз, часопісы «Наш край», «Паляўнічы Беларусі» і інш. У 1925 створаны Бярэзінскі запаведнік (гл. Бярэзінскі біясферны запаведнік). 3 мэтай аховы жывёльнага свету ў 1926—31 забаронепа веснавое паляванне. Пад ахову ўзяты лось, бабёр, казуля. мядзведзь, драфа і інш. Усе лясы ў БССР у 1936 былі аднесены да водаахоўных, па берагах асн. рэк вылучаны палосы асабліва важных водаахоўных насаджэнняў (уздоўж Дняпра шыр. 6 км, Зах. Дзвіны — 3 км, Нёмана — 4 км, Сажа — 3 км). У 1939 арганізавапы Вялаўскі запаведнік і Белавежская пушча, створана Упраўлепне па запаведпіках пры СНК БССР. У гады Айч. вайны