Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
да 0,3—0,5 мг/л). На Беларусі выкарыстоўваецца ў сістэмах цэнтралізаванага водазабеспячэння і ачысткі сцёкавых водаў. Ужываецца для паляпшэння якасці вады ў вадаёмах, дзе назіраецца з’ява шчыльнаснай стратыфікацыі і спынення доступу кіслароду ў гіпалімніён (глыбінны слой). Штучная А. в.— адзін з сродкаў прадухілення задухі рыб на неглыбокіх вадаёмах у зімовы час. Л. В. Гетаў.
АЭРАЦЫЯ ГЛЁБЫ, газаабмен глебавага паветра з атмасферным. Mae важнае значэнне для росту і развіцця раслін, для ўрадлівасці глебы. Пры А. г. глебавае паветра абагачаецца кіслародам, неабходным для біял. і фіз.-хім. працэсаў, а прыземпае надглебавае — вуглекіслатой, якая паляпшае жыўленне раслін. Паветра ў добра аэраванай глебе мае 20,6 % кіслароду і 0,03 % вуглекіслаты. Зніжэнне гэтай велічыні сведчыць аб недастатковай А. г., што часцей назіраецца ў гліністых, слабаакультураных, пераўвільготненых глебах. У БССР добрую аэрацыю маюць пясчаныя і супясчаныя глебы, глебы на карбанатных і лёсападобных пародах.
АЭРОБНЫЯ АРГАШЗМЫ, аэробы (ад аэра...+грэч. bios жыццё), арганізмы, здольныя жыць толькі ў прысутнасці малекулярнага кіслароду. Да А. а. належаць большасць жывёл і раслін, многія мікраарганізмы. Неабходную для жыццядзейнасці энергію А. а. атрымліваюць за кошт акісляльных працэсаў з удзелам кіслароду. Аблігатныя (строгія) А. а. развіваюцца толькі ў прысутнасці кіслароду (напр., воцатнакіслыя бактэрыі), факультатыўныя (умоўныя) — пры паніжанай яго колькасці ці наогул без кіслароду (дрожджы). Параўн. Анаэробныя арганізмы.
Да арт. Аэрацыя вады. Мінская станцыя аэрацыі сцёкавых водаў (агульны выгляд).
БАБАВОЗАЎШЧЫНСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАЎ I СУПЕСКАЎ, Шчытомірыцкае р а д о в і шча суглінкаў і супескаў, вакол в. Шчытомірычы Мінскага р-на. Пластападобны паклад лёсападобных тонкіх палева-жоўтых суглінкаў і супескаў, з плямамі ажалязнення. Перспектыўныя запасы 15,4 млн. м3. Гліністых часцінак (драбней 0,001 мм) 8,9—23,1 %. Магутнасць карыснап тоўшчы 1,3— 11,4 м, ускрышы 0,2—0,4 м. Суглінкі і супескі прыдатныя на вытв-сць аглапарыту, цэглы. Радовішча не эксплуатуецца.
БАБАЕВА-ДУНАЙЧЫЦКАЕ БАЛОТА, нізіннае, на Пн Клецкага р-на, у пойме р. Лань і яе прытокаў. Пл. 3,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2,5 тыс. га. Глыб. торфу да 4,5 м,сярэдняя 1,7 м, ступень распаду 44 %, попельнасць 30 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (8 млн. т) на 1.1.1978 асталося 6,9 млн. т. Ёсць паклады тарфатуфу. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўва' ецца пад сенажаць. У раслінным покрыве пераважаюць асокі, месцамі невялікія ўчасткі хмызняку з вярбы, бярозавы лес. ІПтогод здабываецца каля 70 тыс. т торфу на ўгнаенне.
БАБАРБІКІ, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Чарнец. Пл. 0,15 км2. Даўж. 0,75 км, найб. шьір. 0,25 км. Пл. вадазбору 3 км2. Катлавіна выцягнутая з ПдЗ на У. На беразе возера в. Бабарыкі.
БАБАЎНЯНСКАЕ СКЛЯПЁННЕ, тэктанічная адзінка; тое, што Слуцкі масіў.
БАБАЎНЯНСКІ ВЬ'ІСТУП (ад назвы в. Бабоўня ў Капыльскім р-не), на У Гродзенскай і на 3 Мінскай абласцей. Найб. прыўзняты блок Бел. антэклізы ў яе цэнтр. скляпеністай частцы. Выцягнуты ў субшыротным напрамку ад Навагрудка да Капыля. Даўж. 110 км, піыр. 20—
50 км. Крышт. фупдамент па адзнаках ад —50 да +103 м. На Пд абмежаваны Паўн.-Прыпяцкім краявым разломам, на У і на ПнУ Налібоцкім разломам аддзяляецца ад Бабруйскага пахаванага выступу, Аршанскай упадзіны і Валожынскага грабена; на 3 мяжуе з Мастоўска-Дзятлаўскім блокам Цэнтральнабеларускага масіву.
Платформавы чахол у межах Б. в. складзены з фрагментаў палескай серыі сярэдняга рыфею (пінская світа), вендскіх адкладаў (вільчанская, валынская і валдайская серыі) і тоўшчы мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў, якія іх перакрываюць. Магутнасць платформавага чахла 90— 350 м. Рыфейскія і вендскія адклады захаваліся фрагментарна на схілах выступу, найб. поўна на ўсх. і паўд.-ўсх. схілах, на зах.— пераважна адклады валынскай і нізоў валдайскай серый. Антрапагенавыя адклады з перарывам залягаюць на рыфейскіх. вендскіх 1 мелавых, а ў цэнтр. частцы Б. в.— непасрэдна на пародах фундамента. Актыўнае фарміраванне Б. в. звязана з герцынскім этапам развіцця. Для неатэктанічнай стадыі характэрны актыўныя дадатныя рухі.
У. 1. Шкуратаў. БАБАУНЯНСКІ КАШТАН-ЭКЗОТ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) каля в. Бабоўня Капыльскага р-на. Рэдкі экземпляр каштану васьмітычынкавага (на Беларусі вядомы 2 дрэвы). Узрост 80 гадоў, выш. 10 м, дыяметр 0,27 м. Пладаносіць.
БАБАЎНЯНСКІ ПАРК, у в. Бабоўня (Капыльскі р-н). Закладзены ў канцы 19 — пач. 20 ст. Парк амаль квадратнай формы з роўным рэльефам. 3 трох бакоў абмежаваны ровам і
Бабаўнянскі каштан-экзот. Бабаўнянскія клёны.
суцэльнымі пасадкамі, з 3 — сістэмай вадаёмаў. Пл. каля 9 га.
Планіроўка рэгулярная. У цэнтры стаяў сядзібны дом (не збярогся). 3 Пн да яго прымыкаў пладовы сад, з Пд — napTap, абмежаваны з процілеглага боку сажалкай і пладовымі садамі па баках (збярогся заходні). Сады былі квадратныя ў плане (пл. 1—2 га), па перыметры абсаджаныя ліпамі. Да алей прымыкалі маляўнічыя паляны з дэкар. дрэвамі. У парку растуць лістоўніца еўрапейская, дуб звычайны пірамідальны, явар і яго пурпуралістая форма, вярба ломкая шарападобная. Насаджэнні клёну ілжэплатанавага і капітану васьмітычынкавага аб’яўлены помнікамі прыроды рэсп. зна-
У Бабаўнянскім парку.
чэння (гл. Бабаўнянскгя клёны, Бабаўнянскі каштан-экзот ). Б. п. значна пашкоджаны.
БАБАУНЯНСКІЯ КЛЁНЫ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) Kann в. Бабоўня Капыльскага р-на. Расце 6 дрэў клёну ілжэплатанавага. Унікальныя па форме і афарбоўцы экземпляры. Узрост 80 гадоў, выш. 16—17 м, дыяметр 0,36—0,38 м. Пладаносяць.
БАБАШБІНСКІ Аляксандр Іосіфавіч (5.2.1905, Віцебск — 3.6.1970), беларускі сав. вучоыы ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1945), праф. (1946). Чл. КПСС з 1942. Скончыў Данскі вет. ін-т (1933). У 1947—62 у Ленінградскім вет. ін-це. У 1962—69 заг. кафедры зоагігіены Віцебскага вет. ін-та. Даследаваў патагенез пры паратуберкулёзным энтэрыце буйн. par. жывёлы, пытанні прафілактыкі атручэння с.-г. жывёл ядавітымі раслінамі.
БАБЕЗІЁЗЫ, бабезіелёзы, інвазійныя хваробы буйн. par. жывёлы, авечак і коз. Гл. ў арт. Піраплазмідозы.
БАБЁНКА, назва р. Асачанка ў верхнім цячэнні.
БАБЁР, бабёр рачны (Castor fiber), млекакормячая жывёла сям. бабровых атр. грызуноў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы. Паўводная жывёла. Трымаецца старыц, рэк з павольным цячэннем, азёр з багатай воднай і прыбярэжнай расліннасцю. Жыве сем’ямі ў норах або хатках выш. да 3 м і дыям. каля асновы да 12 м. Будуе плаціны, часам да 100— 200 м даўж.
У мінулым на Беларусі важны аб’ект палявання. абмену і гандлю. Косці Б. выяўлены пры раскопках 14 гарадзішчаў 6—12 ст. на тэр. рэспублікі і сумежных раёнаў Смаленшчыны. Вядомы граматы 14—16 ст., выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгоддзі з бабровымі гонамі (месцы адлову баброў) nana Полацка, Маладзечна, рлуцка, в. Трасцянец (Мінскі р-н) 1 інш. Бабровыя гоны існавалі практычна на ўсіх значных panax і азёрах Беларусі, асабліва вялікія ў канцы 15—16 ст. былі ў Мінскім пав., уздоўж рэк Сож, Іпуць і інш. За карыстанне гонамі насельніцтва плаціла nonani. абавязвалася садзейнічаць харчам, падводамі баброўнікам, якія вялі адлоў у княжацкіх і манастырскіх уладаннях. У 16 ст. Статут Вял. кн. Літоўскага забараніў лавіць Б. v чужых уладаннях, трывожыць у месцах пасяленняў. весці ворыва, высечку кустоў, нарыхтоўку cena паблізу бабровых гнёздаў. Але непамерны промысел дзеля футра і змесціва мускусных залоз (струменю) хутка абядніў прыродныя запасы Б. і ўжо ў 18 ст. звер звычайны толькі на Бярэзіне, Прыпяці, Піне, Ясельдзе. Свіслачы. Да сярэдзіны 19 ст. практычна вынішчаны ў Белавежскай пушчы, у невял. колькасці астаўся на Бярэзіне і паўн. прытоках Прыпяці, у Лідскім, Сенненскім. Быхаўскім, Рагачоўскім, Мсціслаўскім паветах. На пач. 20 ст. Б. амаль знік. невял.
паселішчы асталіся толькі ў маладаступных для чалавека месцах на Бярэзіне. Сажы і Нёмане. Пасля Кастр. рэвалюцыі з 1922 узяты пад ахову (на гэты час на тэр. Беларусі аставалася каля 500 Б.). Для аднаўлення і павелічэння запасаў у 1925 створаны Бярэзінскі запаведнік (у 1931—32 улічаны 54, у 1933 — 95, у 1947 — 147 бабровых хатак). У розныя перыяды дзейнічалі 12 бабровых заказнікаў (Барысаўскі, Смалявіцкі, Чавускі, Прапойскі, Чэрыкаўскі, Крычаўскі, Клімавіцкі. Мсціслаўскі. Горацкі. Чачэрскі. Кармянскі, Веткаўскі). 3 1948 пачаўся адлоў (пераважна ў бас. Сажа) Б. і засяленне ім інш. вадаёмаў на Беларусі і за яе межамі (35 абласцей і аўтаномных рэсп. РСФСР, Эстонія, Літва. Украіна). Да 1962 расселена каля 4,3 тыс. Б., з іх больш за 700 у рэкі 1 азёры БССР (пераважна ў Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абл.), астатнія вывезены ў РСФСР. Эстонію, Літву, на Украіну. На пач. 1980-х г. Б. насяляў бас. Нёмана, Бярэзіны, Прыпяці, Зах. Дзвіны, Дняпра 1 інш. Пашыраны падвід Б. рачны еўрапейскі. Агульныя запасы Б. ў рэспубліцы каля 25,4 тыс. асобін (1980), што на 5—7 тыс. менш, чым у 1970. Памяншэн. не тлумачыцца пераважна інтэнсіфікацыяй у 1970-я г. гідрамеліярац. работ і звязанымі з гэтым выпростваннем рэчышчаў малых рэк, знішчэннем кустоў на іх берагах, асушэннем балот 1 поймавых вадаёмаў.
Даўж. цела 66—92 см, хваста 22 — 34 см, маса часам да 30 кг. Тулава тоўстае, масіўнае, канечнасці кароткія, пяціпальцыя (пальцы задніх злучаны плавальнай перапонкай), хвост плоскі, лапатападобны, укрыты пёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Поўсць светлая (каштанава-бурая. светла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмны В. часцей трапляецца ў бас. Сажа, Нёмана. Поўная спеласць футра ў ліст.— снежні. Летам корміцца травяністымі раслінамі (каля 200 відаў раслін), на зіму назапашвае драўняны корм пад вадой. Полавая спеласць на 3-м годзе жыцця. Гон у студз,— лют., нараджае 2—5 бабранят у крас.— маі. У 1963—74 у БССР вёўся доследна-вытв. промысел Б„ нарыхтавана 8,6 тыс. шкурак і
больш як 1 т струменю (раней струмень завозілі з-за мяжы). За 1977—80 гады нарыхтавана 12,8 тыс. шкурак і 1,77 т струменю. Інтарэсы рацыянальнага выкарыстання запасаў Б. патрабуюць болып раўнамернага размеркавання прамысл.-здабыўной нагрузкі на бабровыя ўгоддзі басейнаў вял. і малых рэк, актывізацыі барацьбы з браканьерствам, абмежавання гасп. работ і выпасу жывёлы ў месцах пасялення звяркоў, арганізацыі ў рэспубліцы доследна-вытв. бабровых ферм.