Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АШМЯНСКА-МШСКАЯ ГЕАБАТАШЧНАЯ АКРУГА падзоны д убова-цемнахвойных лясоў, вылучапа на тэр. Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абл. (гл. карту да арт, Геабатанічнае раянаванне). Ахоплівае Мінскае і Ашмянскае ўзв., Свянцянскія і Барысаўскую грады, Нарачана-Вілейскую і Верхнебярэзінскую ніз., паўн.-зах. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Рэльеф глыбока расчлянёны. на значнай частцы тэр. найвышэйшыя адзнакі
больш за 250 м. Клімат умерана цёплы, вільготны (гл, ў арт. Ашмянска-МінскаСвянцянскі агракліматычны раён). 3 уз~ вышшаў бяруць пачатак р. Бярэзіна, Вілія, Гайна, Зах. Бярэзіна, Свіслач, Уса, Уша, Пціч. На тэр. акругі самае вялікае ў БССР воз. Нарач, азёры Мястра, Баторын, Вял. Швакшта. Свір, Медзазол, Палік. Домжарыцкае, Плаўна, Бярэшча 1 інш„ буйныя вадасховішчы — Вілейскае, Заслаўскае. Вілейска-Мінская водная сістэма; каналы Сергуцкі і Бярэзінскі. Глебавае покрыва разнастайнае (гл. ў арт. Ашмянска-Мінскі аграглебавы раён).
Лясістасць акругі 39 %. У паўн. частцы Мінскага ўзв. і Барысаўскай грады лясоў больш за 50 %, лясамі і балотамі занята амаль уся Верхнебярэзінская ніз. На Нарачана-Вілейскай ніз. ляспыя масівы размешчаны ўздоўж Віліі і на 3 ад воз. Нарач. У паўд. ч. Мінскага ўзв„ на Ашмянскім узв. і Свянцянскіх градах лясістасць 15—20 %, захаваліся асобныя ўчасткі лесу. На тэр. акругі пераважаюць хваёвыя лясы (60,2 %) паўднёватаежнага тыпу з прылессю елкі і падлескам з ядлоўцу, верасова-імшыстыя, радзей чарнічныя, якія пашыраны на пясчаных водна-ледавіковых адкладах уздоўж Віліі, Бярэзіны, Ушы, а таксама ў паўп. ч. Мінскага ўзв. Яловыя лясы (15,7 %), пераважна кіслічныя і імшыстыя, утвараюць масівы на Нарачана-Вілейскай ніз. і Цэнтралыіабярэзінскай раўніне, для Верхнебярэзінскай ніз. болып характэрны забалочаныя даўгамошна-чарнічныя ельнікі ў паніжэннях рэльефу. Дуброў 1 %, вытворных бародаўчатабярозавых лясоў 11,6, асінавых 1,9, шэраальховых 1,3, карэнных балотных чорнаальховых 3,9, пушыстабярозавых 4,2 %. Апошнія знаходзяцца пераважна на Верхнебярэзінскай ніз., дзе ёсць буйныя масівы балот. У флоры акругі 43 віды, занесеныя ў Чырвоную кнігу БССР. Толькі ў А.-М. г. а. выяўлены цюльпан дзікі, меч-трава звычайная, чарнакорань Рупрэхта, ятрышнік дрэмлік. А.-М. г. а. ўключае 3 геабат. раёны.
Нарачана-Вілейскі геабатанічны раён займае частку Нарачана-Вілейскай ніз. паміж Мшскім узв., Свянцянскімі. Ашмянскімі і Балтыйскай градамі. Лясістасць 36 %. Лясы пашыраны раўнамерна, уключаюць масівы Мядзельскага. Вілейскага. Астравецкага. Смаргонскага, паўн. ч. Маладзечанскага лясгасаў. Хваёвыя лясы (67,6 %) растуць уздоўж Віліі. Вілейскага вадасх., Нарачы, Вузлянкі. Іліі. на 3 і У ад Нарачанскіх азёр; пераважаюць верасовабруснічна-імшыстыя бары, радзей чарнічныя субары. Яловыя ляоы (14,9 %) імшыстыя, чарнічныя і кіслічныя сканцэнтраваны ў раёнах Свірскіх град, у міжрэччы Вузлянкі і Сэрвачы. Там жа найб. часта трапляюцца вытворныя драбналістыя (12,3 %, пераважна бародаўчата-бярозавыя, рэдка асінавыя), шыракалістыя (1,3 %) лясы. Найбольшыя балотныя масівы (Чысцец, Габы, Беразавік) у вярхоўях вадазбораў рэк Нарач, Вузлянка, Сэрвач. на Пд ад воз. Вішнеўскае (Бопда Лес). Моцна забалоча-
нае міжрэчча Віліі і Ушы (балоты Масцішча, Чысць), а таксама Бярэзінскае балота ў пойме Бярэзіны нёманскай цалкам асушаны і акулыураны. Поймавых лугоў уздоўж Віліі мала (поймы вузкія, берагі высокія). Мацерыковыя лугі драбнаконтурныя, пераважна нізінныя разнатраўна-асаковыя. На тэр. раёна ландіпафтны заказнік Блакітныя азёры, заказнгк-журавгнніп Дубатоўскае, заказнік бітумінознай сыравіны Габы. Лясныя масівы, якія прымыкаюць да воз. Нарач і Вілейскага вадасх., маюць курортнае і рэкрэацыйнае значэнне. У paOne Сарачанскіх азёр каштоўныя азёрнаўзгорыстыя ландшафты. У вярхоўях р. Нарач балота Чарэмшыца з рэдкай на Беларусі карлікавай бярозай.
Мінска-Барысаўскі геабатанічны раён займае цэнтп. ч. Беларускай грады (Мінскае ўзв., Свянцянскія, Ашмянскія і Барысаўскую грады) і паўн. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны да р. Бярэзіны і яе прытока Бобр на У. Лясістасць 39 %. Лясы ўключаюць масівы Мінскага, Лагойскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага, Барысаўскага, Бягомльскага, часткова Вілейскага, Смаргонскага, Маладзечанскага, Валожынскага, Мядзельскага лясгасаў. Хваёвыя 1 ялова-хваёвыя лясы складаюць 57,4 % усіх лясоў, буйныя масівы іх у паўн. ч. Мінскага ўзв., у бас. Цны, Плісы, Ушы, уздоўж Бярэзіны; пераважаюць верасовабрустчна-імшыстыя бары. радзей зеленамошна-чарнічныя субары. Яловыя паўд.-таежныя з густым покрывам і шыракаліста-яловыя з дамешкам дубу лясы (17,1 %) пашыраны на Мінскім узв., Ашмянскіх і Свянцянскіх градах, у міжрэччы Cxi 1 Начы. Ушы 1 Волмы. тут трапляюцца і дубровы (0,9 %). Частка шыракалістых 1 піыракаліста-яловых лясоў, пашыраных невял. ўчасткамі. змянілася вытворнымі бярозавымі (13,9 %), асінавымі (2,6 %), шэраальховымі (1,6 %) лясамі. Па паўд. схілах узвышшаў праходзіць паўд. мяжа суцэльнага пашырэння вольхі шэрай. Чорнаальховыя (3,6 %) 1 пушыстабярозавыя (2,9 %) балотныя лясы растуць у далінах рэк. У поймах Бярэзіны. Гайны. Эсы, Бярэзіны нёманскай пераважна бедныя балоцістыя і забалочаныя разнатраўна-асаковыя, радзей гіграмезафітныя разнатраўна-злакавыя поймавыя лугі. У пойме сярэдняга цячэння Бярэзіны пераважаюць разнатраўна-асаковыя лугі, вострыцавыя. сабачамятліцавыЛ, чырвонааўсяніцавыя асацыяцыі на прырэчыпічавых валах, асухадоленыя асацыяцыі пахучага каласку і сіўцу стаячага на грывах. Ад вусця Бабра’ да вусця Свіслачы склад лугавых асацыяцый болып разнастайньт. МінскаБарысаўскія лясы маюць водаахоўнае і рэкрэацыйнае значэнне. Масівы вакол Мінска. Барысава. Жодзіна. Лагойска — зоны адпачынку. На тэр. раёна Прылуцкі ляспы заказнік, каштоўныя лясныя масівы Прылепскі, Кайкаўскі і Чарнавіпкі.
Верхнебярэзінскі геабатанічны раён размешчаны ў межах Верхнебярэзінскай ніз. ад вытокаў Бярэзіны да воз. Палік. Уключае тэр. Бярэзінскага біясфернага запаведніка і суседніх з ім лясніцтваў Глыбоцкага, Бягомльскага, Ушацкага, Лепельскага і Барысаўскага лясгасаў. Лясістаспь каля 70 %. болыпасць лясоў на балотах. Хваёвыя лясы (45,4 %) пераважна верасоваімшыстыя. сфагнавыя і багуновыя на вярховых і пераходных балотах. Ельнікі (10,8 %) даўгамоіпна-чарнічныя 1 балотна-травяныя ў лагчынах і па ўскраінах нізінных балот. Уздоўж Бярэзіны, на Пн ад воз. ГГалік балота Альховік — найб. у паўн. Беларусі масіў чорнаальховых
(16,4 %) і пушыстабярозавых (17,2 %) лясоў на нізінных балотах з перавагаю асаковых, трысняговых. вербняковых асацыяцый. Сярод чорнаальховых лясоў ёсць участкі рэліктавых шыракалістых альхова-ясянёвых і дубовых фітацэнозаў. Вытворныя драбналістыя (бародаўчатабярозавыя, радзей асінавыя і шэраальховыя) лясы займаюць 9,1 % пл. лесу. Сярод балот пераважаюць вярховыя і пераходныя хваёвыя падвейна-кусцікава-сфагнавыя. бярозава-хваёвыя гіпнаваасакова-сфагнавыя асацыяцыі. трапляюцца градава-мачажынныя комплексы. Найб. балотныя масівы: Жураўлёўскае балота, Домжарыцкае балота, Галубіцкая пушча, Жары, Пастрэжскае. Верхнебярэзінскі геабат. раён — буйны комплекс прыроднага расліннага покрыва на тэр. Беларусі, амаль не зменены чалавекам.
В. С. Гельтман. АШМЯНСКА-МІНСКІ АГРАГЛЁБАВЫ РАЁН, у складзе цэнтр. акругі Цэнтральнай глебавай правінцыі на тэр. 3 адм. раёнаў Гродзенскай і 7 раёнаў Мінскай абл. (гл. карту пры арт. Глебава-геаграфічнае раянаванне). Пл. 9.6 тыс. км2. Займае Ашмянскае і Мінскае ўзвышшы. Рэльеф неаднародны: буйнаўзгорысты са значнай глыбінёй і гушчынёй расчлянення; сярэднеўзгорысты з слабахвалістымі і плоскімі вяршыннымі паверхнямі, на іх трапляюцца характэрныя для лёсападобных адкладаў суфазійныя формы; у некаторых месцах плоскі — водна-ледавіковыя нізіны з донна-бугрыстымі формамі, расчлянёныя далінамі рэк. Глебавае покрыва складанае, залежыць ад абс. вышыні мясцовасці. У верхняй частцы ўзвышшаў пераважаюць дзярнова-падзолістыя моцнаі сярэднеападзоленыя моцнаэрадзіраваныя глебы на лёгкіх завалуненых марэнных суглінках і жарсцвяна-жвіровых супесках, падасланых марэннымі суглінкамі. Паніжэнні заняты больш урадлівымі дзярнова-падзолістымі моц-
наі сярэднеападзоленымі глебамі, месцамі эрадзіраванымі, на лёгкіх лёсападобных суглінках, падасланых марэннымі суглінкамі, іншы раз пяскамі. На водналедавіковых нізінах фарміруюцца дзярнова-падзолістыя сярэднеападзоленыя слабаэрадзіраваныя глебы на водна-ледавіковых лёгкіх слабазавалуненых суглінках, месцамі на супесках. Частка тэр. забалочана. У с.-г. мэтах выкарыстоўваецца каля 50 % тэр. Меліяравана 4—13 % ворнай зямлі. Глебы ворных угоддзяў кіслыя (82,8 %), бедныя рухомымі формамі фосфару і калію. Асн. мерапрыемствы па павышэнню ўрадлівасці глеб: вапнаванне, угнойванне, асушэнне. а. у. усцінава. АШМЯНСКА-СЛУЦКІ ТАРФЯНЫ РАЁН, вылучаны на тэр. Ашмянскага, Іўеўскага (усх. ч.), Валожынскага (зах. ч.), Стаўбцоўскага, Карэліцкага, Баранавіцкага, Ляхавіцкага (паўн. ч.), Нясвіжскага, Клецкага, Капыльскага і Слуцкага р-наў, пераважна ў межах Ашмянскага ўзв., Нёманскай нізіны, Капыльскай грады і раўнін, якія яе акаймоўваюць. Агульная затарфавайасць 8,8 %. Нізінныя тарфянікі складаюць 95,7 %, вярховыя — 2,3 % • Высокапопельных тарфоў 12 %. Усяго ў раёне болып за 300 тарфянікаў, 16 з іх маюць пл. больш як па 1000 га, найб.— Карэлічы, Пціч, Хмелішча, Бабаева-Дунайчыцкае балота, Тур’я, Сіма, Драбаўшчына, Лань, Падасіны, Харупель. Значная частка торфу выпрацавана. Торф здабываецца на паліва і на ўгнаепне. Каля 2/3 пл. балот асушана і выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. а. р. Дубавец. АШМЯНСКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС А ш м я н ы, на паўн. ускраіне г. Апшяны. Засн. ў 1909. 3 1962 працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы
паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэднемесячныя і сярэднегадавыя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднесутачнымі т-рамі вышэй за 0°С 232 сут, вегет. перыяд 188 сут, безмарозны — 144 сут. Апошні замаразак у паветры 5 мая, першы — 27 верасня. Сярэднемесячная т-ра паветра ў студз. ад —0,4 (1975) да —13,6 °C (1963), у ліп. ад 14,8 (1974, 1977) да 19,4°C (1972). Раз у 20—30 гадоў т-ра паверхні глебы апускаецца да —40 °C. Раз у 8 гадоў ападкаў выпадае болып за 720 мм. У засушлівыя гады бьівае не болып за 450 мм ападкаў. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю ^80 %) за год 151, сухіх (з адноснай вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30 %) —9. 3. X. Таўцгева.