Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
В. Ф. Самерсаў.
АХОЛЕПЛАЗМЫ (Acholeplasmataсеае), сям. мікраарганізмаў парадку мікаялазмаў. Пашырапы ў сцёкавых водах, глебе, гноі. He маюць клетачнай сценкі, вызначаюцца няўстойлівасцю марфалогіі клеткі (полімарфізмам). Адны з найдрабнейшых клетачных мікраарганізмаў (памеры 0,12—0,15 мкм). Нерухомыя. Размнажаюцца простым дзяленнем і своеасаблівым пачкаваннем. Развіваюцца без стэрынаў. Патагенныя віды А. выклікаюць хваробы жывёл і чалавека (напр., пнеўманію). сапрафітныя ўдзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе.
АХОПАЎСКІ ЛЕС, лясны масіў каля в. Ахонава ў Дзятлаўскім р-не, уздоўж р. Моўчадзь. Пл. каля 1,6 тыс. га.
Рэльеф злёгку хвалісты з градава-ўзгорыстымі формамі. Глебы дзярновападзолістыя супясчаныя і сугліністыя на водна-ледавіковых і марэнных цяжкіх і лёгкіх супесках і суглінках. Пераважаюць імшыстыя і чарнічныя хвойнікі (64,7 %), імшыстыя і кіслічныя ельнікі (16,8 %). Вытворных бярэзнікаў 12,3, чорнаалешнікаў 6,2 %. А. л. прыдатны для масавага адпачынку і турызму. АХОЎНЫЯ АФАРБОУКА I ФОРМА ЖЫВЁЛ, садзейнічаюць выратавапню жывёл ад ворагаў, драпежнікам памагаюць здабываць корм; адзін з відаў ахоўных прыстасаванняў жывёл, Вылучаюць маскіровачны. дэманстрацыйны (папераджальны) і пераймальпы (мімікрыя) тыпы A. a. і ф. ж. М а с-к і р о ў к а робіць жывёлу менш прыкметнай на навакольным фоне і звязана са здольнасцю затойвацца. Крыптычпая маскіровачная афарбоўка памагае жывёлам колерам і малюнкам злівацца з фонам (напр., зялёным конікам, вусеням, птушкам, якія жывуць у траве або сярод галін). Некаторыя жывёлы мяняюць афарбоўку за кароткі прамежак часу (квакша), сезоп
(зайцы, ласка, белая курапатка). Пры скрадвальнай маскіровачнай афарбоўцы выкарыстоўваецца эфект проціценю — верхняя асветленая ч. цела болып цёмная (напр. у вусеняў, рыб, зайцаў, птушак, аленяў). Лры расчляняльнай маскіровачнай афарбоўцы, якая можа спалучацца з крыптычнай, кантрастныя плямы падзяляюць контур цела жывёлы на асобныя ўчасткі (напр., у земнаводных, паўзупоў, матылёў). Д э м а нс т р а ц ы я робіць жывёлу яркай, прыкметнай на навакольным фоне. Папераджальная дэманстрацыйная афарбоўка і форма ўласцівы часцей ядавітым відам (жарлянкі, божыя кароўкі, восы, пчолы і інш.), пагражальная (адпуджвальная) — дэманструецца раптоўна, пры небяспецы (напр,, у матылёў бражнікаў і стужачніц) і спалучаецца з пагражальнымі рухамі, позамі, гукамі. A. a. і ф. ж. узніклі ў працэсе эвалюцыі і маюць адносны характар (пры змене ўмоў існавання ахоўпы эфект можа страчвацца).
Літ.: Шарпков К, Е. Необыкновенные явлення в растптельном н жнвотном мнре.— Мн.. 1978. М. М. Пікулік.
АХОЎНЫЯ ВІДЫ, віды жывых арганізмаў, адносна якіх мясц., дзярж. ці міжнар. актамі і пагадненнямі ўведзены спец. меры аховы. Гл. Ахоўныя жывёлы, Ахоўныя расліны. АХОЎНЬТЯ ЖЫВЁЛЫ, віды дзікіх жывёл, адносна якіх адпаведнымі мясц., дзярж. або міжнар. нарматыўнымі актамі і пагадненнямі забаронены адстрэл, адлоў або прычыненне ім шкоды непасрэдна ці праз парушэнне месцаў пражывання. У катэгорыю А. ж. залічваюцца віды, што выміраюць, знікаюць, рэдкія або колькасць якіх скарачаецца.
У Чырвоную кнігу Беларускай ССР уключаны 10 відаў млекакормячых (барсук, вячэрніца гіганцкая. зубр, лясны кот, мядзведзь, начніца вялікая, начніца Натэрэра, палятуха, хахуля. шыракавушка еўрапейская), 45 відаў птушак (аляпка, арлан-белахвост, арол-карлік, аўдотка, беркут. блакітніца белая, бугай вялікі, бусел чорны, гагара чорнаваллёвая, гогаль, дзербнік, дзяцел трохпальцы, драфа, журавель шэры, змеяед, зімародак, каршун чырвоны, крахаль вялікі, крачка малая, кулік-сарока, кулоны вялікі і сярэдні, курапатка белая, лебедзь-шыпун, лунь стэпавы, марадунка, няясыць барадатая, няясыць даўгахвостая, паганка малая. паганка шэрашчокая, падворлік вялікі, прасянка, пугач, пустальга, рэмез, сапсан, саракуш шэры, сіпуха. скапа, сявец залацісты, уюрок, ціркушка стэпавая, чайка малая. чапля вялікая белая, шулёнак). 2 віды паўзуноў (чарапаха балотная. мядзянка), 1 від амфібій (рапуха чаротная), 7 відаў рыб (вусач, рапушка еўрапейская. сом, сцерлядзь, сырць, стронга ручаёвая. харыус звычайны). 9 відаў насякомых (адмірал, апалон, блакітная ордэнская стужка, жаўтушка тарфянікавая, жукалень, махаон. мёртвая галава, падалірый. пераліўніца вялікая), 1 від малюскаў (жамчужніца), 5 відаў ракападоб-
ных (бакаплаў Паласа, лімнакалянус, мізіда рэліктавая, пантапарэя, рак шыракапальцы). Да А. ж. Беларусі належаць таксама тыя паляўнгча-прамысловыя жывёлы і каштоўныя віды, здабыча якіх забаронена паляўнічым заканадаўствам БССР (алень высакародны, бабёр, глушэц, ласка, лебедзь-клікун, тарпан, янот-паласкун, усе віды сакаліных, лятучых мышэй, соў, дзятлаў, птушак пеўчых і дзённых драпежных, акрамя ястрабаў цецяроўніка і перапёлачніка і чаротавага луня).
Для падтрымання і памнажэння колькасці А. ж. устанаўліваюцца пэўныя ўмовы іх здабычы ў навук. і інш. мэтах, ствараюцца спец. ахоўныя тэр. (запаведнікі, заказнікі, запаведна-паляўнічыя гаспадаркі), ажыццяўляецца іх утрыманне ў заапарках. Паляванне на ўсе віды А. ж. поўнасцю забаронена, асобы, якія парушаюць рэжым іх аховы, нясуць крымінальную адказнасць. Іл. гл. на ўклейцы.
Літ.: Долбнк М. С., Д о р о ф ее в A. М. Редкпе н нсчезаюіцне птнцы Белорусснн.— Мн., 1978; Курск о в A. Н. «Красная нннга Белорусской ССР» м охрана жнвотного мнра.— Мн., 1981; Справочннк охотннка.— Мн., 1979; Чырвоная кніга Беларускай ССР.— Мн., 1981. A. М. Курскоў.
АХОЎНЫЯ ЛАНДШАФТЫ, прыродныя тэр. комплексы, у якіх забаронены або рэгламентаваны ўсе ці некаторыя віды гасп. дзейнасці. Вылучаюцца для зберажэння натуральных (прыродных) і пераўтвораных (антрапагенных) ландшафтаў, што маюць асаблівую навук. або культурную каштоўнасць і не могуць захавацца без умяшання чалавека. На тэрыторыях, занятых А. л., устанаўліваецца адпаведны рэжым аховы і карыстання прыродпымі рэсурсамі. На Беларусі А. л. размяшчаюцца на тэр. запаведна-паляўнічых гаспадарак, запаведйікаўt ландшафтных заказнікаў, помнікаў прыроды.
АХОУНЫЯ ЛЯСЫ, прыродныя або штучна створаныя палосы і масівы лесу для аховы с.-г. угоддзяў, глеб, вадаёмаў, дарог, населеных пунктаў ад неспрыяльных прыродных умоў. Ахоўваюць паверхню зямлі ад ветравой і воднай эрозіі, ад перагрэву сонечнымі прамянямі, памяпшаюць скорасць і сілу ветру на прылеглых палях, паляпшаюць мікраклімат, размеркаванне снегу, памяншаюць паверхневы сцёк і спрыяюць пранікненню вільгаці ў глебу, што робіць даўжэйшымі і менш інтэнсіўнымі веснавыя і летнія паводкі, замацоўваюць крутыя схілы, маюць аздараўленчае, рэкрэацыйнае і эстэт. значэнпе. На Беларусі да А. л. належаць лясы зялёных зон вакол гарадоў, прамысл. прадпрыемстваў (радыус зон 3—30 км, агульная пл.
920 тыс. га, у т. л. лесапаркавая 110 тыс. га, 1978), курортныя лясы (пл. 49,3 тыс. га), водаахоўныя лясныя палосы ўздоўж рэк і вакол вадаёмаў (пл. 371,1 тыс. га, шыр. палос 1—6 км), ахоўныя насаджэнні ўздоўж чыг. і шашэйных дарог і спец. лясныя зоны вакол чыг. станцый і раз’ездаў (пл. 779,8 тыс. га, шыр. палос адпаведна 1500 і 250 м, радыус зон 5000 і 3000 м), проціэразійныя лясы, проціпажарныя насаджэнні лісцевых парод сярод вял. хвойных масіваў, ахоўныя палосы на тарфяніках. А. л. вылучаны ўздоўж Дняпра (шыр. палос 6 км на кожным беразе да ўпадзення р. Бярэзіны і 3 км ніжэй па цячэнню), Нёмана (4 км), Зах. Дзвіны, Бярэзіны, Сажа, Прыпяці, Біліі, Мухаўца, Піны, Дняпроўска-Бугскага і Белаазерскага каналаў (3 км), Друці (1,5 км), Свіслачы (1 км), вакол Браслаўскіх, Нарачанскіх і пекаторых інш. азёр і вадасховішчаў (1— 3 км). Сярод А. л. вылучаюць асобаахоўныя лясы, да якіх належаць: узлескі шыр, 100 м на межах з бязлеснымі тэрыторыямі, ахоўныя палосы ўздоўж чыгуяак шыр. 100 м і аўтамаб. дарог шыр. 250 м, участкі лесу на схілах яроў і лагчын, на лёгка раз.мывальных і выветрывальных грунтах незалежна ад іх велічыні, берагаахоўныя лясы ў межах ахоўных палос шыр, 300 м уздоўж рэк, каналаў, азёр і інш. вадаёмаў, невял. ўчасткі лесу (да 100 га) сярод бязлесных тэрыторый, лясныя ўчасткі, абвешчаныя помнікамі прыроды. Іл. гл. на ўклейцы.
М. Ф. Лоўчы. АХОЎНЫЯ ПАЛОСЫ ЗАІІАВЁДНІКАЎ, тэрыторыі з спец. рэжымам выкарыстання, які забяспечвае захаванасць каштоўных у навук. або культ. адносінах прыродных комплексаў і аб’ектаў запаведнікаў. Ствараюцца пастановамі (распараджэннялі) CM БССР, рашэннямі абл. і райвыканкомаў у адпаведнасці з Асновамі зямельнага заканадаўства Саюза СССР і саюзных рэспублік, a таксама Зямельным кодэксам Беларускай ССР. У межах А. п. з. забараняецца дзейнасць, якая парушае прыродныя комплексы або пагражае захаваншо каштоўных прыродных аб’ектаў запаведнікаў. Зямелыіыя ўчасткі А. п. з. астаюцца ў землекарыстальнікаў, аднак рэжым іх выкарыстання мэтанакіравана дастасоўваецца да асн. задач запаведніка і звязаных з гэтым канкрэтных умоў. Распараджэннямі CM БССР А. п. з. вылучаны для Бярэзінскага біясфер-
нага запаведніка (на тэр. Віцебскай вобл. шыр. 2 км, Мінскай вобл.— 1 км), прыбярэжнай зоны воз. Выганаўскае (шыр. 0,5 км) на тэр. Целяханскай запаведна-паляўнічай гаспадаркі, Белавежскай пушчы (прыпісная зона), часткі запаведніка «Чапкяляй» Літоўскай ССР (на тэр. Гродзенскай вобл. шыр. 1 км). Рашэннямі Жыткавіцкага і Петрыкаўскага райвыканкомаў А. п. з. (шыр. 1,5—5,0 км) вылучаны для Прыпяцкага запаведніка. Для захавання гідралаг. рэжыму ахоўных тэр. прыняты «Умовы праектавання аб’ектаў меліярацыі паблізу дзяржаўных гідралагічных запаведнікаў (заказнікаў) на тэрыторыі БССР», якія пашыраны на ўсе аб’екты меліярацыі ў палосе шыр. 7 км ад межаў запаведнікаў (заказнікаў) або ў вадазборах працякаючых рэк. в. м. Бялькоў. АХОЎНЫЯ ПРЫРОДНЫЯ ТЭРЫТОРЫІ, участкі, для якіх вызначаны спец. рэжым выкарыстання з мэтай захаваць экалагічную раўнавагу, зберагчы прыродныя рэсурсы, цікавыя прыродныя ці штучна створаныя аб’екты, што маюць навук., культ., гіст., эстэт, і інш. каштоўнасць. Асн. катэгорыі А. п. т. — запаведнікі і заказнікі, нац. і прыродныя паркі. Іншыя віды А. п. т. на Беларусі: лясы водаахоўныя (палосы па берагах рэк, азёр, вадасховішчаў і інш. водных аб’ектаў), ахоўныя (проціэразійныя, палосы ўздоўж чыгунак, аўтамаб. дарог, асабліва каштоўныя лясныя масівы), сан.-гігіенічныя і аздараўленчыя (гар. лясы, лясы зялёных зон вакол гарадоў, інш. нас. пунктаў і прамысл. прадпрыемстваў, лясы зон сан. аховы крыніц водазабеспячэння і акруг сан. аховы курортаў).